№71

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЛЕТА БЫЛО БАГАТАЕ НА ПАДЗЕІ

Для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна лета-2014 было запамінальнае, багатае на падзеі і цікавыя падарожжы.

7 чэрвеня яны прынялі ўдзел у фестывалі нацыянальных культур, які праходзіў у горадзе Гродне. Туды наведвальнікі аддзялення прывезлі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Пераважна гэта былі вырабы з лёну (ад ільняных дамавічкоў да вазаў, аздобленых “беларускім шоўкам”), а таксама вязаныя сурвэткі Іўліяніі Шах. На мерапрыемстве дэлегаты з Дзятлаўшчыны прадставілі два свае музычныя нумары.



"ПРАЗ ЖЬЦЦЕ НА КРЫЛАХ ТАЛЕНТУ"

Пад такой назвай у Гезгалаўскім сельскім доме культуры прайшоў юбілейны творчы вечар мясцовай паэткі Веры Хрышчановіч. Павіншаваць юбілярку з 75-годдзем прыехалі калегі па літаратурным цэху — Леанарда Юргілевіч, Георгій Шундрык, Лідзія Нічыпар, прыхаджане храма ў гонар Мікалая Цудатворцы вёскі Нагародавічы.

Музычныя нумары для Веры Ігнатаўны выканалі ўзорны ансамбль скрыпачоў "Зорачкі”, Наталля Капковіч. Ад педагогаў і вучняў Гезгалаўскай сярэдняй школы паэтку павіншавала настаўніца Таццяна Санюк. Вяла творчы вечар Марына Лашкоўская.



“БАБРОВАЯ ДАЛІНА" ВІТАЛА СЯБРОЎ

7 верасня 2014 года да дня нараджэння моладзевай арганізацыі раённы камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” арганізаваў паездку на першы конны фестываль, які праходзіў у аграсядзібе “Бабровая даліна” Шчучынскага раёна.

Наведвальнікі мерапрыемства мелі магчымасць пахадзіць па кірмашы майстроў і набыць на памяць сувенірныя вырабы. Палюбавацца на коней і умелых наезнікаў можна было на галоўнай пляцоўцы фестывалю. Сваіх гадаванцаў тут прадставіў конны падворак “Кентаўр". У праграму мерапрыемства таксама былі ўключаны выступление цыганскага ансамбля і рыцарскага клуба “Залаты леў" з горада Ліды.



ЗАПРАШАЕМ НА ФЕСТЫВАЛЬ-КІРМАШ

Беларускае грамадскае аб'яднанне трусаводаў запрашае прыняць актыўны ўдзел у Трэцім сельскагаспадарчым мерапрыемстве-аграфоруме "Бабіна лета-2014”.

Мерапрыемства будзе праходзіць 27-28 верасня 2014 годаў Мінскай вобласці, Дзяржынскім раёне, в. Станькава на пляцоўцы каля рэстарана “Графскі маёнтак”, што знаходзіцца ля возера.

Гэта першы буйны кірмаш-фестываль арганічнай і фермерски гаспадаркі, які праводзіцца ў Беларусі пры падтрымцы Навукова-даследчага ўніверсітэта Біядынамікі (Швецыя) і МООЖ "Усход-Захад" (Беларусь).



З КАРЫСЦЮ БАВІЛІ ВОЛЬНЫ ЧАС

У межах тыдня дадатковай адукацыі на базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава ладзіўся псіхолага-гульнёвы практыкум "Альтэрнатыва плюс". Удзел у ім прынялі непаўналетнія, якія знаходзяцца на розных відах уліку.

Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірына Анатольеўна Мішчанка і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Віктаравіч Петрукевіч.

На пачатку практыкума цяжкім падлеткам прапанавалі гульню-знаёмства і расказалі правілы паводзінаў, галоўным з якіх было паважаць адзін аднаго і не перашкаджаць іншым выказваць свае думкі.



ВУЧЫЦЕСЯ НА ВЫДАТНА

Урок фінансавай граматнасці прайшоў у 5-м класе Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Праводзілі яго супрацоўнікі "Белаграпрамбанка"
ў межах акцыі "Твае першыя фінансы", календаром і маляўнічым раскладам заняткаў.

Распачала ўрок фінансавай граматнасці намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра №22 у горадзе Дзятлаве філіяла ААТ "Белаграпрамбанк" - Гродзенскае ўпраўленне Святлана Шафарэвіч:
- Сёння ад “Белаграпрамбанка" вы атрымаеце карысны падарунак - брашуру “Твае першыя фінансы”. Няхай яна стане вашым ключыкам у захапляльны свет фінансаў.



16 верасня - прыем граждан Л. Ермантовічам

16 верасня 2014 года з 10 да 12 гадзін у памяшканні Вензавецкага сельскага Савета будзе весці прыём грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Аляксеевіч Ермантовіч.

Папярэдні запіс на прыём па тэлефонах: 2-10-14, 6-00-29.



19 верасня - "Прамая лінія" з У. Сіняком

19 верасня 2014 года дырэктар вытворчага ўпраўлення “Дзятлаварайгаз" Уладзімір Аляксандравіч Сіняк правядзе “Прамую тэлефонную лінію” з насельніцтвам Дзятлаўскага раёна і г. Дзятлава.

Задаць пытанні можна будзе з 11 да 12 гадзін па тэлефоне 6-04-88.



17 верасня - "Прамая лінія" з А. Вількелем

17 верасня 2014 года з 17 да 19 гадзін пройдзе “Прамая лінія” з першым намеснікам начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама палкоўнікам міліцыі Антонам Антонавічам Вількелем.

Тэлефануйце на нумар у Гродне 8-0152-79-73-94.



15 верасня - "Прамая лінія" з Аляксандрам Ківуля

15 верасня 2014 года з 12 да 13 гадзін дырэктар ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Аляксандр Міхайлавіч Ківуля праводзіць “Прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна.

Званкі прымаюцца па тэлефоне 8-01563-2-12-70