Урачыстыя провады на службу ў войска прайшлі 5 лістапада.
У зале Дзятлаўскага цэнтра культуры сабраліся прызыўнікі, іх родныя, сябры, прадстаўнікі раённага ваеннага камісарыята, моладзевай арганізацыі, святарства, каб ва ўрачыстай абстаноўцы хлопцы атрымалі павесткі на вайсковую службу і службу ў рэзерве.
У раённым выканаўчым камітэце прайшло чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета па кантролі за выкананнем Дэкрэта № 18. Спецыялісты службаў прафілактыкі раёна сабраліся, каб прааналізаваць выкананне раней прынятых рашэнняў па прызнанні непаўналетніх у сацыяльна небяспечным становішчы.
У рамках праекта "Глыбінкай жыве Беларусь", прымеркаванага да 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Года малой радзімы, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіць культурна-пазнавальную экспедыцыю лад назвай "Па сакрэты даўгалецця".
Пятага лістапада прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Дзятлаўскаи раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Алёна і Дзмітрый Сухецкія - маладыя бацькі пецярых цудоўных дзетак. У гэтай сям'і лічаць, што сямейнага шчасця не трэба чакаць, яго трэба ствараць агульным жаданнем і ўласнымі намаганнямі.
Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны 5 пытанняў. Чатыры — адміністрацыйныя пратаколы, па адным з якіх спынена вытворчасць з-за адсутнасці саставу адміністрацыйнага правапарушэння, па трох — вынесены папярэджанні.
Провады ў армію - асаблівы дзень для маладых людзей, прызваных на службу ва Узброеныя Сілы. Для іх ён становіцца мяжой паміж юнацтвам і дарослым жыццём. Гэта дзень, калі будучыя салдаты ўсведамляюць асабістую адказнасць за бяспеку дзяржавы і рэальную неабходнасць на працяглы перыяд апынуцца ў далечыні ад роднага дома.
Дзятлаўскія каратысты пасля міжсезоннай падрыхтоўкі распа чалі сезон спаборніцтваў і паўдзельнічалі ў трох турнірах. Bа ўсіх турнірах занялі прызавыя месцы.
У адкрытым першынстве Навагрудка перамог Эдуард Рафікаў. Яшчэ чацвёра нашых сталі сярэбранымі прызёрамі - Дзмітрый Самахвал, Ганна Жыбко, Вольга Жыбко, Артур Лянцэвіч.
У суботў, 4 лістапада, каля помніка Леніну ў Дзятлаве прайшоў урачысты мітынг "Погляд скрозь гады" да 100-годдзя з Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.
На Дзятлаўшчыне прайшоў IX абласны фестываль творчасці маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі "Калі мы разам — мы мацнейшыя!".