№90



"Сырная страна" нарошчвае аб'ёмы вытворчасці

У трэцюю нядзелю лістапада сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, чыя штодзённая праца звязана з харчовай бяспекай нашай краіны. У іх ліку работнікі ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод". Прадукцыя прадпрыемства выходзіць пад брэндам "Сырная страна" і вядомая не толькі сярод спажыўцоў рэспублікі, але і за яе межамі.



Н.БАРЦЭВІЧ: "ДАПАМАГАЕМ ДЗЕЦЯМ СТАЦЬ ШЧАСЛІВЫМІ"

Уактавай зале Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Дзятлаўскага раённага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі дзіцячы фонд". У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі ўстановаў адукацыі, медыкі, спецыялісты Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, прадстаўнікі ГА "БРСМ". У ліку запрошаных гасцей былі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. С. Белаус, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама С. В. Залучан, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. У. Якаўчык.

Прысутных павітала дырэктар Дзятлаўскага раённага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі дзіцячы фонд" Н. Б. Барцэвіч. Наталля Барысаўна расказала, што з раённым аддзяленнем супрацоўнічае шмат арганізацый і спецыялістаў розных службаў. Усе яны зацікаўлены справамі дабрачыннасці, дапамагаюць аберагаць дзяцінства і рабіць дзяцей шчаслівымі.



В. ПАЛЮХОВІЧ: "ЗАХОЎВАЕМ I ПАМНАЖАЕМ ТРАДЫЦЫІ"

Карэспандэнтка газеты сустрэлася з дырэктарам ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" В. Палюховічам і галоўным інжынерам прадпрыемства В. Болцік, каб даведацца пра вытворчыя дасягненні і планы.

Дырэктар ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" Вадзім Уладзіміравіч Палюховіч:

— Для мяне 2016 год адметны тым, што я заступіў на пасаду дырэктара. На Гродзеншчыне Дзятлаўскі сырзавод вядомы як прадпрыемства з багатымі традыцыямі і гісторыяй. Раней шмат пра яго чуў, даводзілася і пабыць тут. Быў прыемна здзіўлены своечасовымі paшэннямі папярэдняга кіраўніка, мерапрыемствамі, якія правёў калектыў. На заводзе граматна была спланавана паэтапная мадэрнізацыя. I цяпер якасць і асартымент прадукцыі даказваюць, што яна была своечасовай і неабходнай.



СУСТРЭЧА 3 ЮРЫЕМ ТАТАРЫНАВЫМ

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайішіа творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам, гісторыкам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Юрыем Татарынавым. Ён аўтар шэрагу гістарычных раманаў, сярод якіх "Барбара Радзівіл", "Ракавая страсць караля Міндоўга", "Княгіня Менжынская". Таксама Юрый Татарынаў з'яўляецца аўтарам шэрагу кніжных цыклаў "Беларусь гістарычная", "Пра каханне", "Гарады Беларусі", "Кніга для займальнага чытання на кожны дзень".

У час творчай сустрэчы Юрый Аркадзьевіч расказаў пра гісторыю напісання сваіх твораў, творчыя планы. Ен таксама даў невялікае інтэрв'ю карэспандэнтцы газеты "Перамога".



ЛЮДЗЯМ ПРАЦЫ — ГОНАР І ПАШАНА

19 пістапада ў Дзятлаве праходзіла раённае свята-шанаванне пад назвай "Водар хлеба плыве над зямлёй". Яно было прысвечана Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Запрашэнне на ўрачыстасць атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва на вясновых палявых работах, нарыхтоўцы кармоў, жніве, восеньскіх палявых работах, старанныя працаўнікі гаспадарак Дзятлаўшчыны, моладзь, ветэраны працы, перадавікі перапрацоўчых прадпрыемстваў.



АБЛАСНЫЯ "ДАЖЫНКІ" У ВОРАНАВЕ

Дэлегацыя Дзятлаўшчыны прыняла ўдзел у абласным свяце-шанаванні работнікаў сельскай гаспадаркі "Дажынкі-2016" у Воранаве.

На галоўнае мерапрыемства, якое падвяло вынік сельскагаспадарчаму году, прыехалі хлебаробы з усіх куткоў Гродзеншчыны, госці з Літвы і Расіі.



Свет захапленняў Марыі Гранкоўскай

У кожнага з нас ёсць захапленні, дзякуючы якім мы адкрываем свет прыгожага, ствараем яго — калі малюем, спяваем, рукадзельнічаем. Часцей за ўсё захапленні з’яўляюцца ўсяго толькі хобі, ім мы аддаём свой вольны час. А здараецца так, што з захапленняў пачынаецца шлях у будучую прафесію. Менавіта так адбылося і з гераіняй гэтага артыкула — навучэнкай гімназіі №1 горада Дзятлава, юнай мастачкай Марыяй Гранкоўскай.

ДАНТЭ І ДАЛІ

— У школу мастацтваў мяне запісала мама. Прыйшоўшы на вучобу, я нават не меркавала, што мне настолькі спадабаецца маляваць, што гэта стане сапраўды маім захапленнем. А цяпер маё хобі неабходна мне для таго, каб паступіць вучыцца на архітэктара.

— Чаму ты выбрала менавіта гэтую прафесію?



САМЫ РЭАБІЛІТАВАНЫ Ў ВОБЛАСЦІ

Наведвальнік аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык" Віталь Крэйдзіч сёлета стаў навучэнцам Гродзенскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі, тэхналогіі і дызайну. Хлопец не толькі старанна вучыцца, але і актыўна ўдзельнічае ў жыцці навучальнай установы. Нядаўна тут праходзіў конкурс “Алё, мы шукаем таленты", у якім прыняў удзел Віталь.

Для намінацыі “Выканаўца" ён выбраў музычны твор Сціві Уандэра “Я павінен патэлефанаваць, каб сказаць: я кахаю цябе" і стаў пераможцам. У намінацыі “Саліст” Віталь выступіў з песнямі Ігара Саруханава “Чорныя, белыя палосы", Дзяніса Клявера "Ты ж не такая, як усе” і заняў другое месца.



ШКОЛЬНІКІ РАЁНА ПАБЫЛІ "У ГАСЦЯХ У КВЗ"

Хто на Дзятлаўшчыне самы арыгінальны жартаўнік, здольны прымусіць смяяцца да слёз гледачоў і строгае журы, нядауна высвятлялі школьнікі раёна. У актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава прайшоў раённы фестываль клуба вясёлых і знаходлівых сярод установаў адукацыі “У гасцях у КВЗ”.

За званне лепшай змагаліся каманды гумарыстаў “са стажам”: гімназіі №1 горада Дзятлава - “Прыгажуны”, сярэдняй школы №1 горада Дзятлава - “Рабяты з першай”, сярэдняй школы №3 горада Дзятлава - “Авеню-13”, Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы - “На пазітыве", Казлоўшчынскай сярэдняй школы - “Свежы вецер". Каманды гэтых установаў адукацыі прымалі ўдзел і ў раённым фестывалі КВЗ-2013, які праходзіў летась у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. Упершыню на раённую сцэну сёлета выйшла каманда Гезгалаўскай сярэдняй школы “1+1”, якую з днём нараджэння павіншавалі вядучыя праграмы — метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірына Анатольеўна Мішчанка і педагог-арганізатар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Анжэла Віктараўна Грыб.



Крымінальная хроніка - 90

НА БАЦЬКУ 3 КУЛАКАМІ

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу на беспрацоўнага несудзімага жыхара горада Дзятлава, 1993 года нараджэння. Мужчына ў час сваркі нанёс некалькі ўдараў кулакамі па твары свайму бацьку, 1964 года нараджэння. Пацярпелы ўпаў і стукнуўся галавой аб падлогу. Пазней ад атрыманых траўмаў ён памёр у бальніцы.

НАВОШТА СТОЛЬКІ?

На дарозе паблізу аграгарадка Вензавец праваахоўнікі разам з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі затрымалі аўтамабіль "Пежо", якім кіраваў жыхар горада Мінска, вадзіцель аднаго з прыватных унітарных прадпрыемстваў. У салоне машыны былі знойдзены і канфіскаваны 49 ёмістасцяў з тармазной вадкасцю, тасолам, антыфрызам (вытворчасці Расійскай Федэрацыі на агульную суму 1 585 950 рублёў), якія вадзіцель перавозіў без адпаведных дакументаў. Складзены адміністрацыйны пратакол.