№87

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Правілы эксплуатацыі абагравальніка

3 надыходам халадоў для ацяплення людзі нярэдка выкарыстоўваюць абагравальнікі. Пры іх эксплуатацыі варта прытрымлівацца пэўных правілаў пажарнай бяспекі.

Набыўшы абагравальнік для ацяплення дома, пастарайцеся, каб ім не карысталіся дзеці, не пакідайце абагравальнік уключаным у сетку без нагляду.

Да адной крыніцы электраэнергіі небяспечна падключаць больш двух электрапрыбораў.

Варта купляць толькі тую тэхніку, якая мае пасведчанне аб гігіенічнай рэгістрацыі міністэрства аховы здароўя і сертыфікат дзяржстандарта.



Хвароба ад кошак

Штогод у Дзятлаўскім раёне рэгіструюцца 8-10 выпадкаў захворванняў на мікраспарыю. За сышоўшы перыяд 2011 года захварэлі 15 чалавек.

"Крыніцай" хваробы з'яўляюцца хворыя жывёлы, прычым у 85% — гэта кошкі, у 15% — сабакі. Заражэнне адбываецца непасрэдна праз кантакт з хворай жывёлай або праз інфіцыраваныя ею прадметы хатняга ўжытку— пасцельную бялізну, прадметы асабістага ўжытку, цацкі, кнігі, мяккую мэблю, падсцілкі для жывёл. У знешнім асяродку ўзбуджальнікі мікраспарыі могуць захаваць сваю жыццядзейнасць да 10 гадоў.

Скрыты перыяд вагаецца ад 5 дзён да 1,5 месяца. Пашкоджвацца можа валасяная частка галавы, адкрытыя ўчасткі цела. Часам хвароба паражае бровы, павекі, вейкі.



Адбыўся семінар-вучоба

Чарговы семінар-вучоба для ідэалагічнага актыву, старшыняў пасялковых і сельскіх выканкамаў Дзятлаўскага раёна адбыўся 25 кастрычніка. Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі раеннага аддзела па надзвычаиных сітуацыях, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, раённай паліклінікі.

У час пасяджэння абмяркоўваліся пытаны па выкананні Дырэктывы №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выкананні Дэкрэта №18.

Н. Золатава, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, засяродзіла ўвагу на правільнасці афармлення адпаведнай дакументацыі па рабоце з сацыяльна-ненадзейнымі сем'ямі.



Жукоўшчына: дзень сельскага Савета

Раённы семінар з парадкам дня "Аб рабоце Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Совета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсовета" 27 кастрычніка адбыўся ў названым сельскім Савеце.

Яго ўдзельнікамі былі члены Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі раённых службаў і кіраўнікі прадпрыемстваў, установаў і арганізацый Жукоўшчынскага сельсовета, старшыні пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна, намеснікі старшыняў сельгаспрадпрыемстваў раёна па ідэалагічнай рабоце.



Беспека ў шматкватэрных дамах

3 мэтай недапушчэння пажараў жыхарам шматкватэрных дамоў неабходна выконваць наступныя патрабаванні пажарнай бяспекі.

Між дамамі і збудаваннямі нельга складваць матэрыялы, ставіць транспарт. У калідорах, тамбурах, на лесвічных пляцоўках не ўстанаўлівайце мэблю і іншае абсталяванне, якое замінае эвакуацыі. Трымайце зачыненымі на замок дзверы падвалаў, паддашкаў, тэхнічных памяшканняў. На дзверы ўмацуйце таблічку з указанием месца захоўвання ключоў. Не складвайце згараемыя предметы на паддашку і ў памяшканнях тэхэтажоў.

Пры моцным паху газу ў памяшканні не ўключайце і не выключайце асвятленне. Перакрыйце вентыль падачы газу і праветрыце памяшканне. Мантаж (рамонт) электраправодкі даручайце толькі кваліфікаваным спецыялістам. Для таго, каб пазбегнуць узгарання электраправодкі і пашкоджання токам, пры наяўнасці трохправоднай сеткі ўстанавіце устройства ахоўнага адключэння.



"Краса Дзятлаўшчыны-2011" - Кацярына Амбражэй

29 кастрычніка ў Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшоў першы раённы конкурс грацыі і таленту "Краса Дзятлаўшчыны-2011".

На гэты тытул прэтэндавалі 10 дзяўчын — Марта Семярнік, Кацярына Гізоўская, Вольга Бельская, Таццяна Максімава, Святлана Варвашэвіч, Кацярына Амбражэй, Ганна Бакей, Вераніка Макарчык, Аксана Ляўшук, Кацярына Бойка. Яны прадстаўлялі аддзел культуры Дзятлаўскага райвыканкама, СВК Граніт-Агра", СВК "Хвінявічы", аддзяленне №407 ААБ "Беларусбанк" г. Дзятлава, СШ №1 г. Дзятлава, Дзятлаўскае райспажыўтаварыства, СВК "Дварэц-Агра", Дзятлаўскую сельгастэхніку, СШ №3, цэнтральную раённую бальніцу.