№71

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


16 верасня - "Прамая лінія" з А.Куцко

16 верасня ў Дзятлаўскай раённай паліклініцы адбудзецца тэлефонная “Прамая лінія” па праблеме курэння. Яна пройдзе ў рамках раённай акцыі “Кніга і газета замест цыгарэты”. На пытанні адкажа раённы тэрапеўт Алена Канстанцінаўна Куцко. Тэлефануйце на нумар 2-45-03 з 14 да 16 гадзін.



ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ У ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ

Ён пройдзе 15 верасня ўДзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.



МЕТАДЫСТ БІБЛІЯТЭЧНАГА MAPКЕТЫНГУ

Сёлета спауняецца дваццаць гадоў, як Марына Леанідаўна Бортка працуе ў бібліятэчнай галіне. Цяпер яна метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Жанчына узначальвае яшчэ і Дзятлаўскі райкам прафсаюза работнікаў культуры. А пачынала свой прафесійны шлях Марына Леанідаўна бібліятэкарам у Раманавіцкай сельскай бібліятэцы.

Гэтай установы культуры ўжо не існуе, як і многіх іншых сельскіх бібліятэк. Цяпер Дзятлаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма налічвае 16 установаў кніжнай культуры, кожная з якіх мае сваю спецыфіку работы. Так, у Раклевічах працуе бібліятэка-цэнтр традыцыйнай культуры, у Жукоўшчыне — цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны, у Хвінявічах — цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця.



ЧАКАЮ, ЯК МАННЫ НЯБЕСНАЙ

Часам можна пачуць такі выраз – чакаю, як манны нябеснай. Ён мае біблейскае паходжанне, яго выкарыстоўваюць тады, калі хочуць паказаць нецярплівае чаканне чалавекам чагосьці важнага, адметнага.

У кнізе “Зыход” гаворыцца пра цудадзейнае вызваленне яўрэйскага народа з егіпецкага рабства і саракагадовую вандроўку па пустыні Сін. Няхватка ежы, стомленасць ад доўгага хаджэння, малавер’е ізраільскага народа ў Адзінага Сапраўднага Бога сталі прычынай таго, што прававерныя яўрэі пачалі наракаць на Усявышняга. Гасподзь паабяцаў Маісею: “Вечарам будзеце есці мяса, а раніцой будзеце насычаны хлебам” (Зых. 16, 12). І сапраўды раніцай з вышыні стаў сыходзіць нябесны хлеб. Па смаку ён нагадваў праснак з мёдам.



АД ЧАГО ЎЗНІКАЕ ЯЗВА СТРАЎНІКА

Пытанне: якія прычыны прыводзяць да ўзнікнення язвы?
Адказ А. Куцко, доктара-тэрапеўта Дзятлаўскай раённай паліклінікі:
-- Язвавая хвароба страўніка -- захворванне, каліпры розных парушэннях у страўніку ўтвараецца адкрытая ранка. У ліку прычынаў, якія правакуюць яе ўзнікненне, ёсць і псіхалагічныя -- адмоўныя эмоцыі, працяглае нервовае перанапружанне, недахоп увагі і цеплыні, неабходнасць у якіх чалавек пастаянна адчувае. Да ўзнікнення язвы таксама могуць прывесці паталагічныя імпульсы з пашкоджаных унутраных органаў пры хранічным апендыцыце, хранічным халецыстыце, жоўцекаменнай хваробе, гарманальныя парушэнні, спадчыннаць.



Крымінальная хроніка - 71

ВЫЦЯГНУЎ З КІШЭНІ ТЭЛЕФОН

Жыхар горада Дзятлава, 1989 года нараджэння, у дзве гадзіны ночы ля кінатэатра "Спадарожнік" з кішэні курткі дзяўчыны скраў мабільны тэлефон. Пацярпелая, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, жыхарка абласнога цэнтра, паведаміла праваахоўнікам, што гэта быў "HUAWEI 8860 HONOR" з флэш-картай. Злачынца -- затрыманы, мабільны -- канфіскаваны. Узбуджана крымінальная справа.

ЗАСТАЎСЯ БЕЗ КУРТКІ

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах беспрацоўнай жыхаркі вёскі Нясілавічы, 1983 года нараджэння. Паблізу магазіна "Юбілейны", па вуліцы Кірава ў Дзятлаве, жанчына скрала куртку, у кішэнях якой знаходзіліся: кашалёк са 150000 рублямі, мабільны тэлефон, навушнікі. Скрадзеная вопратка і рэчы належалі мясцоваму жыхару, 1981 года нараджэння. Праваахоўнікі, калі высветлілі, хто ўчыніў крадзеж, змаглі канфіскаваць у правапарушальніцы толькі мабільны тэлефон.



ПАДРЫХТУЕМСЯ ДА СЕЗОНА ГРЫПУ

Напярэдадні эпідэмій грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый неабходна актывізаваць абарончыя сілы арганізма пры дапамозе агульнаўмацоўваючых сродкаў прафілактыкі.

У іх ліку - вітаміны і мікраэлементы. Асабліва тут важны вітамін С, які павышае супраціўляльнасць арганізма. Вялікая колькасць вітаміну С утрымліваецца ў соку квашанай капусты, а таксама ў цытрусавых.

Важны метад прафілактыкі хваробаў - загартоўванне. Яно дазваляе нармалізаваць функцыю дыхальных шляхоў пры ахалоджанні, што зніжае дозу віруса, які трапляе ў арганізм пры заражэнні.



НАГАДАЛІ АБ ПРАВІЛАХ БЯСПЕКІ

Завершаны першы этап агульнарэспубліканскай акцыі "У цэнтры ўвагі -- дзеці". Ён праходзіў у месцах рэалізацыі тавараў для дзяцей. Каля гандлёвага павільёна "Школьны базар" работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, актывісты моладзевай раённай арганізацыі Беларускага моладзевага таварыства юных ратаўнікоў-пажарных і клуба юных ратаўнікоў размаўлялі з пакупнікамі на тэму папярэджання пажараў, раздавалі тэматычныя памяткі і лістоўкі, гулялі з дзецьмі ў тэматычныя гульні. Таксама была праведзена віктарына па правілах пажарнай бяспекі.



ВАКЗАЛ ВЯЛІКАГА ГОРАДА

У адзін з восеньскіх дзён давялося па справах наведаць Гродна. На вакзале, як заўсёды, было шумна, усе спяшаліся купіць білеты, паспець сесці на патрэбны аўтобус. Гэты жыццёвы вір абмінуў толькі людзей без пэўнага месца жыхарства, купка якіх сядзела ў зале. Яны нікуды не збіраліся ехаць: проста зайшлі пагрэцца. Магчыма, на іх не звярнулі б увагу, яны б сабе ціхенька сядзелі, калі б не пах, які распаўсюджваўся па зале вакзала. Ад яго станавілася млосна: пахла даўно нямытым целам, загубленым жыццём.

Калісьці, яшчэ калі была студэнткай, мне даводзілася назіраць малюнак, які раз-пораз паўтараўся перад акном кватэры маёй гаспадыні. Штодзень раніцой яшчэ да прыезду машыны, якая вывозіць смецце, ёмістасць кантэйнераў для смецця правяралі людзі без пэўнага месца жыхарства альбо коратка -- "бамжы". Мая гаспадыня, назіраючы за гэтым, гаварыла з абурэннем:"Няўжо такое можа быць, каб здаровы мужчына ішоў рыцца ў смецці, а не працаваць. Работы ж шмат, толькі ідзі і працуй. Ды і жыві па-людску".



ПРАЧЫТАЙЦЕ, ПЕРШ ЧЫМ ІСЦІ Ў ЛЕС

Летам 2013 года ў лясах Дзятлаўшчыны прапалі два чалавекі, месцазнаходжанне якіх да цяперашняга часу не ўстаноўлена.

Так, 6 жніўня каля 12 гадзін са сваёй хаты ў вёсцы Скрундзі, 19 па грыбы ў лес пайшоў і не вярнуўся Станіслаў Паўлавіч Баравік, 28.09.1949 года нараджэння. Ён быў апрануты ў чорную куртку, кашулю светлага колеру з вертыкальнымі палоскамі, шэрыя штаны, на галаве -- чорная кепка. Абуты ў скураныя зімовыя чаравікі.

23 жніўня каля 17 гадзін са сваёй хаты ў вёсцы Жыхі, 30 у невядомым накірунку пайшла Алена Захараўна Жых, 20.06.1925 года нараджэння. Яна была апранута ў карычневую сукенку, светлую безрукаўку, малінавую хустку. На нагах -- чорныя гумавыя калошы.