№72

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПАЛКОЎНІК ДЗЯТЛАЎСКАЙ ДРЭВААПРАЦОЎКІ

Сёння мы выбіраем прафесію – заўтра яна скіроўвае нас. Начальнік Вензавецкага дрэваапрацоўчага цэха Аляксандр Сасінскі ведае па сабе, што аб’ява ў газеце можа вызначыць лёс, месца жыхарства – прывязаць на ўсё жыццё, а тэхнічны прагрэс – рухацца рабочымі рукамі.

-- У нечым я паўтарыў лёс свайго бацькі: не стаў генералам, – жартуе Аляксандр Пятровіч. – Ён таксама шмат гадоў працаваў начальнікам цэха, праўда ў “Сельгастэхніцы”.

Выпускнік Беларускага тэхналагічнага інстытута імя Кірава Аляксандр Сасінскі уладкоўваўся на работу па спецыяльнасці... па аб’яве ў газеце. Жонка атрымала размеркаванне на Дзятлаўшчыну, на завод інвентарных збудаванняў, а Аляксандр Пятровіч прыехаў разам з ёй. Убачыўшы аб’яву, вырашыў паспрабаваць шчасця ў дрэваапрацоўчым цэху, дзе і працуе да гэтай пары.



АХОНАЎСКАЕ ЛЯСНІЦТВА – ЗНОЎ ЛЕПШАЕ

Ахонаўскае лясніцтва ўжо не першы год у абсалютных лідарах па Дзятлаўскім лясгасе. Аднак перадавікам у лясной гаспадарцы даводзіцца не адпачываць на лаўрах, а зноў і зноў даказваць сваё права на лідарства. З чаго складаецца працоўная перамога і якою цаной даецца, у чым яе сакрэт, як ніхто, ведае кіраўнік лясніцтва Уладзімір Сіняк.

-- Працаваць трэба, – не пускаючыся ў доўгія развагі коратка адрэзвае ляснічы. – Прычым, не толькі працаваць самому кіраўніку, а стымуляваць да працы ўвесь калектыў.

А затым тлумачыць, што прызавыя “месцы” – сума многіх ключавых у рабоце лясніцтва паказчыкаў, сярод якіх – ахова і аднаўленне лесу, абарона лесу ад шкоднікаў.



МАЛЮНАК У БІБЛІЯТЭЧНЫМ СТЫЛІ

15 верасня -- Дзень бібліятэк

Некалькі гадоў таму з цэнтра занятасці Іна Фралова прыйшла ў раённую бібліятэку на субяседаванне з дырэктарам Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Святланай Касцюк. На той час быў патрэбен бібліятэкар у Раготнаўскую сельскую бібліятэку. У ходзе размовы высветлілася, што Іна Васільеўна -- чалавек творчы, знаёмы з асаблівасцямі дэкаратыўнага мастацтва. І ёй прапанавалі замест работы бібліятэкара паспрабаваць сябе ў ролі мастака афармляльніка. На прапанову Іна згадзілася. На "выдатна" справіўшыся з першым заданнем, жанчына зарэкамендавала сябе як добры спецыяліст, сапраўды творчы чалавек.



НЕ ВАРТА ЎПУСКАЦЬ СВОЙ ШАНС

6 верасня 2013 года на базе аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама была праведзена прафілактычная акцыя "Не ўпусці свой шанс". У час яе прадстаўнікі наглядных, кантралюючых, а таксама мясцовых органаў улады сустрэліся з раней судзімымі асобамі з мэтай прафілактыкі супрацьпраўных паводзінаў і дапамагі іх сацыяльнай рэабілітацыі, працаўладкаванню.

У сувязі з зафіксаванымі раней парушэннямі адміністрацыйнага заканадаўства некаторымі асуджанымі на прафілактычным мерапрыемстве пракурор раёна вынес дзесяць афіцыйных папярэджанняў аб недапушчэнні супрацьпраўных паводзінаў у далейшым.



ЗАМЫКАЙЦЕ ДЗВЕРЫ НА ЗАМОК

З надыходам восені, калі жыхары вёсак займаюцца ўборкай агародаў, палеткаў, ходзяць у лес па грыбы, актывізуецца супрацьпраўная дзейнасць цыганоў. Яны заязджаюць у населеныя пункты нібыта для таго, каб прадаць тканіну, адзенне. Ставяць машыну ў мала прыкметным месцы, заходзяць да вяскоўцаў. Звычайна іх найбольш цікавяць хаты, дзе дзверы не замкнуты і гаспадары адсутнічаюць. Пасля візіту такіх "гасцей" у людзей знікаюць грошы, рэчы.

Так, 3 верасня 2013 года, каля 8 гадзін раніцы, з хаты жыхаркі вёскі Лугомавічы Іўеўскага раёна былі скрадзены каля 30 мільёнаў рублёў. Злачынцы зайшлі ў хату, калі гаспадары былі дома, адцягнулі іх увагу размовай і ўчынілі крадзеж. Паехалі на чырвонай машыне.



ЗАЦВЕРДЖАНА ЯШЧЭ АДНО СВЯТА

Пачынаючы з гэтага года, упершыню ў гісторыі Праваслаўнай царквы 15 верасня будзе адзначацца дадатковы дзень шанавання памяці святых набожных князя Пятра і княгіні Фяўронні, мурамскіх цудатворцаў.

Такое рашэнне прыняў Свяшчэнны Сінод яшчэ ў канцы мінулага года. Яно агучана прадстаяцелем Навагрудскай епархіі, Кіраўніком справамі Беларускага Экзархата, архіепіскапам Навагрудскім і Лідскім Гурыем на нядаўна прайшоўшым епархіяльным сходзе духавенства ў Жыровічах.



НІ ДНЯ БЕЗ ДОБРАЙ СПРАВЫ

13 верасня - Дзень нараджэння БРПО

13 верасня ў нашай краіне ўсе акцябраты і піянеры адзначаюць дзень утварэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Гэта свята самых актыўных і ініцыятыўных, тых, хто імкнецца быць першым ва ўсім, жыве па асаблівых законах.

"Не прымушай сябе чакаць. Адхіляючы -- прапаноўвай! Ні дня без добрай справы" -- па такіх правілах жывуць піянеры сярэдняй школы №1 г. Дзятлава. Піянерская арганізацыя ўстановы была створана ў 1939 годзе. Сёння яна налічвае 228 чалавек. У сучасных піянераў школы шмат цікавых і карысных справаў: мы прымаем актыўны ўдзел у рэалізацыі школьных праектаў, клапоцімся аб ветэранах вайны і педагагічнай працы, праводзім дабрачынныя акцыі, кірмашы. Мы таксама сустракаемся з ветэранамі піянерскага руху. Дзякуючы ім, ведаем, як жылі піянеры раней, чым займаліся і захапляліся. Мае сябры таксама ўдзельнічаюць у экалагічных акцыях, працоўных аперацыях па зборы металалому, макулатуры, не забываюцца пра эканомію і беражлівасць, клапоцяцца пра малодшых. Піянеры СШ №1 цесна супрацоўнічаюць з дзіцячым садам №2, сацыяльна-педагагічным, карэкцыйным цэнтрамі, раёным аддзелам па надзвычайных сітуацыях, цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, Дзятлаўскім домам культуры, удзельнічаюць у гарадскіх і раённых святах, творчых конкурсах, ездзяць на экскурсіі, вывучаюць гісторыю школы, горада, сваёй дружыны.



КНІГІ, НАПІСАНЫЯ "КРЫВЁЮ СЭРЦА"

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага.

Нарадзіўся будучы паэт, празаік у мястэчку Нобель Пінскага павета Мінскай губерні. Цяпер гэта Зарэчанскі раён Ровенскай вобласці, на Украіне. Сяргей быў падобны да сваіх равеснікаў, але вызначаўся сярод іх паэтычнымі здольнасцямі. Першы яго верш быў надрукаваны ў рэспубліканскай піянерскай газеце "Белаурскі піянер". Аўтару тады было толькі трынаццаць гадоў.

Ад першага верша да першай кнігі прайшлі доўгія трыццаць два гады. Кніга выйшла ў свет, калі Сяргею Іванавічу было ўжо 45 гадоў. А дагэтуль былі страчаная маладосць, абарваныя юнацкія мары і надзеі, цяжкія гады ссылкі.



ДАЙДЖЭСТ МНС

ЧАЙ З "ДЫМКОМ"

Трывожны званок паступіў ашмянскім ратаўнікам. Надзвычайная сітуацыя адбылася ў вёсцы Міхалоні. Сюды да сваёй 64-гадовай маці прыехала дапамагчы выкапаць бульбу дачка з трыма дзецьмі. Вечарам пенсіянерка паклала гасцей спаць, а сама вырашыла з дапамогай электракіпяцільніка згатаваць чай. Чакаючы, пакуль закіпіць вада, жанчына заснула. Калі прачнулася, дом быў напоўнены дымам. Жанчына разбудзіла дачку, а тая ў сваю чаргу -- траіх дзяцей, якіх пасля вывела на вуліцу. У выніку ўзгарання пашкоджаны стол, задымлены сцены і столь. Людзі не пацярпелі.



15 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ЛЕСУ

Паважаныя работнікі і ветэраны Дзятлаўскага лясгаса!

Лес для Беларусі -- не толькі эканамічны і экалагічны рэсурс, але і асяроддзе жыцця мільёнаў беларусаў. Для жыхароў шматлікіх беларускіх пасёлкаў і вёсак увесь уклад жыцця звязаны з лесам. З лесу будуюць дамы, ён дае харчаванне, цяпло, здароўе, выкарыстоўваецца як месца адпачынку і палявання.
Вырасціць лес, захаваць яго ад пажараў, хваробаў і несанкцыянаваных высечак няпроста. Работнікі лясной гаспадаркі, як руплівыя і клапатлівыя гаспадары, з гонарам выконваюць адказную місію -- захаваць і памножыць бясцэнны нацыянальны скарб, разумна распарадзіцца ім. Дзякуючы самаадданай працы лесаводаў, павялічваецца плошча ляснога фонду, развіваецца і лясная прамысловасць.