№71

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СУСТРЭЧА СА ШКОЛЬНІКАМІ

Мерапрыемства да Дня беларускага пісьменства і друку прайшло ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы. На яго былі запрошаны вучні 10-х класаў.

Яны азнаёміліся з кніжнай выставай "Славутыя імёны Беларусі", з жыццём і творчасцю Ф. Скарыны, Е. Полацкай, Я. Купалы і Я. Коласа, М. Танка.



ВУЧЭБНЫЯ ЎМЕННІ ШКОЛЬНІКАЎ БУДУЦЬ УДАСКАНАЛЬВАЦЦА

Адзвінелі першавераснёўскія школьныя званкі. Вучні селі за парты ў адноўленых класах. Якім будзе для іх і для педагогаў раёна новы навучальны год? На што будуць звяртаць асаблівую ўвагу? Пра гэта і многае іншае карэспандэнтка газеты гутарыла з начальнікам аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама І. С. Кухарэвічам.

-- Ігар Станіслававіч, ці паспяховы быў для сістэмы адукацыі Дзятлаўшчыны 2011-2012 навучальны год?
-- Мінулы навучальны год быў плённым для адукацыі і педагагічнай грамадскасці раёна. Зроблены значныя практычныя крокі па паляпшэнні асноўных паказчыкаў якасці адукацыйнага працэсу.



ПРАВІЛЫ ГРЫБНІКА

Лепшым часам для збору грыбоў лічыцца прамежак з 10 да 11 гадзін дня. Грыбы лепш за ўсё збіраць у кошык, тады яны менш псуюцца. Варта ведаць, што ў звычайных пластмасавых вёдрах грыбы захоўваюцца значна горш.

Збірайце добра знаёмыя вам грыбы. Не варта збіраць грыбы паблізу хімічных прадпрыемстваў, шашэйных дарог. Збіраючы грыбы, абавязкова звяртайце ўвагу на іх знешнюю афарбоўку, форму, пах мякаці і колер у месцы надрэзу, што дазволіць вам адрозніць ядомыя грыбы ад атрутных. Не варта браць у рукі атрутныя грыбы, асабліва гэта тычыцца дзяцей. Калі пры зборы грыбоў вы апынуліся на забалочаным месцы, то па расліннасці вы зможаце вызначыць ступень небяспекі. Бярозавы, лазовы ці яловы лес гаворыць пра тое, што балота старое і бяспечнае. У той жа час наяўнасць трыснёгу або хвашчу, а таксама вялікая колькасць вільгаці кажа пра тое, што балота можа быць небяспечным.



БАРАЦЬБА З НАСЯКОМЫМІ

За 7 месяцаў 2012 года падраздзяленні МНС Беларусі больш за тысячу разоў выязджалі на аказанне дапамогі насельніцтву ў знішчэнні жаланосных насякомых. Найбольшая колькасць выездаў зарэгістравана ў Брэсцкай вобласці.

Работнікі МНС безвазмездна аказваюць дапамогу ў ліквідацыі гнёздаў у будынках дзіцячых дашкольных установаў і кватэрах (пры размяшчэнні гнязда ў жылым памяшканні), у якіх жывуць грамадзяне з алергічнай рэакцыяй на яд насякомых (з наступным прадастаўленнем грамадзянінам даведкі аб стане здароўя), інваліды, якія не могуць самастойна рухацца, дзеці.

Разам з тым грамадзяне могуць самастойна змагацца з дадзеным відам насякомых. Найбольш бяспечны метад -- выкарыстанне атручаных прыманак і пастак.



НА ПРЫЁМ - ДА ЮРЫСТАЎ

14 верасня 2012 года ў вёсцы Войневічы з 9.30 да 12.30 будуць весці прыём грамадзян дзяржаўны натарыус дзяржаўнай натарыяльнай канторы, адвакат юрыдычнай кансультацыі Дзятлаўскага раёна.

На прыём можна папярэдне запісацца ў дзяржаўнай натарыяльнай канторы і юрыдычнай кансультацыі Дзятлаўскага раёна па тэл. 2-17-17, 2-16-04 або па тэл. 3-81-42 у Войневіцкім сельвыканкаме.

Выезд будзе ажыццяўляцца толькі пры наяўнасці паступіўшых заявак.



ШЧЫРА ДЗЯКУЕМ

Вялікае гора напаткала нашу сям’ю. Пасля цяжкай хваробы заўчаснай пайшла з жыцця наша дарагая, любая мамачка, жонка Галіна Мікалаеўна Франюк. Боль страты дарагога чалавека перапаўняе нашы сэрцы.

З намі раздзялілі гора нашы сваякі, калегі па працы, суседзі, сябры. Выказваем шчырую падзяку калектыву Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, асабіста начальніку Мікалаю Віктаравічу Гародку за аказаную дапамогу ў арганізацыі пахавання.



ДЗЕЦІ І КАМП’ЮТАР: ШКОДА АБО КАРЫСЦЬ?

Камп’ютары сёння з'яўляюцца звычайнай часткай хатняга інтэр'еру, такой, якой пяць гадоў таму былі тэлевізары. Дзеці растуць з усведамленнем таго, што камп’ютар -- гэта абавязковы элемент паўсядзённага жыцця, як тэлефон ці халадзільнік.

Далёка не ў кожнай сям'і дзеці ведаюць і выконваюць правілы карыстання камп’ютарам. Ад таго, наколькі правільна яны будуць выконвацца, залежыць многае, і ў першую чаргу -- здароўе дзіцяці, так як негатыўныя фактары карыстання камп’ютарам аказваюць значна большы ўплыў на неакрэплы дзіцячы арганізм, чым на дарослага. Праблеме ўзаемадзеяння камп’ютара і дзяцей варта надаць асаблівую ўвагу.



Раённыя “Дажынкі-2012”

ХВАЛА ЛЮДЗЯМ ПРАЦЫ, ХВАЛА ХЛЕБАРОБАМ!

Раённыя “Дажынкі-2012” адбыліся ў нядзелю, 9 верасня ў Раклевічах.

Да раённага свята хлебаробаў гаспадары ўрачыстасці – мясцовы СВК “Русь-Агра” і Дзятлаўскі сельскі Савет з дапамогай раённых арганізацый і службаў шмат зрабілі для добраўпарадкавання і абнаўлення Раклевічаў. Самыя аб’ёмныя работы выкананы на цэнтральнай вуліцы Новай – тут капітальна адрамантаваны Дом культуры, абноўлены аддзяленне сувязі, ФАП, магазін, зроблена сталовая, на месцы забалочанай пусткі выкапана возера, пакладзены асфальт і тратуары, зроблены газоны, пафарбаваны платы. Добраўпарадкаванне Раклевічаў прадоўжыцца і пасля святкавання “Дажынак”.



Гісторыя маладой сям'і

Аляксандр і Наталля Шырокіх пазнаёміліся ў кампаніі агульных сяброў. Узаемная сімпатыя перарасла у моцнае пачуццё. якое цяпер сагравае ўжо іх маладую сям'ю. А хутка ў ёй з явіцца і папаўненне.

— Гэта вялікая радасць для нашай сям'і, — адзначае Аляксандр. — Я і Наташа з нецярпеннем чакаем з'яўлення на свет нашага дзіцяці. I ў той жа час хвалюемся: цяпер патрэбна несці адказнасць не толькі за сябе, але і за новае жыццё.

— Напэўна, за гэты перыяд спісак справаў па доме, за якія вы адказваеце, значна пашырыўся?
— Безумоўна, я стараюся рабіць усе для таго, каб не нагружаць Наташу, па магчымасці дапамагаю ёй аа ўсім. Але і яна ў мяне залатая: разумев, што я працую, бывае зменны графік работы, часам даводзіцца працаваць у выхадныя. Таму жонка моцна не нагружае працай па доме. Я ёй за гэта вельмі ўдзячны.



Родныя дзеці прыёмнай сям'і

У нашай рубрыцы "Неверагодна, але факт" мы будзем расказваць аб рэчах, якія існуюць насуперак традыцыйнаму меркаванню. Большасць з іх будуць насіць юмарыстычны характар, але ў першым нумары мы рашылі закрануць сур ёзную і важную тзму.

У гераіні гэтага аповеду няма родных бацькоў, яна выхоўваецца ў прыёмнай сям'і. Тым не менш, нягледзячы на такія акалічнасці лёсу, гэтая 14-гадовая дзяўчына не адчайваецца, не скардзіцца на жыццё. Яна цікавіцца вучобай, займаецца ў эстрадна-тэатральнай студыі "Дасканалы свет", марыць стаць юрыстам-палітолагам. Усё гэта — пра Карыну Асіпук.