№92



3 верай у жыццё і людзей

Пра былую настаўніцу, мудрую, шчодрую на дабрыню жанчыну, шчаслівую матулю і бабулю, старасту вёскі Чырвоны Бор Яўгенію Уладзіміраўну Філідовіч.



Дзятлаўчіне - сярэбраныя прызеры

На сельскагаспадарчым свяце "Дажынкі-2017" у Свіслачы прайшла моладзевая "Сельская эстафета", у якой паспяхова выступіла каманда Дзятлаўскага раёна.



"Традыцыі жывая нітка"

Праект пад такой назвай рэалізоўваецца ў сярэдняй школе №1 горада Дзятлава. Яго кіраўнік, Ірына Уладзіміраўна Дарафейчык, расказала, што праект мае дзве мэты. Гэта развіццё мясцовага турызму праз знаёмства з фальклорнай спадчынай раёна і стварэнне і рэалізацыя вышываных крыжыкам карцін з выявамі краявідаў і адметнасцяў Дзятлаўшчыны.

У рамках праекта ў школе функцыянуе арт-цэнтр "Натхненне", распрацаваны бізнэс-план. Карціны, вышытыя вучнямі, плануецца рэалізоўваць жыхарам раёна, турыстам, наведвальнікам санаторыя "Радон".



ПРАФСАЮЗЫ ПАДВЯЛІ ВЫНІКІ РАБОТЫ

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці ў межах тыдня прафсаюзнай культуры адбылося пашыранае пасяджэнне Савета Дзятлаўскага раённага аб'яднання прафсаюзау, удзел у якім прынялі старшыні і актыў усіх прафсаюзных пярвічак Дзятлаўшчыны.



ТВОРЧЫ ВЕЧАР ГЕОРГІЯ ШУНДРЫКА

Творчы вечар дзятлаўскага паэта Георгія Шундрыка адбыўся ў раённай бібліятэцы. Мерапрыемства прайшло пад назвай "Зямля, што нараджае паэтаў".

На сустрэчу з Георгіем Міхайлавічам прыйшлі сябры, знаёмыя, прыхільнікі творчасці паэта, галоўнае месца ў якой займае тэма Радзімы. Ей Георгій Шундрык прысвяціў шмат вершаў. Адзін з іх — "Маці-Радзіма" — пакладзены на музыку, стаў песняй. Яна прагучала ў час мерапрыемства.
Музычную нотку ў творчы вечар унесла і выступленне ўнучкі Георгія Міхайлавіча — скрыпачкі Анастасіі Карызна.

Творчая сустрэча была напоўнена паэзіяй, успамінамі, імі падзяліліся капегі Георгія Міхайлавіча па былым літаратурным аб'яднанні "Пралескі" — Лідзія Нічыпар, Вера Хрышчановіч, Леанарда Юргілевіч.



Верны кнізе чалавек

У кожнай школе ёсць свая бібліятэка, і няма такога школьніка, які за гады вучобы не пераступіў бы яе парога. Зразумела, што найчасцей навучэнцы наведваюцца сюды, каб узяць падручнік, дапаможнік ці кнігу, якую задалі “па праграме”.

Але сустракаюцца і такія аматары, якія адкрываюць для сябе тутзаймальны, багаты на прыгоды і цікавых герояў свет мастацкай літаратуры.
Яны на усё жыццё запомняць не толькі знаёмыя бібліятэчныя паліцы, але і імя школьнага бібліятэкара, заўжды гатовага параіць, падказаць,
прыйсці на дапамогуў выбары цікавага твора.



С. ДУХОЎНІК: “НЕ БЫВАЕ ДЗЯЦЕЙ, ЯКІЯ НЕ ХОЧУЦЬ РАЗМАЎЛЯЦЬ"

На базе дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава з 2012 года працуе адзіная у нашым раёне спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Тут дзеці вучацца не толькі правільна гаварыць, але і спасцігаюць свет, знаходзяць свае месца у калектыве
і выяўляюць уласныя здольнасці.

Адметнасць групы ў тым, што тут пастаянна працуе настаўнік-дэфектолаг Святлана Станіславаўна Духоўнік і два выхавальнікі са спецыяльнай адукацыяй - Вольга Уладзіміраўна Лашкоўская і Аліна Аляксандраўна Гіго. Заняткі па развіцці маўлення і навучанні грамаце тут абавязкова праходзяць з настаўнікам-дэфектолагам. На сёння ў “маўленчай” групе 13 дзяцей, розных па ўзросце. Дзеці на занятках працуюць у падгрупах і індывідуальна.



САКРЭТЫ СЯМЕЙНАГА ШЧАСЦЯ

Сям'я займае ў нашым жыцці адно з першых месцаў, і няма нічога даражэйшага і больш значнага за сям'ю.

Для адказу на пытанне, навошта чалавеку сям'я, неабходна задумацца над тым, навошта мы ўвогуле жывём. Многія кажуць, што галоўнае — паспрабаваць у гэтым жыцці ўсё, усюды пабываць, усё ўбачыць, атрымаць незабыўныя ўражанні. Але гэта далека не ўсё. Галоўнае, не сысці з гэтага жыцця непрыкметна, а пакінуць часцінку сябе — дзяцей і ўнукаў, якія маглі б годна працягнуць род. Таму і ствараецца сям'я.

Але і гэта яшчэ не ўсё, бо проста стварыць сям'ю недастаткова. Важна захаваць цёплыя адносіны паміж усімі сямейнікамі, даць дзецям добрае выхаванне. Сям’я павінна стаць пастаяннай апорай і падтрымкай для чалавека. Няма нічога лепшага за шчырыя адносіны ў сям'і, каб заўсёды, у любой сітуацыі можна было атрымаць карысную параду, падтрымку і дапамогу.



ВЕСТКІ ПРАФСАЮЗА. ЛІСТАПАД - 2014

УЗНАГАРОДЫ АД АБКАМА ПРАФСАЮЗА

На Дзятлаўшчыне стала традыцыяй да прафесійнага свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ўшаноўваць лепшых работнікаў і актывістаў прафсаюзнага руху. Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога камітэта беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прэміямі адзначаны Таццяна Навагран (Парэцкі спіртзавод), Кацярына Янкевіч (СВК "Русь-Агра"), Уладзімір Бакшук (СВК "Хвінявічы").

Падзякамі, Падзячнымі пісьмамі і прэміямі абласнога камітэта прафсаюза адзначаны Уладзімір Падліпскі (СВК "Граніт-Агра"), Святлана Драб (СВК "Белагурна"), Віктар Адамчык (Дзятлаўскае ПМС), Вольга Палуносік (Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод).



ГЛАБАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ Ў ЛАКАЛЬНЫМ МАШТАБЕ

Паспрабуйце налічыць пяцёрку праблем, на вашу думку, найбольш актуальных для сучаснага грамадства. Верагодней за усё. тры тэмы, абмеркаваныя у час Адзінага дня інфармавання насельніцтва на Дзятлаўшчыне. будуць у гэтым пераліку. Прафілактыка СНІДу, супрацьдзеянне наркаманіі і незаконнаму абароту наркотыкаў, вытворчы траўматызм - пытанні, узнятыя на працягу сустрэчы дакладчыкаў з работнікамі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Сваім бачаннем праблемнай сітуацыі і шляхамі выйсця з яе з прысутнымі падзяліліся начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Павел Канстанцінавіч Скрабко і намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Мікалай Валер'евіч Мацюкевіч.