№76

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У РАМКАХ МЕРАПРЫЕМСТВА “АРСЕНАЛ”

З 10 па 14 верасня ў рамках аператыўна-прафілактычных спецыяльных мерапрыемстваў “Арсенал” упраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці сумесна з УУС і іншымі дзяржаўнымі органамі рэалізаваны комплекс мераў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. У выніку канфіскавана 12 адзінак агнястрэльнай зброі, каля 100 боепрыпасаў і выбухованебяспечных прадметаў, 250 грамаў выбуховых рэчываў.

У прыватнасці, 13 верасня ў час правядзення аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў затрыманы жыхар г. Свіслач, які незаконна захоўваў боепрыпасы да стралковай зброі па месцы жахырства. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, ён аказаў супраціўленне адказным асобам з прымяненнем халоднай зброі. У цяперашні час разглядаецца пытанне аб прыцягненні яго да крымінальнай адказнасці за незаконныя дзеянні са сродкамі паражэння і непадпарадкаванасць законным патрабаванням супрацоўнікаў праваахоўных органаў.



КАЛІ ВЫ ЗАБЛУКАЛІ

Калі вы заблукалі ў лесе, трэба спыніцца і прысесці, падумаць, як выбрацца да таго месца, адкуль пачынаецца знаёмая дарога. Калі гэта не атрымліваецца, трэба прыгадаць знаёмыя арыенціры -- чыгунку, судаходную раку, шашу. Да людзей "прывядзе" рака, ручай.

Выйсці да населенага пункта дапамагаюць гукі -- гул трактара, брэх сабакі. Добрыя праваднікі ў лесе -- пчолы: трэба выйсці на паляну, паглядзець, у які бок яны ляцяць, ісці за імі.

Ёсць шэраг спосабаў, якія дазваляюць вызначыць частку свету. Напрыклад, поўнач -- па Палярнай зорцы. Апоўначы (калі ў вас з сабой гадзіннік з мясцовым часам) можна даведацца частку свету па месяцы. Калі месяц расце, ён знаходзіцца ў гэты час на захадзе, у поўню -- на поўдні, у апошняй чвэрці, калі серп месяца падобны на літару С, -- на ўсходзе.



ПЫТАННІ ДЫКТУЕ ЖЫЦЦЁ

Дзевяць тэлефонных званкоў паступіла на чарговую “Прамую лінію” старшыні райвыканкама І.І. Крахмальчыка з насельніцтвам раёна, былі зададзены дванаццаць пытанняў. На гэты раз дзятлаўчане тэлефанавалі не настолькі інтэнсіўна, як звычайна. Мабыць таму, што такая форма стасункаў з кіраўніком раёна стала справай звыклай, ды і значная частка праблем і пытанняў, з якімі звяртаюцца людзі, крок за крокам вырашаецца.

Людзі звярталіся на “Прамую лінію” і прасілі Івана Іосіфавіча дапамагчы ў вырашэнні пытанняў па асфальтаванні вуліц як у райцэнтры, так і ў іншых населеных пунктах раёна, адключэння электраасвятлення на вуліцах Дзятлава ў начны час, жыллёвага пытання для студэнтаў, скардзіліся на работу магазінаў... У кожную сітуацыю старшыня райвыканкама ўнікаў вельмі ўважліва, імкнучыся знайсці варыянт, каб дапамагчы людзям.



ПРАЗ ВАЙНУ – З МІЛАСЭРНАСЦЮ

Гады ідуць. Ваеннае ліхалецце становіцца для новага пакалення аповедам, памяццю, што ім перадаюць бабулі ды дзядулі. Аднак ёсць яшчэ сведкі той пары, якія юнакамі і дзяўчатамі пабачылі пякельны твар вайны. Адна з іх, Вацлава Тамашаўна Кардаш, днямі адзначыла 90-гадовы юбілей.

Вацлава Тамашаўна нарадзілася на Украіне, у горадзе Канатопе Сумской вобласці. Яна і цяпер прыгадвае, чаму яе малая радзіма так завецца:

– Калісьці ехала праз наш горад (тады яшчэ паселішча) Кацярына II. І ногі яе коней загразлі акурат у гэтай мясцовасці. Так і назвала яе імператрыца – Канатоп. З той пары назва горада не мянялася.



Крымінальная хроніка - 76

ЗАСТАЛАСЯ БЕЗ ЗОЛАТА

Без залатых завушніц, пярсцёнка і аднаго мільёна дваццаці пяці тысяч рублёў засталася жыхарка вуліцы Маладзёжнай у вёсцы Парэчча. У яе незачыненую кватэру наведаўся злодзей. Па дапамогу жанчына звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі хутка высветлілі, што крадзеж учыніў беспрацоўны жыхар Ашмянскага раёна. Частка скрадзенага канфіскавана.

ІЛЖЫВЫЯ ПРАТАКОЛЫ

Раённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да лесніка Гезгалаўскага лясніцтва ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас", які ў верасні 2011 года склаў заведама ілжывыя матэрыялы аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да пяці жыхароў Дзятлаўшчыны.



ЦІ ТРЭБА НАЛІЧВАЦЬ СТРАХАВЫЯ ЎЗНОСЫ?

Пытанне: арганізацыя ў адпаведнасці з калектыўным дагаворам аказала матэрыяльную дапамогу да Дня пажылых людзей пенсіянерам – былым работнікам арганізацыі. Ці трэба ў дадзеным выпадку налічваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва на суму матэрыяльнай дапамогі?

Адказ Марыі Жыдко, начальніка раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:
-- На суму матэрыяльнай дапамогі, выплачаную былым работнікам – пенсіянерам да Дня пажылых людзей, абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд налічваць не трэба.



ПРАЙШЛА ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ СТАРШЫНІ АБЛВЫКАНКАМА С. ШАПІРЫ

На чарговай прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі вобласці, якая прайшла ў горадзе Ваўкавыску, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра, адказваючы на пытанні журналістаў, зрабіў акцэнт на кіраўнічы патэнцыял прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна:

-- Некаторыя раёны, напрыклад, Ваўкавыскі – адзін з буйных і знакавых, за апошнія гады паразгублялі кіраўнічы патэнцыял як у прамысловасці, так і сельскай гаспадарцы. Хто вінаваты, разбірацца ўжо не будзем. Аднак сёння павінны прыйсці энергічныя, актыўныя кіраўнікі, якія прыўнясуць новыя ідэі, пачнуць мадэрнізацыю прадпрыемстваў, актывізуюць работу па новых тэхналогіях.



Адкрываць аддзяленне немэтазгодна

У рэдакцыі раённай газеты "Перамога" адбылася тэлефонная "Прамая лінія" з удзелам галоўнага доктара Дзятлаўскай раённай бальніцы В. Кароткага, галоўнага санітарнага доктара Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі А. Малашанкі.

Пытанне жыхаркі г. Дзятлава: ці будзе ў Дзятлаўскай раённай бальніцы адкрыта радзільнае аддзяленне?

Адказ галоўнага доктара Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы В. Кароткага:
— Радзільнае аддзяленне Дзятлаўскай раённай бальніцы закрыта з 2 мая 2009 года. На раённым узроўні павінны праводзіцца роды ў здаровых жанчын, колькасць якіх зніжаецца, таму для родаў жанчыны пераводзяцца ў спецыялізаваныя цэнтры вобласці.



Пад акорды фартэпіяна і скрыпкі

Настасся Аніскевіч займаецца музыкай з пяці гадоў. Здольнасці ў дзяўчынкі заўважыла яе мама — Валянціна Віктараўна, якая і прывяла дачку ў падрыхтоўчы клас Гезгалаўскай школы мастацтвау, цяпер ужо філіяла Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтвау. Год за годам Насця паступова засвойвае дзіўны свет музыкі, які стаў яе захапленнем.

Ужо пяты год яна вучыцца ў класе фартэпіяна, у якім выкла дае Таццяна Віктараўна Царук, чацвёрты — у класе скрыпкі пад кіраўніцтвам Алены Ігараўны Ярмак.



Горкі слодыч рабіны

Чырвоным пажарам палымнела рабіна ў садзе за ваколіцай. Спелыя гронкі песціліся ў промнях сонца, якое шчодра дарыла свае апошняе цяпло зямлі, адчуваючы непазбежны момант развітання — да новай вясны, да новага лета. Да той пары, калі зноў пры-рода абудзіцца, раскрыецца насустрач пяшчотным промням жыцця. Гэта будзе пасля, а пакуль павольна і паслухмяна яна рыхтавалася да сну. I таму маладая, налітая сокам чырвань рабіны рэзала вока, выклікала здзіўленне: яна нібыта заблукала ў гэтым старым садзе, адчувала сябе тут чужой.

— Як і ў жыцці,— міжволі падумала старая жанчына, што павольна ішла між стомленых дрэваў, схіліўшы галаву. Жанчына нібыта прыслухоўвалася да шораху лісця, якое паступова ападала на зямлю. Тэты ціхі шэпт быў зразумелы старой, блізкі, нібыта нагадваў аб тым, што цяпер панавала ў яе душы — у такім жа стомленым восеньскім садзе, які быў засланы тканым дываном мінулага жыцця. За многія гады ён пацямнеў, выцвіў пад вятрамі выпрабаванняў, што выпалі на долю. А быў час, калі жыццё квітнела такімі ж яркімі фарбамі, як гэтыя гронкі рабіны. Трымаючы іх у старэчых высахлых далонях, жанчына глядзела на гэты палымяны пажар, нібыта сагравалася яго цяплом, якога ей так не хапала.