№70



Школьны праект паспрыяў добраму ўраджаю

Жыхар вёскі Хвінявічы Вацлаў Браніслававіч Залеўскі — аграном са шматгадовым стажам, эксперыментатар. Ён прайшоў працоўны шлях ад агранома ў калгасе да намесніка старшыні райвыканкама па сельскай гаспадарцы і харчаванні, быў старшынёй Парэцкага сельскага Cавета, а цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Але слова "адпачынак" цяжка суаднесці з актыўнай натурай Вацлава Браніслававіча, які шмат часу праводзіць на прысядзібным участку. За сезон ён стараецца атрымаць як мага большы ўраджай з найменшымі затратамі. У гэтым яму дапамагаюць прафесійныя веды, спецыяльная літаратура, жаданне эксперыментаваць і жонка, якая таксама шмат часу праводзіць на агародзе.



ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ПІСЬМЕННАСЦІ Ў ХВІНЯВІЧАХ

У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адзначылі Дзень беларускай пісьменнасці. Старт святочным мерапрыемствам, прымеркаваным да гэтай падзеі, дала ўрачыстая лінейка.

Для аматараў друкаванага слова ва ўстанове працаваў кніжны павільён "Дзівосны свет беларускай літаратуры". Яго гаспадыня, школьны бібліятэкар М. М. Цілігузава, рэкламавала наведвальнікам беларускія кнігі і часопісы. Вучні чыталі творы свaix любімых аўтараў, абменьваліся ўражаннямі ад прачытаных летам кніг.



КЛОПАТ I ЛЮБОЎ ПЕРАМОГУЦЬ АДЧАЙ

Ніхто з людзей не жадае закончыць жыццё суіцыдам. Нават самае моцнае жаданне пайсці з жыцця па сваіх псіхалагічных складальніках з'яўляецца супярэчлівым, паколькі частка душы хоча жыць, другая — пайсці з жыцця. Суіцыдальная настроенасць душы з'яўляецца пераходнай: гэтыя пачуцці могуць з'яўляцца, знікаць, узнікаць зноў. Дадзеная заканамернасць з'яўляецца асновай дапамогі пры патэнцыяльным суіцыдзе.

Варта шукаць магчымай небяспекі: суіцыдальныя пагрозы, спробы самагубства, наяўнасць сімптомаў дэпрэсіі, значныя змены ў паводзінах чалавека. Калі ў іх прысутнічаюць пачуцці безнадзейнасці, вызначце, ці не з'яўляецца чалавек адзінокім, ці не адчувае ён сябе ізаляваным ад грамадства.



ЭЛЕКТРЫЧНЫХ СПРАВАЎ МАЙСТАР

У свае шэсцьдзясят з хвосцікам ён марыць быць запатрабаваным яшчэ доўгія гады, марыць і надалей рабіць сваю справу так, каб людзям было камфортна, каб не страціць аўтарытэт у калектыве, каб ім ганарыліся родныя. Адвёртка, абцугі, ізастужка, лямпачкі, правады - здаецца, без такіх карысных рэчаў гэты чалавек не пражыве і дня.

У электрыка Казлоўшчынскага дома-інтэрната для псіханеўралагічных хворых Анатоля Хаванскага вольных хвілін няшмат - "электрычная гаспадарка" тут вялікая, адных толькі свяцільняў каля дзвюх тысяч штук. Кожную раніцу па прыходзе на працу Анатоль Сямёнавіч першым чынам адкрывае журнал, у якім супрацоўнікі інтэрната адзначаюць, якія непаладкі з электрычнасцю здарыліся за апошнія суткі: перагарэла лямпачка, не працуе халадзільнік, разетка. Імі займаецца ў першую чаргу, а пасля - або "свежымі” паломкамі, або прафілактычнай работай (глянуць шчыткі, падпаяць "падазроныя” правадкі і іншыя).



Крымінальная хроніка - 70

УЛАСНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ

Праваахоўнікі наведаліся ў вёску Еленка. У адной з хат у пенсіянеркі, 1940 года нараджэння, яны знайшлі 6 літраў самагону, 30 літраў самагоннай бражкі і самагонны апарат. Знойдзенае канфіскавана. Складзены адміністрацыйны пратакол.

ВЫРАШЫЎ НАПАЛОХАЦЬ

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна ўзбуджана крымінальная справа на жыхара вёскі Падвялікае, раней судзімага за крадзеж. Мужчына, знаходзячыся па месцы жыхарства, выказваў пагрозы на адрас фельчара хуткай дапамогі Дзятлаўскай ЦРБ. Пацярпелы паверыў словам зламысніка, бо той прывёў “важкі аргумент" - сякеру, якую трымаў у руках.



ДЗЕЦІ ВАЙНЫ

Усё далей і далей у мінулае адыходзяць жудасныя гады Вялікай Аичыннаи ваины. I, на жаль, з кожным годам радзеюць шэрагі ветэранау. удзельнікаў, сведкау той страшнай трагедыі.

Хутка мы будзем адзначаць 70-годдзе Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй. Зарубцаваліся раны, падняліся з руін беларускія гарады і вёскі. Квітнее, жыве мірным жыццём наша Радзіма. I, здаецца, навошта “варушыць" тыя страшныя падзеі? Навошта ўзгадваць той боль? Але гэтага патрабуе памяць. Неабходна ведаць як мага больш аб сумных старонках нашай гісторыі. Ведаць, каб вайна не паўтарылася.

1 верасня ў гімназіі №1 горада Дзятлава, як і ва ўсіх навучальных установах нашай краіны, прайшлі ўрокі памяці, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі, -“Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны!”.



ВЫСТАВА-КІРМАШ “ЕЎРАРЭПЁН “НЁМАН-2014” ПРАЙШЛА Ў ГРОДНЕ

У Гродне з 4 па 6 верасня праходзіла XVI Рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш “Еўрарэгіён “Нёман-2014”. Для прадстаўнікоў бізнэсу такія сустрэчы ў абласным цэнтры сталі традыцыйнымі. Яны актывізуюць працэс супрацоўніцтва Гродзеншчыны з памежнымі тэрыторыямі суседніх краін, з іншымі рэгіёнамі рэспублікі, нездарма толькі сёлета больш за 200 афіцыйных запрашэнняў былі адасланы ў розныя рэгіёны суседніх краін.

На выставе была шырока прадстаўлена прадукцыя больш чым 150 вытворцаў Гро-дзенскай вобласці: ад хімічнай да харчовай прамысловасці, машынабудавання, лёгкай прамысловасці. Акрамя экспазіцыі тавараў, на “Еўрарэгіёне" рэкламаваўся рынак паслугаў Гродзеншчыны: інфармацыйных, медыйных, страхавых, турыстычных і іншых. Як налічылі арганізатары выставы-кірмаша, усяго пад экспазіцыі было задзейнічана амаль 1,5 тысячы квадратных метраў выставачных плошчаў.



ВЕДАЙ НАШЫХ!

Гэта не Аргенціна - Ямайка і не 5:0. Гэта Дзятлава - Ваўкавыск і 9:0. Менавіта з такім лікам завяршыўся суботні (31 жніўня) матч паміж камандамі Дзятлаўскага і Ваўкавыскага раёнаў у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці сярод юнакоў 2000-2001 гадоў нараджэння.

За каманду нашага раёна выступаюць выхаванцы Дзятлаўскай ДЮСШ. У чэмпіянаце вобласці яны — дэбютанты, і турнір для іх складваецца як для дэбютантаў. У васьмі матчах каманда пацярпела пяць паражэнняў. Па шэрагу кампанентаў (тэхнічныя ўменні, тактычная вывучка) нашы хлопцы пакуль саступаць сапернікам з Гродна, Ліды, Слоніма. Але ў каманды праглядваецца характер, яна трэніруецца і прагрэсуе.

I гэта той выпадак, калі кажуць: нас б'юць, а мы дужэем. Пацвярджэннем таму — знакавая перамога над адной з фаварытных камандаў чэмпіянату — гродзенскім "Нёманам" (1:0).



"НАГЛЯД" - СУПРАЦЬ РЭЦЫДЫЎНАЙ ЗЛАЧЫННАСЦІ

3 2 па 11 верасня натэрыторыі рэспублікі праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Нагляд".

На Дзятлаўшчыне асноўны этап мерапрыемства прыпадае на 6 — 11 верасня. У гэты час праваахоўнікі сустрэнуцца з грамадзя-намі, якія знаходзяцца на розных відах уліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, каб пракантраляваць іх паводзіны, прыняць меры неабходнага характеру, а таксама дапамагчы з працаўладкаваннем тым, хто яшчэ не працуе. Гэта паспрыяе зніжэнню ўзроўню рэцыдыўнай злачыннасці, паслужыць для прафілактыкі правапарушэнняў з боку асобаў, якія маюць судзімасць.



АРЫФМЕТЫКА ХАРЧАВАННЯ

Харчаванне - сродак падтрымання жыцця, росту, развіцця, здароўя і высокай працаздольнасці чалавека.

Нерацыянальнае харчаванне прыводзіць да парушэння абмену і расстройства функцыянальнага стану сістэм арганізма, асабліва стрававальнай, сардэчна-сасудзістай і цэнтральнай нервовай сістэмы. Адмоўныя наступствы нерацыянальнага харчавання ў наибольшей ступені праяўляюцца ў дзяцей і пажылых людзей, а таксама ва ўсіх узроставых катэгорыях пры маларухомасці і недастатковай мышачнай нагрузцы. Асноўнымі элементамі рацыянальнага харчавання з'яўляюцца збалансаванасць і правільны рэжым харчавання.

Да асноўных незаменных кампанентаў у харчаванні чалавека адносяцца 8-10 амінакіслотаў, усе вітаміны і большасць мінеральных элементаў. Агульная колькасць незаменных кампанентаў у збалансаваным харчаванні перавышае 50.