№91



ДЗЕЦІ — НАША ЛЮСТЭРКА, А ЛЮСТЭРКА НЕ ПАДМАНВАЕ

Паняцце "талерантнасць" апошнім часам стала агульнаўжывальным. Гэта слова выкарыстоўваецца ў розных аспектах жыцця чалавека. Яно характарызуе адносіны да сябе, стасункі з людзьмі, узаемадзеянне з навакольным светам.



ЧАМУ МАЯ СЯМ'Я СУПРАЦЬ НАРКОТЫКАЎ

Мая сям'я катэгарычна супраць наркотыкаў. Мае бацькі прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця. Дэвіз нашай сям'і: "Жыві актыўна, адпачывай спартыўна!". I мы падтрымліваем любыя спартыўныя пачынанні.



ГУЧЫ, НАША РОДНАЯ МОВА

3 мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў, іх бацькоў, педагогаў, грамадскасці да праблемы захавання і развіцця роднай мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў у казлоўшчынскай школе прайшоў Тыдзень нацыянальнай культуры.



"ХЭНДМЭЙД" АЛ ГАННЫ ПАСЮК

Набліжаюцца калядныя і навагоднія святы. Гэта час добрага настрою, цёплых усмешак і падарункаў. Каб навагоднія сувеніры для родных і блізкіх атрымаліся запамінальнымі і арыгінальнымі, Дзятлаўская раённая бібліятэка прапануе сваім наведвальнікам зрабіць іх сваімі рукамі ў час творчых занятхаў.



БРОНЗАВЫЯ ПРЫЗЁРЫ "СЕЛЬСКАЙ ЭСТАФЕТЫ"

На абласным сельскагаспадарчым свяце "Дажынкі-2016" у Воранаве сёлета сустрэліся госці з усіх куткоў Гродзеншчыны, і кожны тут знайшоў для сябе шмат цікавага. Напрыклад, моладзь нашай вобласці актыўна ўдзельнічала ў спартыўных конкурсах. Цікавай і вясёлай была "Сельская эстафета "Церамок", якую для працаўнікоў вёскі ладзілі абласны камітэт ГА "БРСМ", упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, Воранаўскі райвыканкам.

Сярод камандаў-удзельніц была зборная Дзятлаўскага раёна. Маладым спартсменам прапанавалі шэраг забаўляльных конкурсаў. Пачалася эстафета з аднайменнага конкурсу "Церамок". У адпаведнасці з сюжэтам вядомай казкі, на старт выйшлі па 6 спартсменаў ад кожнай каманды, пераапранутыя ў Мышак, Жабак, Зайкаў, Лісак, Ваўчкоў і Мядзведзяў. Яны на хуткасць "засялялі" церамкі-абручы і напрыканцы прыбеглі з імі на фініш.



У ВАКОЛІЦАХ ПУШЧЫ

Сельгаскааператыў "Хвінявічы" ў ліку іншых сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўшчыны спецыялізаваны на вытворчасці земляробчай і жывёлагадоўчай прадукцыі.

Ураспараджэнне паляводаў гаспадаркі перададзены 5 578 гектараў сельгасугоддзяў, урадлівая якасць якіх ацэнена невысока — 24,2 баламі. Яіпічанская пушча, у асяродку і ўсходніх ваколіцах якой знаходзяцца землі СВК, не расшчодрылася для мясцовых земляробаў: бальш за палову (58 працэнтаў) земляў па механічным складзе — пяскі, больш за трэць рэшты (38 працэнтаў) — супяскі, падасланыя ізноў жа пяскамі, астатняя рэшта (4 працэнты) — тарфяна-балотная. Пад ворыва выбраны самыя лепшыя 2 508 гектараў, якія ацэнены ў 29 балаў. Гаспадарыць у такіх умоаах агранамічнай службе і механізатарам гаспадаркі даводзіцца клапатліва і ашчадна. Мяркуючы з лічбаў валавога збору збожжа і яго ўраджайнасці, апошнім часам гэта ўдаецца. Так, у 2013 годзе намалацілі 3 593 тоны зерня (вага пасля дапрацоўкі), праз год — 4 557, сёлета — 4 564, Дынаміку паспяховасці яшчз лепш ілюструюць лічбы ўраджайнасці збажыны:
2013 — 22,5 цэнтнера з гектара,
2014 - 30,2 цэнтнера,
2015 - 40,9 цэнтнера.



"Гранітаўскі" размах

Сельгаскааператыў "Граніт-Агра" з'яўляецца калі не лідарам сельгасвытворчасці ў раёне, то першым прэтэндэнтам на лідарства. Гэта валаўтваральная гаспадарка, якая спецыялізавана на вытворчасці свініны, малака, ялавічыны. Земляробчая прадукцыя - зблжжа, рапс, цукровыя буракі, - пераважна выкарыстовываюцца на фураж і тэхнічную перапрацоўку.

Сельгаспрадпрыемства гаспадарыць на 9 821 гектары: яго сельгасугоддзі, якія ацэнены ў 30 балаў, займаюць 8 640 гектараў, ворыва — 7083 (32,2 бала). Разаранасць сельгасугоддзяў вялікая — 82 працэнты.

Гаспадарка мэтанакіравана паляпшае культуру земляробства. Актыўна спрыяе гэтаму парк высокапрадукцыйнай і тэхналагічна новай сельгастэхнікі замежнай і айчыннай вытворчасці. На дабрабыт "Граніт-Агра" верай і праўдай шмат гадоў служаць 2 збожжавыя камбайны "Claas Lexion-580", 2 камбайны "John Deere-9640", энерганасычаныя трактары "John Deere" i "Беларус". За шэраг апошніх гадоў набыты 8 высокапрадукцыйных збожжавых камбайнаў беларускай вытворчасці КЗС-1218, кормаўборачны комплекс "Палессе", 17 трактароў, з названага ліку 10 — энерганасычаныя, 30 адзінак прычапных машын і агрэгатаў. Набыццё тэхнікі абышлося гаспадарцы ў 29,2 мільярда рублёў, праўда, каля 80 працэнтаў названай сумы складае лізінгавая растэрміноўка плацяжоў.



Гродзеншчына зрабіла важкі ўклад у хлебны каравай краіны

1 мільён 706 тысяч тон зерня (без кукурузы) і сярэдняя ўраджайнасць па вобласці 51,5 цэнтнера з гектара — гэта рэкордны ўраджай 2015 года на Гродзеншчыне. На свяце «Дажынкі» ў Дзятлаве вобласць падводзіла вынікі сельскагаспадарчага года і ўшаноўвала сваіх Лепшых працаўнікоў.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў першы павіншаваў удзельнікаў свята.
— У Дзятлаве сабраліся лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны. У народзе нездарма кажуць, што хлеб — усяму галава. Сельскагаспадарчая праца заўжды запатрабавана. Не будзе на нашых сталах плёну работы сельскіх жыхароў — не будзе і эканамічнага, сацыяльнага дабрабыту дзяржавы. Удзельнікам нашага свята вядома, што лёгкага хлеба не бывае, і кожны год прыносіць пэўныя цяжкасці. Сёлетні не стаў выключэннем: гэта і эканамічныя праблемы, і няпростыя ўмовы надвор’я. Аднак працаўнікі вёскі выканалі ўсе пастаўленыя задачы і спрацавалі лепш, чым ў мінулым паспяховым 2014 годзе. Сёння на кожнага жыхара вобласці мы атрымалі па 1700 кілаграмаў хлеба. Толькі поўнае захаванне тэхналогій дазволіла выйсці на такія лічбы.



КРУЦІЛАВІЧЫ - "БЕЛАЗ" УЖО НЕ ПЕРШЫ РАЗ

Канстанцін Паўстоўскі пісаў: "Калі хочаце быць сапраўднымі сынамі сваёй краіны і ўсёй зямлі..., будзьце верныя музе далёкіх падарожжаў па меры сваіх сілаў і вольнага часу. Таму што кожнае падарожжа — гэта пранікненне ў вобласць значнага і цудоўнага".

Узброіўшыся такім дэвізам і ўзважыўшы свае магчымасці, навучэнцы Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы пачалі вывучэнне малой і вялікай Радзімы. Паходы, шматдзённыя экспедыцыі на веласіпедах, экскурсіі даўно сталі для нас звыклай формай баўлення вольнага часу.

Планаваннем падарожжаў займаецца турыстычны савет школы. Пры распрацоўцы новых маршрутаў нас цікавяць прыродныя ландшафты, музеі, прадпрыемствы, мемарыяльныя комплексы і іншыя знакавыя аб'екты Беларусі. Апошнім часам гэты пералік папоўніўся яшчэ і святамі, якія, варта зазначыць, умеюць ладзіць на беларускай зямлі. Удвая цікавей, калі святы супадаюць: такое спалучэнне некалькі гадоў таму мы адкрылі для сябе, наведаўшы горад машынабудаўнікоў Жодзіна.



УЧАРАШНІЯ ЮНАКІ - ЗАЎТРАШНІЯ САЛДАТЫ

У юбілейны год Вялікай Перамогі 48 хлопцаў з Дзятлаўшчыны папоўняць шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, 9 чалавек будуць несці вайсковую службу ў рэзерве. Будучыя абаронцы Айчыны ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі павесткі аб прызыве на вайсковую службу.

Навабранцы асенняга вайсковага прызыву будуць служыць на ўсёй тэрыторыі Беларусі — у войсках МУС у Мінску, у пагранічных войсках у Лідзе, у вайсковых часцях Гродна, Слоніма, Баранавічаў, Барысава. Каля 40 працэнтаў прызыўнікоў, якія маюць вышэйшую адукацыю, развітваюцца з роднымі толькі на год, запатрабаваныя (пераважна ў сельскай гаспадарцы) пройдуць службу ў рэзерве.

Павіншаваць прызыўнікоў і ўручыць павесткі прыйшлі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец і начальнік групы прызыву Аляксандр Панкевіч.