№71

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДЭКАДА ПРАДУХІЛЕННЯ ДЗІЦЯЧАГА ТРАЎМАТЫЗМУ

Непакоіць, што нашы грамадзяне часта ігнаруюць элементарныя правілы з’яўлення ў зоне павышанай бяспекі, якой з’яўляюцца чыгуначныя пуці.
У 2012 годзе на Баранавіцкім аддзяленні адбыліся 4 выпадкі дзіцячага траўматызму (на Лідскім участку – 1 выпадак). У бягучым годзе на Беларускай магістралі ўжо адбыліся 4 выпадкі наезду рухомага саставу на дзяцей.

Адцягваючы ўвагу на размовы па мабільным тэлефоне, грамадзяне ставяць на карту сваё жыццё. Недапушчальна, калі падлеткі пераходзяць чыгуначныя пуці ў навушніках.

У маі на станцыі Барысаў загінула маладая жанчына з васьмігадовай дачкой, якая пераходзіла чыгуначныя пуці ў навушніках і не заўважыла прыбываючы цягнік. Праз два месяцы на перагоне Талочын-Каханава быў смяротна траўмаваны падлетак 14 гадоў, які пераходзіў пуці ў недазволеным месцы. З-за навушнікаў ён таксама не пачуў набліжэнне цягніка.



ВІНШАВАННІ ВАМ, ЛЕАНАРДА СТАНІСЛАВАЎНА!

Журналіст, пісьменніца, аўтар кніг "Грэшная душа" і "Восеньскае танга", Леанарда Юргілевіч сёлета адзначыла сваё 65-годдзе. Мерапрыемства, прымеркаванае да гэтай даты, адбылося ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. На творчую сустрэчу прыйшлі чытачы, сябры, суседзі Леанарды Станіславаўны.

Жыццёвы шлях яе пачаўся ў вёсцы Рагалёўшчына Валожынскага раёна. А вось творчы -- са школьных гадоў. У рэспубліканскім часопісе "Вожык" была надрукавана першая гумарэска Леанарды Станіславаўны, калі яна была выпускніцай школы. Гэты твор адкрыў шлях да шматгадовага супрацоўніцтва з вядомым гумарыстычным часопісам. Пазней менавіта ў серыі "Бібліятэка "Вожыка" выйдзе першая кніга гумарэсак Леанарды Юргілевіч пад назвай "Грэшная душа".



ДЗЕНЬ ПАРЭЦКАГА СЕЛЬСАВЕТА

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў сельсавета” адбылося ў Парэцкім сельсавеце 4 верасня.
У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні і сакратары сельскіх і пасялковых выканкамаў, ідэалагічныя работнікі СВК, кіраўнікі шэрагу раённых службаў.

З сацыяльна-эканамічным становішчам Парэцкага сельскага савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў яго старшыня А. Ядэйка.

На тэрыторыі сельсавета у 21 паселішчы жывуць 1291 чалавек, маюцца 670 падсобных гаспадарак. Ад усёй колькасці жыхароў 638 – працаздольныя, 504 – пенсіянеры, 148 – непаўналетнія. Сярод жыхароў сельсавета 1 – інвалід Вялікай Айчыннай вайны, 74 адзінокія, 274 чалавекі жывуць адзінока. Сельвыканкам дапамагае адзінокім людзям: сёлета, між іншых клопатаў, адрамантаваны 2 печкі, заменена электраправодка.



ПРА НЕАБХОДНАСЦЬ ЗБІРАЦЬ АДХОДЫ

З мэтай кантролю за выкананнем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.07.2012 №313 Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (ці) увоз спажывецкіх тавараў, упакаваных у пластмасавую, шкляную тару, тару на аснове паперы і кардону, аб неабходнасці забеспечваць збор адходаў ці заключыць з аператарам другасных матэрыяльных рэсурсаў дагавор і ўносіць плату за збор адходаў.



ХВАЛА І ПАШАНА ВАМ, ХЛЕБАРОБЫ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ!

У нядзелю, 8 верасня, у аграгарадку Жукоўшчына адбылося раённае свята-шанаванне хлебаробаў “Дажынкі-2013”, якое сабрала лепшых працаўнікоў палёў з сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Дзятлаўшчыны.

Сёлета аграгарадок Жукоўшчына прыняў святочную эстафету ад Раклевічаў. Да ўрачыстасцяў паселішча падрыхтавалася не горш за папярэдні аграгарадок. Пра гэта парупіліся мясцовая гаспадарка СВК “Жукоўшчына”, Жукоўшчынскі сельвыканкам, раённыя арганізацыі і службы. На вуліцах Жукоўшчыны стала яшчэ больш утульна, упарадкавана, прыгожа. Пра гэта сведчаць водгукі не толькі мясцовых жыхароў, а і гасцей свята. Сёння ў Жукоўшчыне прыезджых багата. Наўрад ці бачыў аграгарадок столькі людзей! Гэта і дэлегаты ад сельгаскааператываў, якія вызначыліся на жніве, і шматлікія артысты, і гандляры. Уздоўж галоўнай вуліцы размясціліся палаткі, куды зазываюць пачаставацца, купіць прысмакі.



КАЛІ СЯМЕЙНЫ КАНФЛІКТ ПАГРАЖАЕ ЖЫЦЦЮ

Сямейна-бытавыя канфлікты адносяцца да ліку складаных сацыяльных праблем, што з'яўляюцца следствам працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве. Дзейсныя меры для іх прафілактыкі адсутнічаюць, бо без вырашэння праблем у грамадстве немагчыма пазбавіцца ад прычынаў канфлікту ў сям'і. Так, у сувязі з алкагалізацыяй і зніжэннем даходаў насельніцтва адзначаецца ўзрастанне ступені жорсткасці сямейнага і бытавога гвалту. На жаль, многія людзі лічаць, што сямейны канфлікт -- асабістая справа сям'і. Аднак ніякую статыстыку войнаў і тэрарызму па колькасці ахвяраў нельга параўнаць з "сямейнымі войнамі". Асобы, якія загінулі або атрымалі цялесныя пашкоджанні ад рук родных і блізкіх, трывала займаюць першае месца сярод розных катэгорый пацярпелых ад гвалту.



АКЦЫЯ “АФІЦЭРЫ КДБ – ДЗЕЦЯМ”

У святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ведаў, традыцыйна ўдзельнічалі супрацоўнікі Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Па традыцыі, якая склалася, былі ўскладзены кветкі да бюста Ф.Э. Дзяржынскага, размешчанага ля будынка ДУА “Гімназія №6 г. Гродна”.

У рамках пастаянна дзеючай акцыі “Афіцэры КДБ – дзецям” супрацоўнікі ўпраўлення КДБ наведалі падшэфны Гродзенскі дзяржаўны гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Калектыву навучальнай установы перададзены мастацкія і вучэбна-метадычныя кнігі, сабраныя афіцэрамі абласнога ўпраўлення КДБ і іх сем’ямі. Да дня ведаў ваеннаслужачыя набылі неабходныя аксэсуары для добраўпарадкавання прытулка на суму 4 мільёны рублёў.



АБ КАНФІСКАЦЫІ ПЛАСЦІТУ

Больш за 96 кілаграмаў выбуховага рэчыва канфіскавана супрацоўнікамі УКДБ па Гродзенскай вобласці ў памежжы з Польшчай у ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне ўцягвання ў незаконны абарот сродкаў паражэння.



АБ УЗБУДЖЭННІ КРЫМІНАЛЬНАЙ СПРАВЫ

У рамках выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р.



ДЗЕЙНІЧАЕ ВЫСТАВА

Выстава "Песняры беларускай зямлі", прысвечаная Я. Купалу і Я. Коласу, на працягу года дзейнічае ў Казлоўшчынскай дзіцячай бібліятэцы. Напярэдадні дня нараджэння Купалы ва ўстанове была аформлена выстава, прысвечаная вершу "А хто там ідзе". Дарэчы, ён быў перакладзены на 82 мовы свету. Кампазітар А. Рагоўскі паклаў верш на музыку. Паводле матываў верша створаны палотны П. Сергіевіча, У. Гоманава, графічныя работы В. Шаранговіча, Я. Раманоўскага. З рэпрадукцыямі гэтых карцін знаёміліся дзеці раённага лагера "Эколаг". Таксама яны паўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай Я. Купалу.

Для малодшых школьнікаў распрацавана крыжаванка "Сцежкамі Я. Купалы і Я. Коласа".