№89

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЯК ПРАГНАЦЬ АДЗІНОТУ?

У пасёлку Гезгалы, у будынку былога дзіцячага санаторыя "Ластаўка", размясцілася бальніца сястрынскага догляду. Тут знайшлі сабе прытулак нямоглыя пажылыя людзі, жыхары нашага раёна. Гэта ўсяго сем палат, па чатыры ложкі ў кожнай, але, калі перавесці не ў лічбы, а ў чалавечыя лёсы -- атрымліваецца даволі шмат. Для многіх жыхароў гэтай установы бальнічная палата -- апошні прыпынак на дарозе жыцця. Тут чыста і цёпла, сняданак, абед і вячэра -- па распарадку. Але чаму такі глыбокі сум у вачах пацыентаў? На жаль, ім цяжка ўставаць з ложкаў -- баляць і не трымаюць ногі. Таму не бывае прагулак на свежым паветры, яно прыходзіць сюды толькі праз фортку. Сцены бальніцы аддзяляюць нямоглых людзей ад знешняга свету. А як хочацца ім зазірнуць туды, у вялікае жыццё, дзе па вуліцах шпарка бегаюць машыны, ходзяць дзеці і дарослыя, дзе кожную хвіліну штосьці адбываецца. А тут жыццё нібыта спынілася...



ВІНШАВАННІ-89

Самыя цёплыя, сардэчныя віншаванні з нагоды юбілейнага Дня нараджэння прымі, наш дарагі, любы
Эдвард Піліпавіч
ГОЛУБ!
Мы ўдзячны лёсу, што ты ёсць на свеце,
Хай для цябе і час прыпыніць ход,
І зычаць табе сёння жонка, унукі, дзеці
Здароўя і шчаслівых доўгіх год.
Няхай адыдуць прэч хваробы і трывогі,
Просім Бога, каб жыццё тваё бярог,
Каб заўсёды нас прыводзілі дарогі
На знаёмы, родны наш парог.
З любоўю і пашанай жонка Ганна, дачка Марына, сын Аляксандр, зяць Іван, унукі Аляксандр і Дзяніс



УРАЧЫСТАСЦЬ ДА ДНЯ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

17 лістапада 2012 года ў раённым Доме культуры адбудзецца ўрачысты сход, прымеркаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Пачатак у 11 гадзін.

Аддзел ідэалагічнай работы



ЯК ДАПАМАГЧЫ ДЗІЦЯЦІ ВУЧЫЦЦА

Старайцеся больш размаўляць са сваім дзіцём. У аснове ўсяго ляжыць наша мова. Чым лепш развіта ўменне правільна і зразумела фармуляваць свае ідэі і думкі, адстойваць і выказваць пункт гледжання, дыскутаваць і выкладаць матэрыял, тым больш паспяховым будзе чалавек ва ўсіх сферах сваёй дзейнасці, асабліва, калі гэтыя навыкі развіваліся з дзяцінства.

Старайцеся часцей размаўляць з дзіцём, пытацца, што здарылася ў дзіцячым садзе, што яму спадабалася на прагулцы, якія героі з мультфільмаў яму падабаюцца і г.д. Чым больш дарослае дзіця, тым часцей варта закранаць у размовах яго перажыванні, пачуцці, новы вопыт. Падштурхоўвайце дзіця да выказвання думкі пра навакольны свет, да падрабязнага аналізу таго, што адбываецца вакол: у свеце, у краіне, у горадзе.



ЗІМОВЫ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ

Пачаўся самы масавы -- зімовы -- сезон палявання на паляўнічых жывёл, якія не адносяцца да нарміраваных відаў, па паляўнічых пуцёўках.

На зайца-беляка, зайца-русака з першай суботы лістапада па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак. Спосабы палявання -- ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, загонам і безружэйны. Пры ружэйным спосабе палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам, паляўнічых сабак (усе групы). Пры безружэйным спосабе палявання дазволена выкарыстоўваць хартоў і лоўчых птушак.

На андатру, норку амерыканскую па 31 студзеня ў светлы час сутак. Спосаб палявання -- ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, безружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі.



АБ'ЯВЫ - 89

ТЭРМІНОВА ПРАДАМ
а/м “Mazda-323F”, 1999 г.в., 2,0 TDI, патрабуе рамонту паліўнай помпы (насоса), цана дагаворная. Тэл. 1156312, 1168699 (Velcom).

КУПЛЮ
шкуркі куніцы, лісы, норкі; прадам пасткі (капканы) №1,№3, №5. Тэл. 8-044-4750275.

ПРАДАМ



КРЫМІНАЛЬНАЯ ХРОНІКА - 89

УЗЯЎ ПАКАТАЦЦА

Раённым аддзелам Cледчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа супраць злачынцы, асобу якога высвятляюць праваахоўнікі. Ноччу ў вёсцы Пенчыцы невядомы пабыў на падворку аднаго з дамоў. Там ён заўважыў, што ў замку запальвання аўтамабіля "Фіят-Рэгата" знаходзяцца ключы. Правапарушальнік скарыстаўся "шчаслівым" выпадкам. У выніку гаспадар знайшоў сваю машыну за 50 метраў ад хаты.

АБЯЦАНАГА ТРЫ ГАДЫ ЧАКАЮЦЬ

У адносінах індывідуальнага прадпрымальніка, жыхара вёскі Плябанавічы Дзятлаўскага раёна, узбуджана крымінальная справа. У перыяд са жніўня 2011 па студзень 2012 года мужчына, паабяцаўшы пяці жыхарам раёна паставіць вокны і дзверы ПВХ, узяў з іх 18190000 рублёў. Падманутыя заказчыкі засталіся без тавару і грошай. У адносіны недабрасумленнага прадпрымальніка з кліентамі ўмяшаліся праваахоўнікі.



ВЕНЗАВЕЦКІ ХРАМ: СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ

Не за гарамі адметная дата -- нашаму храму споўніцца 140 гадоў. Калі ўглядаешся ў выявы і ўзоры, даўнейшыя іконы, глядзіш на сам храм, то нібы пераносішся ў ранейшы час – у канец 19 стагоддзя, калі Вензавецкая царква была пабудавана.

Пра Свята-Петрапаўлаўскі храм у вёсцы Вензавец, як і пра многія іншыя сельскія храмы, напісана вельмі мала. Так, у энцыклапедыі гісторыі Беларусі, у артыкуле, прысвечаным гэтаму населенаму пункту, храм узгадваецца толькі між іншым. А ў энцыклапедычным даведніку “Архітэктура Беларусі” гэты помнік архітэктуры чамусьці зусім забыліся ўзгадаць. Значна больш увагі нададзена нашай Петрапаўлаўскай царкве ў даведніку А. Н. Кулагіна аб праваслаўных храмах у Беларусі, які выдадзены ў Мінску ў 2001 годзе.



ДАСТОЙНА СЛУЖАЦЬ НАШЫ ЗЕМЛЯКІ

У горадзе Слоніме, у 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе ў батальёне сувязі служыць наш зямляк – радавы тэрміновай службы Дзяніс Уладзіміравіч Марчук.

На службу ён быў прызваны ў маі 2012 года. За гэты час Дзяніс узмужнеў, стаў прафесіяналам у сваёй воінскай спецыяльнасці – вадзіцеля-электрыка. Ведае матэрыяльную частку, правільна эксплуатуе баявую і іншую тэхніку. Асабіста правярае яе тэхнічны стан і гатоўнасць да баявога прымянення.

Правярае падрыхтоўку ўзбраення і тэхнікі да выхаду на кожнае вучэнне або заняткі. Дзяніса паважаюць і камандзіры, і саслужыўцы. Ён адказны і працаздольны, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу таварышам. За ініцыятыву і ўмелыя дзеянні неаднаразова быў заахвочаны камандаваннем часці.



ЧАЛАВЕК СЛАВІЦЦА ПРАЦАЮ

Алена Віктараўна Якімчык працуе тэхнікам-тэхнолагам на ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Працуе з сырамі яна ўжо больш за 17 год, пасля таго, як у 1995 годзе скончыла Слуцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №97 па спецыяльнасці “Майстар вытворчасці малочнай прадукцыі”.

Затым завочна атрымала адукацыю ў Пінскім тэхнікуме мяса-малочнай прадукцыі. У 2008 годзе Алене Віктараўне быў прысвоены 6 разрад сырароба-майстра.

За гады працы ў яе сферы змянілася шмат: “Калісьці ў нас не было такого камфорту, і праца была цяжэйшая”.