№79



Юныя спортсмены выступілі на абласных спаборніцтвах

У Гродне прайшло першынство вобласці па лёгкай атлетыцы сярод дзяцей 2003, 2004 гадоў нараджэння і малодшых. У спаборніцтвах прынялі ўдзел і прадстаўнікі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.



Няхай гучыць родная мова

Святкуючы 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, з вучнямі сустрэліся беларускі паэт, бард, пісьменнік з Гомеля Андрэй Мельнікаў і краязнаўца з Дзятлава Валерый Петрыкевіч.

Госці пабылі ў Вензаўцы, Казлоўшчыне, Жукоўшчыне, у Дзятлаве сустракаліся з навучэнцамі сярэдніх школ №1 і №3. Сустрэча з гімназістамі адбылася ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, удзел у ёй таксама прыняў мастак Іван Козел.

Карэспандзнтка газеты "Перамога" пабыла на ўроку беларускай літаратуры ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава, які для навучэнцаў 8-9 класаў правялі госці.



3 гісторыі паходжання Наваельні

Часам заснавання любога паселішча лічыцца першае ўзгадванне яго назвы ў пісьмовых крыніцах. Доўга лічылася, што Наваельня ўпершыню ўзгадвалася ў XVI стагоддзі як вёска Ельня. Назва адлюстроўвала прыродныя асаблівасці мясцовасці. Аднак, спасылаючыся на даныя Беларускага дзяржаўнага архіва, можна смела сцвярджаць, што ўпершыню Ельня вядома ўжо ў пачатку XV стагоддзя.

Сучасная Наваельня суадносіцца гісторыкамі з назвай паселішча Ельня, што знаходзілася пры ўпадзенні ракі Ятры ў раку Моўчадзь. Да 1451 года маёнтак Ельня належаў князю Федзюку Даўгальдавічу. У 1451-ым кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык перадаў сядзібу з вёскай Ельня канцлеру ВКЛ, смаленскаму намесніку Міхаілу Кязгайлавічу. У самога вялікага князя не было дзяцей, таму пасля яго смерці сядзіба і вёска Ельня сталі ўласнасцю Міхаіла Кязгайлавіча.



Жыццёвы выбар - гісторыя

Наталля Харошка яшчэ ў час вучобы ў Наваельнянскай сярэдняй школе зацікавілася вывучэннем гісторыі роднага краю.



"Чыcты лес"

7 кастрычніка з ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі прайшла рэспубліканская акцыя "Чысты лес".



Гарбузовы Fest у Казлоўшчыне

Казлоўшчынскі Fest-кірмаш "Гарбузовы рай" адбыўся 7 кастрычніка ў чарадзе святаў раённага праекта "Дбайных гаспадароў славім - весела час бавім".



ГАРЭЛКА ДАВЯЛА ДА БЯДЫ

НЕ ЎСЕ ПРАБЛЕМЫ ВЫРАШАНЫ

Дачка гэтай жанчыны чатыры месяцы таму была прызнана маючай патрэбу ў дзяржаўнай абароне з-за таго, што маці злоўжывала спіртнымі напоямі. Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў сацыяльным прытулку і марыць вярнуцца дахаты. Маці таксама перажывае за лёс свайго дзіцяці і амаль кожны дзень наведвае дачку, тэлефануе ёй, набывае і прыносіць неабходныя рэчы. Жанчына ідзе на кантакт са службамі прафілактыкі і ўжо выканала большасць іх патрабаванняў. Увесь гэты час яна працуе, ніхто не бачыў яе п'янай. Аднак маці павінна наведаць доктара-нарколага, каб канчаткова вызначыцца з далейшым лячэннем ад алкагольнай залежнасці: якім яно будзе — вырашыць спецыяліст.



Спявае Ксенія Шыкуць

Ксенія Шыкуць — навучэнка шостага класа Гезгалаўскай сярэдняй школы. Яна яшчэ і юная артыстка, якая выступае на школьных мерапрыемствах, а таксама на раённай сцэне.

Спявае Ксенія з чатырох гадоў. Тады ўпершыню адбыўся яе выхад на раённую сцэну. Дзяўчынка прыняла ўдзел у конкурсе "Мелодыі кахання", заняла першае мecца ў сваёй узроставай катэгорыі. Праз год у гэтым жа конкурсе Ксенія выступала ўжо з танцавальным нумарам, з якім заняла зноў жа першае месца. А ў мінулым годзе дзяўчынка стала лепшай у абласным конкурсе патрыятычнай песні, у час якога яна спявала добра вядомую ўсім "Тальянку". Варта адзначыць і тоё, што Ксенія прыняла ўдзел у канцэрце міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы "Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця".



Пашанцавала працаваць з такім чалавекам

Восень пазалаціла дрэвы, дыхнула холадам, нагадала, што прыспеў час збіраць ураджай, падводзіць вынікі мінулага лета. Гэтая пара года ў душы кожнага з нас выклікае пэўныя пачуцці. 3 радасцю і лёгкім хваляваннем кожную восень сустракае Галіна Аляксандраўна Кончык, былая настаўніца малодшых класаў сярэдняй школы №2 (цяпер гімназіі №1) горада Дзятлава. Сёлета ў кастрычніку яна адзначае свой 80-гадовы юбілей.

Нарадзілася Галіна Аляксандраўна ў вёсцы Забалоцце Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і калгаснікаў. У 1952 годзе паступіла ў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, пасля заканчэння якога была накіравана працаваць на Дзятлаўшчыну, у Гірыцкую сямігодку. Затым маладую настаўніцу перавялі ў сярэднюю школу №2 горада Дзятлава, дзе яна працавала да 1994 года. Агульны педагагічны стаж Галіны Аляксандраўны складае 38 гадоў. Былыя калегі кажуць пра яе, як чалавека творчага, актыўнага, ініцыятыўнага. Яе працоўныя заслугі не аднойчы былі адзначаны раённымі і абласнымі граматамі, а ў 1980 годзе — граматай Міністэрства адукацыі БССР. 3 1985 года мне пашанцавала працаваць побач з Галінай Аляксандраўнай Кончык. На той час я была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы №2 горада Дзятлава.



УШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ ПАЭТАЎ

У суботу, 8 кастрычніка, адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльных дошак, прысвечаных заходнебеларускім паэтам — А. К. Бяленку (Нікіфару Жальбе), I. П. Івашэвічу (Петрусю Граніту), І.І. Пышко (Гарасіму Праменю), А. М. Лебедзеву (Васілю Струменю). Ініцыятыва ўшанавання памяці гэтых людзей належыць сябрам Таварыства беларускай мовы.

На ўрачыстым адкрыцці мемарыяльных дошак у Труханавічах і Зачэпічах прысутнічалі В. Дубатоўка, старшыня Гродзенскай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў, А. Пяткевіч, пісьменнік, прафесар і краязнаўца, С. Чыгрын, пісьменнік і краязнаўца, В. Шыцько, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, А. Маркушэўскі, старшыня Дзятлаўскага сельскага Савета, прадстаўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, гісторыка-краязнаўчага музея, школьнікі, народны тэатр-студыя гульні "Прымакі".