№84



Жыццё мяне і вучыла, і мучыла, і радавала

Сёлета свой 90-гадовы юбілей адзначыў жыхар гарадскога пасёлка Казлоўшчына Сцяпан Рыгоравіч Дзянісік. Да нядаўняга часу ён узначальваў савет ветэранаў Казлоўшчынскага сельвыканкама, раней працавау пажарным, 32 гады быў начальнікам мясцовай пажарнай часці, з'яўляўся дэпутатам.



Прафесіянал Славамір Бабіла

Аўтамабіль не раскоша, а сродак перамяшчэння. Можна проста навучыцца кіраваць тэхнікай і лічыць сябе добрым аўтамабілістам, а можна звязаць жыццё з аўтамабільнай справай, практычна даслоўна ведаць правілы дарожнага руху і дапамагаць тым, хто хоча далучыцца да шэрагу вадзіцеляў.



Юныя журналісты з Гезгалаў

Творчасць і пазітыў — менавіта гэтыя словы з'яўляюцца дэвізам дзейнасці аб яднання па інтарэсах "Юны журналіст", якое на працягу некалькіх гадоў працуе ў Гезгалаўскай сярэдняй школе.

Кіраўніком аб'яднання з'яўляецца Ала Рыгораўна Ненартовіч. Маючы тэхнічную спецыялынасць, яна тым не менш праз многія гады знайшла сябе ў творчай справе. I цяпер пад яе кіраўніцтвам журналісцкую дзейнасць асвойваюць дзеці — аматары слова і пяра.

Многія з іх з'яўляюцца членамі школьнага прэс-цэнтра. Яго творчай справаздачай з'яўляецца школьная газета "Гезгалаўскія весткі", якая выходзіць штомесяц. На яе старонках — інтэрв'ю і замалёўкі, навіны, апавяданні і вершы — усё тое, што датычыцца жыцця школы. Акрамя гэтага, юныя журналісты актыўна публікуюцца і ў іншых перыядычных выданнях, разлічаных на дзіцячую аўдыторыю. Каб "Гезгалаўскія весткі" былі даступныя шырокаму колу чытачоў, газета ў дадатак размяшчаецца і на старонцы школьнага інтэрнэт-сайта. На гэтым юныя журналісты не спыніліся: быў створаны і блог "Квест". Самі ўдзельнікі называюць блог інтэрнэт-дзённікам. Яго складаюць сем старонак. На іх — інфармацыя, якая датычыцца дзейнасці гуртка "Юны журналіст", творчыя работы школьнікау, гульні і віншаванні.



КАНТРОЛЬ, ПРАФІЛАКТЫКА, ДАПАМОГА

Што павінна пераважаць у працы з былым асуджаным - суровасць або, наадварот, разумение і імкненне аказаць дапамогу? Аб гэтым і многім іншым карэспандэнтка гутарыла са старшым інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Андрэем Юшкевічам.

— Андрэй Яўгенавіч, раскажыце, калі ласка, які спектр пытанняў ахоплівае ваша структура аддзела ўнутраных спраў?
— Крымінальна-выканаўчая інспекцыя праводзіць прафілактычную работу з былымі асуджанымі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, а таксама з асуджанымі да розных відаў пакарання, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, на папраўчыя работы, грамадскія работы). Пад нашай увагай яшчэ і людзі, якія пазбаўлены права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, і тыя, якія пасля адбыцця пакарання стаяць у міліцыі на прафілактычным уліку. Сюды ўваходзяць і абавязаныя асобы, якія не займаюцца выхаваннем сваіх дзяцей, не кампенсуюць дзяржаве расходы на ўтрыманне іх дзяцей, а таксама грамадзяне, якія выйшлі на волю пасля пакаранняў за цяжкія злачынствы супраць жыцця і здароўя грамадзян.



ВЫСТАВА-ПРОДАЖ НА ВОСЕНЬСКІМ КІРМАШЫ

У выставе-продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, якая праходзіла 29 кастрычніка, прынялі ўдзел 9 сельгаскааператываў.

Так, СВК "Войневічы" на сваім падворку "Кірмашовыя забавы" гандляваў зернем, насеннем, ялавічынай. "Вензавецкі хутарок" СВК "Вензавец" запрашаў набыць таксама зерне — ячмень, трыцікале, пшаніцу, жыта, авёс, проса.

Свой асартымент прадукцыі прадаставіў СВК "Белагурна". На яго падворку "Чым багаты, тым і рады" можна было купіць не толькі зерне збожжавых культур, але і кукурузы. Сельгаскааператыў наладзіў цікавую абарону свайго падворка з удзелам маладых спецыялістаў СВК "Белагурна".



А. ПАНКЕВІЧ: “СПАДЗЯЮСЯ, ШТО АБАВЯЗКОВА ЎБАЧУ ЦЁПЛАЕ МОРА"

Калі раскласці жыццё на складальнікі, можна выдзеліць такія з іх, якбыт, сям'я, работа і абавязкова запаветная мара — тое, да чаго імкнецца чалавек, каб адчуць сябе поўнасцю шчаслівым. Усе гэтыя складальнікі прысутнічаюць у жыцці Аляксандра Панкевіча, які 3 снежня святкуе свой 26-ы дзень нараджэння.

Па іроніі лёсу нарадзіўся Аляксандр у Дзень інвалідаў з дыягназам, які не дазваляе яму хадзіць, але гэта — адзіны недахоп, які ўскладняе існаванне ў грамадстве. Усё астатняе — валявы характар, інтэлектуальныя здольнасці, дабрыня, адкрытасць — дапамагае хлопцу быць цікавым субяседнікам і добрым сябрам.



ДЗІЦЯ ПАВІННА ВЫХОЎВАЦЦА Ў СЯM'l

“Калі мы не можам стварыць мір, дзе дзеці не будуць пакутаваць,
давайце хаця б зробім меншай колькасць дзяцей, якія пакутуюць”. (Альбер Камю)

Кожнае дзіця павінна выхоўвацца ў сям'і, адчуваць любоў і падтрымку блізкіх, разумець, што яно патрэбнае. На дапамогу дзіцяці, якое страціла сувязі са сваёй біялагічнай сям'ёй, прыходзіць замяняючая сям'я. У ёй забяспечваюцца найбольш спрыяльныя ўмовы для індывідуальнага развіцця дзіцяці і яго сацыялізацыі, набыцця вопыту сямейнага жыцця.

Прыёмная сям'я, як форма ўладкавання дзяцей, мае не толькі шэраг перавагаў, але і вялікі сацыяльны патэнцыял. У прыёмнай сям'і дзіця жыве на працягу тэрміну, які прадугледжаны дагаворам. Уладкаванне дзіцяці ў прыёмную сям'ю не цягне за сабой узнікнення аліментных і спадчынных праваадносінаў. У прыёмнай сям'і дзіця юрыдычна свабоднае і можа быць усыноўлена. На яго ўтрыманне штомесяц выплачваюцца грашовыя сродкі на харчаванне, абутак і вопратку, камунальныя паслугі. Аплачваецца і праца прыёмных бацькоў.



ЖЫЦЦЁВАЯ МІСІЯ - НЕСЦІ СВЯТЛО ХРЫСТОВАЙ ВЕРЫ

За плячыма настаяцеля прыхода касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Дзятлаве ксяндза Здзіслава Пікулы працяглы пастырскі шлях. Значны адрэзак на ім займае місіянерскае служэнне ў Балівіі і Эквадоры.

Больш за дваццаць гадоў ён служыў у Варнянах, што ў Астравецкім раёне, быў настаяцелем касцёла ў гонар святога Георгія. Хаця ў юнацтве аб тым, што стане святаром, нават і не думаў.

Пасля заканчэння васьмігадовай школы Здзіслаў хацеў стаць механікам сельскагаспадарчых машын. Дзеля гэтага скончыў адпаведны тэхнікум, атрымаў размеркаванне на працу. Аднак Божы Промысел выбраў для юнака зусім іншы шлях...



"БЫЦЬ МАТУЛЯЙ - ЗАЙЗДРОСНЕЙ ЛЁСУ НЯМА"

Пад такой назвай праходзіў Тыдзень маці ў Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.

На працягу тыдня ва ўстанове праводзілі класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню маці, была арганізавана акцыя "Дзясятка для матулі". 14 кастрычніка бібліятэкар школы сумесна з сельскім Домам культуры правяла флэш-моб акцыю "Кветкі для матуляў", у час якой вучні ўстановы павіншавалі жанчын са святам і падарылі ім кветкі.

На працягу тыдня ва ўстанове сяродвучняў 5-11 класаў ладзіўся конкурс сачыненняў "Няма чалавека бліжэй і даражэй, чым жанчына, чыё імя Маці", сярод вучняў 1-4 класаў - конкурс малюнкаў. Лепшыя малюнкі юных мастакоў размешчаны на выставе пад назвай "Дарагая мамачка, ты ў мяне самая найлепшая".



ТАМАРА ЦЯРЭШКА. БУХГАЛТАР I ПРАФСАЮЗНЫ ЛІДАР

37 гадоў бухгалтарам у Дзятлаўскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь працуе Тамара Канстанцінаўна Цярэшка. Шматгадовая сумленная праца жанчыны неаднаразова адзначалася ўзнагародамі, у ліку якіх ёсць Падзяка Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

У Дзятлаўскі аддзел аховы Тамара Канстанцінаўна прыйшла адразу ж пасля заканчэння Ашмянскага сельскагаспадарчага тэхнікума. А вось практычны вопыт работы яна пераймала ад Яніны Віктараўны Сцепанішчавай, тагачаснага галоўнага бухгалтара аддзела аховы, узначальваў які Станіслаў Станіслававіч Казакевіч.