№74



Юбілей ветерана

18 верасня свой 95-ы дзень нараджэння адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Ігнатавіч Лейка, які жыве ў аграгарадку Вензавец.



ПАЎСТАГОДДЗЯ ЗАХОЎВАЕМ I РАЗВІВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ КУЛЬТУРУ

Для многіх музей — гэта сховішча старых рэчаў і прадметаў, дакументаў і фотаздымкаў — нямых сведак сівой даўніны. Але за кожным фотаздымкам, за кожным радком дакумента — лёсы людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі.

Гісторыя Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея пачалася 50 гадоў таму з рашэння Гродзенскага аблвыканкама № 353 ад 29 жніўня 1966 года аб яго стварэнні. Ініцыятарамі стварэння музея былі старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Цярэнцьевіч Кабяк і першы сакратар раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі іван Вікенцьевіч Крыжаноўскі.



"АЗБУКА МАЛЯВАННЯ" АД АЛЕНЫ СЯМЁНАВАЙ

Ці спыняліся вы хоць на хвілінку сярод імклівай плыні будняў, каб глянуць на свет вакол вас? У час такіх неспадзяваных прыпынкаў і неба, і зямля, і ўся родная прырода здаюцца чароўнымі, незвычайнымі. Нібыта трапіў у царства прыгажосці, у палон дзівосных уражанняў, калі нават слова сказаць баішся, каб не спужаць нечаканае дзіва. Затое невядома адкуль з'яўляецца жаданне схапіць у рукі пэндзлік і фарбы — і маляваць, перадаць паперы для надзейнага захоўвання свой настрой, сваю радасць. Калі з вамі такое здаралася — вы чалавек творчы.

Мне таксама нядаўна пашанцавала пазнаёміцца з творчай, крэатыўнай асобай, маладым спецыялістам Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Аленай Сяргееўнай Сямёнавай. Сёлета яна прыехала працаваць на Дзятлаўшчыну па размеркаванні ў ліку 32 маладых настаўнікаў, якія папоўнілі шэрагі педагогаў раёна.



"СЫРНАЯ СТРАНА" ГРОДЗЕНЦАЎ ЗДЗІВІЛА

17 верасня ў Гродне з нагоды яго 888-годдзя прайшло свята горада, якое ўключыла ў сябе шмат цікавых мерапрыемстваў.
У іх ліку быў і традыцыйны святочны кірмаш, да якога было прымеркавана яшчэ і свята сыру. Апошні момант выклікаў асаблівую цікавасць у гродзенцаў і гасцей горада.

Праходзіла свята сыру на Савецкай плошчы. Сваю прадукцыю тут прадставілі многія прадпрыемствы: Ашмянскі, Маладзечанскі, Навагрудскі, Шчучынскі і, вядома ж, Дзятлаўскі сыраробныя заводы.



СУМЕСНЫ РЭЙД

У сувязі з ростам пажараў на тэрыторыі Дварэцкага, Казлоўшчынскага, Наваельнянскага, Жукоўшчынскага, Дзятлаўскага сельскіх саветаў была арганізавана дэкада па папярэджанні колькасці пажараў і гібелі людзей на іх. Па-ранейшаму асноўнай прычынай пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Асноўнай мэтай дэкады было на пачатку ацяпляльнага перыяду надаць асаблівую ўвагу адзінокім грамадзянам тым, хто жыве адзінока.
У час рэйду ратаўнікі і карэспандэнтка газеты "Перамога" наведалі вёску Курпяшы Дзятлаўскага сельскага Савета. Асноўныя парушэнні, выяўленыя ў час рэйду, — дэмантаваныя пажарныя апавяшчальнікі або няспраўныя элементы сілкавання ў іх. Таксама адным з тыповых парушэнняў стала няправільная эксплуатацыя пячнога ацяплення: некаторыя гасладары домаўладанняў не ведалі, што парушаюць правілы, а іншыя аказаліся падманутыя гора-спецыялістамі.



СВЯТА БУЛЬБЫ Ў БЕЛАГУРНЕ

На свята бульбы белагурнауцы найперш замовілі сабе ў "нябеснай канцылярыі" пагоду. Дзень парадаваў і сонейкам, і восеньскім цяплом, і някепскім настроем, які панаваў сярод вяскоўцаў.

Традыцыйна гасцей i гаспадароў свята павітала мясцовае кіраўніцтва: старшыня СВК "Белагурна" Пётр Пышынскі і старшыня Мяляхавіцкага сельсавета Вера Добыш пажадалі вяскоўцам мець штогод добрыя ўраджаі "другога хлеба", удзельнікам вясёлай эстафеты — спрыту, хуткасці, перамог, а ўсім прысутным — добра адпачыць ад штодзённых клопатаў.



IKОHA, ЯКАЯ АБАРАНЯЕ АД ПАЖАРАЎ

17 верасня Праваслаўная царква адзначала дзень іконы Божай Маці “Неапалімая Купіна" — абаронцы ад пажараў і маланак. Ратаўнікі шануюць яе асабліва, а некаторыя элементы іконы ёсць на геральдычным знаку МНС Беларусі. Ганаровае месца "Неапалімая Купіна", якую напісаў Яўген Коваль, займае ў Гродзенскім музеі пажарнай службы.

Ікона напісана ў выглядзе васьміканечнай зоркі, якая складаецца з вострых чатырохвугольнікаў з увагнутымі канцамі. Адзін з іх — чырвонага колеру. Ён нагадвае агонь, які ахапіў купіну (цярновы куст), што ўбачыў Маісей. Другі — зялёнага колеру, ён указвае на сапраўдны колер купіны, які яна захавала, нягледзячы на тое, што была ў агні. У сярэдзіне васьміканечнай зоркі — выява Прачыстай Дзевы з Предвечным Дзіцём. У руках Багародзіцы — лесвіца, прыхіленая верхнім канцом да яе пляча. Па вуглах чырвонага чатырохвугольніка — выявы чалавека, льва, цяльца і арла, якія сімвалізуюць чатырох евангелістаў.



КІАКУШЫНКАЙ КАРАТЭ

Пяць першых, чатыры другія, тры трэція месцы заваявалі спартсмены Дзятлава і Наваельні на адкрытым першынстве Навагрудка па барацьбе кіакушынкай каратэ.

Турнір сабраў амаль сотню спартсменаў, якія прадстаўлялі Гродна, Дзятлава, Наваельню, Мінск, Слонім, Столін, Навагрудак. Удзельнікаў чэмпіянату віталі старшыня праўлення Беларускай рэспубліканскай федэрацыі кіакушынкай каратэ "ІКО 1” В. Максімаў, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама С. Чартко, дырэктар Навагрудскага сельскагаспадарчага ліцэя, у спартыўнай зале якога адбыліся спаборніцтвы, Э. Сарока.



НІБЫТА ПАБЫЛІ НА САПРАЎДНЫМ БЕЛАРУСКІМ КІРМАШЫ

Нашым дзецям, навучэнцам 4 “Б” класа сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, лёс падарыў выдатную першую настаўніцу Алу Міхайлаўну Пранюк. Яна не толькі добры і спагадлівы чалавек, але і цікавая, творчая асоба, здольная захапіць школьнікаў і іх бацькоў карыснай справай.



КРАСА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ АТРЫМАЕ ПУЦЁЎКУ ЗА МЯЖУ

Раённы конкурс грацыі і прыгажосці зноў пройдзе восенню ў Дзятлаве. Сёлета мерапрыемства плануюць правесці ў новым фармаце з запрашэннем спонсараў. Арганізатары “Красы Дзятлаўшчыны", а гэта раённы Дом культуры пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”, запрашаюць на конкурс незамужніх дзяўчат, якія жывуць на тэрыторыі нашага раёна, ва ўзросце ад 18 да 31 года, ростам 167 сантыметраў і вышэйшых.

Заяўкі на ўдзел неабходна падаць да 5 кастрычніка. Падрыхтоўчы этап конкурсу “Краса Дзятлаўшчыны-2014” абяцае быць насычаным. За гэты час канкурсанткі пройдуць падрыхтоўку па харэаграфіі, культуры мовы, акцёрскім і сцэнічным майстэрстве. Графік заняткаў будзе распрацаваны пасля асабістага ўзгаднення з удзельніцамі.