№82

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Адгружаем буракі

Сельгаспрадпрыемствы раёна капаюць цукровыя буракі. Сёлета у раёне іх вырошчвалі на 1279 гектарах.
3 947 гектараў, што склала на 20 кастрычніка 74 працэнты, салодкія карані выкапаны.

Копку буракоў завяршылі дзве гаспадаркі - КСУП "Вензавец" і "Дварэц-Агра". '"Вензавец" ужо i вывез увесь ураджай — 2651 тону.
Вываз цукровых буракоў на станцыю "Наваельня" адбываецца па графіку. У дзень, калі мы наведалі станцыйную грузавую пляцоўку, буракі адгружалі КСУП "Войневічы" і ААТ "Граніт-Агра".

Дзень пасля шэрагу дажджлівых стаяў цёплы і сонечны, што відавочна радавала прыёмшчыка прадукцыі Анатоля Гардзейчука. Ён працуе аграномам-інспектарам на Жабінкаўскім цукровым заводзе (менавіта туды наш раён адгружае цукровыя буракі), на перыяд адгрузкі ўраджаю сельгаспрадпрыемствамі выязджае на прыёмныя пункты для кантролю за за прыёмкай, адгрузкай і для афармлення суправаджальных дакументаў на прадукцыю.



Барацьба з наркаманіяй

Аб праблемах наркаманіі ў Беларусі ўпершыню сур'ёзна загаварылі ў першай палове 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Тады былі зафіксаваны факты масавага ўжывання наркотыкаў моладдзю горада Светлагорска. Па тагачасных даных, каля 60% маладых жыхароў гэтага горада выпрабавалі на сабе ўздзеянне наркатычных сродкаў. У наш час праблема наркаманіі патрабуе не меншай увагі і сур'ёзнага падыходу ў вырашэнні. I калі раней барацьба з распаўсюджваннем наркотыкаў была адным з накірункаў у рабоце крымінальнага вышуку, то цяпер пошукамі нарказбытчыкаў, асобаў, якія ужываюць псіхатропы, устанаўленнем месцаў вырабу, захоўвання, збыту наркотыкаў займаецца спецыяльная служба міліцыі, якой сёлета споўніўся 21 год. У аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама групу па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ўзначальвае Валерый Бароўскі. Ён расказаў карэспандэнтцы газеты "Перамога" пра будні службы.



ЯКІЯ КНІГІ ЧЫТАЕ МОЛАДЗЬ?

Кожны дзень мільёны людзей чытаюць кнігі. Яны чытаюць іх для атрымання неабходнай інфармацыі, для самаадукацыі ці проста дзеля задавальнення.

3 даўніх часоў людзі імкнуліся пакінуць запісы аб важных падзеях на камянях, дрэве, гліне, пазней — на паперы. Мы прывыклі лічыць,
што першыя друкаваныя кнігі з'явіліся ў сярэдневяковай Еўропе. Аднак прыкладна за стагоддзе да таго манахі карэйскага манастыра
змаглі надрукаваць некалькі ўрыўкаў з пропаведзі Буды з дапамогай рухомага металічнага шрыфта. Так пачыналася гісторыя кнігадрукарства.



Тыдзень маці ў Хвінявіцкай школе

У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў Тыдзень маці.

У першыя яго дні былі праведзены інфармацыйныя гадзіны: "Маму я сваю люблю, аб ёй клапачуся, яе берагу" (1-4 класы), "Ад чыстага сэрца простымі словамі" (5-8 класы), "Іх лёсы, як гісторыі планет" (9-11 класы), на якіх дзеці расказалі аб сваіх матулях, іх захапленнях, лепшых якасцях. Старшакласнікі ўзгадалі вядомых і славутых жанчын і нашай краіны.

Дзеці прынялі ўдзел у акцыі "Падарунак матулі", нават навучэнцы пачатковых класаў майстравалі сувеніры сваімі рукамі. У школьнай бібліятэцы ладзілася выстава кніг "Дзяўчынка, дзяўчына, жанчына". Жадаючыя маглі пазнаёміцца з творамі розных жанраў, галоўнымі гераінямі якіх з'яўляюцца прадстаўніцы прыгожага лолу.



СЯРОД КАШТОЎНАСЦЯЎ - СПАГАДА I ДАБРЫНЯ

Музыкант. Пераможца абласной алімпіяды. Спартсменка. Усё гэта пра Анастасію Аніскевіч, навучэнку 9 класа Гезгалаўскай сярэдняй школы.

Анастасія — аматар дакладных навук. Менавіта любоў да прадмета і паспрыяла перамозе дзяўчыны на абласным этапе алімпіяды па фізіцы. А ў 2015 годзе Анастасія была адзначана дыпломам 3-яй ступені па выніках рэспубліканскіх спаборніцтваў па летнім шматбор'і "Здароўе".

Да ўсяго гэта варта дадаць, што ў скарбонцы дасягненняў Анастасіі шмат дыпломаў і граматаў па выніках музычных конкурсаў.
У школе мастацтваў Анастасія займаецца ўжо шмат гадоў. Іграе на фартэпіяна і скрыпцы.



ДЗЯТЛАЎСКАМУ ДЗЯРЖАЎНАМУ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧАМУ МУЗЕЮ - 50 ГАДОЎ!

21 кастрычніка 2016 года паўвекавы юбілей адзначыў Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей. 3 гэтай нагоды ў адной з залаў установы на юбілейную ўрачыстасць сабраліся прадстаўнікі раённай улады і арганізацый, педагогі, работнікі культуры, даўнія сябры і памочнікі музея, у ліку якіх былі П. Русаў, М. Несцярэўскі, С. Чыгрын, Т. Крывеня, Я. Горбач.

Да пачатку святочнай праграмы ў гасцей была магчымасць прайсціся па музейных залах, пабачыць пастаянныя экспазіцыі і новую выставу "Бенефіс калекцый", якая тут адкрылася да юбілею і будзе працаваць на працягу месяца, паслухаць жывую музыку ў выкананні педагогаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў А. Шэінай і К. Бальшой.



ЯШЧЭ НЕ ПОЗНА ВЫБІРАЦЬ

Сям'я, дзе гадуюцца двое непаўналетніх дзяцей, пасля праходжання бацькамі лячэння ад алкагольнай залежнасці тры гады жыла спакойна. Сёлета дарослыя зноў пачалі ўжываць алкаголь. Маці, узгадаўшы сумны вопыт “п'янага" жыцця, сама вырашыла прайсці курс лячэння ад алкагольнай залежнасці, бо дзеці для яе даражэйшыя за спіртное.

На жаль, па-іншаму лічыць бацька: у яго няма пастаяннага месца работы, ён часта ўжывае алкаголь, скандаліць, правакуе жонку. Абстаноўка ў сям'і напружаная, педагогі б'юць трывогу. Жанчына лічыць, што зрабіла ўсё магчымае, каб выправіць сітуацыю да лепшага, але ў яе нічога не атрымалася.



"АД ДАЧКІ Я АДВЫКЛА”

Гора-маці не займаецца выхаваннем дачкі, 2004 года нараджэння, дзяўчынку гадуюць бабуля і дзя-дуля. Сама маці бадзяжнічае, ужывае спіртное, нідзе не працуе. Некаторы час жанчына жыла ў Гродне, і педагогі настаялі, каб і дачка жыла разам з ею.

Сямейная "ідылія” была кароткай: ужо праз два месяцы маці прывезла ўнучку бабулі з дзядулем. На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама ў жанчыны пацікавіліся, як яна думае жыць далей. Адказ шакіраваў:
— Выхаваннем дзіцяці займацца не збіраюся: я ад яе адвыкла, дзякуючы маім бацькам. Пазбаўляйце мяне бацькоўскіх правоў - я згодная.



ЧАМУ БАЦЬКА НЕ ПРАЦУЕ?

Шматдзетныя бацькі гадуюць чацвёра дзяцей, жывуць у сацыяльнай кватэры. У сям'і нізкі матэрыяльны дастатак, вялікая запазычанасць за “камуналку", але бацька нідзе не працуе. Жыве сям'я на невялікую зарплату маці. Грошай не хапіла нават на плату за карыстанне дзяцей падручнікамі ў школе. Але галава сям’і знаходзіць грошы на спіртное: час ад часу яго бачаць п'яным. Дарослыя не заўсёды ідуць на кантакт з адказнымі службамі, здараліся выпадкі, калі міжведамасная камісія не магла трапіць да іх у кватэру.

Яшчэ адна значная праблема, з-за якой жыццё непаўналетніх дзяцей падвяргаецца небяспецы: адмова бацькоў устанаўліваць у кватэры аўтаномны пажарны апавяшчальнік з вывадам святло-гукавога прыстасавання на фасад будынка. Дарэчы, у АПА, якім абсталявана кватэра, пры наведванні інспектарамі пажарнага нагляду адсутнічала батарэйка, за што быў складзены адміністрацыйны пратакол. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях У. Нячаеў паабяцаў асабіста пракантраляваць вырашэнне праблемы.



ДА АДАБРАННЯ ДЗЯЦЕЙ НЕДАЛЁКА

Гэтай жанчыне складана перасоўвацца нават па ўласнай кватэры, бо яна - інвалід. Але спраўляцца па хатняй гаспадарцы даводзіцца самой. Сужыцель (бацька малодшай дачкі) дапамагаць не імкнецца, аддае перавагу ўжыванню спіртнога, не грэбуе жыць на пенсію па інваліднасці, якую атрымлівае грамадзянская жонка, бо сам нідзе не працуе.

Недалёка ад айчыма адышоў паўналетні сын жанчыны, які таксама прывык паводзіць сябе так, як захочацца. Стараецца “не адставаць” ад старэйшага брата і сярэдні сын-дзевяцікласнік. Хлопец курыць, ужывае алкаголь. Дачка, навучэнка другога класа, не адчувае цеплыні сямейнага ачага, а таму стараецца часцей бываць на двары, чым у хаце. Яно і зразумела: у кватэры кураць і часта ўжываюць "горкую" бацька і брат, нярэдка паміж сямейнікамі адбываюцца скандалы.