№73

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДЗЕЛЯ АБАРОНЫ ЦУДА ЖЫЦЦЯ

Аборт. Якія яго наступствы? Чаму ён недапушчальны? Адказ на гэтыя пытанні прагучаў у час акцыі “У абарону жыцця”, якая прайшла ў Дзятлаве, на плошчы 17 Верасня. Удзел у ёй прынялі святары Дзятлаўскага благачыння, сестры сястрынства у гонар Ксеніі Пецярбургскай пры храме Прэабражэння Гасподня, дактары Дзятлаўскаи раённай бальніцы.

Свой погляд на праблему выказаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М. В. Мацюкевіч. Ён, у прыватнасці, зазначыў:
- Праблема перарывання цяжарнасці - пытанне, даволі актуальнае для сучаснага грамадства. У першую чаргу гэта праблема маральная. Я сёння глыбока ўдзячны айцу Мікалаю і ў яго асобе - усёй Беларускай праваслаўнай царкве за тое, што яны ўзнімаюць дадзеную праблему, агучваюць яе, праводзяць акцыі накшталт сённяшняй. Калі мы прымусім задумацца над пытаннем людзей, калі вынікам акцыі стане хаця б адно выратаванае жыццё - гэта будзе добра.



ГАЗЕЦЕ “ПЕРАМОГА” - 70 ГАДОЎ

21 верасня 1944 года - дата выхаду першага нумара газеты пасля вайны. У той час раённая газета, як калектыўны прапагандыст і арганізатар, натхняла сваімі палымянымі словамі людзей на дапамогу Чырвонай арміі ў разгроме германскага фашызму, заклікала дзятлаўчан на ударную працу па аднаўленні разбуранай гаспадаркі, павелічэнні сель-гаспрадукцыі, продажы яе дзяржаве.

На старонках газеты таго часу друкаваліся такія заклікі: “Усё для фронту", “Усё для перамогі над ворагам”, “Чырвонай Арміі - больш хлеба, мяса і малака", “Што ты зрабіў для перамогі над германскім фашызмам”. У той час газета друкавалася ў Навагрудку, спачатку на дзвюх палосах, перыядычнасцю два, а потым тры разы на тыдзень, тыражом крыху больш за тысячу экзэмпляраў. Рэдактарам яе быў Міхаіл Пятровіч Жураўлёў.



ПАМЯТКА ПА ДОГЛЯДЗЕ СВІНЕЙ У АСАБІСТЫХ ПАДСОБНЫХ ГАСПАДАРКАХ ГРАМАДЗЯН

У сувязі з уступленнем у сілу ветэрынарна-санітарных правілаў догляду прадуктыўных жывёлаў у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.08.2013 года №758, уладальнікі асабістага падворка абавязаны:

1. Абгарадзіць тэрыторыю асабістага падворка па ўсім перыметры агароджай з мэтай недапушчэння пранікнення дзікіх жывёлаў, тэрыторыя павінна ўтрымлівацца ў чысціні.

2. Абсталяваць месца для мыйкі і дэзынфекцыі рук, аснашчанае сродкамі асабістай гігіены і месца для пераапранання. Абслугоўванне жывёлаў праводзіць у спецадзенні.

3. Памяшканне для догляду прадуктыўных жывёлаў рэгулярна бяліць, ачышчаць ад гною і іншых забруджванняў, кармушкі, паілкі — ачышчаць, мыць і дэзынфіцыраваць.



ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА Ў ЗІМОВА-СТОЙЛАВЫ ПЕРЫЯД УТРЫМАННЯ ЖЫВЁЛЫ

Набліжаецца перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. У сувязі з гэтым перад кіраўнікамі СВК і энергетычнымі службам! гаспадарак стаіць задача забяспечыць электрабяспеку людзей і жывёлаў у жывёлагадоўчых памяшканнях у гэты перыяд.

Спецыфічныя ўмовы сельскагаспадарчай вытворчасці, павышаная вільготнасць, распаўсюджанне небяспечных напружанняў па асноўных і пабочных токаправодзячых частках, даступнасць сельскіх электраўстановак некваліфікаванаму персаналу павялічвае небяспеку ў час зімова-стойлавага перыяду.

Жывёлагадоўчыя памяшканні маюць шэраг асаблівасцяў, якія патрабуюць надзейных тэхнічных электраахоўных мерапрыемстваў. Да гэтых асаблівасцяў адносяцца ўмовы навакольнага асяроддзя (павышаная вільготнасць, запыленасць, агрэсіўнасць пароў і газаў) і наяўнасць сельскагаспадарчых жывёлаў, якія ў параўнанні з чалавекам больш адчувальныя да ўздзеяння электрычнага напружання.



ПАКІНЬЦЕ МАШЫНУ ДОМА

22 верасня - Міжнародная акцыя "Дзень без аўтамабіля"

У Беларусі 22 верасня пройдзе чарговая штогадовая міжнародная акцыя "Дзень без аўтамабіля”.

Асноўная мэта акцыі - скіраваць увагу насельніцтва да вялікай экалагічнай праблемы нашых гарадоў: якасці паветра, якім мы дыхаем. Таксама сярод мэтаў акцыі - паказаць уплыў кожнага чалавека на сваё здароўе, прапаганда здаровага ладу жыцця.

Нягледзячы на тое, што аўтатранспартны комплекс з'яўляецца важнейшай галіной эканомікі, якая задавальняе патрэбы грамадства ў перавозках, ён у той жа час з'яўляецца буйнейшым забруджвальнікам навакольнага асяроддзя. У маштабах краіны доля транспарту ў агульных выкідах забруджваючых рэчываў у атмасферу ад усіх крыніц дасягае 72%.



Весткі з Данілавіцкага сельсовета

ХЛОПЧЫКАЎ НАРАДЗІЛАСЯ БОЛЬШ

За прайшоўшы перыяд 2013 года ў Данілавіцкім сельскім савеце нарадзіліся 13 дзяцей: пяць дзяўчынак і восем хлопчыкаў.

ЗАНЯТЫ ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕМ

На пачатку 2013 года ў Данілавіцкім сельвыканкаме налічваліся 49 беспрацоўных. Цяпер іх - 10 чалавек. Многія з гэтай катэгорыі людзей заняты на добраўпарадкаванні тэрыторыі вёсак сельсавета.

АДБУДЗЕЦЦА "АГЕНЬЧЫК"

Да Дня пажылых людзей у Данілавіцкім сельсавеце плануецца правесці святочны “агеньчык". На яго збяруцца старасты вёсак, былыя работнікі сельвыканкама. Іх павіншуюць адміністрацыя сельскага Савета, работнікі культуры. У час мерапрыемства будуць адзначаны лепшыя старасты вёсак.



ЗАМЫКАЙЦЕ ДЗВЕРЫ НА ЗАМОК

3 надыходам восені, калі жыхары вёсак займаюцца ўборкай агародаў, палеткаў, ходзяць у лес па грыбы, актывізуецца супрацьпраўная дзейнасць цыганоў. Яны заязджаюць у населеныя пункты нібыта для таго, каб прадаць тканіну, адзенне. Ставяць машыну ў мала прыкметным месцы, заходзяць да вяскоўцаў. Звычайна іх найбольш цікавяць хаты, дзе дзверы не замкнуты і гаспадары адсутнічаюць. Пасля візіту такіх “гасцей” у людзей знікаюць грошы, рэчы.

Так, 3 верасня 2013 года, каля 8 гадзін раніцы, з хаты жыхаркі вёскі Лугомавічы Іўеўскага раёна былі скрадзены каля 30 мільёнаў рублёў. Злачынцы зайшлі ў хату, калі гаспадары былі дома, адцягнулі іх увагу размовай і ўчынілі крадзеж. Паехалі на чырвонай ашыне.



АДЗІНЫ ПАДАТАК ДЛЯ РЭПЕТЫТАРАЎ

Свае паслугі на рынку працы ў якасці рэпетытараў прапануюць як школьныя настаўнікі і выкладчыкі вышэйшых навучальных установаў, так і студэнты. Што неабходна ведаць, перш чым займацца аказаннем такіх паслугаў? Пра гэта карэспандэнтка газеты пацікавілася ў начальніка аддзела падаткаабкладання юрыдычных і фізічных асобаў Дзятлаўскай падатковай інспекцыі Т. Касцюкевіч.

— Таццяна Генадзьеўна, напачатку патлумачце, што маецца на ўвазе пад "паслугамі рэпетытараў".
— Гэта — кансультацыйныя паслугі па асобных вучэбных предметах, вучэбных дысцыплінах, адукацыйных галінах, тэмах, у тым ліку дапамога ў падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. Паслугі рэпетытараў не адносяцца да прадпрымальніцкай дзейнасці пры ўмове, калі чалавек ажыццяўляе гэтыя паслугі самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асобаў па працоўных ці грамадзянска-прававых дагаворах. Такім чынам, не патрабуецца рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.



ЯК КІРАВАЦЬ СВАІМІ ГРАШЫМА?

Жыццё ў сучасным свеце немагчыма ўявіць без грошай. Ежа, лячэнне, вопратка, забаўкі - усё патрабуе грошай. Вы ніколі не лавілі сябе на думцы, што іх увесь час не хапае?

Наша здароўе і сілы небязмежныя, а таму нам неабходна мець рэзерв, які абароніць нас у выпад ку страты прыбытку, хваробы і г. д. Гэта азначае, што частку прыбытку трэба адкладваць у запас на чорны дзень. Але нават гэтага мала. Яшчэ мы павінны ўвесь час задумвацца пра дадат-ковыя крыніцы прыбытку.

I тут варта падумаць пра тое, куды можна ўкласці хоць бы дзясятую частку свайго штомесячнага прыбытку. Гэта можа быць атрыманне дадатковай адукацыі, адкрыццё ўласнага бізнэсу ці інвестыцыі ў фінансавыя інструменты. Важна разумець, што гэта можа быць невялікая сума - сто тысяч ці пяцьсот тысяч рублёў.



СУСТРЭЧА СЯБРОЎ У "ПРАМЕНЬЧЫКУ"

Некалькі дзён запар дажджыла, а гэты ранак выдаўся на дзіва сонечны і ясны, як і настрой наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Сёння яны чакалі сяброў з Зэльвы, а таму стаялі групкай на ганку і паглядалі на дарогу. Успаміналі, як год таму самі ўпершыню ездзілі ў госці да наведвальнікаў зэльвенскага аддзялення. Тады іх сустрэлі з дарагім сэрцам: пазнаёмілі з гісторыяй раёна, вазілі на аграсядзібу. Сёння зэльвенцы едуць з візітам у адказ, і дзятлаўчанам вельмі хочацца, каб сустрэча стала яркай, запамінальнай.

Вось ужо нехта самы ўважлівы крыкнуў:
— Едуць!

Т. М. Мананнікава, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна, разам са спецыялістамі I. I. Агей, Н. М. Дабрыогла, В. А. Нужковай прывезлі на сустрэчу 11 сваіх выхаванцаў. Алену Панкевіч, якой цяжка перасоўвацца самой, суправаджала мама Марыя Іосіфаўна.