№81



Тэрміновае фарміраванне войскаў у Дзятлаве

Ha Дзятлаўшчыне прайшла праверка мабілізацыйнай гатоўнасці і здольнасці мясцовых выканаўчых органаў сфарміраваць тэрытарыяльныя войскі.

Ha Дзятлаўшчыне прайшла праверка мабілізацыйнай гатоўнасці і здольнасці мясцовых выканаўчых органаў сфарміраваць тэрытарыяльныя войскі.

10 кастрычніка ад старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Краўцова прыйшло распараджэнне аб фарміраванні органаў кіравання тэрытарыяльных войскаў, мабілізацыі ваеннаабавязаных і транспартных сродкаў, якія прыпісаны ў тэрытарыяльныя войскі.



Мы - жанчыны, нам ёсць пра што сказаць!

У чарадзе добрых традыцый Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" ёсць традыцыя ладзіць святочныя сустрэчы для актывістак руху да Дня маці. Не стаў выключэннем і 2017 год. На гэты раз гасцей прымала пярвічная арганізацыя БСЖ Наваельнянскага сельвыканкама ў Наваельнянскай сярэдняй школе.

Пачатак свята абвясцілі мажорныя мелодыі мясцовага духавога аркестра, які вітаў жанчын у фае ўстановы. Актавая зала была прыбрана па-восеньску ўрачыста і гасцінна: на сталах — пачастункі і чай, букеты позніх кветак у адмысловых гарбузовых вазах, на сцяне — выстава вучнёўскіх работ (намаляваныя партрэты матуляў і святочныя паштоўкі). Рыхтуючы канцэртную праграму, таксама пастараліся: выбралі самыя душэўныя, пяшчотныя песні і вершы.



Дзятлава. Кірмаш

Гандаль на суботнім кірмашы ў Дзятлаве ішоў бойка. Першымі, здаецца, размялі заўсёды папулярныя ячмень і трыцікале. Яны завабілі пакупнікоў і цаною - па 20-25 капеек за кілаграм.

Аднак не ва ўсіх, аказалася, ячмень у фаворы:
— Ведаеш, — кажа мой знаёмец, — а я за ячменем і не ганюся. 3 уласнага вопыту пераканаўся, што лепш у корм для свойскіх птушак дабаўляць пшаніцу. Яна хоць і даражэйшая, але эфект дае большы.

Пшаніца з масавай зернявой групы была, натуральна, самая дарагая — па 35 капеек за кілаграм. Авёс — па 20, трыцікале — па 22-25, проса — па 50.



Фестываль сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст"

На Дзятлаўшчыне стартуе новы праект, які ў будучым абяцае стаць брэндавым святам нашага раёна.
21 кастрычніка 2017 года ў 11 гадзін на плошчы 17 Верасня пачнецца фестываль сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст".

Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для жыхароў і гасцей раёна шмат цікавых конкурсаў, гульняў, прыемных сюрпрызаў. Больш падрабязна пра гэта карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Калодка.



ПРАЕКТ ДЗЯТЛАЎЧАН ПРЫМЕ ЎДЗЕЛ У АБЛАСНЫМ ЭТАПЕ

У Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў занальны этап рэспубліканскага моладзевага праекта "100 ідэяў для Беларусі". Конкурс "100 ідэяў для Беларусі" праводзіцца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Ён скіроўвае маладых людзей на вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулюе грамадзянскія ініцьіятывы.

На занальным этапе свае праекты прадставілі навучэнцы школ і сярэдніх навучальных установаў Навагрудскага, Карэліцкага, Дзятлаўскага раёнаў. Усяго моладзь абараняла 12 работ: "Бульба ў камені", "Малааб'ёмны прычапны апырсквальнік", "Будучыня фермерскіх гаспадарак — у шматфункцыянальнасці тэхнікі', "Сонечная архітэктура ў будаўніцтве", "Цеплагенератар паветраны", "Піянерскі ліхтар", "Станок для нарэзкі пластыкавых бутэлек на стужкі", "Энергія сонца для ўсіх", "Біялагічныя асаблівасці вырошчвання сажалкавых рыб", "Віртуальнае падарожжа па Беларусі, або Інтэрактыўная карта будынкаў", "Лушчылка кукурузных пачаткаў", "Тэхнаёлка". Гэтыя праекты адлюстроўвалі захапленні і наватарскія ідэі моладзі. Кожны з іх рэальна можна выкарыстаць у паўсядзённым жыцці для вырашэння бытавых пытанняў.



Аматар слова і пяра

Ганна Календа вучыцца ў сёмым нласе Гезгалаўскай школы. Дзяўчынка валодае шматгранным талентам і пазітыўным характарам,
янія дазваляюць ёй мець шмат сяброў, быць душой кампаніі.

Аня піша вершы і апавяданні. Шэраг з іх апублікаваны ў часопісе "Качели". А ў часопісе "Бярозка" сёлета з'явіліся аўтарскія легенды Ані, у якіх дзяўчынка разам са сваёй сяброўкай Насцяй Жэмайтук распавядала пра гісторыю сваіх родных мясцін.

Творчыя здольнасці Ані, як і многім іншым аматарам пяра, дазваляе развіваць аб'яднанне па інтарэсах "Юны журналіст", якім кіруе Ала Рыгораўна Ненартовіч.



ВІЗІТЫ 3 МЭТАЙ ПРАФІЛАКТЫКІ

Для павышэння бяспекі грамадзян, фарміравання свядомых законапаслухмяных паводзінаў мінімізацыі п’янства шляхам забеспячэння максімальнай працоўнай занятасці, узмацнення аховы жыхароў ад злачынных пасягальніцтваў і надзвычайных сітуацый з 1 па 31 кастрычніка на тэрыторыі раёна праходзіць прафілактычная рэспубліканская акцыя, скіраваная на прафілактыку пажараў.

У час мерапрыемства праваахоўнікамі будуць выяўляцца домаўладанні, якія выкарыстоўваюцца для збору асобаў асацыяльнага ладу жыцця, для распіцця спіртных напояў або жыхары якіх не выконваюць іншыя правілы карыстання жылым памяшканнем. Інспектары пажарнага нагляду пацікавяцца захаваннем правілаў супрацьпажарнай бяспекі.



“ПОШТА ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ”

Менавіта так называецца конкурс дзіцячых малюнкаў, які прайшоў дзякуючы АПС "Дзятлава-1” РУП “Белпошта". У зале АПС была арганізавана вы става дзіцячых малюнкаў, якая прымеркавана да 9 кастрычніка - Сусветнага дня пошты.

Начальнік раённага вузла паштовай сувязі РУП "Белпошта" Наталля Мікалаеўна Цітова адзначае:
— Дадзенае мерапрыемства на “Белпошце" адбываецца не ўпершыню. Непасрэдна гэты конкурс прымеркаваны да святкавання Дня пошты, але ў будучым мы плануем зрабіць конкурс дзіцячых малюнкаў традыцыйным і арганізоўваць яго да розных знамянальных падзей.

Удзел у конкурсе прынялі навучэнцы СШ № 1, СШ № 3, а таксама дзіцячай школы мастацтваў горада Дзятлава. Самаму малодшаму ўдзельніку было 6 гадоў, а самаму старэйшаму - 14 гадоў.



ТЭХАГЛЯД У ДЗЯТЛАВЕ - ЯК ПА ЗАПІСЕ, ТАК I ПА ЖЫВОЙ ЧАРЗЕ

Некаторыя вадзіцелі ўспрымаюць працэдуру тэхагляду толькі як значныя страты часу і выцягванне грошай з "бедных" аўтамабілістаў. Колькасць штрафаў за няпройдзены тэхнічны агляд машыны паказвае, што такіх дзівакоў сёння дастаткова. Толькі з пачатку 2014 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна за няпройдзены тэхнічны агляд дзяржаўтаінспектарамі затрыманы 490 аўтаўладальнікаў, з іх 35 прыцягнуты да адказнасці паўторна на працягу года. Між тым, тэхагляд - справа сур'ёзная і неабходная, галоўная мэта якой - бяспека аўтамабіля на дарозе.

Вось і начальнік Дзятлаўскай дыягнастычнай станцыі “Белтэхагляд" Алег Урбановіч пацвярджае, што да тэхнічнага агляду варта ставіцца адказна, паколькі ад спраўнасці аўтамабіля залежыць жыццё чалавека. Пры гэтым, Алег Іосіфавіч развейвае міф аб тым, што
праходжанне тэхагляду - доўгі і складаны працэс. Дзятлаўскі "Белтэхагляд" прытрымліваецца залатога правіла "комплекснага і аператыўнага падыходу ў рабоце з кліентам", у чым, дарэчы, яму прайграюць большасць дыягнастычных станцый вобласці.



ДЗЯТЛАЎСКАЯ ЦРБ: ГІСТОРЫЯ Ў АСОБАХ

У ліпені 1944 года ў выніку працяглых баёў тады яшчэ гарадскі пасёлак Дзятлава быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рашэннем раённага кіраўніцтва 14 ліпеня ў дзятлаўскім маёнтку Радзівілаў адчыніла свае дзверы раённая бальніца. Кожны, хто цікавіцца гісторыяй райцэнтра або развіцця медыцыны на Дзятлаўшчыне, можа знайсці гістарычную даведку ў архівах. Мы ж звернемся да сведчанняў тых, хто гэту гісторыю ствараў - былых і сённяшніх работнікаў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

НІНА ЯНІСОН, медыцынская сястра

Ніна Андрэеўна, адна са старэйшых работніц Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, прыехала ў Дзятлава пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 1947 года яна працавала спачатку ў рэгістратуры паліклінікі, затым - у хірургічным аддзяленні бальніцы. Па словах жанчыны, раённая медыцына ў тыя гады толькі пачынала прыводзіцца ў сістэму: у бальніцы працавалі лічаныя дактары, не хапала і сярэдняга медыцынскага персаналу. Часта і працяглы час медсестрам даводзілася выконваць функцыі доктара як на прыёме, так і ў аддзяленні.