№88



ПАКЛІКАНЫ БЫЦЬ СВЯТАРОМ

Святарства — вялікі гонар, але ў той жа час — вялікая адказнасць. Вось ужо дзесяць гадоў па гэтай нялёгкай дарозе крочыць ксёндз Віктар Захарэўскі, цяперашні настаяцель парафіі касцёла Святых Анёлаў-Ахоўнікаў у аграгарадку Раготна.



I. РЭГІНЕВІЧ: " АКТЫЎНА ІДУЦЬ ПЕРАПРАЦОЎКА I ЗБЫТ ПРАДУКЦЫІ"

Па вытворчых паказчыках ААТ "Боркаўскі крухмальны завод" у ліку лепшых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны. Напярэдадні прафесійнага свята перапрацоўшчыкаў сельскагаспадарчай прадукцыі карэспандэнтка газеты сустрэлася з дырэктарам завода I. В.



СЛАЎНЫЯ СЫНЫ БЕЛАРУСІ

У жыцці амаль кожнага юнака надыходзіць момант, калі Радзіма прызывае яго на ваенную службу для выканання канстытуцыйнага абавязку. Не стаў выключением і Яўген Уласаў.



ЛЮБІМАЯ РАБОТА - ЛЕКІ АД ДРЭННАГА НАСТРОЮ

Як дабіцца поспехаў у прафесійнай дзейнасці, выгадаваць двух цудоўных сыноў, заставацца пазітыўным чалавекам у любых абставінах? Адказы на ўсе гэтыя пытанні ведае электрамеханік сувязі Дзятлаўскага вузла электрасувязі Таццяна Каско.

— Усё пачынаецца з дзяцінства. Таццяна Мікалаеўна, якім было ваша?



КАМУ БЫЦЬ ГАСПАДАРАМІ Ў ДЗІЦЯЧЫМ ДОМЕ СЯМЕЙНАГА ТЫПУ?

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама аб’яуляе раённы конкурс для жадаючых заняць пасаду бацькоў-выхавальнікаў у дзіцячым доме сямейнага тыпу, які плануецца адкрыць ужо ў снежні 2014 года.

Згодна з палажэннем аб дзіцячых дамах сямейнага тыпу, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2006 года №289, дзіцячы дом сямейнага тыпу — гэта сям'я, якая прыняла на выхаванне ад пяці да дзесяці дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.



С. КАЗАРЭЗ: “ПРАФІЛАКТЫКА НАРКАМАНН ПАВІННА ПАЧЫНАЦЦА 3 СЯМ’І"

На Гродзеншчыне доўжыцца абласны прафілактычны месячнік “Спыніся! За “кайфам” — бездань!”, скіраваны на барацьбу з наркаманіяй. У яго межах у раёне распрацаваны і рэалізоўваецца план мерапрыемстваў.



ПРА ПІРАГІ, КІТАЙСКІ ЧАЙ I ЎДЗЯЧНАСЦЬ

У СШ №3 горада Дзятлава адметна прайшоў Тыдзень хіміі і біялогіі. Пачауся ён з акцыі "Азірніся наўкола", а затым адбылася ролевая гульня "Хімія - навука цудаў і пераўтварэнняў". Кожны з наступных дзён сапраўды быў напоунены маленькімі цудамі, пераўтварэннямі, добрымі справамі і радасцю.

ДЗЕНЬ ФРУКТОВАГА ПІРАГА

Самым яркім і цікавым, па меркаванні педагогаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, выдаўся Дзень фруктовага пірага, калі ў школе быў арганізаваны дабрачынны кірмаш. Да гэтага дня навучэнцы школы сумесна з бацькамі рыхтаваліся загадзя: прадумвалі цікавыя і адметныя стравы, выпякалі салодкія мучныя вырабы. Прадстаўнікі кожнага класа сярэдняга і старэйшага звяна на вялікім музычным перапынку за сімвалічную плату прапаноўвалі купіць і пакаштаваць свежагатаваныя салодкія пачастункі ўсім наведвальнікам кірмашу - навучэнцам школы, настаўнікам, бацькам. Якую разнастайнасць страваў прадэманстравалі навучэнцы: яблычныя пірагі, кексы, пончыкі, шарлоткі, печыва з фруктовым начыннем, фруктовыя тарты!



ПРА ЗЯМЕЛЬНЫ ПАДАТАК I ПАДАТАК НА НЕРУХОМАСЦЬ

Адбылася “Прамая лінія” па пытаннях, якія тычацца уплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасць. На іх адказвау начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятдаўскім раёне I. Гірык.

Пытанне: на правах уласнасці маю жылы дом у сельской мясцовасці. Працую ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве. Якія падаткі я павінен заплаціць?
Адказ: у дадзеным выпадку трэба плаціць толькі зямельны падатак. А вось што тычыцца уплаты падатку на нерухомасць, то тут будзе прадастаўлена льгота. Так, згодна з падатковым заканадаўствам, вызваляюцца ад падатку на нерухомасць будынкі і збудаванні, за выключэннем тых, што выкарыстоўваюцца ва ўстаноўленым парадку для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці і належаць фізічным асобам, пастаянна пражываючым у сельскай мясцовасці: у арганізацыях, размешчаных у сельскай мясцовасці, якія ажыццяўляюць сельскагаспадарчую вытворчасць; у арганізацыях аховы здароўя, культуры, сістэмы адукацыі і сацыяльнай абароны; таксама былым работнікам такіх арганізацый, з якімі працоўны дагавор спынены ў сувязі з выхадам на пенсію.



КРАСА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ-2014 ПРАЦУЕ Ў БАНКУ

8 лістапада чацвёрты разу Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшоў раённы конкурс грацыі і таленту “Краса Дзятлаўшчыны-2014”. Сёлета за гэты тытул спрачаліся сем дзяўчат — Кацярына Заянчкоўская, Ірына Кулеш, Алена Кулікова, Юлія Талкун, Юлія Бікс, Таццяна Калодка, Бажэна Жылінская. На шляху да перамогі ім неабходна было прайсці некалькі конкурсных этапаў.

Як спраўляліся дзяўчаты з прапанаванымі заданнямі — ацэньвала журы конкурсу на чале са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама І.І.Крахмальчыкам. У складзе журы прысутнічала і прадстаўніца турыстычнага агенцтва "Лассэтур", падарожжа ад якога было галоўным прызам сёлетняга конкурсу.



ПАД ПАКРОВАМ СВЯТЫХ АНЁЛАЎ

Адметнасцю вёскі Раготна з'яўляецца касцёл у гонар Святых Анёлаў-Ахоўнікаў. Яго вежы заўважны адразу, калі ўязджаеш у Раготна з боку Боркаў. Касцёл пабудаваны ў стылі позняга класіцызму, для якога характэрны магутныя дакладныя архітэктурныя формы, якія нібыта падкрэсліваюць усю веліч святыні.

Цагляны касцёл пабудаваны ў 1840 годзе. З гэтай даты пачалася навейшая гісторыя святыні, паколькі вытокі яе бяруць пачатак ажно ў 15 стагоддзі. Тады ў мястэчку быў узведзены драўляны касцёл. Першапачаткова ён быў названы ў гонар аднаго з апосталаў Езуса Хрыста -- Барталамея.