№73



Душа - як агонь, а ў сэрцы - фальклор!

Народная мудрасць, народная паэтычная творчасць, мастацтва слова і музыкі, якія звязаны з бытам і абрадамі, дазваляюць сучаснаму чалавеку любога ўзросту і статусу спазнаць сваю гісторыю.

Гаворка ідзе пра фальклор. Лепш за ўсё з ім знаёміцца праз яго носьбітаў, якія твораць у межах традыцыі, абапіраючыся на папярэднікаў, паўтараючы, змяняючы, дапаўняючы тэксты.

На шчасце, носьбіты народнай творчасці ёсць на Дзятлаўшчыне. Фальклорны калектыў вёскі Погіры вядомы не толькі ў раёне, але і ў розных мясцінах Беларусі.

Актыўныя і жыццярадасныя жанчыны-ўдзельніцы калектыву ўжо шмат гадоў звонка і бадзёра нясуць у народ песні, якія чулі ад сваіх матуляў і бабуляў.



У першым паўгоддзі знізілася злачыннасць

Аналіз стану злачыннасці сведчыць, што на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў першым паўгоддзі 2017 года адбылося зніжэнне як агульнай злачыннасці са 118 у першым паўгоддзі 2016 года да 94 сёлета (мінус 24 злачынствы, або мінус 20,3%), так і зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку з 76 да 59 (мінус 17, або на мінус 22,4%). Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва паменшыўся і склаў 37,5% (мінус 8,6%).

За першае паўгоддзе 2017 года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 5 злачынстваў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх: прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў — 1 (плюс 1), разбойныя нападьі — 1 (плюс 1), палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту, — 2 (плюс 2), незаконныя дзеянні ў адносінах да зброі — 1 (плюс 1).



АД ВЫЦІНАНКІ ДА КІКБОКСІНГА

Мудрыя людзі кажуць: "Toe, што ўмееш, за плячыма не насіць". Вельмі важна яшчэ ў дзяцінстве пачаць вучыцца карыснаму рамяству або заняцца спортам, а можна плённа сумяшчаць тое і другое. Дзе знайсці дастойных майстроў і трэнераў? Гэта можна зрабіць ва ўстанове дадатковай адукацыі, такой, як, напрыклад, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. Менавіта яго наведала карэспандэнтка газеты, каб даведацца ў гурткоўцаў, чым карысным і цікавым яны тут займаюцца.

Спачатку пагутарылі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія летам былі самымі актыўнымі наведвальнікамі ўстановы, а цяпер вырашылі прадоўжыць заняткі ў аб'яднаннях па інтарэсах. Арцём Ціхан, Вольга Гульнік, Юлія Гульнік, Настасся Губко, Павел Жадзейка ні разу не пашкадавалі, што ў час летніх канікулаў сустракаліся з педагогамі дадатковай адукацыі. Разам з дарослымі дзеці паспелі стварыць калекцыю бранзалетаў з бісеру, навучыліся працаваць з салёным цестам, гіпсам, паперай, упрыгожваць бутэлькі, ператвараючы іх у сапраўдныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Хлопцы, што ні дзіўна, займаліся барацьбой. Напрыклад, Павел. Жадзейка, які сёлета пайшоў у 11 клас, ужо год наведвае секцыю кікбоксінга і ўпэўнены, што пастаянныя трэніроўкі і добрая фізічная форма дапамогуць яму паступіць у адну з установаў МНС, бо Павел Марыць стаць ратаўніком.



"ГУЛЬНІ З ВАДЗЯНЫМІ ФАРБАМІ"

Выстава жывапісу мастака Алеся Квяткоўскага "Гульні з вадзянымі фарбамі" адкрылася і будзе працаваць у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі да 16 кастрычніка 2016 года. У час адкрыцця выставы аўтар карцін Алесь Адамавіч Квяткоўскі расказаў наведвальнікам музея пра сябе і сваю творчасць. Нарадзіўся мастак у Валожыне. Пачынаў вучыцца маляванню ў студыі Рэспубліканскага палаца піянераў у Мінску ў выдатнага педагога і мастака Сяргея Пятровіча Каткова, з якім звязана стварэнне Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчым мастацтве (цяпер каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка). У свой час гэту школу скончыў і Алесь Квяткоўскі.

У творчасці мастак аддае перавагу вадзяным фарбам. Больш за сотню яго карцін, намаляваных менавіта ў гэтай тэхніцы, сёння знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях не толькі ў Беларусі, але і за мяжой: Германіі, Швейцарыі, Францыі, ЗША, Канадзе.



МАЛЕНЬКІ ВЕРСАЛЬ У КАЗЛОЎШЧЫНЕ

"Ах, які водар быў, якая прыгажосць: самыя розныя кветкі: і на кожную пару года. Ва ўсім свеце не знайшяося б кніжкі з карцінкамі больш стракатымі, чым гэты кветнік", - такія словы казачніка Андэрсэна адразу прыйшлі на памяць калі я ўпершыню завітала на падворак да жыхаркі гарпасёлка Казлоўшчына Людмілы Іванаўны Мацюкевіч. Розніца паміж казкай і рэальнасцю ў адным: жанчына з казачнай гісторыі вырасціла цудоўны сад магіяй, а гераіня майго аповеду — вялікай любоўю да кветак.

Веснічкі звычайнага на першы погляд пасялковага дома, які размясціўся на ўзбочыне вуліцы Леніна, — быццам мяжа паміж рэальным будзённым светам мітусні, заўсёдных клопатаў і светам прыгажосці, дзе час цячэ павольна, і ўжо не хочацца нікуды бегчы — толькі быць тут і сузіраць.



ВУЧЫЦЕСЯ БАРАЦЬБЕ ПРАВІЛЬНА

Пра спорт моцных духам і загартаваных целам карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказаў трэнер па грэка-рымскай і вольнай барацьбе Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Віктар Шалесны.

— Віктар Мечыслававіч, як дaўно ў спартыўнай школе працуе аддзяленне "Грэка-рымская барацьба"?
— Аддзяленне функцыянуе тут з 2012 года, на працягу двух raдоў я працую ў ім як трэнер.

— 3 якога ўзросту дзеці могуць запісацца да вас у секцыю?
— Мы праводзім набор школьнікаў, пачынаючы з дзесяцігадовага ўзросту (4-5 клас). Пры адборы ў секцыю ўлічваецца найперш жаданне займацца, а таксама стан здароўя і фізічныя здольнасці. Зразумела, аддаём перавагу фізічна моцным дзецям, якім будзе не складана ўдзельнічаць у трэніровачным працэсе. Аднак бацькам не трэба вагацца, ці здольна іх дзіця займацца грэка-рымскай барацьбой, трэба прывесці яго і паспрабаваць.



ТАКОГА ВЫ ЯШЧЭ НЕ БАЧЫЛІ: ПЕЙНТБОЛ ПА-ДЗЯТЛАЎСКУ

3 ініцыятывы раённага камітэта грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ля вёскі Лапушна прайшоў першы адкрыты раённы турнір па пейнтболе сярод камандаў арганізацый і установау Дзятлаўшчыны.

Пейнтбол — гэта ваенна-спартыўная гульня, якая прыйшла да нас з Захаду і заваявала асаблівую папулярнасць у беларусау у апошнія 10-15 гадоў. Сёння ў буйных гарадах нашай рэспублікі, здаецца, няма ніводнага студэнта, які хоць раз не паспрабаваў бы сябе на пейнтбольнай пляцоўцы.

Класічны “сцэнарый” гульні, які выкарыстоўваўся і на раённым турніры ля Лапушна, калі ўдзельнікі дзеляцца на каманды па некалькі чалавек. Дзве каманды выходзяць змагацца назагадзя падрыхтаваную пляцоўку. Паядынак доўжыцца некалькі хвілін (час устанаўліваюць арганізатары). Перамагае каманда, якой удаецца зняць сцяг з базы саперніка або тая, у якой "жывымі” застаюцца большасць ігракоў. Здараецца, што адна з каманд паспявае страціць усіх ігракоў яшчэ да канца раўнда і прайграе.



НОВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ

Да адносна нядаўняга часу ўся драўніна ў ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас" нарыхтоўвалася ручным спосабам - працавалі з бензапіламі. Прайшло чатыры гады ад той пары, калі гаспадарка набыла першую шматаперацыйную машыну па нарыхтоўцы лесу - харвэстар. I на сёння тут ужо ўтвораны лесапункт - новае структурнае падраздзяленне, што з'яўляецца ўвасабленнем тэхнічнага прагрэсу.

У ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас" працуюць два комплексы харвэстар-фарвардар, адзін з якіх айчыннай вытворчасці, другі - замежнай.
Нарыхтоўка з дапамогай “разумнай” тэхнікі - задача дзяржаўнага ўзроўню. Калі сёлета такім чынам нарыхтоўваюць 50% усёй драўніны ў лясгасе, то на наступны год павінны давесці гэты паказчык да 75%.



ЭКСПАРТ НА ПІЛАВІННІ

Мінула паўгода, як у Вензавецкім дрэваапрацоўчым цэху пачаў працаваць новы ўчастак па вырабу паліўных брыкетаў з пілавання.

Ідэя зрабіць перапрацоўку драўніны безадходнай даўно “лётала ў паветры” і, нарэшце, знайшла ўвасабленне. За плячыма - першы вопыт работы брыкетнага цэху і 1150 тон прадукцыі, асноўнымі пакупнікамі якой з'яўляюцца Данія, Чэхія, Германія. Такі від паліва для еўрапейцаў прывабны, бо валодае вялікай цеплааддачай. Сакрэт цудоўных брыкетаў просты - нічога, акрамя пілавіння, спрэсаванага пад высокім ціскам. Адсюль і 100%-ая экалагічнасць паліва.



А. КIВУЛЯ: "МЫ ЗАЦІКАВІМ ТУРЫСТАЎ ПАЛЯВАННЕМ"

Напярэдадні свята работнікаў лясной гаспадаркі карэспандэнтка газеты “Перамога” пагутарыла з дырэктарам ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас” Аляксандрам Ківулем.

- Аляксандр Міхайлавіч, як прайшло для лясной гаспадаркі анамальна спякотнае лета?
- У такіх няпростых для лясной гаспадаркі ўмовах надвор'я мы перайшлі на ўзмоцнены рэжым дзяжурстваў. Таксама, як і па ўсёй рэспубліцы, на Дзятлаўшчыне летам дзейнічала забарона на наведванне лясоў. Можна з упэўненасцю адзначыць, што летні перыяд прайшоў для ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” нармальна, без буйных пажараў. За мінулыя месяцы пажаранебяспечнага перыяду ў лясах Дзятлаўшчыны зафіксаваны 4 невялікія загаранні, якія закранулі плошчу 0,75 гектара. Пажаранебяспечны перыяд скончыцца толькі 1 кастрычніка, аднак мы мяркуем, што такой рызыкі для лесу, якая была напрыканцы ліпеня, цяпер ужо няма.