№71

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Погляд маладога спецыяліста

Напрыканцы лета арганізацыі і прадпрыемствы папаўняюцца маладымі спецыялістамі. Як былыя выпускнікі сваіх альмаматэр адчуваюць сябе ў гэтай ролі, што іх хвалюе. як яны бавяць свой вольны час — на гэтыя пытанні адказалі некаторыя маладыя спецыялісты Дзятлаўшчыны.

Таццяна Зуй, тэрапеўт Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы:
— Працаваць і цяжка, і ў той жа час — цікава. Так як большасць дактароў летам бяруць працоўны адпачынак, то даводзіцца працаваць на 1,5, а то і на 2 стаўкі. Тым не менш, працаваць доктарам вельмі цікава, спадзяюся, што любоў да сваей прафесіі я буду адчуваць заўсёды. Што ж датычыцца арганізацыі вольнага часу, то цяпер ён ідзе на рамонт дома і падрыхтоўку да вяселля. А, увогуле, вельмі хочацца, каб у нас у горадзе часцей праводзіліся розныя спартыўна-масавыя мёрапрыемствы. Яшчэ студэнткай я неаднаразова ўдзельнічала ў іх. Гэта — весела і карысна адначасова.



Уменне бавіць час фарміруе чалавека

Верасень. Школьны званок зноў паклікаў вучняў у знаёмыя класы. Непрыкметна праляцела жаданае лета, саступаючы месца для сур'ёзных спраў. Наперадзе цікавыя адкрыцці, новыя набыткі і дасягненні. А чым былі адметныя канікулы? Як правіла, у іх час дзеці былі прадастаўлены самі сабе, самастойна вырашалі, чым займацца. Добра, калі летнія месяцы не прайшлі марна.

Летась у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык", якое працуе на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, у час летніх канікул пабывалі вучні Дзятлаўскай СШ №1, пазнаёміліся з наведвальнікамі аддзялення. Сёлета школьнікі зноў завіталі сюды, нават пашыраным саставам.



Свяшчэннік і Чалавек с вялікай літары

Апошнім часам, на жаль, людзі сталі гаварыць аб тым, што святыя былі раней, а цяпер іх не можа быць, бо людзі не тыя. Я ж лічу, што тыя, хто да канца аддаў свае жыццё служэнню Богу і Царкве Хрыстовай, могуць быць у любы час, бо заўсёды Гасподзь адзін і той жа, для Яго адзін дзень, як тысяча гадоў і тысяча гадоў, як адзін дзень. I вось на нашай навагрудскай зямлі з'явіўся яшчэ адзін святы - Свяшчэннамучанік Кіпрыян (Клімуц), які нёс сваё служэнне ў сяле Ятра.

Нарадзіўся айцец Кіпрыян (Кіпрыян Іванавіч Клімуц) у вёсцы Ольхава, раней Ваўкавыскі раён, у 1897 годзе. Сям'я жыла бедна. Яго бацька Іван Пятровіч працаваў на чыгунцы кандуктарам, а маці Варвара Георгіеўна была дома, гадавала дзяцей. У айца Кіпрыяна былі яшчэ два малодшыя браты і тры сястры. Адукацыю ён атрымаў у Варшаўскай Духоўнай семінарыі.



Іван Карызна - бронзавы прызёр конкурсу Чайкоўскага

Усё пачынаецца з сям'і

Лёгкія, меладычныя гукі ліліся, луналі ў паветры, краналі за душу, заклікалі, вабілі. Скрыпка плакала і смяялася. Маленькае сэрца трапятала ў такт музыкі. Урок скончыўся. Толькі тады Настачка Карызна выскачыла з кабінета і кінулася да бабулі Кацярыны, каб расказаць, што таксама збіраецца вывучыцца іграць на самым цудоўным у свеце інструменце — на скрыпцы.

Гэта была чарговая перамога гармоніі над яшчэ адным юным сэрцам. А інакш і быць не магло, калі два таленавітыя роды зліліся ў адзін: сям'я Карызнаў, дзе дзед, Уладзімір, — паэт, аўтар тэкста Дзяржаўнага гімна Беларусі, узначальваў музычную рэдакцыю радыё, пісаў песні і хоры, бацька, таксама Уладзімір, — кампазітар, маці, Святлана (у дзявоцтве Шундрык), — цудоўная піяністка, канцэртмайстар, і сям'я Шундрыкаў, дзе дзед Георгій — настаўнік, паэт, у свой час захапляўся музыкай, бабуля Кацярына — выкладчыца Дзятлаўскай музычнай школы, натура нястомная і мэтанакіраваная.



Сімвал урачыстасці - каравай

Чацвёртага верасня Дзятлаўшчына святкавала "Дажынкі-2011". Сёлетняя раённая ўрачыстасць, сімвалам якой стаў каравай новага ўраджаю, адбылася ў летнім амфітэатры санаторыя "Радон".

Побач ля амфітэатра працавалі пляцоўкі сельгасвытворчых кааператываў, раённага Дома рамёстваў, гандлёвыя кропкі. Госці свята мелі магчымасць набыць тавары на любы густ, паслухаць выступленні фальклорных калектываў, а таксама музычныя варыацыі Наваельнянскага духавога аркестра.

Галоўная дзея свята пачалася з выступления першага намесніка старшыні райвыканкама, началь-ніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання I. Зубко. Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстасці, ён адзначыў:
— Для ўборачнай кампаніі сёлетні год быў не з лёгкіх. Тым не менш мы дастойна справіліся з пастаўленай задачай. На ўборцы ўраджаю працавалі 84 камбайнавыя экіпажы, больш за 100 аўтамабіляў, больш за 1000 чалавек, 24 зернесушыльныя комплексы. I менавіта зладжаная работа ўсіх іх дазволіла сабраць новы ўраджай у аптымальныя тэрміны.



Дзень Парэцкага сельскага Савета

Праграму мерапрыемства з удзелам кіруючых работнікаў райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, сельвыканкамау, кіраўнікоў раённых службаў, ідэалагічных работнікаў СВК склала наведванне сацыяльных і вытворчых аб'ектаў на тэрыторыі Парэцкага сельсовета, збор і аналіз інфармацыі пра яго сацыяльна-культурнае становішча.

Ужо амаль традыцыя — адказна рыхтавацца да мерапрыемства пад назваю "Дзень сельскага Савета", фактычна да прэзентацыі сельсавета, нечакана дала збой у Парэччы. Сёлетнія аналагічныя мерапрыемствы ў Данілавіцкім і Дзятлаўскім сельсаветах былі больш выніковыя.



Білеты на матчы БАТЭ

Білеты на матчы БАТЭ з "Барселонай" і "Міланам" у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, якія адбудуцца
28 верасня і 1 лістапада на мінскім стадыёне "Дынама", будуць каштаваць ад 70 да 250 тысяч рублёў, паведаміла прэс-служба барысаўскага клуба.

Першымі з 7 верасня на барысаўскім гарадскім стадыёне права набыць білеты на гульню з "Барселонай" атрымаюць уладальнікі абанементаў, атаксама члены клуба балельшчыкаў.



Пачуйце ўнутраны голас

Адразу хачу заўважыць, што не варта марнаваць каштоўны час і энергію на высвятленне адносін з самім сабой. I адразу ж хачу параіць, што проста неабходна пастаянна замяняць унутраныя канфлікты, самакрытыкі, шкодныя дыскусіі з самім сабой на канструктыўны дыялог. Лічу, што менавіта правільная самаацэнка з'яўляецца сапраўдным багаццем. Як цаглінка за цаглінкай будуецца дом, слова за словам будуецца і ўпэўненасць у сабе.

Людзі нярэдка няўпэўненасць у сабе імкнуцца схаваць за гучнымі фразамі аб уласных дасягненнях, дарагім адзеннем і каштоўнасцямі. Так і здаецца, што такія суайчыннікі спрабуюць пераканаць самі сябе ў тым, што яны чагосьці вартыя ў гэтым свеце. Бывае досыць адной памылкі, каб чалавек страціў давер да сябе і сваіх здольнасцяў на некалькі гадоў, а то и на ўсё жыццё. Прычым найбольш глыбокія і балючыя раны з'яўляюцца ў выпадку няўдалага шлюбу і разбуранай любоўнай сувязі, нават у выніку доўгага запою. Трэба змагацца з неверагоднай здольнасцю ўскладняць сабе жыццё. На жаль, многия людзі пакутуюць ад алергіі на саміх сябе.



Дапамажыце адшукаць людзей

На тэрыторыі Гродзеншчыны, а таксама Дзятлаўскага раёна, ёсць выпадкі знікнення грамадзян без вестак. Супрацоўнікі АУС Дзятлаускага райвыканкама адшукваюць 8 грамадзян, прапаўшых без вестак, частка з якіх паехала на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, а чацвёра з іх прапалі на тэрыторыі нашага раёна.

Гэта Сяргей Уладзіміравіч Загдай, 26.01.1939 года нараджэння, ураджэнец і жыхар вёскі Даўгялавічы Дзятлаускага раёна, які 21.09.2003 года ў 11 гадзін 30 хвілін пайшоў з дому ў невядомым накірунку, і яго месцазнаходжанне да цяперашняга часу не вядома;