№76

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


“БЯСПЕЧНЫ ПЕРАХОД”

Распаўсюджанымі парушэннямі правілаў дарожнага руху з'яўляюцца пераход пешаходамі праезнай часткі ва неўстаноўленым месцы, іх нечаканы выхад на дарогу, а таксама парушэнне вадзіцелямі правілаў праезду пешаходнага перахода.

Як сведчыць статыстыка, за 8 месяцаў бягучага года ў нашай краіне на пешаходных пераходах адбылося 380 дарожна-транспартных здарэнняў. Менавіта таму дзяржаўтаінспекцыя вырашыла акцэнтаваць увагу як вадзіцеляў, так і пешых удзельнікаў руху на гэтай праблеме і сумнай статыстыцы і правяла рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Бяспечны пераход" па адпрацоўцы ў час пік і цёмны час сутак нерэгулюемых пешаходных пераходаў, а таксама ўчасткаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, дзе найбольш верагодна ўчыненне наезду на пешаходаў.



АБ ПАДРЫХТОЎЦЫ АБ’ЕКТАЎ РУП ЖКГ ДА РАБОТЫ Ў АСЕННЕ-ЗІМОВЫ ПЕРЫЯД 2014-2015 ГОДА

3 мэтаю забеспячэння бяспечнага і бесперабойнага функцыянавання аб'ектаў і стварэння ўмоваў пражывання насельніцтва ў ацяпляльным перыядзе 2014-2015 года прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі праведзены шэраг неабходных арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў і работ.

Выканана наладка кацельнага абсталявання з удакладненнем тэмпературных графікаў работы кацельняў і гідраўлічных рэжымаў цепласетак. Праведзены прафілактычны рамонт 23 кацельняў і 5 цэнтральных цеплавых пунктаў (100%), 0,5 км каналізацыйнай сеткі (100% ад задання). Праведзена прамыўка водаправодных сетак працягласцю 7,5 км пры плане 8 км, рамонт 47 артсвідравін (100%), 19 воданапорных вежаў (100%), 90 км водаправоднай сеткі пры плане 97 км, водаправодных калонак (100%), 48 км каналізацыйных сетак.



АБ ХОДЗЕ ВЫКАНАННЯ ПРАГРАМЫ ДЭМАГРАФІЧНАЙ БЯСПЕКІ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА НА 2011-2015 ГАДЫ

Як было адзначана, пытанні выканання мерапрыемстваў праграмы разглядаліся на пасяджэннях райвыканкама, пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, савеце па дэмаграфічнай бяспецы Дзятлаўскага раёна, рабочых нарадах у старшыні райвыканкама і яго намеснікаў.
Разам з тым, маніторынг рэалізацыі праграмы паказвае, што стабілізацыі дэмаграфічнай абстаноўкі ў Дзятлаўскім раёне дасягнуць не ўдалося.

Колькасць насельніцтва Дзятлаўскага раёна на 1 студзеня 2014 года ў параўнанні з 2013 годам паменшылася і склала 26406 чалавек (на 01.01.2013 г. - 26947), на 1 ліпеня 2014 года - 26189 чалавек, з 2009 года назіраецца змяншэнне долі насельніцтва працаздольнага ўзросту: з 15900 чалавек да 13654 (32,5%). Колькасць насельніцтва старэй за працаздольны ўзрост - 8590 чалавек, маладзей за працаздольны ўзрост - 4162.



АДБЫЛАСЯ ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ СТАРШЫНІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА УЛАДЗІМІРА КРАЎЦОВА

— Па выніках васьмі месяцаў бягучага года можна ўжо ўпэўнена сказаць, што Гродзенская вобласць выканае задачы і рэалізуе планы, якія былі пастаўлены перад рэгіёнам на 2014 год. Валавы рэгіянальны прадукт з пачатку года склаў 103,7 працэнта, амаль ва ўсіх сферах дзейнасці адзначаецца станоўчая дынаміка, — з такой пазітыўнай статыстыкі пачаў чарговую выязную прэс-канферэнцыюз рэдактарамі абласных і раённых сродкаў масавай інфармацыі старшыня Гродзенскагааблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Як адзначыў старшыня аблвыканкама, сёлета быў сабраны добры ўраджай зерневых культур - 1 мільён 690 тысяч тон зерня, з ураджайнасцю каля 50 ц/га. Акрамя таго, аграрыі вобласці плануюць сабраць 1 мільён 800 тысяч тон буракоў, 180 тысяч тон бульбы. Адзінае, што, па словах Уладзіміра Краўцова, крыху горш урадзіла ў гэтым годзе - кукуруза, але не настолькі, каб моцна ўскладніць сітуацыю.



АБ НЕЗАКОННАЙ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

У жніўні 2013 года фінансавай міліцыяй горада Слоніма быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным ч. 1 арт. 12.7 КоАП Рэспублікі Беларусь (“Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць”) у адносінах да непрацуючага жыхара горада Слоніма – грамадзяніна Б., які на працягу некалькіх апошніх гадоў сумесна са сваёй жонкай займаўся дзейнасцю -- зборам металалому, скупкай яго ў насельніцтва і далейшай здачай у нарыхтоўчыя арганізацыі.

Сумеснай праверкай фінансавай міліцыі, АБЭЗ і АДАІ Слонімскага РАУС удалося не толькі ўстанавіць, што за ўвесь перыяд дзейнасці грамадзянінам Б. даход ад ажыццяўлення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці склаў больш за 40 мільёнаў рублёў, але і зафіксаваць факт незаконнай дзейнасці, непасрэднай пры яе ажыццяўленні – транспарціроўцы сабранага і скупленага металалому ў вёсцы Васілевічы з мэтай яго здачы.



ШАШКІ: Верасень - 2013

Каманда Хвінявіцкай школы стала чэмпіёнам раёна па шашках.

Чэмпіёны раёна ў асабістым заліку: сярод хлопцаў – Аляксей Пацыновіч, сярод дзяўчынак – Вікторыя Горбач
За каманду-чэмпіёна (Хвінявіцкая школа) выступілі Мікіта Русін, Андрэй Муха, Дзяніс Стэцка, Вікторыя Горбач.
Другое месца заняла першая каманда Дзятлаўскай СШ №1, якая адстала ад чэмпіёна на палову ачка. Трэцяю фінішавала каманда Дзятлаўскай гімназіі.

Камандныя спаборніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме. У складах камандаў было па чатыры чалавекі з абавязковым удзелам не менш чым адной дзяўчынкі. Дзяўчынкі гулялі на чацвёртай дошцы, але, пры жаданні, маглі гуляць і на хлапцоўскіх дошках. Камандны вынік складваўся з асабістых вынікаў усіх удзельнікаў каманды.



ЦАНА НЯДБАЙНАСЦІ, АБО ЗНОЎ ЦЫГАНЫ

Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да невядомага злодзея. Раніцай 18 верасня ў перыяд з 8.30 да 10 гадзін праз незамкнёныя дзверы ў адну з хат вёскі Нагародавічы пранікла невядомая асоба. З-пад матраца на ложку былі скрадзеныя схованыя там кашалёк з 2000 расійскіх рублёў і 800000 беларускіх рублёў. З кашалька з дакументамі, які знаходзіўся пад тым жа матрацам -- 15000 расійскіх і 3700000 беларускіх рублёў, якія належалі грамадзянцы Расіі (жанчына гасцявала ў сваёй маці).

Ва ўчыненні крадзяжу падазраецца цыганка, якую маці пацярпелай бачыла ў двары сваёй хаты, адкуль прапалі грошы.



ЖЫЦЬ ДАСТОЙНА, НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ЦЯЖКАСЦІ

1 кастрычніка -- Дзень пажылых людзей

Гэты выраз стаў законам жыцця для сельскага працаўніка, удзельнка Вялікай Айчыннай вайны Пятра Міхайлавіча Кучынскага. Ён нарадзіўся на Дзятлаўшчыне, у Краглях, у далёкім 1924 годзе. Сям'і простых сялян жылося складана, таму трое сыноў дапамагалі бацькам па гаспадарцы, вучыліся ў школе. Да пачатку вайны Пётр Міхайлавіч паспеў скончыць 7 класаў. Калі фашысты напалі на Савецкі Саюз, Пётр застаўся дома, на гаспадарцы. Аднаго са старэйшых братоў забралі ў абоз.

Вельмі хутка Краглі аказаліся ў ліку акупіраваных немцамі тэрыторый. Тут развіваўся партызанскі рух. Пятру, які быў падлеткам, не раз даводзілася вазіць партызанам хлеб, пераводзіць іх ноччу з адной вёскі ў другую. А хлопец, як і ўсе тагачасныя юнакі, марыў пра фронт і сапраўдныя подзвігі.
У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў, Пятра Міхайлавіча прызвалі ў Чырвоную Армію. Разам з ім пайшлі служыць яшчэ два яго сябры, якія "прыпісалі сабе гады", каб усім трапіць у адно месца службы.



ВОСЕНЬСКІ ФЭСТ "БАГАЧ"

У суботу, 21 верасня, на гістарычнай радзіме Янкі Купалы ў вёсцы Вязынка прайшоў восеньскі фэст "Багач". Арганізатарамі свята выступілі студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

У народным беларускім календары свята Багач прымеркавана да завяршэння збору ўраджаю і запальвання хатняга агню -- васковай свечкі ў лубку з жытам. Згодна з народнай традыцыяй, свечку ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу года. Лічылася, што яна прыносіць багацце і шчасце ў дом.
Удзел у фэсце прынялі вакальныя і інструментальныя гурты "Варган", "Гарынь", Dainava, Guda, "Амулет", дуэт Васіля Грыня і Юлі Літвінавай. Для дзяцей і дарослых прайшлі майстар-класы па народных рамёствах. Працавалі гульнёвая пляцоўка, кірмаш. У час фэсту можна было паспрабаваць стравы традыцыйнай народнай кухні.



ДАЙДЖЭСТ МНС - 76

АБАРВАНАЕ ЖЫЦЦЁ
18 верасня на цэнтр аператыўнага ўпраўлення Жлобінскага падраздзялення МНС ад вадзіцеля хуткай медыцынскай дапамогі паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Чырвоны Бераг.

У доме, дзе адбыўся пажар, жылі тры чалавека: жанчына і два яе сыны. На момант узнікнення пажару малодшы двухгадовы сын знаходзіўся ў доме адзін, маці пайшла ў лес па грыбы, старэйшы сын жыў у бабулі. Вярнуўшыся дахаты, жанчына заўважыла задымленне і паклікала на дапамогу суседа. Мужчына, увайшоўшы ў хату, вынес дзіця на вуліцу. На жаль, яно памерла.

У выніку пажару, прычына якога высвятляецца, часткова пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, частка сцяны, закопчаны сцены і падлога ў доме. Для аказання дапамогі сям'і загінуўшага дзіцяці на месца выязджаў псіхолаг МНС.