№85



Сельскі сход у Вензаўцы

Чарговы сельскі сход у Дзятлаўскім раёне прайшоў у аграгарадку Вензавец. На ім былі разгледжаны пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.



У вёскі едзе бібліобус

Пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з 2007 года працуе бібліобус — "бібліятэка на колах". У чым асаблівасці работы такой бібліятэкі, наколькі яна запатрабавана, хто карыстаецца яе паслугамі? На гэтыя і іншыя пытанні адказала бібліятэкар Марына Крупіца.



Шумеў-гудзеў кірмаш

Дождж накрапаваў, але раэысціся з ранку ў суботу не адважыўся. Дзякуй яму, што дзею не сапсаваў. I, безумоўна, велізарны дзякуй нашым сельгаспрадпрыемствам. Гаспадарчых клопатаў у іх большую частку года шмат, а восенню - не абтрэсціся! Але на традыцыйны сельгаскірмаш у Дзятлава прыехалі ўсе.



ПРАФЕСІЙНАЕ СВЯТА АДЗНАЧЫЛІ СУПРАЦОЎНІКІ ДЭПАРТАМЕНТА АХОВЫ

29 кастрычніка Дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь адзначыў сваё прафесійнае свята. Службе аховы сёлета споўнілася 64 гады. Каб даведацца, як сустракаюць свята людзі, на шэўронах службовых кіцеляў у якіх выява зоркай савы, мы накіраваліся на вуліцу Фогеля, 15.



ПАДЗЯКА ЗА СЛУЖБУ АД МІНІСТРА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ

Дзятлаўшчыну наведаў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Іванавіч Ланкевіч.



"Я МАЛАДЫ. I МНЕ НЕ ЎСЁ РОЎНА!”

Рэдакцыя газеты “Звязда" пры інфармацыйнай падтрымцы ЦК ГА “БРСМ” і Міністэрства адукацыі чарговы раз праводзіць моладзевы творчы конкурс, аб'яўлены ў “Чырвонай змене". Яго мэта - прадаставіць магчымасць “спробы пяра" старшакласнікам, якія мараць аб прафесіі журналіста і якім спатрэбяцца публікацыі пры паступленні. Конкурс разлічаны толькі на беларускамоўную моладзь.

2015 год аб'яўлены Годам моладзі, таму арганізатары вырашылі назваць чарговы конкурс "Я малады. I мне не ўсё роўна!" і прапанавалі будучым аўтарам расказаць пра сваю пазіцыю, пра стаўленне іх равеснікаў да тых ці іншых праблемаў грамадства, у тым ліку і ў галіне моладзевай палітыкі. Да якіх з'яваў хлопцы і дзяўчаты ставяцца неабыякава? Што прапануюць змяніць? Які іх асабісты уклад у тую ці іншую справу? Не варта забывацца і пра папярэднія пакаленні: чаму ў іх можна павучыцца, што пераняць? Набліжаецца 70-годдзе Вялікай Перамогі. Было б вельмі добра, каб аўтары расказалі, як іх аднагодкі захоўваюць памяць герояў, шануюць ветэранаў.



“СПЫНІСЯ! ЗА “КАЙФАМ” - БЕЗДАНЬ!”

Абласны прафілактычны месячнік пад такой назвай стартаваў на Гродзеншчыне 20 кастрычніка і будзе доўжыцца да 20 лістапада. Мерапрыемства скіравана на папярэджанне і спыненне распаўсюджання наркатычных сродкау, псіхатропных рэчывау і іх аналагаў у моладзевым асяроддзі.

Актыўны ўдзел у месячніку прымуць адказныя службы вобласці, сярод якіх абласная пракуратура, упраўленне ўнутраных спраў, упраўленне адукацыі, упраўленне аховы здароўя, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, раённыя выканаўчыя камітэты, камісіі па справах непаўналетніх, райкамы ГА “БРСМ”. У межах месячніка пройдуць рабочыя нарады, сустрэчы, круглыя сталы, моладзевыя акцыі і флэш-мобы.



КАБ ПІСЬМЫ ХУТЧЭЙ ДАХОДЗІЛІ...

АБ НЮАНСАХ ПРАВІЛЬНАГА АДРАСАВАННЯ ПАШТОВЫХ АДПРАЎЛЕННЯЎ

Сёння рэдка хто піша звычайныя пісьмы, аддаючы перавагу электроннай карэспандэнцыі. Электронная перапіска спрасціла жыццё, але забрала з такіх пісьмаў самае галоўнае ў стасунках - душу. Вельмі легка адрасаваць напісанае па электроннай скрыні, тым больш, “што жалезны сябар" дапаможа выправіць памылкі, але робіць гэта не заўсёды якасна. Аднак усё ж такі ёсць людзі, якія не лянуюцца напісаць пісьмо на стары лад: з ручкай і паперай, ды аднесці яго на пошту. Але тут варта памятаць, што нельга адрасоўваць пісьмы абы як, бо гэта замаруджвае працэс іх апрацоўкі і своечасовай дастаўкі.

Кожнаму адпраўляльніку трэба разумець прынцып работы сартыравальнай машыны. Спачатку яна счытвае з канверта паштовы код (індэкс), які затым параўноўваецца з адрасам. Калі выяўляюцца неадпаведнасці, то пісьмы аўтаматычна накіроўваюцца на ручную сартыроўку. Тут, безумоўна, знаходзяць адрасатаў, але такая работа над памылкамі адпраўляльніка значна зацягвае шлях паштовых адпраўленняў.



КІАКУШЫНКАЙ КАРАТЭ: ЛЯЖАЙСК. ПОЛЬШЧА

Каратысты спартыўнага клуба "Барс" у складзе зборнай каманды Беларускай рэспубліканскай федэрацыі кіакушынкай каратэ “ІКО 1” паспяхова выступілі на міжнародных турнірах у Польшчы.

Зборную каманду склалі 19 прадстаўнікоў “Барса" і 2 спартсмены з мінскага клуба "Кайман". У Ляжайску адбыўся 4-ы міжнародны турнір “Galizia cup". Прадстаўнікі клуба "Барс" занялі 4 прызавыя месцы: Максім Максімаў - першае, Ігар Маркач (Гродна) - другое, Дзмітрый Варабей (Гродна) - другое, Максім Загдай (Слонім) - другое.

Другое месца (з сумай 42 балы) клуб “Барс" заняў і ў камандным заліку. А калектыўную перамогу атрымала каманда гаспадароў турніру - “Lezajski ККК” (92 балы). Наступныя месцы занялі “UUKK Kherson” (39 балаў), “Zamojski ККК” (24 балы), “UKSKK Brzostek” (24 балы).



МЫ ВЫБІРАЕМ ЖЫЦЦЁ

Праблема самагубстваў у нашай краіне даволі актуальная. Суіцыды наносяць значны ўрон грамадству. І самы паспяховы сродак барацьбы
з імі - гэта прафілактыка.

Так, у гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў месячнік па папярэджанні самагубстваў “Мы выбіраем жыццё!”. У яго межах псіхолагам установы ў класах былі праведзены дыягнастычныя даследаванні навучэнцаў па выяўленні трывожнасці. Цікавай і карыснай для гімназістаў стала гутарка з доктарам-псіхіят-рам А. Л. Якімчык на тэму “Безвыхадных сітуацый не бывае”. Старшакласніцы гімназіі прынялі ўдзел у прафілактычным мерапрыемстве “Запалі свечку" з прыхаджанамі Беларускай праваслаўнай царквы.