№89

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ АКЦЫЯ "НЕ МАРНУЙ СВАЁ ЖЫЦЦЁ"

З 1 па 25 лістапада праводзіцца рэспубліканская акцыя "Не марнуй сваё жыццё". Мерапрыемства складаецца з чатырох этапаў, першы з іх праходзіў 9 лістапада, а астатнія пройдуць 16, 23, 24 лістапада.

9 лістапада акцыя праходзіла на аўтастанцыі горада Дзятлава. Актывісты раённай арганізацыі Беларускага моладзевага таварыства юных ратаўнікоў-пажарных праводзілі тлумачальную работу сярод грамадзян па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх, раздавалі жыхарам тэматычныя буклеты і лістоўкі.

16 лістапада прафілактычная акцыя пройдзе ў аграгарадку Вензавец. Работнікі Вензавецкага сельскага дома культуры, юныя ратаўнікі пажарныя Вензавецкай сярэдняй школы прадэманструюць праграму супрацьпажарнай тэматыкі работнікам СВК "Вензавец".



Весткі Наваельнянскага пассавета

МАЛЕНЬКІХ НАВАЕЛЬНЯНЦАЎ СТАЛА БОЛЬШ

Сёлета ў Наваельні нарадзіліся 24 маленькія жыхары. Гэта на 6 больш, чым за ўвесь мінулы год (а наперадзе яшчэ два месяцы!).

Самае папулярнае імя сярод дзяўчынак — Эвеліна. Таксама зарэгістраваны такія незвычайныя, але ўсё больш частыя сёння імёны, як Эліна, Зарына, Мая (праўда, не майская, а вераснёўская).

Сярод імёнаў хлопчыкаў лідыруе Максім. Таксама сёлета называлі сыночкаў Глебам, Мацвеем, Даніілам, Янам, Яраславам і Аляксандрам. Самы багаты на немаўлятак месяц май — 5 нованароджаных, чацвёра дзяцей нарадзіліся ў верасні.



Снег

Снег ішоў і ішоў. Над зямлёю, якая захінулася ў мяккую белую коўдру, кружыліся мільярды сняжынак. Яны набіваліся ў нос, ліплі на вейкі, раставалі ад гарачага дыхання і струменьчыкамі вады збягалі па твары. 3-за моцнага снегу было не разгледзець дарогі, ды і як яе ўбачыш у непрагляднай цемры, якая, здавалася, абляпіла Пятра з ног да галавы. Рухацца было цяжка: боты гразлі ў мокрым снезе, які станавіўся ўсё глыбейшым І глыбейшым. Давала аб сабе ведаць шклянка выпітага з кумам самагону. У галаве стаяў звон, думкі блыталіся, але, галоўнае, Пётр ніяк не мог успомніць, у які момант ён перастаў адчуваць пад нагамі дарогу, збочыў і пайшоў па цаліку. Гэтую дарогу ён ведаў з дзяцінства. Ужо і не злічыць, колькі разоў мералі яе з вясны і да восені босыя ногі тады яшчэ хлапчука Петрыка, а ўзімку бегаў ён па ёй абуты ў валёнкі.



Ці налічваюцца ўзносы

Пытанні: ці належаць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню педагагічныя работнікі ў час канікулаў, калі яны навучаннем дзяцей не займаюцца? Ці налічваюцца ўзносы і залічваецца ў прафесійны стаж перыяд знаходжання педагога ў працоўным водпуску, які прыпадае на канікулярны час?



Заплаціце падатак своечасова

15 лістапада сыходзіць тэрмін уплаты падатку на нерухомасць і зямельнага падатку за жылыя дамы, садовыя домікі, дачы, гаражы, гаспадарчыя пабудовы.

Уплату падаткаў можна правесці на рахунак №3602515000056 Дзятлаўскага райфінаддзела, УНП
500049290 у аддзяленні і філіялах ААТ "Белаграпрамбанк", філіялах ААБ "Беларусбанк", у раённым вузле паштовай сувязі.

Калі падаткі не будуць заплачены ва ўстаноўлены тэрмін, то да парушальнікаў будуць прыменены меры адміністрацыйнага пакарання - штраф у 15% ад незаплачанай сумы падатку, але не менш за 17500 рублёў.



Жыцці забраў пажар

Прычына пажараў — неасцярожнасць пры курэнні.

У вёсцы Ашнаравічы Слонімскага раёна адбыўся пажар у жылым доме. Загінуў яго гаспадар. Папярэдняя прычына пажару — пакінутая без нагляду ўключаная газавая пліта.

У вёсцы Беняконі Воранаўскага раёна адбыўся пажар, у якім загінуў чалавек. Магчымай прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.

Такая ж прычына пажару, які адбыўся ў гаражы вёскі Капцёўка Гродзенскага раёна. Загінуў грамадзянін 1976 года нараджэння — рабочы СВК "Капцёўка".



Аб рэгістрацыі часовага знаходжання замежных грамадзян ў Рэспубліцы Беларусь

Дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь усё большае значэнне надаюць кантролю за выкананнем замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства правілаў знаходжання ў рэспубліцы і правілаў транзітнага праезду праз тэрыторыю Беларусі.

Адным з інструментаў кантролю грамадзян дадзенай катэгорыі з'яўляецца рэгістрацыя іх па месцы часовага знаходжання. Як паказвае практыка, большасць правапарушэнняў, звязаных з парушэннямі правілаў знаходжання ў Беларусі, учыняюцца замежнымі грамадзянамі з-за няведання парадку, тэрмінаў, асаблівасцяў рэгістрацыі часовага знаходжання.



Запрашаем ў лепшыя санаторыі Беларусі

Адкрытае акцыянернае таварыства "Белаграздраўніца" сёння — гэта прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца. Больш за 30 гадоў санаторыі прапаноўваюць свае паслугі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні жыхарам Рэспублікі Беларусь, а таксама блізкага і далёкага замежжа. У цяперашні час здраўніца можа прапанаваць 2541 ложак, з якіх дзіцячых 1496.

Санаторна-курортныя ўстановы ААТ "Белаграздраўніца" прадстаўлены дарослымі санаторыямі:
- філіял "Санаторый "Радон" (420 л/месцаў),
- філіял "Санаторый "Сасновы бор" (250 л/месцаў),
- філіял "Санаторый "Парэчча" (180 л/месцаў),
- філіял "Санаторый "Світанак-Любань" (140 л/месцаў)

і дзіцячымі санаторыямі:
- філіял "Дзіцячы санаторый "Случ" (460 л/месцаў),
- філіял "Дзіцячы санаторый "Расінка" (240 л/месцаў),
- філіял "Дзіцячы санаторый "Сонейка" (240 л/месцаў),
- філіял "Дзіцячы санаторый "Налібокская пушча" (180 л/месцаў)
.



Аб плацяжах ў бюджет і праведзеных праверках

За 9 месяцаў 2011 года ў кансалідаваны бюджэт Дзятлаўскага раёна паступіла 61393,7 мільёна рублёў. Усяго ў фарміраванні бюджэту прыняў удзел 13471 плацельшчык. 3 гэтай колькасці - 354 арганізацыі, 489 індывідуальных прадпрымальнікаў, 12628 фізічных асобаў.

Ад арганізацый паступіла 59056,8 мільёна рублёў або 96,2% ад усіх даходаў бюджэту. Прадпрыемствамі дзяржаўнага сектара эканомікі пералічана ў бюджэт 43934,1 мільёна рублёў, што складае 74,4% усіх плацяжоў ад юрыдычных асобаў. На долю арганізацый — суб'ектаў малога прадпрымальніцтва даводзіцца 12614,6 мільёна рублёў або 20,5% паступленняў ад юрыдычных асобаў.



КСН: Ад змен да лепшага да... неналежнага выхавання

ДЗЕЦІ ВЕРНУТЫ Ў СЯМ'Ю

3-за неналежнага выканання сваіх бацькоўскіх абавязкаў у гэтай маладой сямейнай пары дзеці былі на некаторы час забраны. Двое знаходзіліся ў сацыяльным прытулку, яшчэ адно — у доме малюткі. Адсутнасць дзяцей прымусіла іх бацькоў перагледзець стыль жыцця, пераацаніць яго каштоўнасці, зноў знайсці сябе. У прыватнасці, гэта датычыцца бацькі дзіцяці. Ён мае "залатыя" рукі, умее працаваць. Занятасць на рабоце, дома для яго стала своеасаблівымі лекамі ад алкаголю.
У час адсутнасці дзяцей бацькі спраўна наведвалі іх, тэлефанавалі.

Улічваючы ўсё гэта, камісія па справах непаўналетніх вырашыла вярнуць дзяцей у сям'ю, за якой пэўны тэрмін будзе весціся кантроль.