№69

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ВОСЕНЬСКІ РОЗДУМ

Восень -- прыгожая пара. Восенню мы асабліва скрупулёзна і па-філасофску пачынаем асэнсоўваць наша мінулае, сённяшняе, будучае. Восень -- гэта час вяселляў, стварэння новых сем'яў.

Верасень -- першы месяц восені. І ў гэты залаты час беларускі народ пачынае падлічваць не толькі свій ураджай на палетках, у садах, але і падсумоўвае вынікі на ніве асветы, адукацыі і выхавання. І вельмі сімвалічна, што менавіта рознакаляровымі вераснёўскімі днямі тысячы маленькіх беларусаў сядаюць упершыню за школьныя парты. У першым храме іх жыццёвых універсітэтаў -- школе -- іх сустракаюць настаўнікі -- людзі, якія не ўяўляюць свайго жыцця без высакароднай дзейнасці педагога, якія абралі сэнсам свайго жыцця -- ззяць для іншых, саграваць сваімі палымянымі сэрцамі маленькіх грамадзян.
Восенню чалавек пачынае ўзгадваць незабыўныя моманты свайго жыцця, сваё дзяцінства, юнацтва, сталыя гады. Гэта адметны час добрай настальгіі і шчырага роздуму. Вось і мне захацелася выказаць лірычныя словы павагі ўсім настаўнікам з вялікай літары, жыццёвым педагогам. Яны крочаць з намі па жыцці і не толькі вучаць, але і натхняюць, падказваюць, раяць, даюць надзейную пуцёўку ў жыццё. Такіх духоўных настаўнікаў -- велічных і самаадданых -- у чалавека, на жаль, не надта многа. І таму трэба асабліва цаніць іх. Нашы духоўныя настаўнікі вучаць нас любіць Радзіму, жыццё. А мудрасць і святло душы гэтых людзей набліжаецца да бацькоўскай -- да пяшчоты матулі і гаспадарлівасці бацькі. Улада педагога над дзецьмі павінна быць граматнай і не пераборлівай. На даверы, дабрыні і любові трымаецца жаданне дзіцяці шукаць абарону ў дарослага.



ВАША ДЗІЦЯ - ПЕРШАКЛАСНІК

Як хутка растуць дзеці. Здаецца, толькі нядаўна малое рабіла першыя крокі, а сёння яно ідзе ў першы клас. Але ці ўсё сонечна і бясхмарна ў душы юнага вучня? Якія падводныя камяні чакаюць дзяцей, іх бацькоў на шляху да атрымання ведаў? Пра гэта і іншае карэспандэнтка газеты пацікавілася ў Н. І. Ціхан, псіхолага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

-- Наталля Ігараўна, што неабходна ведаць бацькам пра псіхалагічныя асаблівасці ўзросту 6-7-гадовага дзіцяці?
-- Гэта важны ўзрост, бо дзіця ідзе ў школу, засвойвае новыя сацыяльныя ролі, у яго з'яўляецца новае месца ў сістэме грамадскіх адносінаў, пастаянныя абавязкі. Малое набывае навыкі ўзаемадзеяння з дарослымі, равеснікамі, навыкі самавалодання, уменне падпарадкоўваць сябе пэўным абставінам. У сувязі з атрыманнем новай ролі -- ролі школьніка -- мяняецца сістэма каштоўнасцяў і светабачанне.



САБЯРОМ ДЗЯЦЕЙ У ШКОЛУ

Для спецыялістаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна стала добрай традацыяй прымаць удзел у штогадовай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Сабяром дзіця ў школу". У час акцыі дзеці-школьнікі з малазабяспечаных сем'яў і сем'яў сацыяльнай рызыкі атрымліваюць у падарунак канцылярскія прылады, якія ім спатрэбяцца для вучобы.

У апошні тыдзень жніўня загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Г. Э. Касцюк і псіхолаг аддзялення Н. І. Ціхан з падарункамі, якія дапамог набыць пастаянны спонсар ЧТУП "Таксі "Віраж", накіраваліся да вучняў 1 -- 3 класаў, якія жывуць на тэрыторыі Гезгалаўскага пасялковага і Дзятлаўскага сельскага саветаў. Дзеці з радасцю атрымалі вучнёўскія сшыткі, ручкі, простыя і каляровыя алоўкі, альбомы для малявання. Застаецца павіншаваць іх з пачаткам навучальнага года і пажадаць поспехаў у вучобе.



УВАГА: ПЛАНАВЫЯ РАМОНТНЫЯ РАБОТЫ

Дзятлаўскі раён электрычных сетак інфармуе жыхароў раёна, што ў сувязі з выкананнем планавых рамонтных работ у верасні 2013 года будуць праводзіцца адключэнні электраэнергіі ў наступных населеных пунктах раёна: у горадзе Дзятлаве – вуліца Перамогі (дамы 20, 22), вуліца Леніна (дамы 17-101), вуліца Скарыны (дамы 3-5), вуліца Фогеля (дамы 11-35), вуліца Азёрная (дамы 19-21), вуліца Гагарына (дамы 1-27), вуліца Кірава (дамы 42-60), вуліцы Чырвонаармейская, Набярэжная, Кабяка, К. Чорнага, Пушкіна, Будаўнікоў, Дварчаніна, Булата, П. Глебкі, Лынькова, Ясеніна, Высоцкага, Маладзёжная, Кутузава, Варашылава, Мічурына, Я. Коласа, К. Крапівы, Біцько, завулак Фогеля; у гарпасёлку Казлоўшчына – вуліца Камсамольская (дамы 1-10), вуліцы Леніна, Пушкіна, Савецкая, Кастрычніцкая, Валькова, Чырвонаармейская, 40 гадоў Кастрычніка, Я. Купалы, Першамайская, Калініна, Горкага, Гагарына, Чырвонаармейская, завулкі Чырвонаармейскі, Зарэчны; у гарпасёлку Наваельня – вуліцы Дварэцкая, Перамогі, Зарэчная, завулак Наваельнянскі, плошча Наваельнянская; сельскія населеныя пункты Вензавец, Карытніца, Нясілавічы, Малдуці, Пархуты, Чарлёнка, Накрышкі, Мяляхавічы, Белалозы, М. Палонка, Кулікоўшчына, Лявонавічы, Лозкі, Лягуцеўшчына, Аханяны, Барышына, Зарой, Лязневічы, Таркачы, Ведравічы, Чудаўшчына, Баравікі, Серафіны. Дадаткова за дзень да адключэння электраэнергіі дыспетчар электрасетак папярэджвае адміністрацыю сельскіх выканкамаў. Пры ўзнікненні аварыйных сітуацый з-за стыхійных бедстваў, умоваў надвор’я і збояў у рабоце абсталявання адключэнне электраэнергіі ажыццяўляецца без папярэджання. Падача электраэнергіі ў электрычных сетках пры выкананні аператыўных пераключэнняў праводзіцца таксама без папярэджання.



ЯКАСЦЬ НАВАЕЛЬНЯНСКАЙ ВАДЫ АДПАВЯДАЕ НОРМЕ

Наваельнянскі ўчастак жыллёва-камунальнай гаспадаркі падышоў да новага ацяпляльнага сезона са сваімі дасягненнямі, падзеямі і надзённымі пытаннямі. Усталявана станцыя абезжалезвання вады, завяршаецца замена цеплатрасы, наперадзе яшчэ замена батарэй ацяплення і падсыпка вуліц.

-- Пра жыллёва-камунальную гаспадарку ўспамінаюць пераважна перад пачаткам ацяпляльнага сезона, – заўважае начальнік участка Аляксандр Спасюк.

Восень, пярэдадзень ацяпляльнага сезона – самая “гарачая” пара для камунальнікаў. Ды на наваельнянскім участку гаспадаркі і заканчэнне лета адзначылася падзеямі. Здадзена ў эксплуатацыю і запушчана станцыя абезжалезвання, якая вырашыла самую надзённую праблему наваельнянцаў – павысіла якасць пітной вады.



БЛАГАСЛАВЕННЕ НА ДОБРЫЯ ВЕДЫ

1 верасня пасля доўгіх летніх канікулаў школа зноў сабрала за партамі дзяцей, а калідоры напоўніліся звонкім, вясёлым смехам. Для першакласнікаў упершыню прагучаў школьны званок і адкрылася неабсяжнае святло ведаў. Хвалюючым і напоўненым яркімі ўражаннямі стаў дзень і для старшакласнікаў, вучняў выпускных класаў школ, і бацькоў, якія прыйшлі сюды разам са сваімі дзецьмі.

З верасня навучальны працэс пачынаецца не толькі ў агульнаадукацыйных установах, але таксама ў гімназіях, ліцэях, прафесійна-тэхнічных каледжах, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. Адчыняюць свае дзверы і прыходскія нядзельныя школы, у якіх кожны жадаючы зможа атрымаць неабходныя хрысціяніну па Біблейскай гісторыі, Катэхізісе, Літургіцы веды.



Крымінальная хроніка - 69

ГОНКІ З ПРАСЛЕДАВАННЕМ

Дарожна-патрульная служба АДАІ Слонімскага райаддзела міліцыі каля 20 гадзін вечара на дарозе паблізу вёскі Войневічы падала сігнал "спыніцца" аўтамашыне "Опель Зафіра". Вадзіцель аўтамабіля (як пазней высветлілася, пенсіянер са Слонімшчыны) на патрабаванні дзяржаўтаінспектараў не адрэагаваў, а паспрабаваў уцячы. Праваахоўнікі праследавалі яго на службовай машыне, патрабавалі спыніцца, папярэджвалі, што скарыстаюцца табельнай зброяй. Толькі пасля папераджальнага стрэлу ў паветра парушальнік спыніў аўтамабіль. Ад медыцынскага агляду пенсіянер адмовіўся.
Складзены адміністрацыйны пратакол.



БЕРАЖЫЦЕ ЛІНІІ СУВЯЗІ!

Аб неабходнасці зберажэння ліній і абсталявання сувязі напісана шмат, аднак гэта тэма застаецца і будзе заставацца актуальнай.

Па-першае, з кожным годам сетка падземных камунікацый сувязі пашыраецца.

Па-другое, адбываюцца якасныя змены: сучасныя валаконна-аптычныя кабельныя лініі адказваюць не толькі за тэлефонную сувязь, але і дазваляюць абанентам карыстацца самымі новымі тэхналогіямі сувязі і інфарматызацыі.

Па-трэцяе, расце загружанасць сетак сувязі. Праз сеткі сувязі праходзіць аператыўнае кіраванне практычна ўсімі сферамі дзейнасці нашай дзяржавы. Стан і магчымасці сетак сувязі з’яўляюцца паказчыкамі развіцця і культуры нашага грамадства.



ДАПАМАГЛІ САБРАЦЬ УРАДЖАЙ

Вёска Уланаўшчына -- адно з тых мястэчкаў, дзе цяпер жывуць пераважна людзі пажылога ўзросту. Жыццё тут ідзе паціхеньку, размерана. Нягледзячы на гады, людзі ўсё роўна імкнуцца трымаць сваю гаспадарку. Вядома, клопат пра яе патрабуе шмат сілаў. А яшчэ -- дапамогі з боку маладых людзей. Вельмі радуе, што яны адклікаюцца на просьбу дапамагчы.

Мы вельмі ўдзячны старшыні СВК "Граніт-Агра" С. Мазуру за тое, што пасля ўборкі зерня на калгасных палетках ён накіраваў камбайн для ўборкі на прысядзібных участках у нашай вёсцы. Вялікі дзякуй за старанную і якасную працу камбайнеру У. Гукішу, яго памочніка Д. Мазуру.



ДАЙДЖЭСТ МНС - 69

ЗГАРЭЛА ЛЕТНЯЯ КУХНЯ

Пажар адбыўся ў вёсцы Баярская Навагрудскага раёна.
Пакуль гаспадар быў на рабоце, яго жонка распаліла вогнішча паблізу будынка. Пакінуўшы вогнішча без нагляду, жанчына пайшла ў хату займацца іншымі справамі. У гэты час полымя перакінулася на летнюю кухню. Узгаранне ўбачыў сусед, які і патэлефанаваў у службу "101".

"САЛАМЯНАЯ" ТРАГЕДЫЯ

У рэанімацыйнае аддзяленне Навагрудскай раённай бальніцы з тэрмічнымі апёкамі твару, рук, спіны быў дастаўлены хлопец, 1996 года нараджэння. Пазней высветтлілася, што апёкі ён атрымаў пры наступных абставінах: на полі спальвалі рэшткі саломы. У адной са сціртаў і спаў малады чалавек.