№89

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


РАЕННЫ ЛІДАР "ГРАНІТ-АГРА"

ЗАХАВАЛІ КАЛЕКТЫЎ

Не сакрэт, што сельгасарганізацыі раёна працуюць сёлета ў складаных умовах. Не абыходзяць праблемы і лідара раённай сельгасвытворчасці СВК "Граніт-Агра". Вось і ў дзень, калі мы гутарылі, гранітаўскі старшыня С. Мазур займаўся разрульваннем гэтых самых праблемаў. Званіў, удакладняў, вылічваў на калькулятары, зноў тэлефанаваў, пытаўся, адказваў, раздаваў указанні — дзёйнічаў энергічна.

— Што надае вам сёння аптымізму, Станіслаў Станіслававіч?
— Галоўнае, што мы захавалі калектыў. Гэта самае галоўнае. Людзі не разбегліся, людзі працуюць. Побач працуюць і вопытныя работнікі, і маладыя. Моладзь складае больш за чвэрць працоўнага калектыву. Імкнёмся для ўсіх работнікаў стварыць належныя ўмовы працы і быту. Удасканальваем вытворчасць, эканомім рэсурсы. Парадкуем, рамантуем фермы, мехдвары, пачалі рэканструкцыю аднаго корпуса свінакомплек-са, закладваем будаўніцтва 4-кватэрнага дома ў Круцілавічах. Не буду засыпаць вас лічбамі, назаву, на мой погляд, толькі самыя важныя: мы на 7,6 працэнта павялічылі сёлета заработную плату. Зарплату выплачваем рэгулярна і за 9 месяцаў у сярэднім яна склала ў нас 478,1 рубля. На 10,8 працэнта, паведамляе наша бухгалтэрыя, узрасла ў параўнанні з леташнім адпаведным перыядам выручку ад рэалізацыі нашай прадукцыі.



ІВАН СВІБ: "ЖАДАЮ СВАЙМУ КАЛЕКТЫВУ САМАГА НАЙЛЕПШАГА"

Пра будні, клопаты камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Жукоўшчына" і святочную нагоду карэспандэнтка пагутарыла з яго дырэктарам Іванам Свібам.

— Іван Аляксандравіч, як склаўся сельскагаспадарчы год для прадпрыемства?
— Скажу шчыра, што гэты год для нас, як, мяркую, і для іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна, быў не самы просты. Зніжэнне вытворчасці малака (98% да ўзроўню мінулага года) і засуха (адсюль і недабор па збожжы) паўплывалі на зніжэнне аб'ёму валавой прадукцыі. Разам з тым, яе рэнтабельнасць застанецца на высокім узроўні: практычна ўсё малако ў нас ідзе гатункам "экстра" і вышэйшым гатункам, таксама высока цэніцца і добра рэалізуецца ялавічына. На сёння 65-70% даходаў гаспадаркі — рэалізацыя прадукцыі жывёлагадоўлі.



САКРЭТЫ ПРЫГАЖОСЦІ

Прыгожая і дагледжаная знешнасць — гэта адзін з тых фактараў, які дазваляе жанчыне адчуваць сябе камфортна і ўпэўнена.
У чым сакрэты прыгажосці? Якія асноўныя правілы догляду за сабой? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнтка газеты
атрымала ў час інтэрв'ю з доктарам-дэрматавенеролагам, касметолагам Дзятлаўскай раённай палікпінікі Кацярынай Якаўчык.

— Кацярына Валянцінаўна, напачатку раскажыце крыху пра сябе. Чаму менавіта медыцына стала вашым выбарам жыцця?
— Я нарадзілася ў Дзятлаве. Мая мама таксама медык, яна масажыст. Мама бачыла і мяне ў медыцынскай прафесіі — доктарам-неўролагам, тэрапеўтам, толькі я марыла быць касметолагам. Аднак з-за недабору балаў у мяне атрымалася паступіць на педыятрычны факультэт Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
Тым не менш, цяпер я не шкадую пра гэта, паколькі да мяне на прыём як да доктара-дэрматолага і касметолага прыходзяць і дзеці, і падлеткі. Назапашаны вопыт работы з імі патрэбны.



ЯБЛЫНЕВАЯ ВЁСКА: ЗАМАЛЁЎКІ АБ ЯЕ ЖЫХАРАХ

Веска Яблынька Парэцкага сельскага Савета — адносна малады населены пункт. Утварыўся ён напрыканцы пяцідзясятых гадоў. Адбылося гэта, як узгадваюць цяперашнія жыхары вёскі, пры старшыні мясцовага калгаса Міхаіле Камінскім. Людзям пачалі даваць надзелы зямлі, на якіх яны паступова будаваліся, пераязджалі з хутароў. Так і ўтварылася невялікая вёсачка, якую на той момант склалі трыццаць падворкаў.

ЯБЛЫНЯ НА ПАДВОРКУ

Назва населенага пункта пайшла ад слова “яблыня”. Разважаючы, як назваць вёску, жыхары ўзгадалі старую яблыню, якая расла на падворку заможнага чалавека па прозвішчы Карабач. Быў у гэтых мясцінах і яшчэ адзін даволі багаты гаспадар — Дзяхцевіч. Жыў ён з жонкай і дочкамі. "Емкі ён быў паўпанак, моцны гаспадар, — гавораць цяперашнія вяскоўцы. — Аднак, нягледзячы на сваю заможнасць, па-людску ставіўся да астатніх. Хай я і багаты, але ж без людзей не абыдуся, - казаў ён”.



БОРКАЎСКІ КРУХМАЛЬНЫ ЗАВОД - ДРУГІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ ПА НАРЫХТОЎЦЫ БУЛЬБЫ

На Дзятлаўшчыне перапрацоўкай "другога хлеба" займаецца ААТ “Боркаўскі крухмальны завод". Наколькі актыўна тут ідзе працэс нарыхтоўкі,
карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў дырэктара прадпрыемства Івана Вінцэнтавіча Рэгіневіча.

- Мы ўжо паспелі нарыхтаваць 10000 тон бульбы. Яе актыўна здаюць прадпрыемствы нашай сыравіннай зоны - Дзятлаўскага, Навагрудскага, Карэліцкага раёнаў. Ёсць у нас буйны пастаўшчык з Баранавіцкага раёна, які сёлета здаў каля 2000 тон клубняў. Гэта прыватная фермерская гаспадарка “Фартуна”. Больш за 1000 тон бульбы ўжо паздавалі буйныя бульбаводчыя гаспадаркі Карэліцкага раёна СВК “Цырын-Агра" і СВК імя Царука, а таксама СВК "Прынёманскі” Навагрудскага раёна. Аднак мы не адмаўляем і дробным бульбаздатчыкам. Прымаючы бульбу ад насельніцтва, разлічваемся на працягу тыдня.



“АТЫ-БАТЫ... ХЛОПЦЫ ІДУЦЬ У САЛДАТЫ”

Урачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве прайшлі 12 лістапада ў раённым Доме культуры. Пры святочных абставінах ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Г. Суравец уручыў будучым салдатам павесткі аб прызыве на службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 56 сапраўдных дзятлаўскіх мужчын будуць годна несці службу ў войсках нашай краіны. Адпраўка пачнецца ужо з 17 лістапада і прадоўжыцца да 27 лістапада.

Урачыстае адкрыццё пачалося са словаў ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Г. Сураўца, які звярнуўся да прызыўнікоў і іх бацькоў:
- Вельмі хутка са зброяй у руках вы станеце на абарону нашых рубяжоў. Жадаю вам трываласці, вернасці прысязе, надзейных сяброў і добрых камандзіраў. Дзякуй вашым бацькам і настаўнікам, якія годна выхавалі вас для праходжання службы. Я лічу, што з такімі абаронцамі, як вы, мы можам быць упэўненымі ў незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны.



ДЗІМАЎНА

26 гадоў, у красавіку наступнага года будзе ўжо 27, працуе ў сельгасвытворчасці ў Рудзе Яварскай Святлана Дзмітрыеўна Скрундзь.

Пра незвычайнае прозвішча-зварот да жанчыны "Дзімаўна" я дачуўся ў раённым сельгасупраўленні. І адразу стала цікава сустрэцца-пагутарыць з чалавекам, якога адначасова ласкава і шаноўна - Дзімаўна - назвалі і з гэтым словам штодня да яго звяртаюцца. Назаўтра сустрэліся ў Хвінявічах - загадчыца Рудаяварскага вытворчага участка прыехала сюды на вытворчую нараду. Усміхнулася пры вітанні і вабнымі ямінкамі на шчоках адразу пацвердзіла дакладнасць свайго наймення - Дзімаўна. Вось што расказала мне пра сваё, і не толькі сваё, жыццё-быццё ў адметнай для нашага раёна Рудзе Яварскай.



Весткі з дзіцячага сада №1

КАЗАЧНЫЯ ГЕРОІ ВУЧАЦЬ, ЯК БЫЦЬ ЗДАРОВЫМІ

"Здаровы я -- здаровая сям'я -- здаровае грамадства", -- пад такім дэвізам у яслі-садзе №1 г. Дзятлава прайшоў шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на захаванне здароўя дзяцей.

На восеньскі Дзень здароўя да выхаванцаў садка завіталі добры Доктар Айбаліт, героі вядомых казак і чараўніца Восень, якія разам з дзецьмі актыўна ўдзельнічалі ў спартыўных гульнях і забавах на працягу ўсяго дня. За гэты час выхаванцы паспелі замацаваць веды аб здаровым харчаванні, аб шкодзе мікробаў, аб неабходнасці весці здаровы лад жыцця.



ЦАНА ЎЧЫНКА -- ЗЛАМАНАЕ ЖЫЦЦЁ

ПА СТАРОЙ ЗВЫЧЦЫ

Падлетак зімой вярнуўся з Магілёўскай школы закрытага тыпу, дзе знаходзіўся за крадзяжы і нежаданне вучыцца. Ужо вясной хлопец па старой звычцы ўвечары залез у хату да сваіх знаёмых, пакуль іх не было дома. Зламыснік ведаў, што тут ёсць камп'ютар і ўдосталь нагуляўся ў камп'ютарныя гульні. Калі прагаладаўся, адкрыў некалькі слоікаў дамашніх кансерваў і перакусіў. Вядома, што праваахоўнікі хутка высветлілі, што за нечаканы госць пабыў у хаце.

Маці хлопца перажывае, што пасля папраўчай установы ў сына зусім сапсаваўся характар, з ім жанчына ўжо не спраўляецца. Паколькі падлетак учыніў дробны крадзеж, ды і адбылося гэта пасля 23 гадзін (з'яўленне непаўналетніх у грамадскім месцы пасля 22 гадзін без суправаджэння дарослага), то на яго маці складзены два адпаведныя пратаколы. І калі за "познюю прагулку" сына жанчыну папярэдзілі, то за яго "познюю вячэру" маці давядзецца заплаціць штраф у памеры 10 базавых велічыняў, а гэта амаль уся яе зарплата.



ЯК ПРАВІЛЬНА КАРЫСТАЦЦА КАТЛОМ?

На пажары жылога дома ў вёсцы Войтаўцы Гродзенскага раёна сын выратаваў маці. 38-гадовы мужчына, механізатар мясцовага СВК, працаваў на полі паблізу роднай вёскі, убачыў над домам языкі полымя. Мужчына паспяшаўся на месца здарэння. У бацькоўскай хаце, якая гарэла, знаходзілася маці, інвалід другой групы. Сын выратаваў яе.

Ратаўнікі патушылі ўзгаранне. Верагодна, прычынай надзвычайнай сітуацыі стала парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве.

Увогуле, за апошнія гады сталі частымі выпадкі, звязаныя з выбухамі бытавых воданагравальных катлоў, якія ўстаноўлены ў дамах і грамадскіх збудаваннях.