№73

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


22 ВЕРАСНЯ - ДЗЕНЬ БЕЗ АЎТАМАБІЛЯ

Вынікі ўздзеяння чалавека на прыроду прымушаюць задумацца: да чаго мы прыйдзем праз пару дзесяцігоддзяў, што мы пакінем нашчадкам на гэтай зямлі? Чалавек -- гэта частка прыроды, разумная яе частка, і таму мы павінны паводзіць сябе адпаведна. Экалагічная сістэма -- гэта наш агульны дом. Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб у выніку дзейнасці чалавека было менш забруджвання. Адна з такіх праблем - забруджванне атмасферы. Галоўным фактарам, які ўплывае на яго чысціню, з'яўляюцца выхлапныя газы ад мабільных крыніц. Яны складаюць 72% ад усіх выкідаў у атмасферу ў нашай рэспубліцы, а ў свеце -- 80%. Каб звярнуць увагу на гэтую праблему, штогод у многіх краінах свету праводзіцца акцыя "Дзень без аўтамабіля". Эколагі звяртаюцца з просьбай пакінуць сваё аўто дома 22 верасня.



РОССЫП КВЕТКАВЫХ ЭЦЮДАЎ

Кветкавы россып пануе на прысядзібным участку Людмілы Мацюкевіч, жыхаркі Казлоўшчыны. На ім гарманічна злучыліся ў адно цэлае, назва якому -- прыгажосць, альпійскія горкі і "астравок" у стылі японскага саду, кусты каліны і бэзу, пасаджаныя руплівай гаспадыняй на беразе выкапанага некалькі гадоў таму вадаёма. Усё гэта нагадвае арганічныя прыродныя эцюды, створаныя ўмелай рукой дызайнера.

-- Я люблю кветкі. Лічу, што яны, як брыльянты, павінны мець прыгожае аздабленне, -- гаворыць Людміла Іванаўна. Як правільна рабіць гэта, яна вывучала, пачынаючы з адпаведных курсаў "ЕШКО" па ландшафтным дызайне. А, увогуле, уменне ствараць прыгожае -- у крыві жанчыны, мадэльера-канструктара па спецыяльнасці. Некалькі гадоў яна працавала ў атэлье, затым, так склалася, -- аператарам кацельні на Дзятлаўскім вінна-гарэлачным заводзе. Толькі і ў гэты час яна не забывалася пра творчасць. Поўнасцю прысвяціла сябе ёй на заслужаным адпачынку.



ЯК ЗАХАВАЦЬ ЗРОК

З дапамогай зроку мы ўспрымаем каля 80% інфармацыі. Каб захаваць гэтую магчымасць як мага даўжэй, за зрокам трэба сачыць з юных гадоў.

Дапаможа зрабіць гэта правільны рэжым дня, ранішняя гімнастыка. Яна паляпшае дзейнасць сэрца і лёгкіх, развівае мускулатуру, павышае абмен рэчываў і агульны тонус арганізма, садзейнічае выпрацоўцы добрай постаці. Яна дазволіць захаваць правільную позу ў час заняткаў, што вельмі важна для зроку.

За партай ці сталом трэба сядзець, не горбячыся. Для гэтага школьная мэбля павінна адпавядаць росту. Пры правільнай пасадцы вучань сядзіць без напружання на працягу ўрока. Пры чытанні і пісьме адлегласць ад вачэй да кнігі павінна быць 30-35 сантыметраў.



ЗДАБЫТКІ НАШАЙ ПРАЦЫ


Раён у лічбах і ацэнках за восем месяцаў 2012 года


На пытанні карэспандэнта газеты адказвае старшыня райвыканкама І. Крахмальчык

-- Іван Іосіфавіч, аграрны сектар з’яўляецца не толькі сыравіннай зонай нашых прамысловых перапрацоўчых прадпрыемстваў, але і ўвогуле фундаментам эканомікі раёна. Што мы маем з яго за восем месяцаў бягучага года?

-- Насуперак усім цяжкасцям нам удалося забяспечыць станоўчую дынаміку развіцця па асноўных накірунках сельскагаспадарчай вытворчасці. Атрымана валавой прадукцыі на 172,4 мільярда рублёў, тэмп росту склаў 112,2 працэнта (прагноз – 107,5).



У ДОБРЫ ШЛЯХ! У ЛЁГКУЮ ПАРУ!

14 верасня была ўрачыста ўведзена ў эксплуатацыю грамадская лазня ў гарпасёлку Наваельня. Каля 3 тысяч пасялкоўцаў доўга чакалі гэтую падзею: праблемнае пытанне пастаянна гучала на “Прамых лініях”, якія праводзяцца ў раёне. А вось на адкрыцці такога значнага аб’екта, як ні дзіўна, аншлагу не было.

Будаўніцтва лазні доўжылася тры гады і, нарэшце, сёлета, пры актыўным удзеле кіраўніцтва нашага раёна, абласнога і раённага прадпрыемстваў ЖКГ, упраўлення лясной гаспадаркі і непасрэдна дзятлаўскіх будаўнікоў шматгадовы праект атрымаў рэалізацыю. Гэта падкрэсліў у прывітальным звароце да прысутных старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крахмальчык:



Рэцэпт сямейнага шчасця

Цяжкасці ў сям'і з'яўляюцца вялікім выпрабаваннем у жыцці. Калі шлюб няўдалы, то нават поспех у працы не прыносіць радасці. Часта праблемы ў адносінах з роднымі забіраюць усе сілы і перашкаджаюць дасягненню вызначанай мэты. Нездарма ж у песні, якую выконвае Ларыса Доліна, гучаць словы: "Главней всего погода в доме..." Ці існуе рэцэпт сямейнага шчасця?

Можна пражыць доўгае жыццё або адкрыць любы падручнік, зайсці ў інтэрнэт, каб адказаць на гэта пытанне. На жаль, агульнага рэцэпту не існуе. У кожнага ён будзе асабісты. Таму я вырашыла запытаць у людзей розных прафесій, узростаў і сацыяльных груповак, што з'яўляецца складаючым шчаслівага сямейнага жыцця?



Лізе і Насці патрэбна сям'я

У Дзятлаўскім сацьіяльна-педагагічным цэнтры з мая 2011 года разам з іншымі дзецьмі жыве дзяўчынка Насця. Яна, як і астатнія выхаванцы, трапіла сюды па віне бацькоў, якія не палічылі патрэбным клапаціцца пра сваіх дзяцей.

Жыццё зусім яшчэ маленькага, светлага і чыстага чалавека ўжо дзеліцца на "да" і "пасля". "Да" — гэта ўсё тое, што дзіця за свае чатыры гады ўжо паспела перажыць. А "пасля" — гэта тое, што вы, людзі з добрым, чыстым, шчырым сэрцам і вялікай душой, можаце даць Настачцы і яе двухгадовай сястрычцы Лізе.



Не забытая вёска

Вёску Кулікоўшчына Дварэцкага сельскага Савета ўжо не знойдзеш на карце нашага раёна, замест колішняй вуліцы і хат стаіць толькі дуб. Але немагчыма выкрасліць успаміны аб роднай старонцы з сэрцаў былых вяскоўцаў. Яны чацвёрты год запар збіраюцца разам, каб наведаць сваю маленькую Радзіму, успомніць, як раней тут кіпела жыццё.

Сустракаюцца ў Фелікса Іосіфавіча Гайдука ў Дзятлаве, затым едуць да вялікага разгалістага дуба, які цяпер сімвалізуе іх Кулікоўшчыну. Прыемна пасядзець летам у ценю магутнага дрэва, успомніць, што раней тут стаялі 18 хат, было многа моладзі — чатырнаццаць юнакоў і тры дзяўчыны. Амаль кожны дзень ладзілі танцы, прыходзіла моладзь з суседніх Муляроў, Палубачак. Шумна і весела было ў вёсцы.



Справа, якая прыносіць задавальненне

Людміла Фёдараўна Бурэц у бібліятэчнай сферы працуе з 1979 года. Менавіта тады па запрашэнні тагачаснага дырэктара цэнтралізаванай раённай бібліятэчнай сістэмы Галіны Уладзіміраўны Каско яна ўладкавалася бібліятэкарам у Дзятлаўскую раённую бібліятэку, дзе працуе і цяпер — у аддзеле абслугоўвання.



Што рабіць, калі вы сталі ахвярамі хатняга гвалту

Амаль у кожнай восьмай сям'і адбываюцца сваркі, а ў кожнай дзясятай — бойкі, абразы і знявагі. На прыкладзе хочацца паказаць, чым можа скончыцца канфлікт паміж сумесна пражываючымі людзьмі.

Так, 12 ліпеня 2011 года пасля збору дароў лесу грамадзянка П. разам са сваім сужыцелем I. раніцай ужывалі спіртныя напоі. Пасля распіцця спіртнога яны раптам пачалі сварыцца, але з-за чаго, нават самі растлумачыць не могуць, бо ўжо знаходзіліся ў моцнай ступені алкагольнага ап'янення. Акрамя таго П. ведала, што яе сужыцель непрадказальны, запальчывы чалавек і можа пачаць сварку з-за любой дробязі.