№86



Фізік з крылатай душой

Не будзем весці дыскусіі на тэму, хто важнейшы ў жыцці — фізікі ці лірыкі. Патрэбныя і тыя, і другія. I людзей з крылатай душой, і з матэматычным складам мыслення на нашай дзятлаўскай зямлі шмат. Ёсць у нас і вучоныя-фізікі, прычым знакамітыя не толькі у Беларусі, але і далёка за яе межамі.



Як жывеш, дзіцячы дом-сям'я?

У снежні 2014 года ў Дзятлаве быў адкрыты дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца 5 дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.



Школа маладых педагогаў у Дзятлаўскім раёне

Бягучы навучальны год стаў першым працоўным для многіх выхавальнікаў дашкольнай адукацыі. Для іх дзейнічае раённая "Школа маладых педагогаў".



"КАЛІ МЫ РАЗАМ - МЫ МАЦНЕЙШЫЯ!"

У Мастах прайшоў VIII абласны фестываль творчасці маладых інвалідаў "Калі мы разам — мы мацнейшыя!". У фае мясцовага Цэнтра культуры для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства гучала музыка і працавала выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Кветка Радзімы".



ВІРТУАЛЬНАЕ ПАДАРОЖЖА ПА РАДЗІМЕ

Некалькі гадоў запар Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць у нашай краіне конкурс для таленавітай, творчай, крэатыўнай моладзі — "100 ідэяў для Беларусі". Прыняць у ім удзел могуць маладыя вынаходнікі, рацыяналізатары ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў.



БЫЛЫХ МІЛІЦЫЯНЕРАЎ НE БЫВАЕ

Па традыцыі, напярэдадні Дня ўшанавання ветэранаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 10 лістапада, ва ўсіх падраздзяленнях міліцыі праходзяць урачыстыя сустрэчы асабовага саставу з ветэранамі службы, праваахоўнікі ўспамінаюць супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, н



МУЗЕЙ У ПОГІРАХ: АКЦЭНТ НА НАРОДНЫ ПОБЫТ

Захаванне народной спадчыны - адзін з напрамкаў дзейнасці ўстановаў культуры Дзятлаўскага раёна. Пры іх створаны фальклорныя гурты - як дарослыя, так і дзіцячыя, музейныя пакоі, экспонаты якіх - предметы народнага ўжытку мінулых часоў. А ў Погірах увогуле існуе клуб-музей народнага побыту. Аб яго гісторыі, экспонатах, дзейнасці карэспандэнтка газеты "Перамога" гутарыла з загадчыцай клуба-музея Людмілай Пятроўскай.

- Людміла Іванаўна, з якога года дзейнічае ўстанова культуры, якой вы загадваеце?
- Клуб пачаў працаваць з 1969 года. У адной частцы будынка знаходзілася сельская бібліятэка. Пазней, у сувязі з тым, што жыхароў у вёсцы стала менш, бібліятэку перавялі ў Гезгалы, а ў яе пакоі быў створаны музей народнага побыту. Яго экспанаты сабраны ў жыхароў вёскі.



МЕСЯЧНІК ЗДАРОВАЙ УСМЕШКІ

Ён праходзіць у лістападзе. Мерапрыемства скіравана на прафілактыку зубных хваробаў.

Гігіену ротавай поласці немагчыма ўявіць без зубной пасты і зубной шчоткі. Лепш за ўсё падбіраць шчотку сярэдняй ці змешанай жорсткасці з сінтэтычным шчаціннем. А вось каб выбраць найлепшы варыянт сярод разнастайнасці зубной пасты, неабходна пракансультавацца з доктарам.

Трэба ведаць, што ёсць пасты для прафілактыкі карыесу, парадантозу. Гігіенічныя пасты толькі ачышчаюць зубы і асвяжаюць дыханне.
Асноўнымі кампанентамі ў барацьбе з карыесам выступаюць кальцый, фтор і фосфар, антыбактэрыяльныя рэчывы.



АДБЫЛОСЯ ПРАФІЛАКТЫЧНАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА

Наркаманія. Наркотыкі. СНІД. На жаль, сёння гэтыя словы ўвайшлі ў наш ужытак.

Становіцца сумна, калі разумееш, што гэтыя хваробы сталі прычынай адыходу з жыцця многіх людзей, у тым ліку і вельмі маладых. Каб пазбегнуць гэтага, вядзецца прафілактычная работа.

Да яе падключыўся і Лявонавіцкі сельскі клуб. Сумесна з бібліятэкай работнікі клуба падрыхтавалі і правялі праграму "Наркотыкі і СНІД". На мерапрыемства была запрошана фельчар Лявонавіцкага ФАПА Л. К. Сербін.



ПЕРАВОДЗІМ АЎТО НА “ЗІМОВЫ АБУТАК"

Наколькі ўпэўнена будзе трымацца аўтамабіль на заснежанай дарозе або на галалёдзе - шмат у чым залежыць ад зімовых шынаў. Зімовы варыянт пакрышак адрозніваецца ад летняга па мяккасці гумы. Маразы менш шкодзяць такому тыпу гумы, яна шчыльна прылягае да снегу і дарожнага пакрыцця, што дазваляе скараціць тармазны шлях, значна палепшыць кіраванне аўтамабілем, у многім пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў.

Сёння выкарыстанне зімовых шынаў яшчэ носіць рэкамендацыйны характер, аднак хутка ўступіць у сілу указ нумар 483, якім унесены змяненні і дапаўненні ва указ ад 28 лістапада 2005 года нумар 551 “Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху", згодна з якім прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне зімовых шынаў на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай вагой да 3,5 т, на легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях вагой звыш 3,5 т, а таксама аўтобусах вагой да 5 т.