№80



Скарб сям'і Белавус - тры сыны, дзве дачкі

Паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2017 года №357 "Аб узнагароджанні", ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей адзначаны 164 жанчыны з розных рэгіёнаў нашай краіны. У ліку ўзнагароджаных



Светлым імем маці славіцца зямля

Маці, мама, матуля... Самыя святыя і светлыя словы на зямлі. Сутнасць іх разумеет глыбока толькі тады, калі сам дажываеш да пэўнага ўзросту, пачынаеш задумвацца над тым, што жыццё такое хуткаплыннае, крохкае, як шкло, непрадказальнае. Кагосьці з тваіх блізкіх ужо няма на гэтым свеце, але яшчэ жывая мама — і ты адчуваеш сябе маладым, яе дзіцём, верыш, што мама будзе жыць і жыць, што мама вечная. Ёй можна патэлефанаваць вечарам, пачуць навіны пра родную вёску і яе жыхароў, пра радню, далёкую і блізкую, якой ты і не помніш, але слухаеш уважліва, час ад часу ўстаўляючы слова. А ў сэрцы радасць: як добра, што ў цябе ёсць мама!

Маме прысвячаюць вершы і кнігі, з імем мамы ідуць у бой салдаты. Маме прысвечаны і чырвоныя дні календаре. Адзін з іх — Дзень маці, што адзначаецца 14 кастрычніка. У народзе яго называюць Пакроў (Пакровы).



ЦЁПЛАЯ СУСТРЭЧА 3 РАБОТНІКАМІ КУЛЬТУРЫ

Ці даўно вы наведвалі сваіх бацькоў? А калі апошні раз елі цудоўныя бабуліны дранікі і смяяліся са старых анекдотаў, якія так любіць расказваць дзядуля? Калі не можаце адказаць у першыя пяць секунд, я настойліва раю вам наведаць самых родных і дарагіх у свеце людзей, тым больш што ў кастрычніку для гэтага была не адна нагода: 1-га адзначаўся Дзень пажылых людзей, а 14-га — Дзень маці.

У гэтыя цудоўныя святы кожны пенсіянер, кожная жанчына, якая носіць ганаровае званне "маці", заслугоўваюць букеты восеньскіх кветак, самыя шчырыя віншаванні і добрыя песні.



Пра жахлівы пажар у Дзятлаве ў 1933 годзе

У гісторыі кожнага горада ёсць чорныя, трагічныя дні. Для Дзятлава адзін з такіх дзён прыпадае на 2 чэрвеня 1933 года, калі вялізны пажар знішчыў частку мястэчка. Дзіўна, але пра гэта няма інфармацыі ў кнізе "Памяць: гісторыка-дакументальнгя хроніка Дзятлаўскага раёна" (Мінск, 1997). Паспрабую аднавіць тыя падзеі па паведамленнях тагачаснай польскай прэсы.

Пажар пачаўся прыблізна ў 16.30 у пятніцу. Спачатку газеты паведамлялі, што здарылася гэта на вуліцы маршалка Пілсудскага (цяпер — Савецкая), дзе згарэлі ўсе драўляныя пабудовы. Пазней ужо гаворка ішла пра вуліцу Касцюшкі (цяперашняя Кастрычніцкая). Нібыта ўсё пачалося з хаты Лейбы Швецкага (Касцюшкі, 14), дзе гаспадыня пякла булкі. Агонь хутка ахапіў саламя-ны дах будынка, а моцны вецер разнёс яго далей.



Нізкі паклон табе, дарагая матуля

Халодным восеньскім днём у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна панавала па-сямейнаму цёплая атмасфера. Тут ушаноўвалі самых дарагіх, самых любімых людзей — матуляў. Hi вершамі, ні песнямі не перадаць той пяшчоты, якой у час сустрэчы свяціліся вочы наведвальнікаў аддзялення. I лейтматывам на працягу ўсяго мерапрыемства гучала выслоўе: "Нізкі наклон табе, дарагая матуля".

Першай удзельнікаў свята павітала загадчыца аддзялення "Праменьчык" В. P. Саламевіч. Валянціна Расціславаўна павіншавала жанчын з Днём маці і Пакровамі, пажадала матулям і іх дзецям здароўя, міру, дабрабыту і прадставіла гасцей свята. 3 падарункамі для "Праменьчыка" ад раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" на мерапрыемства завіталі А. I. Жадзейка і Г.М. Чура.



"Казлоўшчынскія прысмакі"

У суботу, 15 кастрычніка, Казлоўшчынскі сельвыканкам і работнікі культуры раёна зладзілі кірмаш з канцэртнай праграмай і сельскай спартландыяй у гарпасёлку Казлоўшчына.



АБМЕРКАВАЛІ ПЫТАННІ ПРАФІЛАКТЫКІ

На базе Дварэцкага сельскага выканаучага камітэта прайшло выязное пасяджэнне Дзятлаускага раённага каардынацыйнага Савета суб’ектау прафілактыкі, каардынацыйнага Савета па выкананні Дэкрэта №18, камісіі па справах непауналетніх Дзятлаускага райвыканкама. У мерапрыемстве прынялі удзел члены саветау, старшыні сельскіх і пасялковых выканаўчых камітэтаў, ідэалагічныя работнікі, педагогі.

Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама М. В. Мацюкевіч зазначыў, што падобныя мерапрыемствы ўвойдуць у практыку і будуць праходзіць штогод на базе пассельвыканкамаў, на іх будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні прафілактыкі.



“СТАНЬ ПРЫКМЕТНЕЙ У ЦЕМРЫ!”

У гэты перыяд вартавыя дарогі правядуць кантрольныя абследаванні аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў на прадмет іх гатоўнасці да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд і эфектыўнасці работы вонкавага асвятлення, арганізуюць прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам, а таксама рэйды па адпрацоўцы ў цёмны час сутак участкаў дарог і вуліц, дзе найбольш верагодны наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў.

Нагадаем, што ў цёмны час сутак пешаход павінен абазначыць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі (флікерамі) пры руху па боку праезнай часткі дарогі; пры перасячэнні праезнай часткі дарогі, пешаходных пераходаў або скрыжавання. Пешаход, які вядзе па абочыне або боку праезнай часткі дарогі веласіпед, мапед, матацыкл без бакавога прычэпа, абавязаны рухацца ў адным накірунку з транспартнымі сродкамі.



ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАЕ ВЫХАВАННЕ МОЛАДЗІ: УЗАЕМАДЗЕЯННЕ ШКОЛЫ I ЦАРКВЫ

Чаго можна дасягнуць, калі разам узяцца за добрую справу, карэспандэнтцы газеты рас-казалі дырэктар Наваельнянскай сярэдняй школы М. Я. Лашкоўская і настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы пасёлка Наваельня Валерый Мануйла.

Марына Яўгенаўна Лашкоўская: — Духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў — адна з асноўных задач школы, і нашы педагогі праводзяць сістэмную работу па прывіцці маральных якасцяў дзецям. На пачатку кожнага навучальнага года мы адкрываем факультатыўныя заняткі, скіраваныя на вырашэнне гэтай задачы. Сёлета адкрыты факультатывы “Чалавек у свеце каштоўнасцяў", “Асновы праваслаўнай культуры", “Этыка міласэрнасці”. Іх наведваюць дзеці розных узростаў: ад навучэнцаў малодшых класаў да старэйшых школьнікаў. У студзені 2015 года запланавана пачаць рэалізацыю праекта па супрацоўніцтве з праваслаўнай царквой "Сем промняў дабрыні”.



АДКРЫЦЦЁ САЛЕЗІЯНСКАГА АРАТОРЫЯ Ў ДЗЯТЛАВЕ

Пры парафіі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Дзятлаве адкрыўся салезіянскі араторый імя благаславёных мучанікаў з Познані. Яго асвячэнне адбылося 11 кастрычніка.