№78



Рабіць дабро ніколі не позна

У рамках акцыі "Моладзь за бяспеку" юныя ратаўнікі гімназіі №1 і сярэдняй школы №3 горада Дзятлава наведалі састарэлых грамадзян і шматдзетныя сем'і.

Не ўсе сталыя людзі могуць праверыць стан коміна на гарышчы, замяніць элемент сілкавання ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку, працаваць каля дома, у агародзе. Вось і прыйшлі на дапамогу пенсіянерам юныя памочнікі. Вучні пасля ўрокаў разам з супрацоўнікам РАНС адправіліся ў вёскі Хадзяўляны і Савічы. За некалькі гадзін яны змаглі дапамагчы і плот з калодзежам пафарбаваць, і агарод прапалоць, і парадак на ўчастку навесці.



Добрая традыцыя "Сырной страны"

У адкрытага акцыянернага таварыства "Дзятлаўскі сыраробны завод" ёсць добрая традыцыя: у Дзень пажылых людзей віншаваць былых работнікаў прадпрыемства, якія аддалі вытворчаму працэсу на заводзе дзясяткі гадоў жыцця, а цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Кожная такая сустрэча для былых працаўнікоў — гэта свята, якога яны чакаюць цэлы год. Традыцыйныя святочныя мерапрыемствы дазваляюць ім сустрэцца, пагутарыць, даведацца шмат новага і цікавага пра свой завод. Не стаў выключэннем і 2017 год.
Напярэдадні Дня пажылых людзей "Сырная страна" гасцінна адчыніла дзверы для сваіх ветэранаў працы. Восень у гэты дзень таксама парадавала людзей сонцам і цяплом, а таму асабліва прыемна было прайсціся па добраўпарадкаванай тэрыторыі завода, сфатаграфавацца на памяць.



Пошце адданыя

Сучасная пошта актыўна працуе ў сектары лагістыкі, паштова-банкаўскіх паслуг, гандлю і прамой паштовай рассылкі, развівае інфармацыйныя тэхналогіі. Напярэдадні Сусветнага дня пошты карэспандэнтка газеты паразмаўляла з супрацоўнікамі аддзяленняў паштовай сувязі Дзятлаўшчыны і даведалася, як яны прыйшлі ў сваю прафесію, што ўваходзіць у іх абавязкі, ці могуць уявіць сябе ў іншай сферы дзейнасці.

Алена Анатольеўна Альшэўская. Начальнік аддзялення паштовай сувязі "Казлоўшчына".
Я працую ў аддзяленні з 1993 года. Спачатку была тут паштальёнам, потым — аператарам, намеснікам начальніка. 3 1998 года працую начальникам аддзялення паштовай сувязі. Прафесія падабаецца. У мае абавязкі ўваходзіць праца на касе, прыём справаздач ад паштальёнаў. Нашы паштовыя аперацыі — гэта прыём пераводаў, пасылак, заказных лістоў, карэспандэнцыі, паскоранай пошты. Таксама рэалізуем тавары, якія карыстаюцца попытам і калі параўноўваць з магазінамі, маюць
больш выгадную цану. Мяняць прафесію не хачу, бо я ўжо прывыкла працаваць на пошце і мне тут падабаецца. Калегам жадаю любові да сваёй справы, а таксама добрай зарплаты.



"Хай будзе цёплай восень жыцця"

Пад такой назвай да Дня пажылых людзей у аграгарадку Дварэц прайшла святочная сустрэча грамадзян пажылога ўзросту, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, і ўдзельнікаў клуба ветэранаў працы "У коле сяброў" пры Дварэцкім доме культуры.



У ТВОРЧЫМ ТАНДЭМЕ

Святлана Анатольеўна і Віктар Віктаравіч Русакі крочаць разам па жыцці ўжо 29 гадоў. Дваццаць гадоў яны працуюць у Гезгалаўскім доме культуры.

Ha Дзятлаўшчыну Святлана і Віктар прыехалі ў 1996 годзе. А ўжо праз год сямейная пара разам з дачкой Марынай прадстаўляла раён і Гродзенскую вобласць на другім рэспубліканскім фестывалі сямейнай творчасці. Яны былі адзначаны дыпломам за аўтарскую песню "Вось так мы жывём", якую напісаў Віктар Віктаравіч. Дарэчы, ён з'яўляецца аўтарам музыке да песні "Гімн Дзятлава", якую часта можна пачуць у выкананні Сяргея Малышчыка.



СУСТРЭЧА ЯК УРОК МУДРАСЦІ І ДАБРЫНІ

Не мяняюць добрых традыцый педагогі Дзятлаўшчыны. Напярэдадні прафесійнага свята і Дня пажылых людзей у гімназіі №1 горада Дзятлава прайшла чарговая сустрэча, на якой ушаноўвалі ветэранаў працы галіны. Для іх гучалі самыя цёплыя словы пажаданняў, вершы і музычныя віншаванні, падрыхтаваныя гімназістамі, а настаўнікі гімназіі зазначылі, што кожная такая сустрэча — гэта ўрок мудрасці і дабрыні для маладога пакалення.

Удзельнікаў свята павітала старшыня раённага савета ветэранаў галіны Р. А. Ганчарэвіч. Раіса Аляксандраўна ўпэўнена, што мудры ўзрост — выдатны перыяд у жыцці чалавека, калі ўсе свае веды і вопыт, усю непатрачаную любоў можна шчодра дарыць дзецям, унукам, праўнукам. Яна падзякавала педагогам-ветэранам за самаадданую працу, частачка якой цяпер ёсць у кожным дасягненні былых вучняў, у розных галінах жыцця нашай краіны. Пажадала моцнага здароўя, дабрабыту, каб пастаяннымі спадарожнікамі ў іх жыцці былі вера, надзея, любоў.



Родны дом там, дзе жыве матуля

Ёсць такія людзі, сустрэчы з якімі ўзбагачваюць жыццё і вымушаюць задумацца, а часам і зусім перагледзець уласныя стэрэатыпы.



Самай роднай, любімай, прыгожай, дарагой

Залатая восень. Родныя прасторы расквечаны цёплымі, яркімі фарбамі. На школьных клумбах стракацяць аранжавыя аксаміткі. Вецер водзіць карагоды з вялікімі чырвона-барвовымі лістамі клёна і маленькімі жоўтымі, як сонечныя зайчыкі, лісточкамі бярозы. Здаецца, што прырода ладзіць шыкоўны баль. I свята гэта прысвячаецца самым родным, любімым, прыгожым, дарагім людзям — нашым матулям.

А што расказваюць пра сваіх матуляў дзеці, чаго яны ім жадаюць, што падарылі б, каб былі сапраўднымі чараўнікамі? Аб гэтым расказвалі навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 24 школьнікі рознага ўзросту. Усе яны любяць сваіх матуляў і лічаць іх лепшымі ў свеце. Многія адказвалі, што гатовы падарыць маме ўсё, што я на пажадае.



Святочны настрой у Дзень культуры

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла ўрачыстасць з нагоды Дня работнікаў культуры. Вялі праграму Наталля Маліноўская і Анастасія Голуб.

3 прафесійным святам работнікаў культуры Дзятлаўшчыны павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Дубовік. Ён пажадаў ім новых творчых дасягненняў, здароўя, даўгалецця. Віншаванні работнікі культуры таксама прымалі ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Я. Калодка, старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу У. Ф. Казака, намесніка старшыні па ідэалапчнай рабоце СВК "Граніт-Агра" Л. I. Мядзведзь, старшыні райкама прафсаюза работнікаў культуры М. Л. Бортка.



НАСТАЎНІК, ЯКОГА ПАМЯТАЮЦЬ УСЁ ЖЫЦЦЁ

Так можна сказаць пра настаўніцу рускай мовы і літаратуры Таццяну Георгіеўну Марцінкевіч. Адпрацавала яна ў школе больш за трыццаць гадоў. Заўсёды патрабавальная, з неадольным жаданнем навучыць, яна прыходзіла ў клас, каб адкрываць дзецям прыгажосць і сілу рускага слова. Сёлета Таццяна Георгіеўна святкуе свой 60-ы дзень нараджэння. I хоць настаўніца ўжо некалькі гадоў не прыходзіць на ўрокі, памяць пра яе прафесіяналізм жыве ў сэрцах вучняў-выпускнікоў, якім яна дапамагла паспяхова здаць цэнтралізаванае тэсціраванне, вызначыцца ў выбары прафесіі.

Настаўніцай Таццяна Георгіеўна стала невыпадкова, хаця ў школьныя гады не ведала, якую прафесію выбраць, бо мела некалькі захапленняў. Першым быў спорт. Яна кідала кап'ё, штурхала ядро, плавала, гуляла ў настольны тэніс, валеЙбол і баскетбол, сур'ёзна займалася гандболам удзельнічала ў розных спаборніцтвах і марыла аб прафесійным спорце, алімпіядах і будучых перамогах. Другім захапленнем з'яўлялася англійская мова.