№9

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Распрастай крылы, будучы ваенны

У сярэдняй школе №1 горада Дзятлава 28 студзеня для навучэнцаў выпускных класаў у рамках прафарыентацыйнай работы была арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.



Што перашкаджае развіццю раёна?

У Дзятлаве адбылося выязное пасяджэнне калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.



Прафсаюз- арганізацыя добрых спраў

На Дзятлаўшчыне прайшоў рэспубліканскг семінар-нарада для кіраўнікоў раённых аб'яднанняў прафсаюзаў.



Лепш не хуткасць, а ўважлівасць

Лічыцца, што аўтамабіль - самы небяспечны від транспарту. Гэта пацвярджаюць статыстыкі дарожна-транспартных здарэнняў. А можа, справа не ў аўтамабілях, а ў вадзіцелях?



Зіма, лёд, рыбалка

Выдатная магчымасць выпрабаваць удачу ў лоўлі рыбы выпала рыбаловам-аматарам ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод". Адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства падрыхтавалі для калектыву конкурс выхаднога дня, які перарос у сапраўднае свята з падарункамі, анекдотамі, дэгустацыяй юшкі.

Спаборніцтвы ладзіліся ў апошнюю суботу студзеня на возеры ў Нямковічах. У барацьбу за лідарства ўступілі чатыры каманды па чатыры чалавекі ў кожнай: "Матыль", "Мармышкі", "Шчупакі", "Юнацтва". Для ўдзельнікаў была падрыхтавана цікавая, багатая на выпрабаванні праграма, якая ўлічвала самыя папулярныя традыцыі рыбнай лоўлі.



Дом культуры на колах

Калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ўжо не першы год вядзе актыўную работу ў аддаленых, маланаселеных вёсках раёна, там, дзе даўно няма ні клубаў, ні бібліятэк. Для мясцовых жыхароў гэта адзіная магчымасць ужывую паглядзець і паслухаць выступленні артыстаў. Пра тое, як склаўся 2016-ты год - Год культуры для маленькага мабільнага калектыву, расказала загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ганна Харлінская.

— Ганна Валяр'янаўна, як часта детась выязджалі на гастролі?
— Графік у нас быў насычаны. Раз у тыдзень абавязкова выязджалі ў сельскі Савет, які вызначалі загадзя. Стараліся не абмяжоўвацца толькі адным населеным пунктам. За адзін дзень наведвалі некалькі вёсак, каб як мага больш людзей парадаваць песняй, падарыць ім добры настрой. Мы праводзілі дні адпачынку, святы вёсак, віншавалі юбіляраў. Асабліва цёпла сустракалі нашы гледачы канцэртныя праграмы "Рэцэпт даўгалецця", "Жанчына. Вясна. Каханне", "Цяпло сэрцаў мы аддаём вам, людзі", "Прыміце нашы віншаванні, юбіляры!". Шмат правялі тэматычных праграмаў: да Дня Вялікай Перамогі — "Нам дарогі гэтыя забыць нельга", да 75-годдзя з дня пачатку вайны — "Звон смутку", да святаў вёсак — "Нам гады — не бяда", да акцый за здаровы лад жыцця — "Быць здаровым — гэта выгадна". Арганізоўвалі святы для людзей, якія жывуць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для састарэлых у гарпасёлку Казлоўшчына. Канцэрты, прымеркаваныя да Года культуры, ладзілі рэйдамі ў вёсках у час прыезду аўталавак па прынцыпе: куды накіроўваецца аўтамабіль спажыўтаварыства, туды і мы. Пакуль людзі набывалі неабходныя пакупкі, рабілі заяўкі прадаўцу, мы іх забаўлялі гумарэскамі, радавалі народнымі песнямі, каб не сумавалі ў чарзе.



Вас віншуем і жадаем!

Пад такой назвай у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшоў урачысты сход сацыяльных работнікаў, занятых надомным абслугоўваннем. У зале сабраліся жанчыны, большасць з якіх працуе ў аддаленых маланаселеных
вёсках. Кожная сацыяльная работніца абслугоўвае па 10-12 пажылых грамадзян.

У канцы месяца сацработніцы прыязджаюць у Дзятлава здаць справаздачы і пабыць на занятках, у час якіх праваахоўнікі, ратаўнікі, спецыялісты іншых адказных службаў тлумачаць, як засцерагчы пажылых людзей ад махляроў, злачынцаў, зберагчы ад пажару.



ЦЫГАНСКІЯ ПЕСHI Ў ДЗЯТЛАВЕ

Тыя з дзятлаўчан, хто вырашыў вечар 25 студзеня правесці ў кампаніі з цыганскім шоў "Аллюр", мяркую, не пашкадавалі аб сваім выбары. Акорды скрыпкі, сугучныя ім найгрышы акардэона, песні і танцы, поўныя жыцця, — усё гэта склала аснову праграмы “На біс", з якой мінскія артысты выступілі ў Дзятлаўскім раённым доме культуры.

Дзятлаўшчыну калектыў "Аллюр" наведаў упершыню. I таму салістка калектыву Наталля Гарбачова прапанавала гледачам пазнаёміцца. Госці адказвалі на пытанні, якія датычацца творчасці "Аллюра", за правільныя адказы атрымлівалі памятныя паштоўкі з аўтографамі артыстаў. Таксама салістка калектыву запрасіла гледачоў самім паспрабаваць сябе ў ролі артыстаў: найбольш смелыя аматары цыганскай песні выступілі на сцэне, паказалі сваё харэаграфічнае майстэрства.



БЫВАЙ, ПАПЯРОВЫ “ЦЭТЛІК"!

Дзятлаўскі вузел электрасувязі з 2015 года перайшоў на аутаматычную даведачную службу 164. Па гэтым нумары можна атрымаць інфармацыю па аплаце за карыстанне дамашнім тэлефонам. Усе нюансы новай паслугі патлумачыў начальнік вузла электрасувязі Пётр Сокал.

— Пётр Палікарпавіч, што гэта за навінка - "164''?
— Фактычна - гэта замена традыцыйнаму папяроваму “цэтліку" з сумай для аплаты за карыстанне стацыянарным тэлефонам, які нашы абаненты прывыклі атрымліваць штомесяц па пошце. Функцыянуе паслуга вельмі проста: чалавек набірае з дамашняга тэлефона нумар 164, і прыемны жаночы голас паведамляе, колькі яму неабходна будзе заплаціць у гэтым месяцы за паслугі сувязі. Дадам, што, як і ў папяровым "цэтліку", абанент атрымлівае поўную расшыфроўку па аплаце: колькі прагаварыў грошай па міжгародняй, міжнароднай сувязі або ў час размоваў па нумарах мабільных аператараў, колькі склала абаненцкая плата.



ЧАЛАВЕК, ДЛЯ ЯКОГА ДАРОГА - ЖЫЦЦЁ

Ён выкладае не толькі тэарэтычныя і практычныя веды па ваджэнні, але і вучыць людзей "адчуваць" машыну. Для яго не існуе дрэнных вучняў, а галоўнае ў рабоце з людзьмі - гэта ўзаемаразуменне, да кожнага ён готовы знайсці свой падыход. Свае жыццё гэты мужчына звязаў з машынамі, ён аднолькава спрытна кіруе як легковушкой, так і цяжкай грузовой машынай.

Кіраўніцтва характарызуе яго як самого вопытнага майстра сваей справы. Усё вышэйпералічанае - пра Віталя Міхайлавіча Барысевіча, майстра вытворчага навучання кіраванню механічным транспортным сродкам ДТСААФ города Дзятлава.