№87

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


КОНКУРС "ВАЛАНЦЁР ГОДА - "ДОБРАЕ СЭРЦА"

Добрае Сэрца -- гэта Сэрца з вялікай літары. Яно клапоціцца аб іншых, забываючыся пра сябе, перажывае, адгукаецца на чужы боль і просьбы аб дапамозе. Яно імкнецца змяніць жыццё і навакольны свет да лепшага. Яно не праходзіць міма адчаю і самоты. Яно суцяшае, шкадуе, дорыць надзею. Менавіта таму спалучэнне словаў "Добрае Сэрца" стала назвай валанцёрскага руху грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Гэты рух развіваецца і шырыцца, уключаючы ў свае шэрагі ўсё новых і новых членаў грамадскага аб'яднання.

"Валанцёр года -- "Добрае Сэрца" -- традыцыйны штогадовы конкурс, скіраваны на далейшае развіццё валанцёрскага моладзевага руху і фарміраванне ў маладога пакалення этычна-маральных якасцяў. На Дзятлаўшчыне раённы этап гэтага конкурсу праходзіў сёлета на пачатку кастрычніка пад эгідай раённага камітэта ГА "БРСМ". Мерапрыемства ў'яўляла сабою своеасаблівую творчую справаздачу валанцёрскіх атрадаў аб рабоце, праведзенай імі за год, якая ацэньвалася ў некалькіх намінацыях.



ДОБРЫЯ СЛОВЫ ПРА НАШЫХ НАСТАЎНІКАЎ

Ёсць такі парог, які ніхто не можа пераступіць раўнадушна. Гэта -- парог роднай школы. Якога б узросту ні быў чалавек, калі ён уваходзіць у сваю школу, адчувае лёгкае хваляванне. Адразу ўзгадваецца школьнае дзяцінства, свавольствы, сябры, урокі, педагогі.

Я -- вучаніца 8 класа Наваельнянскай школы. Мне вельмі падабаецца тут вучыцца, і я ўпэўнена, што на працягу ўсяго жыцця буду з радасцю заходзіць у родную школу. Не сакрэт, што з кожным годам яна мяняецца, становіцца больш сучаснай, утульнай. І гэтыя змены школе да твару. Адбываюцца яны, дзякуючы намаганням настаўнікаў, асабліва -- настаўнікаў-мужчын. Пра іх я і хачу расказаць.



УМАЦОЎВАЕМ ІМУНІТЭТ ВОСЕННЮ

Каб умацаваць імунітэт восенню, неабходна паўнавартасна харчавацца, прычым абавязкова разнастайна і збалансавана.

Уключайце ў сваё меню хаця б двойчы на тыдзень рыбу, морапрадукты і рыбін тлушч. Гэтыя прадукты з’яўляюцца добрай крыніцай бялку, ёду і поліненасычаных тлустых кіслотаў.

Не менш важныя для арганізма і кісламалочныя прадукты, якія ўтрымліваюць жывыя мікраарганізмы. Такія прадукты падтрымліваюць нармальную мікрафлору кішэчніка і стымулююць імунную сістэму.

Умацаваць імунітэт дапамогуць і прадукты, багатыя на клятчатку: жытні хлеб, хлеб з вотруб’ем, насенне гарбуза і сланечніка, арэхі. Карысна ўжываць збобожжавыя (грэчку, аўсянку, пшаніцу), а таксама яйкі, асабліва перапяліныя.



ПРОДАЖ АГУЛЬНАЙ МАЁМАСЦІ -- ТОЛЬКІ ПА ЎЗАЕМНАЙ ЗГОДЗЕ

Для натарыяльнага засведчання дагавораў адчужэння маёмасці неабходна захоўваць шэраг прадугледжаных заканадаўствам умоваў. Адной з іх з'яўляецца наяўнасць згоды мужа ці жонкі пры адчужэнні маёмасці, якая знаходзіцца ў іх агульнай сумеснай уласнасці. Гэта значыць, калі грамадзянін жадае падарыць, прадаць, абмяняць набытыя ў шлюбе з жонкай (мужам) кватэру, жылы дом, аўтамабіль, зямельны надзел і іншую маёмасць, то засведчанне такога дагавору магчыма толькі са згоды жонкі (мужа).

Згодна з артыкулам 23 Кодэкса аб шлюбе і сям'і Рэспублікі Беларусь, нажытая ў перыяд шлюбу маёмасць, незалежна ад таго, на каго яна была набыта або кім (мужам ці жонкай) былі ўнесены грашовыя сродкі, з'яўляецца іх агульнай сумеснай уласнасцю. Муж і жонка маюць аднолькавыя правы ўладання, карыстання і распараджэння гэтай маёмасцю, калі іншае не прадугледжана шлюбным дагаворам.



БУДАЎНІЦТВА КАНАЛІЗАЦЫІ МОЖА БЫЦЬ ПРАЦЯГНУТА

На адрас Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта часта звяртаюцца жыхары вуліц мікрараёна Біцько з пытаннем: калі будуць завершаны работы па будаўніцтве каналізацыйных сетак, пачатыя ў красавіку гэтага года?

Ці хутка будзе працягнута будаўніцтва каналізацыі і пры якіх умовах, адказвае намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ю.П. Залеўскі:

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт адказвае на неаднаразовыя звароты жыхароў па пытанні будаўніцтва каналізацыйных сетак у мікрараёне індывідуальнай жылой забудовы па вуліцы Біцько ў горадзе Дзятлаве.



7 ЛІСТАПАДА -- ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

Дарагія дзятлаўчане!

Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Перамога Вялікага Кастрычніка адкрыла новую старонку ў сусветнай гісторыі. Абвясціўшы прынцып права нацый на самавызначэнне, яна стварыла нябачаныя раней магчымасці для нацыянальнага адраджэння, паскоранага сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця народаў.

Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917 года стала адной з самых значных падзей ХХ стагоддзя, якая карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі. Людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак, права ўдзельнічаць у кіраванні краінай. Гэта пачуццё гаспадара, усведамленне сваёй прыналежнасці да лёсаў краіны, магчымасць творчасці ў працы давалі нябачаныя вытворчыя вынікі, выклікалі энтузіязм і самаадданасць.



КАЛІ ПАДКЛЮЧАЕЦЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦЬ САМІ

У каго ёсць прыватны дом, таму даводзіцца падключаць розныя ўстройствы або пабудовы, якія знаходзяцца побач з домам. Электрыкі называюць гэты працэс стварэннем адгалінаванняў. Напрыклад, гэта можа быць гараж, вулічны ліхтар або проста навес з асвятленнем.

Ёсць розныя спосабы пракладкі дадатковага электракабеля. Электралінія, ад якой будзе будзе рабіцца адгалінаванне, часцей за ўсё бывае паветранай. У некаторых выпадках выкарыстоўваецца падземнае адгалінаванне.

Паветраныя лініі ў большасці выпадкаў больш надзейныя, бо іх пашкоджанні можна выявіць візуальна і яны аднаўляюцца хутчэй, чым падземныя. Каб усе работы былі прыняты без заўвагащ, загадзя запрасіце прадстаўніка ўладальніка сеткі і пазнаёмце яго са сваім праектам.



ПРЫВУЧАЕМ ДЗІЦЯ ДА ХАТНІХ АБАВЯЗКАЎ

Для пачатку варта сказаць, што ніколі не трэба сварыцца на сваё дзіця, калі, выконваючы хатнія абавязкі, яно што-небудзь зробіць не так. Напрыклад, калі ваша дачка захацела прыгатаваць абед і прыгатавала так, што абед апынуўся не толькі ў каструлі, але і на падлозе, і на сценах, -- гэта не нагода для таго, каб сварыцца.



НЕАБХОДНА АТРЫМАЦЬ ДАЗВОЛЫ НА ПРАЕЗД

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў чарговы раз быў праведзены семінар-вучоба з прадпрыемствамі па пытанні выканання патрабаванняў Указа ад 26.11.2010 года №631 “Аб праездзе цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання”, аб недапушчэнні парушэнняў пры выкарыстанні цяжкавагавых аўтамабільных транспартных сродкаў пры праездзе і перавозцы грузаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь з правышэннем дапусцімых агульных восевых масаў, без атрымання спецыяльнага дазволу.

Так, з прадстаўнікамі даччыных прадпрыемстваў ДАПП БУП “Гроднааблсельбуд” праведзена прафілактычная і растлмуачальная работа аб парадку разліку спагнання платы за праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў па дарогах агульнага карыстання. На дадзеным семінары супрацоўнікамі Камітэта вобласці сумесна з прадстаўнікамі філіяла Транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці, РУП “Белдарцэнтр” былі дадзены адказы на ўсе пытанні, а таксама на канкрэтных прыкладах быў растлумачаны парадак разліку спагнання платы за праезд.



УЛАСЦІВАСЦІ ЖУРАВІН

Журавіны з'яўляюцца аднымі з самых каштоўных ягадаў у прыродзе, пра гаючыя ўласцівасці якіх ведалі яшчэ нашы продкі. Так, у журавінах утрымліваюцца такія карысныя рэчывы, як жалеза, бор, ёд, марганец, срэбра, магній і фосфар. Багатыя журавіны і на вітаміны -- гэта В1, В2, РР, К, але асабліва шмат у ягадзе вітаміну С.