№83



Юбілейны візіт валанцёраў

Наш раён чарговы раз наведалі прадстаўнікі галандскай дабрачыннай арганізацыі "Дзеці Чарнобыля". Гэта быў іх саракавы візіт на Дзятлаўшчыну. Дабрачынная арганізацыя на працягу 20 гадоў дапамагае беларусам, якія жывуць на тэрыторыях, забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.



"Асаблівым" дзецям - асаблівая ўвага

18 кастрычніка ў гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў абласны семінар кіраўнікоў сацыяльна-педагагічных цэнтраў, цэнтраў
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі па тэме "Арганізацыя сістэмнага ўзаемадзеяння сацыяльна-педагагічных



Судмедэкспертиза - аснова крымінальнай справы

17 кастрычніка ў Дзятлаве прайшлі прыём грамадзян і "Прамая лінія з намеснікам начальніка ўпраўлення дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў па Гродзенскай вобласці, галоўным дзяржаўным судова-медыцынскім экспертам па Гродзенскай вобласці Уладзімірам Лайковым.

У. Лайкоў адказаў на пытанні дзятлаўчан, даў прафесійную кансультацыю. Так, жыхарка Дзятлаўскага раёна звярнулася на "Прамую лінію з просьбай пацвердзіць устаноўленыя судмедэкспертамі прычыны смерці яе дачкі. Уладзімір Мікалаевіч паабяцаў вывучыць архіўныя дакументы па гэтай справе і прыслаць жанчыне пісьмовы адказ.

Пасля размовы з жыхарамі горада і раёна Уладзімір Лайкоў адказаў на пытанні карэспандэнткі газеты "Перамога".



Акадэмік з вёскі Кузьмічы

Праўду кажуць: чым больш адукаваны і інтэлігентны чалавек, тым прасцей з ім весці гутарку. Менавіта такое ўражанне засталося ад размовы з нашым земляком, акадэмікам Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Іванавічам Лакоткам.

Сёлетні Год навукі даў нашаму музею штуршок для пошуку землякоў — людзей навукі. Пра Аляксандра Іванавіча ўжо былі матэрыялы, сабраныя некалькі гадоў таму, ёсць у музейным сховішчы і кнігі вучонага. Аднак захацелася сустрэцца з ім асабіста, пагутарыць, а заадно і папоўніць музейны фонд.



Сельгаскірмаш у Наваельні

Кірмаш у гарпасёлку разгарнуўся самым ранкам у суботу на шырокай вуліцы Чырвонаармейскай. Пакуль збіраўся дождж, наваельнянцы жвава закупляліся агароднінай, зернем.

— Як гандаль? — цікаўлюся ў намесніка дырэктара КСУП "Дварэц-Агра" Аляксандра Сачыка.



"Зецельскі фэст"

21 кастрычніка ў Дзятлаве прайшоў фестываль сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст".

Фестываль стартуе

Праграму фестывалю пачало ўрачыстае шэсце актыўных удзельнікаў свята ад Цэнтра культуры і народнай творчасці да плошчы 17 Верасня.

— Давайце сёння разам з дзецьмі, роднымі, блізкімі і сябрамі пастараемся адпачыць на славу, — адкрываючы свята, заклікалі прысутных вядучыя Валерый Макарчык і Наталля Маліноўская. — У нашым горадзе ўпершыню стартуе фестываль умення, майстэрства, узаемаразумення і радасці, фестываль сямейнага адпачынку, а ў будучым, спадзяёмся, — брэндавае свята "Зецельскі фэст". Нягледзячы на халодна-дажджлівыя капрызы надвор'я, людзі на плошчы актыўна падтрымлівалі артыстаў. Вясёлымі танцам гледачоў павіталі самыя юныя ўдзельнікі святочнай праграмы. Вядучыя расказалі прысутным, дзе ў горадзе знаходзяцца пляцоўкі фестывалю, якія конкурсы і забавы чакаюць іх, дзе можна зарабіць бонусы, з дапамогай якіх самыя актыўныя семі стануць пераможцамі і атрымаюць прызы фэста.



ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ У ДЗЯТЛАВЕ

Традыцыйна напрыканцы кастрычніка у Дзятлаве праходзіць вялікі кірмаш, на які сельскагаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы прывозяць сваю прадукцыю, СВК ладзяць падворкі-выставы, работнікі культуры раёна прапануюць канцэртную праграму і бяспройгрышную латарэю. Не выключэннем стаў і гэты год.

На кірмаш сельгаскааператывы прывезлі зерне, агародніну, садавіну, мяса. Праўда, не так многа, як раней, бо шмат пастаўшчыкоў, асабліва агародніны, напалохалі кастрычніцкія замаразкі. Калі на мінулых кірмашах капусты, цыбулі, буракоў было зашмат, то цяпер нават не хапала.

Сустрэла некалькі знаёмых, якія хацелі прыдбаць капусту, ды ўжо не было. Цяпер давядзецца спадзявацца на СВК “Жукоўшчына", які гандлюе па чацвяргах і суботах на малым рынку ў Дзятлаве, і фермераў.



ДАРОЖНІКІ ПРАЦУЮЦЬ АЛЯ АЎТАМАБІЛІСТАЎ

Аўтадарога Наваельня—Казлоўшчына—Дзераўная — адзін з ключевых аб ектаў, на якіх сёлета працавалі дзятлаўскія дарожнікі. Для выканання рамонтных работ на участку дарогі ад Нянадавічаў да Войневічаў з рэспубліканскага дарожнага фонду было выдаткавана 8 мільярдаў рублёў — сродкі ад транспартнага збору, які сёння плаціць кожны ўладальнік аўто.

Кіруе работамі вопытны майстар Аляксандр Кушаль. У 1991 годзе ён перайшоў у новую для сябе сферу дзейнасці з важкім стажем работы ў меліярацыі і хутка "ўцягнуўся" ў дарожную справу, шчыра палюбіў яе.

— Мне вельмі падабаецца працаваць на дарожных рамонтных работах, — кажа Аляксандр Міхайлавіч. — Перш за ўсё таму, што тут заўжды відаць вынік уласнай працы, канчатковы прадукт.



В. БАШКО: "БУДЗЕ ПРАЦА - БУДЗЕ I ДОБРЫ НАСТРОЙ"

Напярэдадні свята дарожных работнікаў карэспандэнтка сустрэлася з начальнікам ДРБУ-119 Вольгай Башко, каб пагутарыць пра дасягненні арганізацыі і бліжэйшую перспектыву, транспартны падатак і работу калектыву.

— Вольга Мікалаеўна, ці плённа сёлета папрацавала Дзятлаўскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне?
— Нягледзячы на тое, што сёлета скараціліся аб'ёмы будаўніцтва жылля і малочна-таварных фермаў, у тым ліку ў нашым раёне, пералік зробленага ўнушальны. За 9 месяцаў гэтага года мы асвоілі 17 мільярдаў рублёў, з якіх 5,5 мільярда — сродкі так званага транспартнага падатку. Гэтыя сродкі былі накіраваны на капітальны ремонт з асфальтаваннем участка Нянадавічы—Войневічы агульнай працягласцю 3,98 кіламетра аўтадарогі Наваельня—Казлоўшчына—Дзераўная. Палову яго мы ўжо ўвялі ў эксплуатацыю, да канца кастрычніка плануем завяршыць другую. Акрамя гэтага, мы выканалі сёлета немалы аб'ём работ па раёне: гэта асфальтаванне на вуліцы Маладзёжнай у Парэччы, Азёрнай у Сачыўлянах, тэрыторыі малочнатаварнаи фермы "Парэчча" на 777 дойных кароў, на аўтазаправачнай станцыі ў Казлоўшчыне, выканалі пад'езд да васьмікватэрнага дома ў аграгарадку Дварэц, асфальтаванне тэрыторыі ля адміністрацыйнага будынка Раготнаўскага лясніцтва, Боркаўскага крухмальнага завода.



ТЭХНІЧНЫЯ НАВІНКІ АД "БЕЛТЭЛЕКАМА"

Тэхналагічны працэс телерадыёвяшчання не стаіць на месцы, а ўвесь час крочыць наперад. Ад звычайнага тэлебачання мы перайшлі да больш зручнага віду вяшчання — эфірнага. Развіццё радыёсувязі таксама не стаіць на месцы.

3 прычыны новых тэхнічных дасягненняў на змену кабельнаму радыёвяшчанню прыйшло больш зручнае — эфірнае. Пагадзіцеся: цягнуць кіламетры кабелю ў кожны дом — даволі затратны працэс. Ды і правады, якія цягнуцца па ўсёй кватэры, не дадаюць дому эстэтычнага выгляду. А падчас непагадзі: у моцны вецер, праліўны дождж або снежную завіруху — кабелі выходзяць з строю, і сувязь зусім знікае.

Менавіта з нагоды вышэйпералічаных фактараў было прынята рашэнне аб мадэрнізацыі праваднога вяшчання — тэта значыць, што на змену кабельнаму прыйшло эфірнае радыёвяшчанне. Такім чынам, старыя радыёкропкі непрыдатныя для новага тыпу вяшчання.