№7

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Калядны турнір у Круцілавічах - 2019

У спартыўнай зале Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшоў штогадовы калядны турнір па валейболе сярод жаночых каманд. Турнір быў арганізаваны ААТ "Граніт-Агра" сумесна з прафсаюзным камітэтам. Усе ўдзельніцы спаборніцтваў з'яўляюцца членамі РК ГА "Беларускі саюз жанчын".



Валейбольныя баталіі

Стартаваў чэмпіянат Гродзенскай вобласці па жаночым і мужчынскім валейболе

Жаночых каманд на спаборніцтва заявілася восем.

Дзеючы чэмпіён - каманда Дзятлава першы матч турніру праводзіла ў гімназіі №1 горада Дзятлава. Яна змагалася з камандай са Свіслачы і была відавочна мацнейшая, перамагла 3:0 (25:15, 25:14,25:17).



На першай прыступцы кар'еры

Нялёгка пачынаць з чыстага ліста нават школьнае сачыненне, а што казаць пра кар'еру і прафесійны рост.



Усё робіць толькі на выдатна

Абаяльная, захопленая, улюбёная ў свой прадмет, з высокім інтэлектам, матываваная на прафесійны рост і пастаянную самаадукацыю, на поспех у абранай справе. Так можна коратка ахарактарызаваць настаўніцу біялогіі Наваельнянскай сярэдняй школы Алену Вільгельмаўну Баковіч.



"Залатая шайба" ў Дзятлаве

У раёне праходзіць першынство па хакеі "Залатая шайба"



Каратэ: Арцём Урбановіч - пераможца турніру ў Мінску

У Калядным дабрачынным турніры па каратэ ў Мінску, які адбыўся 13 студзеня, удзельнічалі чацвёра дзятлаўчан. Пераможцам спаборніцтваў стаў Арцём Урбановіч, сярэбраным прызёрам — Аляксандр Бялятка, бронзавым — Дзмітрый Самахвал. У Ягора Лазуты ўзнагароды наперадзе.



''Народному скарбу - век векаваць"

Як гавораць у народзе: "Добра адпрацаваўшы, можна добра і адпачыць". У нашым раёне галоўная ўстанова, якая "адказвае" за адпачынак, арганізуе і праводзіць культурна-масавыя мерапрыемствы, — гэта Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народней творчасці.



Зала цяжкай атлетыкі ў Дзятлаве

24 студзеня адбылося адкрыццё залы цяжкай атлетыкі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Наўрачыстым мерапрыемстве старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік адзначыў, што новая зала атрымалася зручная і прыгожая.



"Золотая шайба": адкрыцце турніру

Ha лёд, гатовыя да спартыўнага паядынку марозным ранкам, рашуча выйшлі каманды сярэдняй школы №1, сярэдняй школы №3, гімназіі №1 горада Дзятлава, каманды Казлоўшчынскай, Наваельнянскай, Гезгалаўскай сярэдніх школ.



ПАХОДЗIЦЬ АД IМЯ СЯМЁН

Веска Сямёнавічы некалі была вялікім населеным пунктам, які налічваў каля 350 жыхароў. Сёння тут жывуць толькі чатыры чалавекі.

Як сведчыць кніга "Памяць", назва вёскі пайшла ад уласнага імя Сямён. Аб мінулым i сучасным стане вёскi карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказала жыхарка Сямёнавічаў Ганна Уладзіміраўна Рыбак.

Яна нарадзілася ў Сямёнавічах ў 1949 годзе. Закончыла тут васьмігодку. А вось дзясяты і адзінаццаты класы наведвала ў Раготне.