№75

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Свята кукурузы у Круцілавічах

23 верасня ў аграгарадку Круцілавічы праходзіла Свята кукурузы ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта "Дбайных гаспадароў славім — весела час бавім". Мэта названага праекта - папулярызацыя сельскагаспадарчай працы, сельскіх прафесій, вясковага побыту, арганізацыя культурнага адпачынку жыхароў аграгарадкоў і вёсак.

Аграгарадок Круцілавічы прэтэндуе на ролю "кукурузнай сталіцы" раёна. Мясцовае ААТ "Граніт-Агра" мае пад кукурузай самы вялікі палетак у раёне — тысячу гектараў. I расце тут кукуруза пад клапатлівым наглядам агранома Антона Тарасевіча сапраўднай каралевай палёў — вышынёю да трох метраў.



У КАЗЛОЎШЧЫНЕ СУСТРЭЛІ СВЯТА ПАСЁЛКА

Урачыстасць пачалася святочным шэсцем па Казлоўшчыне мясцовых працоўных калектываў у суправаджэнні зводнага духовога аркестра гарпасёлка Наваельня. Канцэртную праграму, прысвечаную святу пасёлка Казлоўшчына, адкрыў дзіцячы танцавальны калектыў, услед за якім землякоў павітаў старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка. У гэты святочны дзень ён узгадаў важныя этапы развіцця гарпасёлка, клопаты і дасягненні яго жыхароў.

Лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў атрымалі сертыфікаты аб занясенні на пасялковўю Дошку гонару. Гэта Аляксандр Анісім (Казлоўшчынскі дом-інтэрнат), Станіслаў Антончык (участак "Казлоўшчына" Дзятлаўскага РУП ЖКГ), Сяргей Бараноўскі (СВК "Слава працы"), Наталля Добыш (Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод "Алгонь") , Анатоль Самахвал (Дзятлаўскае ПМС).



ДЗЯТЛАЎШЧЫНА СУСТРАКАЛА "СЕЛЬСКІЯ "АЛІМПІЙСКІЯ" ГУЛЬНІ"

"Сельскія "Алімпійскія" гульні" — гэта абласны моладзевы праект, ініцыятарам якога з'яўляецца абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" пры падтрымцы ўпраўлення спорту і турызму, упраўлення адукацыі, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама.

Новы праект стартаваў сёлета 16 верасня ў Зэльве, дзе на занальным этапе сустрэліся каманды Зэльвенскага, Слонімскага, Ваўкавыскага раёнаў. А 24 верасня гульні адбыліся адразу ў двух райцэнтрах — у Ашмянах і Дзятлаве. У Ашмянах, акрамя гаспадароў пляцоўкі, спаборнічалі прадстаўнікі Астравецкага, Смаргонскага раёнаў. Каманды Лідскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Навагрудскага, Карэліцкага раёнаў сышліся ў спартыўных баталіях у горадзе Дзятлаве.



ЗА СПОРТ - ЗА ЗДАРОВУЮ НАЦЫЮ

У пачатку новага навучальнага года Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны алімпійскі камітэт і Міністэрства спорту і турызму ініцыіравала рэспубліканскую акцыю "Мы за спорт — за здаровую нацыю". Асноўная мэта акцыі — кансалідацыя намаганняў работнікаў адукацыі, фізічнай культуры і спорту, грамадскіх спартыўных арганізацый і ведамстваў для прапаганды здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і вучнёўскай моладзі, далучэнне іх да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам у гуртках і секцыях па месцы жыхарства, у спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах.



НАСТАЎНІК 3 ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ

Заўсёды прыемна ўспамінаць людзей, якія ўсё сваё жыццё добрасумленна служылі Айчыне і народу. Сёлета аднаму з такіх людзей споўнілася 90 гадоў. Гэта заслужены настаўнік БССР, Настаўнік з вялікай літары — Аляксандр Фёдаравіч Антончык. Аляксандра Фёдаравіча на Дзятлаўшчыне ў свой час ведал і многія, здзіўляліся яго працаздольнасці, уменню знайсці правільны выхад з любой, нават самай складанай сітуацыі. Мяркую, дапоўніць яго характарыстыку дапаможа крыху перафразаванае выказванне Уладзіміра Караткевіча: "Калі ёсць у народзе такія людзі — не загіне давеку народ".



ПАЧЫТАЙ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ

У кожнага свой шлях да кнігі. I ў гэты перыяд вельмі важна знайсці і параіць тую, з якой пачынаецца адлік чытацкага стажу.
У раннія гады свет кнігі хлопчыкам і дзяўчынкам адкрывае дзіцячая літаратура. Спачатку, безумоўна, знаёмства з ей адбываецца праз калыханкі, забаўлянкі, казкі. А калі дзеці ўжо самі на-вучыліся чытаць — праз творы пісьменнікаў.

У сучаснай беларускай літаратуры існуе шэраг цікавых кніг, якія захопяць юнага чытача. Так, творы Уладзіміра Мацвеенкі заўсёды вылучаюцца арыгінальнасцю формаў і вобразаў. Не стала выключэннем і кніга "Займальны родны алфавіт". Праз вершы і загадкі юныя чытачы змогуць здзейсніць захапляльнае падарожжа ў цудоўную краіну Алфавіта.



ДЗІЦЯЧЫ АДПАЧЫНАК: ЯРКІ, АКТЫЎНЫ, ЗДАРОВЫ

Пачатак восені адзначыўся правядзеннем у Гродне выставы-кірмашу “Еўрарэгіён “Нёман”, дзе актыўны удзел прынялі таксама і дзятлаўчане. Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі падзяліўся з наведвальнікамі выставы сваімі праектамі. Пра турыстычнае лета, гасціннасць для дзяцей і ўражанні ад выставы карэспандэнт гутарыла з дырэктарам цэнтра Тамарай Юранковай.

— Тамара Канстанцінаўна, што вы паказвалі на выставе “Гродзеншчына турыстычная”, якая прайшла ў межах “Еўра' рэгіёна “Нёман”?
— Мы прадстаўлялі наведвальнікам выставы турыстычны патэнцыял Дзятлаўскага раёна. Гэта экскурсійныя маршруты па Дзятлаве, раёне, рэспубліцы, маршруты пешых вандровак, тэматычных і камбінаваных, а таксама ўвесь спектр аграсядзібаў Дзятлаўшчыны.



КАЛІ ПАКУСАЛА ЖЫВЁЛІНА

Якія сімптомы шаленства? Якая прафілактыка гэтага захворвання? На пытанні адказвае доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мікалай Дзядовіч:

— Шаленства належыць да ліку вострых інфекцыйных хваробаў нервовай сістэмы. Яго выклікае спецыфічны вірус, якім можна заразіцца праз пакус ці сліну хворай жывёліны. На шаленства могуць хва-рэць як дзікія, так і хатнія жывёліны, а таксама птушкі. У Дзятлаўскім раёне сёлета не зарэгістраваны выпадкі шаленства сярод жывёлін. У мінулым годзе дыягназ быў пацверджаны ў 3 лісаў. Па медыцынскую дапамогу з-за пакусаў жывёлін у гэтым годзе звярнуліся 22 чалавекі. 19 з іх былі назначаны прышчэпкі.



“ЧОРНАЯ ВОСЕНЬ”

З першага дня восень неаднаразова характарызавала сябе як самы небяспечны перыяд. У 2012 годзе 1 верасня на скрыжаванні каля вёскі Чэпелева Слонімскага раёна адбылося сутыкненне аўтапоезда “Вольва" з легкавым аўтамабілем “Рэно”, які выехаў на галоўную дарогу. У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцель загінуў, а яго жонку, сына і ўнука шпіталізавалі. Летась таксама ў першы дзень восені каля вёскі Прыгодзічы “Фальксваген” насмерць збіў юнака, які перабягаў дарогу.

Не стаў выключэннем і гэты год. Каля васьмі гадзін раніцы 1 верасня ў вёсцы Вялікае Сяло Свіслацкага раёна бяроза “спыніла" страціўшую кіраванне машыну “Аўдзі". Дваццацігадовы вадзіцель набыў напярэдадні здарэння аўтамабіль, які нават не паспеў на сябе аформіць. Той раніцаю з родным братам ехалі на працу, раптам на гравійцы аўтамабіль стала заносіць, у левым кювеце ён урэзаўся ў дрэва. Вадзіцель памёр на месцы аварыі, яго брат быў шпіталізаваны.



3 МАШЫНЫ - У ПАШТОВУЮ СКРЫНКУ

Цяпер на кожным даставачным кальцы працуюць пастаянныя паштальён па суправаджэнні і абмену поштай і вадзіцель, што і ім самім палягчае работу, а насельніцтву дазваляе прывыкнуць да “сваіх" паштовых работнікаў. Пяты маршрут абслугоўвае вопытны паштальён Ліна Мацукевіч.
Яе стаж у Дзятлаўскім вузле паштовай сувязі налічвае два дзесяцігоддзі. Да работы тут жанчына некаторы час працавала на масавым пашыве адзення, затым - у сённяшнім СВК "Русь-Агра". Да адкрыцця новага транспартнага кальца абслугоўвала ўчастак у райцэнтры, а таксама вёскі Засецце і Норцавічы. 3 переходам на мотадастаўку працы ў паштальёна значна пабольшала, але і спосаб яе выканання стаў больш камфортным.

Пятае транспартнае паштовае кальцо, акрамя некалькіх вуліц у Дзятлаве, складаюць 16 населеных пунктаў, сярод якіх вёскі Страла, Алёхнавічы, Разважжа, Русакі, Засецце і іншыя. Кліентамі “Белпошты” па гэтым участку з'яўляюцца 604 чалавекі, 257 з якіх - пенсіянеры. Прэсу чытаюць даволі актыўна: у мінулую кампанію на участку падпісаны 302 экзэмпляры перыёдыкі, сярод якіх 132 - раённая газета “Перамога".