№73

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АБРАЗОК

Да 185-годдзя з дня нараджэння Льва Талстога

Адзін з маіх любімых пісьменнікаў Леў Талстой пражыў цікавае і змястоунае жыццё, стаўшы самабытным класікам сусветнага прыгожага пісьменства. I сёння, у XXI стагоддзі, нам дарагія і каштоўныя талстоўскія ўрокі, яго бессмяротная спадчына.

Творчасць Льва Талстога запамінаецца яшчэ са школьнай пары. Гэтую творчасць не проста праходзяць на уроках, яна застаецца ў сэрцах і душах выхаванцаў. Гэта ён, як ніхто іншы, здолеў паказаць “дыялектыку душы" (М. Чарнышэўскі), сакрэты і загадкі якой мы працягваем разгадваць і ў наш звышімклівы час.



КАНАЛІЗАЦЫЙНЫЯ СЕТКІ САПРАЎДЫ НА БАЛАНСЕ

Пасля публікацыі на старонках газеты "Перамога" ў № 67 за 28 жніўня 2013 года артыкула "Праблемная гаспадарка", у якім змяшчалася інфармацыя аб тым, якія ўчасткі каналізацыйных сетак знаходзяцца на балансе РУП ЖКГ, у рэдакцыю зноў звярнуліся жыхары райцэнтра, не згодныя з тлумачэннямі па праблеме.

Адказаў на іх зварот дырэктар РУП ЖКГ С. М. Луня:
— Паважаныя жыхары вуліц Кабяка, Леніна, Будаўнікоў Дварчаніна ў горадзе Дзятлаве, прыношу шчырыя прабачэнні за некампетэнтнасць і непрафесіяналізм спецыялістаў жылкамунгаса, якія рыхтавалі адказ аб прыналежнасці каналізацыйных сетак, што ў 1996 годзе былі перададзены ад МПМК-147 і цяпер знаходзяцца на баленсе РУП ЖКГ. Вінаватыя адказныя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Асабліва за ўдзел у прыняцці рашэння па далейшым ухіленні няспраўнасцяў і аднаўленні прапускной здольнасці каналізацыйных сетак хачу падзякаваць жыхарам М. А. Яфіміку М. В. Буракову, В. А. Тухто.



СПОВЕДЗЬ РАЗБІТАГА СЭРЦА

Аліна плакала. Ад несправядлівасці жыцця, ад болю, які нажом прайшоўся па сэрцы. Лепш бы яго зусім выразалі — разам з тою мукай, ад цяжкасці якой стагнала душа. Аліна не магла ўявіць, што будзе так балюча ад таго, што кінуў каханы чалавек. Як прачытаную кнігу. Якая яшчэ некалькі дзён таму была патрэбная. Менавіта так лічыла Аліна дагэтуль.

Здаецца, толькі некалькі дзён, а яны вырашылі ўсё. Раздзялілі жыццё на “дагэтуль” і “пасля”. Дагэтуль усё было ў ружовым свеце. I здавалася, што яго ніколі не парушыць змрок цемры. А яна паціхеньку надыходзіла. Магчыма, з таго часу, калі Аліна, не саромеючыся, прызналася Максіму ў каханні, калі перастала ўтойваць свае пачуцці. Калі пачала тэлефанаваць некалькі разоў на дзень. Калі пачала любіць яго больш за сябе, гатовая была аддаць сваё жыццё. Калі пачала жыць яго інтарэсамі. Калі стала ценем Максіма.



ВАНДРОЎКА Ў СЫНКАВІЧЫ

Людзі з абмежаванымі магчы-масцямі не часта могуць наведаць якія-небудзь цікавыя мясціны. Калі гэта здараецца — такая вандроўка становіцца сапраўдным падарункам.

Нядаўна мы наведалі вёску Сынкавічы, дзе знаходзіцца царква ў гонар святога Архангела Міхаіла. Сынкавічы размешчаны ў Слонімскім раёне, за 15 кіламетраў ад Слоніма і за 20 кіламетраў ад Жыровічаў. Гэтыя святыя месцы мы таксама неаднаразова наведвалі, дзякуючы старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў В. Берднікавай, намесніку начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В. Шыцько.

У Сынкавічах, у царкве святога Архангела Міхаіла знаходзіцца ікона Прасвятой Багародзіцы "Усецарыца", якая вылечвае цяжкія хваробы. Мы мелі магчымасць прыкласціся да іконы, памаліцца Усецарыцы, папрасіць яе аб выздараўленні, заказаць малебны аб здароўі, аб спачыне нашых родных.



ВЫЯЎЛЕНЫ ПАРУШЭННІ ЗАКАНАДАЎСТВА

У ліпені 2013 года работнікі фінансавай міліцыі сумесна з калегамі з падатковай інспекцыі па Слонімскім раёне праводзілі кантрольныя мерапрыемствы ў г.п. Зэльва Гродзенскай вобласці, мэтай якіх з’яўлялася праверка выканання індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі патрабаванняў заканадаўства ў частцы маркіроўкі тавараў кантрольнымі “ідэнтыфікацыйнымі” знакамі.

Пры кантрольнай закупцы ў індывідуальнага прадпрымальніка П, які ажыццяўляў дзейнасць у выглядзе рознічнага гандлю абуткам на рынку г.п. Зэльва, апошнім не быў “прабіты” касавы чэк, а частка абутку не была маркіравана кантрольнымі “ідэнтыфікацыйнымі” знакамі.



Весткі з Жукоўшчынскага сельсавета

ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ АГРАГАРАДКА

Сёлета раённыя “Дажынкі” праходзілі ў аграгарадку Жукоўшчына, і тут да іх грунтоўна падрыхтаваліся. Адрамантавалі фасад сельскага Дома культуры, у актавай зале памянялі крэслы, на сцэне — шторы. У школе капітальна адрамантавалі дах, харчблок, фасад будынка, частку будынка аддалі пад дзіцячы сад — тут таксама капітальна адрамантаваны ўсе памяшканні.

Былі адноўлены фасады мясцовай сталовай і магазінаў. Капітальнага рамонту дачакаліся сельскія ФАП і бібліятэка. У адміністрацыйным будынку, дзе змешчаны праўленне гаспадаркі і сельскі выканкам, драўляныя вокны былі заменены на пластыкавыя, зроблены тут і касметычны рамонт памяшканняў. Ля самога будынка на новую заменена тратуарная плітка.



Крымінальная хроніка - 73

АБЫШЛОСЯ БЕЗ АХВЯР

На скрыжаванні вуліц у вёсцы Белагурна адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Вадзіцель аўтамашыны "Пежо", жыхар горада Баранавічы, не саступіў дарогу мясцоваму жыхару, які кіраваў "Фальксвагенам". У выніку аварыі наш зямляк звярнуўся да медыкаў з траўмай правай рукі. Дактары паставілі дыягназ: пералом фалангі пальца. Пасля аказанай дапамогі пацярпелага адпусцілі дамоў.

ЗНОЎ П'ЯНЫ ЗА РУЛЁМ

У адносінах да непрацуючага жыхара вёскі Парэчча ўзбуджана крымінальная справа. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі мужчыну п'яным за рулём: ён ехаў па адной з вуліц вёскі Хвінявічы на машыне "Опель". Правапарушальнік ужо не першы раз садзіцца за руль аўтамабіля ў стане алкагольнага ап'янення: гэта другое на працягу года затрыманне. Цяпер аматару спіртных напояў давядзецца адказваць за свой учынак перад судом.



ЛЕТНЕ-АСЕННІ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ

У адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 1 мая па 30 верасня дазволена паляванне на дзікоў па разавых дазволах (дарослых самцоў, старэйшых за два гады і малядняка да двух гадоў любога полу) ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з 15 мая па 30 верасня з 18 да 9 гадзін -- на казулю (дарослых самцоў трафейнай якасці і селекцыйных жывёлаў любога полу і ўзросту) ружэйным спосабам з засады, з падыходу, а таксама з падманваннем. Пры паляванні дазволена выкарыстоўваць: для дарослых жывёлаў – наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў; для маладняка да 2 гадоў – наразную паляўнічую зброю і гладкаствольную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, зараджаных карцеччу дыяметрам 6,5 мм і больш.



ВАКЦЫНАЦЫЯ: СРОДАК СУПРАЦЬ ГРЫПУ

Грып -- адзіная інфекцыя, якая выклікае штогадовыя эпідэміі. Яны якія ахопліваюць да 30% насельніцтва ў свеце. У Беларусі на грып і вострыя распіраторныя хваробы штогод хварэе кожны трэці жыхар краіны, рэгіструецца каля 3 мільёнаў выпадкаў захворвання. Больш за палову захварэлых -- дзеці ва ўзросце да 14 гадоў.

Эпідэмічны сезон захворванняў на вострыя распіраторныя інфекцыі 2011-2012 года быў адзначаны нізкай інтэнсіўнасцю эпідэмічнага працэса ў параўнанні з мінулым сезонам. Гэта стала вынікам павелічэння ахопу прафілактычнымі прышчэпкамі супраць грыпу насельніцтва вобласці і раёна з 20% ў 2010 годзе да 30% -- у 2011 годзе.



ШТО ДЛЯ ВАС ВЫБАРЫ?

23 верасня ў нашай краіне пройдуць выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні гэтай значнай для рэспублікі падзеі карэспандэнтка газеты пацікавілася ў дзятлаўчан: "Што для вас выбары?"

Генадзь Тадэвушавіч Суравец, ваенны камісар Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята:
-- Для мяне выбары -- гэта штосьці новае, бо, выбіраючы, мы маем магчымасць прагаласаваць за лепшага кандыдата, а гэта значыць, змяніць сваё жыццё і жыццё краіны да лепшага. Таму выбары -- чаканне добрых перамен.