№76

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Зачэпічы: свята паэзіі і вуліца ў гонар Петруся Граніта

У вёсцы Зачэпічы і аграгарадку Жукоўшчына прайшло абласное свята беларускай паэзіі, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і памяці заходнебеларускіх паэтаў, якія жылі на Дзятлаўшчыне — Нікіфара Жальбы, Гарасіма Праменя, Васіля Струменя, Петруся Граніта, Сяргея Хмары, Ігната Дварчаніна.

Удзел у сустрэчы прымалі прадстаўнікі мясцовай улады, краязнаўцы, літаратары Гродзеншчыны, работнікі бібліятэкі, педагогі, навучэнцы, вяскоўцы. 3 нагоды свята ў наш раён завіталі паэты, пісьменнікі, журналісты, выканаўцы песень на словы беларускіх аўтараў В. Дубатоўскі, С. Чыгрын, М. Канановіч, 3. Бартосік, М. Скобла, В. Сазонаў, С. Чарняк, У. Хільмановіч, Я. Трацяк. Удзельнікі сустрэчы ўсклалі кветкі на вясковых могілках да магілаў паэтаў Гарасіма Праменя і Петруся Граніта.



Ларыса Радзіон: "Жыццё - гэта лесвіца"

Выраз "Настаўнік — гэта не прафесія, а лад жыцця" даўно стаў , крылатым. 3 гэтай думкай поўнасцю згодна настаўніца беларускай мовы Наваельнянскай сярэдняй школы Ларыса Вячаславаўна Радзіон.

3 уласнага вопыту, які налічвае больш за тры дзясяткі гадоў работы ў школе, яна ведае, што настаўнік не можа забыць пра свае школьныя клопаты ні на дзень: яго думкі заўсёды вяртаюцца да вучняў, размовы з калегамі пастаянна тычацца школы.

Ларыса Вячаславаўна любіць сваю прафесію і не шкадуе, што выбрала менавіта яе. Любоў да кнігі, да мілагучнай роднай мовы ёй дасталася ў спадчыну ад бацькоў і класнага кіраўніка — настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Дварэцкай сярэдняй школы Ядзвігі Іванаўнай Шмыгінай.



АБ'ЯДНАННЯЎ ПА ІНТАРЭСАХ СТАЛА БОЛЬШ

Калі ідзеш па клідоры Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, заглядваеш у кабінеты, то разумеет, што школьнікі ходзяць сюды з задавальненнем. Тут пануе творчая атмасфера, на тварах дзяцей — радасць ад цікавай работы. Заняткі ў Цэнтры — гэта не толькі карыснае баўленне вольнага часу, яны дапамагаюць назапасіць багаж уменняў і навыкаў, якія абавязкова спатрэбяцца ў дарослым жыцці. Аб накірунках дзейнасці і спецыялістах дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава карэспандэнтцы газеты расказала дырэктар гэтай установы Т. Ваніслаўчык.

— Таццяна Пятроўна, пачаўся новы навучальны год, якім ён будзе для Цэнтра?
— Прыярытэтным накірункам развіцця сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Дзятлаўскім раёне ў 2016-2017 навучальным годзе з'яўляецца работа па павышэнні якасці дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, забеспячэнні яе поўнай адпаведнасці патрабаванням заканадаўства. Таму галоўныя задачы дзейнасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, як шматпрофільнай установы дадатковай адукацыі, гэта фарміраванне ў выхаванцаў грамадзянскіх кампетэнцый, творчых здольнасцяў, падтрымка моладзевых ініцыятываў, валанцёрскага руху, развіццё ў школьнікаў лідарскіх якасцяў асобы.



ГВАЛТУ НЕ МЕСЦА Ў СЕМ’ЯХ

Аб гэтым жыхарам Дзятлаўшчыны ў чарговы раз нагадалі праваахоўнікі. 3 15 па 21 верасня ў раёне праводзіўся комплекс дадатковых мераў па павышэнні ўзроўню індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў “Стоп гвалт”.

Па статыстычных даных, у сярэднім за суткі ў нашай рэспубліцы рэгіструюцца адно забойства і тры выпадкі нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, чвэрць з якіх учыняецца блізкімі людзьмі. Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае, што сёлета 16 красавіка ў сілу ўступіў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў". Гэты прававы акт рэгулюе грамадскія адносіны, якія ўзнікаюць пры здзяйсненні прафілактыкі правапарушэнняў, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.



ЦІ УСТАНОВЯЦЬ ЛЯ КАСЦЁЛА СВЯТЛАФОР?

У час правядзення Адзінага дня інфармавання, які праходзіу у жніўні 2014 года ў Дзятлаўскім раёне, паступілі наступныя пытанні.

Пытанне: калі будзе забяспечана доктарам стаматолагам і доктарам педыятрам Гезгалаўская амбулаторыя (паколькі ў населенным пункце жыве значная колькасць дзяцей і падлеткаў)?

Адказ галоўнага доктара ўстановы аховы здароўя "Дзятлаўская ЦРБ" В. Кароткага: у Гезгалаўскай амбулаторыі стаўка доктара педыятра не прадугледжана штатным раскладам, бо ў зоне абслугоўвання амбулаторыі жывуць 229 дзяцей да 18 гадоў, а нарматыў колькасці дзіцячага насельніцтва для педыятрычнага участка - 800 дзяцей. Медыцынскае абслугоўванне дзяцей і падлеткаў забяспечвае доктар агульнай практыкі з вышэйшай катэгорыяй Галіна Іванаўна Чэхоўская. У штатным раскладзе Гезгалаўскай амбулаторыі ёсць стаўка зубнога фельчара, які абслугоўвае дзяцей і падлеткаў.



ТРЭЦЯГА НЕ ДАДЗЕНА

У празаічным творы вядомага французскага паэта Шарля Бойлера “Штучны рай” адным з самых жахлівых і найбольш страшных сродкаў, якім карыстаецца дух цемры, каб вербаваць і прыгнятаць варты спачування чалавечы род, названы псіхатропныя рэчывы. Гэта не пустыя словы: усе наступствы ўжывання наркотыкаў аўтар выпрабаваў на сабе, што і паскорыла яго гібель.

Наркотык вядзе да абавязковай расплаты. Ён на кароткі час падымае чалавека да вяршыняў асалоды — і кідае яго ў пекла, больш страшнае, чым у "Боскай камедыі” Дантэ. Часам дастаткова першай спробы, каб трапіць у палон залежнасці. Амерыканскі пісьменнік Эдгар По, які памёр ад наркотыкаў у 40 гадоў, укладае шчымлівыя ноткі ў горкую споведзь аднаго са сваіх герояў: "Я стаў рабом опію, ён не выпускав мяне з ціскоў, і ўсе мае справы набылі колер маіх сноў".



АБМЕРКАВАЛІ ПРАБЛЕМЫ РАЗВІЦЦЯ МОЛАДЗЕВАЙ ПАЛІТЫКІ

Ha Дзятлаўшчыне ў межах адкрытага дыялогу ў раённым камітэце ГА “БРСМ” прайшло пасяджэнне круглага стала. У час яго сустрэліся сакратары пярвічак сельгаскааператываў і арганізацый раёна. На мерапрыемства таксама былі запрошаны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н. Калодка, загадчыца сектара па рабоце з моладдзю раённага Дома культуры Т. Дудкіна, метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава I. Мішчанка.

Мэту сустрэчы - прааналізаваць работу раённай арганізацыі і абмеркаваць праблемныя пытанні, характэрныя для моладзі Дзятлаўшчыны, - абазначыла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Анастасія Чурай.



“СЯБРЫ” ДАПАМАГАЛІ, ЖАРТАВАЛІ, ДЗЯЛІЛІСЯ ДОБРЫМ НАСТРОЕМ

На Дзятлаўшчыну ў чарговы раз наведаліся госці з Люксембурга - Рэнэ і Жоэль Фіш, муж і жонка, прадстаўнікі невялікай дабрачыннай арганізацыі пад назвай "Сябры ахвяраў чарнобыльскай трагедыі”, або проста "Сябры”, як яны самі сябе называюць.

Дарэчы, “друзья” - адно з тых словаў, якія Рэнэ ведае па-руску. А яшчэ Рэнэ Фіш умее жартаваць на рускай мове. Яго рэпліка: “Я крыху вас разумею, бо нарадзіўся ў Сібіры,” - прымусіла нас здзівіцца. Калі ж наш субяседнік адчуў, што жарт удаўся, ён выдаў класічную фразу: “Я вешаю вам лапшу на вушы”. I ўсе засмяяліся. На гэтым рускамоўны дыялог скончыўся, далей размова прадоўжылася праз перакладчыка і без жартаў.



ШТО Я МАГУ ЗРАБЩЬ, КАБ БЕЛАРУСКАЯ МОВА ГУЧАЛА?

Ці задумываліся вы, якая багатая і мілагучная родная наша беларуская мова? Яе срабрысты, гаючы струмень праганяе смагу, льецца вясёлай песняй жаўрука ў цёплай вясновай прасторы, абуджае да жыцця і творчасці. Як І кожная мова, беларуская таксама прайшла праз выпрабаванні часу. Але народ любіў і шанаваў тое, што перадалі яму продкі, узбагачаў і перадаваў яе сваім нашчадкам.

Напэўна, кожнаму з нас вядомыя такія словы, як “асілак", "волат”, якія абазначаюць чалавека, што вылучаецца незвычайнай сілай, мужнасцю і розумам. Прыгожае зубраня Волат стала сімвалам Міжнароднага чэмпіянату па хакеі, які праходзіў у Мінску. А як вам словы “абшар" - неабсяжная прастора, участак вялікіх памераў; "лупежнік" -сквапны чалавек (яно ўтворана ад дзеяслова “лупіць”, адно са значэнняў якога “абдзіраць, забіраць апошняе"); “шаршатка" - тоўстая доўгая іголка, якой сшывалі аброць? Першыя вясновыя замаразкі пасля доўгай зімы назывался абзімкам. Цікавае слова "абцас” - цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой. Па ўсёй верагоднасці, яно паходзіць ад назоўніка “абцінак" - адсечаная частка чаго-небудзь.



ВОСЕНЬСКІ ШАРМ БРЫЛЬЯНТАВАГА ВЯСЕЛЛЯ

Для Ніны Мікалаеуны і Івана Іванавіча Стэльмахаў з вёскі Ахонава кастрычнік адметны не толькі Днём пажылых людзей. Сёлета гэтая пара адзначыць сваё брыльянтавае вяселле— шасцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця.

Пазнаёміліся яны на вясковых танцах у Ахонаве, куды са сваімі сяброўкамі прыходзіла Ніна з суседніх Клішавічаў. Яна была адной з чатырох сясцёр у шматдзетнай сям'і, якая ў гады вайны засталася без бацькі. Дочак гадавалі маці і бабуля.

Іван таксама рана спазнаў горкі смак сіроцкай долі — у 1941 годзе ад хваробы памёр бацька. Івану тады было толькі восем гадоў. Тым не менш, ужо ў такім узросце на яго плечы ляглі нялёгкія жыццёвыя і гаспадарчыя клопаты.