№76

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дайджэст - 76

КУРЭННЕ МАГЛО КАШТАВАЦЬ ЖЫЦЦЯ

У вёсцы Малыя Азяркі Мастоўскага раёна адбыўся пажар у жылым драўляным доме. Пашкоджана канапа, пасцельная бялізна. Толькі дзякуючы таму, што спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, да прыбыцця падраздзяленняў МНС жыхарамі вёскі выратаваны сын гаспадыні хаты — рабочы сельскагаспадарчага кааператыва "Азяранскі". Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.



Якасць харчовых дабавак

Вельмі цяжка знайсці прадукты харчавання, у склад якіх не ўваходзілі б розныя дабаўкі. Безумоўна, без іх сучаснае грамадства ўжо абыходзіцца не можа. Аднак кожны чалавек павінен ведаць, якія наступствы могуць быць пры ўжыванні такіх прадуктаў.

Усе харчовыя дабаўкі, якія рэалізуюцца ў Беларуси дазволены Міністэрствам аховы здароўя. Яны не ўяўляюць небяспекі для нашага здароўя, калі пры іх вытворчасці выкананы ўсе гігіенічныя нарматывы і ў рацыёне чалавека іх колькасць не перавышае сутачную норму ўжывання.



Школьнае лясніцтва

У 2002 годзе на базе Лявонавіцкай школы было створана аб'яднанне дзяцей "Школьнае лясніцтва". Ініцыятарам гэтага стаў ляснічы Анатоль Валянцінавіч Сліж.

— У школьным лясніцтве займаюцца 15 школьнікаў. Дзеці вучацца любіць прыроду, берагчы яе. Маем сваю экалагічную сцежку. Дзеці саджаюць дрэвы, кустоўе. У гэтым годзе пасадзілі больш за 20 гектараў лесу.
Таксама спрабуюць сябе ў прафесіях лясной гаспадаркі. У нас ёсць свой ляснічы, памочнік ляснічага. Іншыя дзеці выконваюць абавязкі леснікоў. Штогод мы ўдзельнічаем у розных конкурсах і алімпіядах экалагічнай тэматыкі. Дзеці атрымліваюць дыпломы і граматы рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў. Некаторыя выпускнікі нашей школы, якія займаліся ў школьным лясніцтве, паступілі на спецыяльнасці, звязаныя менавіта з лясной гаспадаркай, а некаторыя, ужо скончыўшы вучэбныя ўстановы, працуюць у гэтай галіне, — расказвае кіраўнік аб'яднання дзяцей "Школьнае лясніцтва" Людміла Іванаўна Самусевіч.



Нашы буслы

Калісьці жыўу вёсцы Гезгалы Іосіф Іосіфавіч Візгір, чалавек працавіты і добразычлівы. 7 красавіка, на свята Благавешчання, 26 гадоў назад, нарадзіўся ў яго ўнук. У той жа дзень прыляцеў у вёску бусел, палятаў і сеў на старой ліпе, якая расла на участку Іосіфа Іосіфавіча. Праз некалькі дзён крылаты працаўнік ужо спраўляў наваселле — на дрэве з'явілася вялікае гняздо. Бусліная сям'я штогод выводзіла тут буслянят і напрыканцы лета адлятала на поўдзень. Так прайшло 20 гадоў.

Ліпа яшчэ больш састарылася, у ёй з'явілася дупло, якое аблюбавалі дзікія пчолы. А два гады таму — на шчасце, птушкі былі ў цёплых краях — ад моцнага ветру яна ўпала. Сын Іосіфа Іосіфавіча, Леанід, падрыхтаваў для крылатых суседзяў іншую "кватэру" — зацягнуў кола на дрэва, якое расло недалёка ад "загінуўшай" ліпы. Яго сусед Сяргей Мілейка таксама прыладзіў на адным са сваіх дрэваў барану. Але бусел, вярнуўшыся з выраю, не ўпадабаў гэтыя дрэвы. Гняздо ён пачау віць на драўляным электрычным слупе, каля хаты Візгіроў, там і вывеў сваіх дзетак.



Ваша азбука падпіскі

У падпісным каталозе нямала цікавых выданняў, якія дапамогуць вам з карысцю правесці вольны час.

Краязнаўчая газета

Гэтае выданне асвятляе пытанні беларускай гісторыі, культуры, дзейнасці музеяў, бібліятэк, вучэбных установаў, расказвае пра энтузіястаў па вывучэнні гісторыі Бацькаўшчыны, ахове гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, раскрывав цікавыя старонкі гісторыі Беларусі.

Любімыя казкі

Так называецца часопіс-маляванка для дзяцей ад 3 да 10 гадоў. 3 дапамогай гэтага выдання ваша дачка ці сын навучацца размалёўваць, працаваць з алоўкамі фарбамі, фламастарамі, сустрэнуцца з любимымі героямі казак і мультфільмаў.



Аб рабоце раённага спажывецкага таварыства

На чарговым пасяджэнні райвыканкама была заслухана і абмеркавана інфармацыя старшыні раённага спажывецкага таварыства М. Гародкі. Ён паведаміў, што аб'ём рознічнага тавараабароту за 2010 год склаў 50,6 млрд.