№69

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ВАРТА РАЗУМЕЦЬ НАСТУПСТВЫ СВАІХ УЧЫНКАЎ

БАЦЬКАМ - ГАРЭЛКА, СЫНУ - ПІВА

Сям'я знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным стане і выхоўвае пяць дзяцей. Нядаўна чарговую бацькаву зарплату вырашылі адзначыць святочнай вячэрай. Гаспадыня разам са стравамі паставіла на стол загадзя набытыя гарэлку для дарослых і бутэлечку піва для сямнаццацігадовага старэйшага сына. Пасля вячэры маці вырашыла забраць у бацькі астатнія грошы на патрэбы сям'і. Муж запратэставаў, замест аргументаў пусціў у ход кулакі. Суцішыць бацьку паспяшаўся сын. Галава сям'і абразіўся і выклікаў міліцыю. Праваахоўнікі, калі даведаліся, дзе і пры якіх абставінах юнак ужываў алкаголь, склалі на гора-бацькоў адміністрацыйны пратакол за ўцягванне непаўналетняга ў супрацьпраўныя паводзіны.



ЯК ЗАХАВАЦЬ ЗДАРОЎЕ ШКОЛЬНІКА

Медыкі склалі рэйтынг школьных напасцяў і суправадзілі парадамі, як гэтых напасцяў пазбегнуць.

НАПАСЦЬ ПЕРШАЯ. ГАСТРАНАМІЧНАЯ

“Школьная ежа вінаватая”, — думаюць бацькі, гледзячы, як іх дзіця мучыцца жыватом. Хранічныя гастрыты (гэта значыць, запаленне слізістай абалонкі страўніка) выклікае не сапсаваная ежа дрэнных сталовых, а цэлы комплекс розных фактараў: стрэсы, якіх у школьнікаў звышдастаткова, нерэгулярнае харчаванне, нездаровая ежа (любімыя дзецьмі газаваныя напоі, прадукты з кансервантамі, фарбавальнікамі, рознымі харчовымі дабаўкамі).
Часцей за ўсё гастрыты ўзнікаюць у дзяцей у той час, калі яны пачынаюць хадзіць у школу, і ў 14—15 гадоў, у перыяд гарманальнай перабудовы, якая “збівае” работу многіх сістэм арганізма: можа прывесці да парушэння кіслотнасці ў страўніку або да функцыянальных парушэнняў страўнікава-кішачнага тракту.



З НОВЫМ ГОДАМ! НАВУЧАЛЬНЫМ

Дзень ведаў сёлета прыпаў на выхадныя, і святочныя лінейкі ў рэгіёнах нашай краіны праходзілі ў розныя дні. На Дзятлаўшчыне школьнікі селі за парты 2 верасня, у панядзелак.

Карэспандэнты газеты пабылі на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку 2013-2014 навучальнага года, у СШ №1 г. Дзятлава, дзе за лета, акрамя касметычных рамонтаў, зроблены капітальны рамонт харчблока, добраўпарадкавана прышкольная тэрыторыя.

Па традыцыі ўрачыстасць пачалася з вітання першакласнікаў. У сярэдняй школе №1 г. Дзятлава пачынаюцца заняткі адразу ў трох першых класах, куды набраны 39 дзяцей. Самых маленькіх школьнікаў павядуць у краіну ведаў настаўніцы Н. К. Шырко, Н. Б. Якабчук, Г. А. Скрабец.



Новая мэбля ад спонсара

Дзяцінства — гэта самы шчаслівы час, калі маленькі чалавек толькі вучыцца жыць, марыць, любіць. Выдатна, калі побач знаходзяцца клапатлівыя бацькі, мудрыя бабулі і дзядулі, якія падаюць станоўчы прыклад падрастаючаму пакаленню, прывіваюць дзецям тыя якасці, што дапамагаюць стаць годнымі людзьмі.

На жаль, у нашым грамадстве ёсць сем'і, дзе замест дабрабыту і ўзаемаразумення пануюць п'янства і галеча. I ў так званых "ненадзейных сем'ях" таксама выхоўваюцца дзеці. Калі сітуацыя становіцца крытычнай, на дапамогу маленькім грамадзянам прыходзіць сацыяльна-педагагічная служба. Пакуль гора-бацькі бяруцца за розум — наладжваюць быт, лечацца ад шкодных звычак — іх дзеці праходзяць рэабілітацыю і сацыяльную адаптацыю ў спецыялізаваных установах.



Чэмпіянат вобласці па футболу. 2 верасня

У чарговым туры першын-ства ў нядзелю, 2 верасня, дзятлаўская каманда на сваім полі ўступіла футбалістам з Краснасельскагй — 0:1. Гэтым паражэннем перарвалася пяціматчавая бяспроігрышная серыя дзятлаўчан з дзвюх перамог і трох нічыйных вынікаў.

Мелі шанцы гаспадары для перамогі ці хоць бы нічыёй і ў справаздачным матчы, але не рэалізавалі шэраг галявых момантаў.



Першы раз у новы клас

Свята першага школьнага званка для Казлоўшчынскай сярэдняй школы супала з доўгачаканай і знакавай падзеяй - адкрыццём новага корпуса пачатковай школы.

Адкрыццё новага будынка падрыхтавалі менш, чым за год. Раней ён належаў Казлоўшчынскаму ліцэю, пасля перайшоў ва ўласнасць школы. За працу ўзяліся будаўнікі лідскага ААТ "Будвектар", якія ўжо не адзін год паспяхова супрацоўнічаюць з нашым раёнам.

- Новая школа - сапраўды выдатная, - расказвае дырэктар Казлоўшчынскай сярэдняй школы Ігар Данільчык. - Тут размяшчаюцца 8 прасторных вучэбных кабінетаў, карэкцыйны пункт, таксама абедзенная зала, прыгожае фае, гардэроб, добрая гульнёвая пляцоўка. У новым корпусе будуць займацца 130 вучняў, па два класы ў паралелі з першага па чацвёрты год навучання. Менавіта яны сапраўды ацэняць усе выгоды новай школы.



Школьны вітальны званок

1 верасня ва ўсіх навучальных установах нашай краіны прайшлі евяточныя лінейкі, прымеркаваныя да Дня ведаў і пачатку новага навучалышга года. На Дзятлаўшчыне сёлета за школьныя парты селі 2800 вучняў, 293 з якіх - зрабілі гэта ўпершыню.

Мы скіруем свой маршрут у школу №3 горада Дзятлава, куды ўжо пацягнуліся прыгожа прыбраныя чародкі школьнікаў з букетамі кветак.

Дзень ведаў - свята, крыху сумнае для вучняў (канікулы ж скончыліся!), хвалюючае - для бацькоў, якія ў выхадны суботні дзень змаглі сустрэць яга разам з дзецьмі, адказнае - для настаўнікаў, перад якімі - здзяйсненне важных адукацыйных задач у новым навучальным годзе. Гэта апошняе такое вераснёўскае свята для выпускнікоў, якіх сёлета ў школе №3 - 62, і самае першае для 74 нядаўна яшчэ гарэзаў-дашкольнікаў, а цяпер ужо сур'ёзных людзей - першакласнікаў.



Артыстка гутарковага жанру

Ірына Аляксандраўна Цяцерына — дырэктар Дварэцкага сельскага дома культуры, артыстка гутарковага жанру, абаяльная жэнчына, маці дваіх дзяцей.

Дзеці, сям'я, любімая справа складаюць сэнс жыцця Ірыны Аляксандраўны, у якім, як упэўнена гэтая аптымістычная, энергічная жанчына, заўсёды варта шукаць пазітыў.

СЯМ'Я — АДНО ВЯЛІКАЕ СЭРЦА

Магчыма, гэтыя аптымізм і жыццярадаснасць Ірына Аляксандраўна атрымала ў спадчыну. Як і талент ствараць, дарыць людзям радасць — жартам, прыгожай песням і музыкай. Гэтым талентам валодалі яшчэ яе бабуля і дзядуля па мацярынскай лініі, бацькі — Клаўдзія Аляксееўна і Аляксандр Сямёнавіч. Ён, дарэчы, быў ураджэнцам Расіі, выхадцам з Алтая, мама — карэнная беларуска. Пазнаёміліся яны ў Беларусі, у Карэліцкім раёне, куды Аляксандр Сямёнавіч прыехаў наведаць брата. На танцах сустрэў дзяўчыну, якая пазней стала яго жонкай. У Беларусі яны пазнаёміліся, на гэтай зямлі пусціла карані і іх сям'я, нарадзіліся дзеці.



Быт сялянскіх дзяцей Дзятлаўшчыны

Быт сялянскіх дзяцей Дзятлаўшчыны, як і іншых рэгіёнаў Беларусі, быў цікавым і адметным сваёй самабытнасцю, якая была абумоўлена укладам сялянскага жыцця таго часу. Многія сучасныя людзі, асабліва моладзь, маюць аб ім слабое ўяўленне або не ведаюць зусім. Вось некаторыя звесткі аб быце дзяцей старой сялянскай сям'і сучаснага Дзятлаўскага раёна.

Вядома, што выхаванне і догляд за дзецьмі патрабуе шмат клопатаў сям'і, асабліва жанчыны-маці. Даўней усё выхаванне і догляд за дзецьмі сялянская сям'я ажыццяўляла сама. У ёй была выпрацавана свая сістэма выхавання, якая базіравалася на звычаёвым (няпісаным) сямейным правіле.



Перарэгістрацыя жылля

Пры змене ўладальніка кватэры ў шматпавярховым доме неабходна толькі пеарафармленне рэгістрацыйных дакументаў. Для чаго грамадзянін прадастаўляе:
- дакумент, які пацвярджае асобу грамадзяніна (пашпарт або від на жыхарства);
- копію дакумента, які пацвярджае права ўласнасці або права карыстання жылым памяшканнем (дзяржаўнае рэгістрацыйнае на права ўладання жылым памяшканнем, дагавор куплі-продажу, дагавор дарэння, завераныя натарыяльна, або дагавор найму жылога памяшкання);
- заяву.