№89

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Рыхтуемся да зімы

Пагаршаецца надвор'е, а з ім і ўмовы дарожнага руху. Істотна ўскладняюць эксплуатацыю транспартных сродкаў і павышаюць верагоднасць аварый дажджы, снегапады, галалёд і галаледзіца.

Сярод асноўных прычын аварый у час непагадзі — няправільны выбар бяспечнай хуткасці руху з улікам метэаралагічных і дарожных умоваў, а таксама летнія пакрышкі, якія аўтааматары не заўжды паспяваюць памяняць на зімовыя.

Значную ролю іграе і чалавечы фактар: за кароткі прамежак часу цяжка настроіць сябе псіхалагічна, памяняць манеру кіравання ў новых дарожных умовах і пры кепскім надвор'і. Такая язда патрабуе асаблівай увагі і добрых навыкаў кіравання.



Прызванне - вадзіцель

На досвітку ён збіраецца на работу, ідзе ў гараж, дзе заводзіць матор сваёй "ластачкі" — рабочай машыны і адпраўляецца ў чарговы рэйс па сельскім вытворчым кааператыве "Вензавец", каб усё, што трэба, даставіць своечасова.

Дзяцінства Анатоля Аляксандравіча Шыкуця прайшло ў вёсцы Зачэпічы. Адвучыўшыся ў Вензавецкай школе, паступіў у Казлоўшчынскае СПТВ. У вучылішчы атрымаў прафесію слесара. Потым вывучыўся на вадзіцеля на курсах ад ваенкамата. Менавіта тады ён і вырашыў, што гэта работа яму падыходзіць лепш за ўсё. Пасля — служба ў арміі ў Расіі, у войсках супрацьпаветранай абароны. У 1979 годзе Анатоль Аляксандравіч пайшоў працаваць у "Сельгастэхніку", што ў Міроўшчыне.



"Панямоння жыватворныя крыніцы"

У Дзятлаўскім раённым доме культуры адбыўся абласны занальны фестываль фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы". Адборачны тур сабраў захавальнікаў народнай творчасці з Іўеўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Дзятлаўскага раёнаў.

У час фестывалю гучалі народныя песні, легенды і паданні, былі паказаны абрады, танцы і гульні. Так, напрыклад, гульню "патопкі" (від абутку, які нагадвае лапці) прадэманстравалі артысты Навагрудчыны. У іх выкананні прагучала і прыгожая легенда аб кветках-царах, якія растуць на берегах возера Свіцязь. Згодна з легендай, тут некалі стаяў горад, дзе жылі самыя смелыя мужчыны і самьія прыгожыя жанчыны. Аднойчы на горад напаў моцны вораг, усе мужчыны былі знішчаны. Жанчыны са шчырай малітвай звярнуліся да нябёсаў з просьбай уратаваць іх ад ганьбы. Раптам над горадам з'явіўся туман, з якога выйшаў Архангел Міхаіл. Ён супакоіў жанчын, паабяцаў ім вечнае жыццё. Яны ператварыліся ў кветкі, а горад — у возера, якое цяпер з'яўляецца ўлюбёным месцам адпачынку моладзі. Толькі кажуць, што маладыя галасы, задор прыцягваюць увагу Свіцязянкі, якую раз-пораз можна убачьщь у покрыве туману, што паўстае над возерам, пачуць яе голас. Усё гэта знікае толькі з першымі промнямі сонца. Так апавядае легенда, якую расказалі ўдзельнікі фестывалю з Карэліцкага раёна.