№72



Адкрыты новы рэнтген-кабінет у раённай бальніцы

12 верасня ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі новага рэнтген-кабінета.

Гэта падзея стала важнай для калектыву бальніцы і паліклінікі, бо цяпер з дапамогай новага ўнікальнага абсталявання медыкі змогуць атрымліваць высакаякасныя рэнтген-здымкі, аператыўна ставіць дыягназы і прызначаць лячінне пацыентам.

Мерапрыемства распачаў ансамбль народнай песні і музыкі "Ятранка". Пасля вітальнай песні творчага калектыву перад прысутным медперсаналам і гасцямі выступіў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік:
— Кожны з нас у жыцці сутыкаецца з сітуацыямі, у якіх можна атрымаць траўмы. Пры гэтым мы жадаем атрымаць своечасовую і кваліфікаваную дапамогу. Пры комплексным аналізе сітуацыі з размяшчэннем і камплектаваннем лячэбна-прафілактычных установаў у Дзятлаўскім раёне зроблена выснова, што менавіта ў раённай бальніцы рэнтген-кабінет будзе найбольш эфектыўны.



ЛЕС ЯК ЛАД ЖЫЦЦЯ

Абход №3 - самы вялікі ў Казлоўшчынскім вопытна-вытворчым лясніцтве, 860 гектараў, раскіданы па мясцовасці. Яго лясы акружаюць Сачыўляны і Гярбелевічы, Малдавічы і Колкі, прасціраюцца аж да Нянадавічаў і Доўбневічаў. Не адзін дзясятак гадоў беражліва, па-гаспадарску, даглядае яго ляснік Алег Яфімік. Магчымасць пагутарыць з Алегам Тадэвушавічам выдалася на яго працоўным месцы, на ўскрайку лесу паблізу вёскі Гярбелевічы.

— Акурат цяпер праводжу высечку догляду, - тлумачыць ляснік, — фармірую лес. Выдаляю непатрэбныя пароды, пакідаю хвойнікі і цвёрдалісцёвыя дрэвы.



ЧАГО НЕ ХАПАЛА ДЛЯ ШЧАСЦЯ?

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі жывуць сярод нас. У цывілізаваным грамадстве шматувагі надаецца фарміраванню так званага “безбар’ернага асяроддзя”. Гэта і пабудова пандусаў ля магазінаў, пад’ездаў, грамадскіх аб’ектаў, і святлафоры з гукавым апавяшчэннем, і зручны гарадскі транспарт, і многае іншае.



ЗДАРОЎЯ ВАМ І ВАШЫМ ДЗЕЦЯМ

Так гучыць просты і запамінальны слоган-пажаданне адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграздраўніца", удзельніка XVI рэспубліканскага форума "Еўрарэгіён “Нёман-2014”, дзе асобнае месца было адведзена прэзентацыі турыстычнай галіны вобласці.



В. ІНДУРА: “МОЙ ДЭВІЗ: НЕ ЗАСТАВАЦЦА У БАКУ АД ПАДЗЕЙ”

Вольга Індура - прыемная і сур'ёзная дзяўчына з устойлівымі жыццёвымі прынцыпамі і ўласным поглядам на многія рэчы, і ні што, акрамя лейтэнанцкіх пагонаў, на першы погляд не выдае ў ёй супрацоўніка міліцыі, а тым больш інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

- Цікаўная, актыўная, мэтанакіраваная, — так характарызуюць яе саслужыўцы. За гэтыя якасці на сёлетняй справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” яе кандыдатура была ў ліку прапанаваных для выбару ў моладзевы актыў раёна. I вось ужо некалькі месяцаў Вольга з'яўляецца сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Дзятлаўскага раённага аддзела міліцыі. За плячамі ў яе дзесяць гадоў членства ў “Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі” і значны вопыт грамадскай дзейнасці:



"АСЦЯРОЖНА! ДАРОГА Ў ПЕКЛА!”

Моладзевая рэспубліканская акцыя пад такой назвай праходзіць у Беларусі з ініцыятывы грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Прафілактычныя мерапрыемствы стартавалі і на Дзятлаўшчыне. Удзел у акцыі прынялі актывісты пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава.

Цёплым вераснёўскім днём яны выйшлі на вуліцы райцэнтра, каб нагадаць сваім равеснікам і жыхарам горада, што наркотыкі — Гэта дарога ў пекла. Удзельнікі мерапрыемства ўручылі гараджанам флаеры, у якіх былі надрукаваньі тэлефоны адказных службаў, дзе можна атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб правядзенні акцыі.



ЗАХАВАЕМ ЧЫСТАЙ МАЛУЮ РАДЗІМУ I ЗБЕРАЖОМ РЭСУРСЫ

3 ініцыятывы Дзятлаўскага раённага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ў раёне арганізаваны і ажыццяўляецца экалагічны праект па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў (макулатуры, ПЭТ-бутэлек, адпрацаваных батарэек).

Мерапрыемствы, арганізаваныя ў межах праекта доўжыцца з 20 жніўня па 25 лістапада. Іх асноўная мэта — прыцягнуць увагу моладзі да захавання прыроды і рацыянальнага выка-рыстання рэсурсаў.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца члены ГА "БРСМ": вучні ўстановаў адукацыі раёна і працоўная моладзь. Яны могуць аб’ядноўвацца ў добраахвотніцкія атрады або збіраць другасныя матэрыяльныя рэсурсы ў індывідуальным парадку.



ХРЭСНЫ ХОД У ЖЫРОВІЧЫ

Праваслаўныя вернікі ўшанавалі святога прападобнага Серафіма Жыровіцкага, духоўнага асветніка і змагара за маральны лад жыцця, памяць якога здзяйсняецца 6 верасня.

Са Свята-Благавешчанскага манастыра мікрараёна Лабазоўка горада Слоніма напярэдадні свята свяшчэнства і набожныя паломнікі Навагрудскай епархіі адправіліся ў хрэсны ход у Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.

Адна з мэтаў пешага падарожжа да святога манастыра — гэта пропаведзь словаў Божых, а таксама ўспомніць труды апосталаў і святых, якія пераходзілі ад адной мясцовасці да другой, несучы Добрую вестку, здзейсніць духоўны подзвіг для даравання грахоў самога чалавека. Па хрысціянскай традыцыі хрэсны ход благаслаўляе правячы архіерэй епархіі.



ЯКІМ ПАВІНЕН БЫЦЬ УЗРОВЕНЬ МАЎЛЕНЧАЙ КУЛЬТУРЫ

Народная мудрасць абвяшчае: загавары, каб я цябе убачыў... Так, мова — вялікае багацце, дадзенае нам для зносін. У нашы дні не толькі філолагі, філосафы, псіхолагі, педагогі, але і проста неабыякавыя людзі надзвычай занепакоены культурам маўлення.

Сярод нас шмат людзей, якія іранічна ці нават скептычна адносяцца не толькі да культуры маўлення, але і да культуры наогул. Яны нярэдка сцвярджаюць, што добраму спецыялісту зусім не абавязкова лічыцца з падобнымі дробязямі... Многія чамусьці забыліся, што менавіта ветлівасць і добразычлівасць — аснова культуры маўленчых паводзінаў. А няветлівасць — гэта вельмі сур'ёзная хвароба сучаснасці, якую неабходна кардынальна “лячыць”.



А. КІВУЛЯ: “ГАЛОЎНАЕ Ў НАШАЙ РАБОЦЕ – ЗБЕРАГЧЫ ЛЕС”

15 верасня – Дзень работнікаў лесу

Напярэдадні свята работнікаў лесу карэспандэнтка гутарыла з новапрызначаным дырэктарам ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” А. Ківулем.

-- Аляксандр Міхайлавіч, як папрацавала лясная гаспадарка сёлета?
-- Асноўная задача ў лясной гаспадарцы – гэта лесаразвядзенне, а таксама ахова і абарона лесу. З ёй, лічу, мы спраўляемся някепска. Сёлета было пасаджана 205 гектараў лесу пры плане 194. У пасадцы лесу ўдзельнічаюць работнікі лясгаса, дапамагаюць нам валанцёры са школаў раёна. Працуе таксама і лесапасадачная машына, з дапамогай якой сёлета было пасаджана 15 гектараў лесу. Што да лясных пажараў, гэты сезон для гаспадаркі быў даволі спакойным. Зарэгістраваны 2 пажары – плошчай 0,15 гектара і 0,50 гектара.