№71



Аляксей Хлястоў на Дзятлаўшчыне: "Штосьці не так"

У Наваельні з канцэртнай праграмай выступіў папулярны артыст, неаднаразовы ўладальнік тытула "Лепшы спявак года" Беларусі
Аляксей Хлястоў. Пра сваю творчасць, гатоўнасць жыць у вёсцы пра здаровы лад жыцця спявак пагутарыў з карэспандэнткай "Перамогі".

"Артыст — чалавек, які заўсёды ў пошуку

— Ужо месяц на прасторах інтэрнэту "гуляе" ваша новая песня "Штосьці не maк" і займае высокія пазіцыі у папулярных рэйтынгах. Відавочна, гэта поспех, але песня па фармаце некалькі адрозніваецца ад папярэдніх, што прывяло вас да зменаў?
— Артыст — чалавек, які заўсёды ў пошуку. Разам з маім аўтарскім складам мы хочам зразумець, на якую мэтавую аўдыторыю трэба працаваць. Гэтая песня разлічана на людзей прыкладна ад 18 да 35 гадоў. Папярэдняя песня "Такое каханне" зачапіла сегмент амаль да 50-гадовага слухача.



"Бронза" - у Аляксандра Дзямянцава

У Мінску, у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, прайшла 8-я рэспубліканская спартакіяда грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку". У ёй прымалі ўдзел спартсмены-інваліды па зроку з усіх абласцей нашай краіны. Сярод іх быў разыграны 21 камплект узнагародаў у сямі відах спорту.

Удзельнікі спартакіяды прадэманстравалі свае здольнасці ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, шматбор'і, гіравым спорце, плаванні, згулялі ў шашкі, шахматы, шоўдаўн (тэніс для сляпых, які збіраюцца ўключыць у паралімпійскія віды спорту), міні-футбол.



Бібліятэкар Святлана Кашырэц

Бібліятэка, калі ўдумацца, — унікальная ўстанова, якая дапамагае лячыць душы, павышаць прафесіяналізм, пашыраць кругагляд,
духоўна абагачацца. Яе наведваюць чытачы розных узростаў і сацыяльных катэгорый: ад школьніка — да пенсіянера, ад будаўніка — да акадэміка. I вельмі важную ролю ў гэтым храме ведаў мае бібліятэкар. Менавіта ён з'яўляецца пасрэднікам паміж кнігай і чытачом, у многім ад яго залежыць, якія кнігі трапяць у рукі людзям.

Дваццаць тры гады працы ў бібліятэцы прысвяціла жыхарка вёскі Горка Святлана Фёдараўна Кашырэц. Цяпер яна працуе бібліятэкарам Войневіцкай сельскай бібліятэкі-клуба.



ПЕРШАКЛАСНЫ ЛЯСНІЧЫ

Ляснічы Казлоўшчынскага вопытна-вытворчага лясніцтва Аляксей Дубовік - прадаўжальнік дынастыі лясных работнікаў. Яго бацька Уладзімір Сяргеевіч, які калісьці сам працаваў ляснічым у Дзям'янаўскім лясніцтве, мае чарговую нагоду ганарыцца сынам: Аляксею Уладзіміравічу сёлета присвоена званне "Ляснічы першага класа".

Па словах Аляксея Дубовіка, любоў да лесу ў яго з дзяцінства. А інакш і быць не магло: нарадзіўся і выгадаваўся ён у Накрышках, дзе навокал маляўжчая прырода, з маленства бываў у бацькі на працы, у лесе. А як закончыў Хвінявіцкую школу, пайшоў вучыцца лясной справе ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, пасля заканчэння якога працаваў радыёлагам у Дзятлаўскім лясгасе, з 2000 года — узначаліў Казлоўшчынскае лясніцтва.



НАГАРОДАВІЧЫ. РАДЗІМА ВІКЕНЦІЯ ДМАХОЎСКАГА

За 16 кіламетраў ад раённага цэнтра размешчана вёска Нагародавічы. У мінулым гэта сяло Пацаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерніі. Нагародавічы — гэта яшчэ і мястэчка, дзе нарадзіўся Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі, вядомы мастак 19 стагоддзя. На працягу ўсяго жыцця ён ніколі не забываўся пра сваю малую радзіму, часта наведваўся ў Нагародавічьі. Прыгажосць гэтых мясцін адлюстравана на адной з яго работ, якая так і называецца — "Радзіма". Другая назва карціны — "Двор у Нагародавічах".

3 таго часу мінула шмат гадоў, змянілася не адно пакаленне людзей, якія раслі і выхоўваліся ў гэтым утульным мястэчку Дзятлаўшчыны. Яно і цяпер вабіць сваей прыгажосцю. Складальнікамі яе з'яўляюцца лес, які размясціўся побач з вёскай, рака Дзятлаўчанка, дзе ў вольны час можна парыбачыць, спевы птушак. Ну, і вядома, багаццем Нагародавічаў, як і любога другога населенага пункта, з'яўляюцца людзі. Іх жыццёвыя гісторыі і складаюць летапіс вёскі.



АЛЯКСАНДР КІВУЛЯ: "ІДЗЁМ У НАГУ З ЧАСАМ"

2016 год складваецца нялростым для работнікаў лясной гасладаркі як Дзятлаўшчыны, так і ўсёй Беларусі: карэктывы ў працу ўнесла стыхія, і надзённыя клопаты — як мага хутчэй ліквідаваць яе наступствы. Аднак, заўважае дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы Дзятлаўскі лясгас Аляксандр Ківуля, прафесійнае свята будуць адзначаць абавязкова. Пра новыя падыходы ў рабоце з лесам, працоўныя будні і дасягненні калектыву Аляксандр Міхайлавіч расказаў карэспандэнтцы газеты "Перамога":

— Па выніках васьмі месяцаў гэтага года ўсе асноўныя паказчыкі работы гаспадарка выконвае і перавыконвае. Разам з тым, першачарговая наша задача — не нарыхтаваць, а вырасціць лес. На дварэ — 21 стагоддзе, таму і ў лясную гаспадарку прыйшлі сучасныя тэхналогіі. Калі раней для аховы лясоў у час пажаранебяспечнага сезона людзі дзяжурылі ля тэлефона, назіралі з вышак, то цяпер работнікам лесу дапамагаюць камеры відэаназірання, якія замацаваны на вышыні, паварочваюцца пастаянна на 360 градусаў, аглядаючы ўсю тэрыторыю аж да лініі гарызонту.



ДЗЕНЬ ЖУКОЎШЧЫНСКАГА СЕЛЬСАВЕТА

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Жукоўшчынскага сельского выканаўчага камітэта і сельского Совета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсовета” адбылося у Жукоўшчынскім сельсавеце 8 верасня.

У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, ідэалагічныя работнікі СВК, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў.

3 сацыяльна-эканамічным становішчам Жукоўшчынскага сельскага Савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў яго старшыня А. Сатараў.

Жукоўшчынскі сельскі савет быў створаны ў 1982 годзе. Плошча сельсавета - 160,58 квадратных кіламетра, на гэтай тэрыторыі месцяцца 17 паселішчаў, 574 сядзібныя гаспадаркі.



У ДАПАМОГУ КІРАЎНІКАМ

Кожны кіраўнік павінен здзяйсняць неабходны комплекс мераў па папярэджанні пажараў на аб'ектах. Для таго, каб дапамагчы кіраўнікам у рэалізацыі мерапрыемстваў, якія скіраваны на ўмацаванне пажарнай бяспекі аб'ектаў, спецыялісты Навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблемаў надзвычайных сітуацый МНС Рэспублікі Беларусь распрацавалі практычны даведнік на аснове ППБ Беларусі 01-2014 “Правілы пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь".

Даведнік прызваны дапамагчы кіраўнікам у стварэнні эфектыўнай сістэмы супрацьпажарнага рэжыму і арганізацыі мерапрыемстваў па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'ектах. Аднак варта памятаць, што выданне не заменіць кансультацыю спецыяліста ў сферы пажарнай бяспекі, юрыста ці спецыяліста іншага профілю.



ПАЧАЎСЯ ДРУГІ ЭТАП АКЦЫІ “Ў ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - ДЗЕЦІ!”

Першы этап акцыі ў Дзятлаве праводзіўся ля гандлёвага павільёна "Школьны базар".

Работнікі МНС, актывісты арганізацый Беларускага моладзевага таварыства юных ратаўнікоў-пажарных і клуба юных ратаўнікоў-пажарных праводзілі гутаркі з пакупнікамі, раздавалі ім прафілактычныя памяткі і лістоўкі. Дарослыя і дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне па правілах пажарнай бяспекі.

Другі этап акцыі распачаўся з выступления работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на школьных лінейках. Першакласнікі атрымалі маляўнічыя кнігі “Формула бяспекі”. Таксама на пачатку верасня ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва праводзілася аперацыя “Эвакуацыя”. Асаблівая ўвага была нададзена ўстановам, дзе знаходзяцца дзеці, састарэлыя і грамадзяне з псіхафізічнымі асаблівасцямі.



ПАШТОВАЯ СУВЯЗЬ КРОЧЫЦЬ У НАГУ З ПРАГРЭСАМ

3 кожным днём прадпрыемства “Белпошта" становіцца ўсё больш шматфункцыянальным, беручы на сябе шэраг няпрофільных паслугаў, працягваючы ажыццяўляць дастаўку газет і карэспандэнцыі. Пра паштовыя навінкі, аўтаматычную сарціроўку пісьмаў, работу плацежных тэрміналаў і транспартную дастаўку пошты карэспандэнт гутарыла з начальнікам Дзятлаўскага вузла паштовай сувязі Наталляй Цітовай.

- Наталля Мікалаеўна. раскажыце, якім шляхам сёння ідзе пісьмо ад адпраўніка да адрасата?
— Уся пісьмовая карэспандэнцыя, апроч заказной, праходзіць праз Мінскі пункт сарціроўкі. Выключэнне складаюць толькі пісьмы, якія адпраўляюцца ўнутры нашага раёна. Сарціроўка пісьмаў ажыццяўляецца аўтаматычна: ужо створаны адрасныя базы, згодна з якімі карэспандэнцыя размяркоўваецца да індэкса.