№69

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Даніна памяці продкам

Ужо не адзін год у нашай рэспубліцы адзначаецца свята пісьменства і друку — як даніна памяці славутым продкам зямлі беларускай.

Шырока адзначыць гэты дзень і Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка. Пачатак свята будзе прымеркаваны да пачатку навучальнага года. Адлік мерапрыемстваў пачне інфармацыйная гадзіна "Святая заступніца Беларусі". Зацікавіць маленькіх чытачоў відэаўрок "Францыск Скарына, або як да нас прыйшла кніга".



З сотавым тэлефонам лёгка расстацца, аднак цяжка яго набыць

У адзін з летніх дзён грамадзянін С. атрымаў зарплату. Пасля працы, каля 18 гадзін ён зайшоў дадому да свайго знаёмага, каб узяць у яго пачытаць кнігу. Знаёмы знаходзіўся ў сваім пакоі і глядзеў тэлевізар.

С. сказаў, што сам пойдзе ў іншы пакой і выбера тую кнігу, якая яму спадабалася. Кнігі стаялі на паліцы. Побач, на стале, ляжаў мабільны тэлефон гаспадара кватэры. Грамадзянін С. вырашыў выкрасці гэты тэлефон і ўзяў яго ў руку, дзе знаходзілася кніга. Пад кніжкай у руцэ ён трымаў тэлефон і, нічога не кажучы ўладальніку кватэры, выйшаў з хаты.



Бабёр - гэта не толькі каштоўнае футра

Праблема з бабрамі ў Беларусі сапраўды існуе, аднак нельга ж разважаць адносна гэтай сітуацыі на ўзроўні выказвання, якое ўжо перайшло ў разрад ці не народнага фальклору (не вельмі добрага па змесце): "Забі бабра — выратуй дрэва".

Бабёр, як і любы іншы від, належыць захаванню. Папуляцыя бабра ў Беларусі перавышае аптымальную ў 2,2 разы. Колькасць бабра ў рэспубліцы, па розных крыніцах, складае 62-63 тысячы. Чаму так здарылася?

Калі памятаеце, гадоў з 15 таму на футра бабра быў попыт: мець такую шапку было прэстыжна, і каштавала яна 150 рублёў. Потым гэты попыт зменшыўся. Хоць выкарыстоўваць бабра можна практычна цалкам: яго мяса — дыетычнае, акрамя названага футра, для фармаколагау каштоўнай сыравінай з'яўляецца бабровы струмень. Нават з хваста вырабляюць рэчы кшталту кабуры.



Асенняе паляванне на капытных

У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №580 ад 08.12.2005 года і ўстаноўленымі лімітамі здабычы дзікіх жывёлаў, з мэтай развіцця індывідуальнага палявання з 1 верасня 2011 года праводзіцца паляванне на лася і аленя высакароднага.

Кошт за здабычу лася складае 700000 рублёў, аленя — 600000 рублёў. Кошт трафеяў (рагоў) згодна з прэйскурантам. Кошт паляўнічай пуцёўкі да разавага дазволу з тэрмінам дзеяння з 18.00 да 9.00 гадзін складае 25000 рублёў. Здабытую прадукцыю неабходна праверыць на змест радыяцыі і візуальнага кантролю на прадмет захворвання спараганозам і фінозам.



Дайджэст МНС - 69

ГІНУЦЬ ДЗЕЦІ

Праблема гібелі і траўмавання дзяцей на пажарах выклікае асаблівую трывогу. На сёння ў Беларусі ў агні загінулі 12 дзяцей (за аналагічны перыяд 2010 года — 15). У Гродзенскай вобласці ў бягучым годзе ад агню пацярпелі 4 дзяцей, на пажарах загінулі 5. У гібелі дзяцей на пажарах вельмі часта вінаваты даросльія — бацькі, родныя, якія пакінулі дзяцей без нагляду.

НЕБЯСПЕЧНЫЯ ВОГНІШЧЫ

Закончылася лета. Жыхары раёна стараюцца прыбраць свае двары і агароды ад смецця: вельмі часта спальваюць яго. Раённы аддзел па надзвычайных сітуацы-ях яшчэ раз нагадвае, што на тэрыторыі ля жылых дамоў, гаспадарчых пабудоваў не дапускаецца выпальванне сухой расліннасці, развядзенне вогнішчаў. За парушэнне гэтых правілаў супрацоўнікі МНС маюць права прыцягнуць парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.



П'янаму за рулем - не месца

За 7 месяцаў 2011 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці па віне п'яных вадзіцеляў адбыліся 38 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 7 чалавек загінулі, 48 атрымалі раненні. На тэрыторыі нашага раёна за названы перыяд такімі вадзіцелямі ўчынены 2 аварыі, у якіх загінуў адзін чалавек і яшчэ адзін быў паранены.

У большасці выпадкаў дарожныя здарэнні з удзелам нецвярозых вадзіцеляў маюць цяжкія наступствы. Бо п'янага за рулём не хвалююць ні дзеці, якія пераходзяць дарогу, ні забараняючыя знакі. Нават самага вопытнага вадзіцеля алкаголь здольны ператварыць у "ліхача" і нават зрабіць злачынцам. Не выпадкова сёння абмяркоўваюцца і разглядаюцца розныя варыянты ўзмацнення адказнасці за кіраванне транспартам "пад градусам".



Дарылі песні вяскоўцам

На працягу ліпеня-жніўня работнікі Казлоўшчынскага дома культуры шчырымі пажаданнямі і добрымі песнямі віталі жыхароў аддаленых вёсак. Гасцінна сустрэў артыстаў падворак Дар'і Сямёнаўны Павачкі ў вёсцы Малая Воля. Спевакі і вядучыя шчыра жадалі яе жыхарам шчасця і здароўя.

Удзельнікі ансамбля народнай песні "Зараначка" не адзін раз выходзілі на "біс". Эстафету падхапіла вёска Дубароўшчына. Ад канцэрта атрымалі асалоду не толькі жыхары гэтай вёскі, але і артысты, якія былі ўражаны цёплым прыёмам. I за гэта яны выказваюць вялікую падзяку старасце вёскі Ядвізе Бенядзіктаўне Чудзілоўскай, сям'і Аліны Вацлаваўны Альшэўскай.



Жнівеньская педагагічная нарада

26 жніўня ў Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшла жнівеньская педагагічная парада, на якой прадстаўнікі выканаўчай улады раёна, уп-раўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, настаўнікі Дзятлаўшчыны падзяліліся дасягненнямі і набыткамі ў сферы адукацыі і выхавання, абмеркавалі праблемы і планы на новы навучальны год.

Перад педагагічнай нарадай сваю творчую справаздачу "трымалі" калектывы ўстановаў адукацыі раёна — у фае працавала выстава-продаж. Вучні і настаўнікі мелі магчымасць сябе паказаць, на іншых паглядзець і набыць што-небудзь карыснае.

Чаго тут толькі не было: агародніна, вырашчаная на прышкольных участках, якою гандлявалі Круцілавіцкі д/с-СШ і Хвінявіцкі д/с-СШ; вырабы з дрэва ад Белагурнаўскага д/с-БШ; калекцыя лялек, зробленая рукамі выхавальнікамі Дзятлаўскага д/с №1; пано, сурвэткі, падушкі і іншыя вырабы, прадстаўленыя Міроўшчынскім міжшкольным УПК, і многае іншае.



Узнагарожданы!

Нагрудным значком Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі":
- Валерый Васільевіч Ішуцін, дырэктар Дзятлаўскага дзіця-чага дома.

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
- Ірына Львоўна Бараноўская, настаўніца матэматыкі Наваельнянскай сярэдняй школы;