№77

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПАЎМАРАФОН НІКОГА НЕ ПАКІНУЎ РАЎНАДУШНЫМ

Адной з яркіх падзей верасня стаў другі мінскі паўмарафон, які сёлета сабраў каля 20 тысяч удзельнікаў. Другі год запар былі сярод іх і нашы землякі. Як і летась, падтрымлівалі бегуноў іх родныя і блізкія. Адна з галоўных балельшчыц нашай маленькай зборнай Лілія Бельская расказала пра поспехі дзятлаўскіх спартсменаў-аматараў, падзялілася сваімі ўражаннямі ад падзеі:
- Як і ў мінулым годзе, сёлета ў забегу ўдзельнічалі тры таварышы па захапленні здаровым ладам жыцця - Юрый Васільевіч Скрабец, Міхаіл Іванавіч Бельскі і Сяргей Дзмітрыевіч Чудзілоўскі. Спадзяваліся, што да іх далучацца маладыя аднадумцы, але моладзь пакуль не наважылася. 3 прапанаваных трох дыстанцый на 5, 10 або 21,1 кіламетра нашы бегуны выбралі класічны паўмарафон.



З днём нараджэння, любімы садок!

Трыццаць гадоў таму ён называўся дзіцячы сад №2 горада Дзятлава, сёння мае статус дашкольнага цэнтра развщця дзіцяці. На працягу трох дзесяцігоддзяў ўстанова адукацыі развівалася, а новыя педагогі ашчадна захоўвалі вопыт старэйшых калегаў, дапаўняючы яго сваімі адкрыццямі і дасягненнямі, нязменна захоўваючы адданасць сваёй справе і любоў да выхаванцаў.

На працягу 30 гадоў дашкольная навучальная ўстанова расла разам са сваімі выхаванцамі, развівалася, набывала новы вопыт, укараняла сучасныя метады адукацыі, Сёння тут функцыянуюць 11 груп, сярод якіх — санаторная, спецыяльная трупа для дзяцей з парушэннямі маўлення. Працуюць групы кароткатэрміновага, вячэрняга знаходжання, адаптацыйная група, "Матуліна школа",
гульнявая платформа для дзяцей ад 1 да 2 тадоў.



Падарунак ад "Сырнай страны"

У адкрытага акцыянернага таварыства "Дзятлаўскі сыраробны завод" ёсць добрая традыцыя: у Дзень пажылых людзей ушаноўваць былых работнікаў, якія аддалі вытворчаму працэсу на заводзе дзясяткі гадоў свайго жыцця, а цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Кожная такая сустрэча для былых работнікаў — гэта своеасаблівы падарунак, свята, якога чакаюць цэлы год, якое дазваляе ўбачыцца, пагутарыць пра жыццё, даведащца шмат новага і цікавага пра роднае прадрыемства.

На сёлетнюю сустрэчу завіталі 53 пенсіянеры завода — пераважная большасць. Парадавала і надвор'е: нябесная канцылярыя расшчодрылася на цёплае восеньскае сонейка, а таму настрой і ў гасцей, і ў калектыву быў проста цудоўны. Пакуль збіраліся ў зале пасяджэнняў завода, хапіла часу пагутарыць, пажартаваць, падзяліцца сямейнымі навінамі, бо не часта выпадае магчымасць так проста сустрэцца з былымі калегамі.



ЖЫВАЯ СІЛА НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ

Сёлета ў знакавы для ўсіх работнікаў культуры год адметную дату — 30-годдзе сваей творчай працы адзначыў народны фальклорны калектыў вёскі Ахонава. Яго кіраўніком цяпер з'яўляецца Святлана Яўгенаўна Гранкоўская. Сустрэўшыся з ею, карэспандэнтка газеты пацікавілася пра творчую дзейнасць калектыву.

— Святлана Яўгенауна, напачатку раскажыце крыху пра сябе.
— Я нарадзілася на дзятлаўскай зямлі, у вёсцы Яцукі. Там прайшло ўсё мае дзяцінства. А вось у Ахонава я хадзіла ў школу. Памятаю, што ў тыя гады да нас неаднаразова наведвалася Надзея Іванаўна Бурак — тагачасная ўдзельніца фальклорнага калектыву вёскі Ахонава. Мы, вучні, наведваючы гурток спеваў, пад яе кіраўніцтвам развучвалі юр'еўскія абрадавыя песні. Такім чынам, ужо ў школьныя гады я пазнаёмілася з творчасцю калектыву, якім цяпер кірую і ў якім спяваю.



З ЦЯПЛОМ ДА КОЖНАГА СЭРЦА, У КОЖНЫ ДОМ

На працягу многіх гадоў работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ў Дзень пажылых людзей ладзяць святочнае мерапрыемства для грамадзян, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні. ГеаграфІя свята пастаянна мяняецца: летась яно лраходзіла ў аграгарадку Гезгалы, сёлета — у гарпасёлку Казлоўшчына.

Каб прыняць удзел у віншавальным марафоне, да спецыялістаў Цэнтра далучыліся прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" і раёгінай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Святочную частку мерапрыемства падрыхтаваў аддзел культуры і адпачынку "Казлоўшчынскі дом культуры".



Дзень Жукоўшчынскага сельсавета

Мерапрыемства з парадкам дня "А6 рабоце Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсовета" адбылося 5 кастрычніка. У ім удзельнічалі старшыні сельскіх выканкамаў раёна, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў.

З сацыяльна-эканамічным становішчам Жукоўшчынскага сельскага савета і работай па яго развіцці, добраўпарадкаванні пазнаёміў гасцей старшыня сельсавета В. Верамейка.



KBЕTKI - АД СЯМ'І ЧЭНТУК

Дабрабыт і росквіт нашай роднай Дзятлаўшчыны складаюцца не толькі з прадуктыўнай работы прадпрыемстваў, развіцця сацыяльнага сектара, але і з поспехаў асобных дзятлаўчан. Кожны, мабыць, ужо ведае, што стаць прадпрымальнікам сёння можна вельмі проста і хутка. Іншая рэч - замацавацца ў прыватным бізнэсе, каб справа не згасла, а развівалася, даючы добры плен.

Надзеі Чэнтук зрабіць гэта дапамагла сям'я. У мінулую сустрэчу карэспандэнтаў газеты з маладой прадпрымальніцай і яе мамай Вольгай Георгіеўнай яны займаліся продажам кветак, арандавалі невялікі “куточак" з двума стэлажамі. Пазней там з'явіліся сувеніры, посуд, і пашыранаму асартыменту, як і самім прадаўцам, стала цеснавата ў малым памяшканні.



ПРАФІЛАКТЫКА АНКАЛОГІІ РЭПРАДУКТЫЎНАЙ СІСТЭМЫ

3 6 па 10 кастрычніка ў Дзятлаўскай раённай бальніцы праводзіцца акцыя “Здаровы лад жыцця — залог здароўя”. Мерапрыемства акцэнтуе ўвагу на прафілактыцы хваробаў рэпрадуктыўнай сістэмы.

Існуе меркаванне, што ўсё, звязанае з узнікненнем будучага жыцця, цалкам залежыць толькі ад здароўя будучай маці. Аднак гэта далека не так. Даказана, што са 100 бяздзетных параў 40-60% не маюць дзяцей з-за мужчынскай бясплоднасці. Гэта звязана з інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шялхам, уплывам на рэпрадуктыўнае здароўе шкодных фактараў навакольнага асяроддзя, умовамі работы і шкоднымі звычкамі.



СЫРАРОБЫ АТРЫМАЛІ МАСКОЎСКАЕ ЗОЛАТА

3 15 па 18 верасня ў Маскве праходзіла Міжнародная харчовая выстава “WorldFood-2014”. На працягу ўжо больш чым дваццаці гадоў на пачатку восені “WorldFood Moscow” збірае разам у цэнтральным выставачным комплексе “Экспацэнтр" на Чырвонай Прэсні прадстаўнікоў вядучых сусветных харчовых брэндаў, аптавікоў, прадстаўнікоў рознічнага гандлю, прадпрыемстваў грамадскага харчавання, дыстрыб'ютараў і простых спажыўцоў, а таксама журналістаў. Выстава “WorldFood” ахоплівае ўвесь харчовы рынак і аб'ядноўвае некалькі тэматычных раздзелаў: мяса і птушка, рыба і морапрадукты, замарожаныя прадукты і паўфабрыкаты, садавіна і агародніна, кансервацыя, маслатлушчавая прадукцыя, малочная прадукцыя, напоі, кава і чай.



ФІНАНСАВЫ "ЛІКБЕЗ” СЯРОД ШКОЛЬНІКАЎ: маленькімі крокамі - у вялікую будучыню

У гімназіі №1 города Дзятлава адбылася прыемная падзея. На святочной лінейцы дыпломамі і памятнымі падарункамі ўзнагароджвалі пераможцаў абласной алімпіяды па фінансавай адукаванасці.

Такое мерапрыемства ў нашай краіне сярод навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца ўпершыню. Яго асноўная мэта - павышэнне фінансавай адукаванасці школьнікаў, выяўленне здольных і адораных хлопцаў і дзяўчат, развіццё іх інтэлектуальнага патэнцыялу і падрыхтоўка да перспектыўнай будучыні.

Арганізатарамі абласнога этапу алімпіяды выступілі Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, упраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.