№69

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дзень работнікаў нафтавай прамысловасці: ВАСІЛЬ СЕНЬКАВЕЦ

Васіль Сенькавец мае вышэйшую тэхнічную адукацыю. Атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-механіка сельскай гаспадаркі, у 1986-м прыехаў з Брэсцкай вобласці працаваць па размеркаванні ў сённяшні СВК “Войневічы”, затым 18 гадоў прысвяціў СВК “Граніт-Агра".

У газавай службе, дзе Васіль Сенькавец працуе ўжо восем гадоў механікам, тут ён працягвае займацца сваёй справай. Абслугоўвае і рамантуе ўсю тэхніку, якая ёсць у арганізацыі: ні мала ні многа 16 аўтамабіляў і адзін экскаватар.



3 УЗНАГАРОДАЙ!

7 верасня - Дзень работнікаў нафтавай прамысловасці

Падзячным пісьмом Дзятлаўскага райвыканкама ўзнагароджаны:

  • майстар Уладзімір Вячаслававіч Данільчык
  • кантралёр Ірына Аляксандраўна Карэнка
  • старшы майстар АДС Яўген Канстанцінавіч Дораш
  • начальнік службы па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў і газакарыс-тальнага абсталявання Іван Часлававіч Кавальчук


СПОРТ, ПРАЦА, ПЕСНЯ

У народзе кажуць, як чалавек умее адпачываць, так ён і да працы здольны. У вытворчым упраўленні "Дзятлаварайгаз” умеюць бавіць вольны час творча, актыўна.

Доказам таму - удзел у шматлікіх галіновых спаборніцтвах, пераважна - з поспехам. У гэтым годзе ўпершыню арганізацыя прымала на Дзятлаўшчыне, на беразе Маўчадкі, абласны турыстычны злёт, у якім бралі ўдзел работнікі ўсіх упраўленняў унітарнага прадпрыемства "Гроднааблгаз". Нашы газавікі праявілі сябе не толькі гасціннымі гаспадарамі, але і добрымі спартсменамі, паказаўшы добрыя вынікі.



АД ПАКАЛЕННЯ ДА ПАКАЛЕННЯ

Той, хто прыйшоў працаваць у газавую галіну, як правіла, застаецца верным сваёй справе назаўжды. Уцешна тое, што па прыкладзе сваіх бацькоў у вытворчае упрауленне "Дзятлаварайгаз” прыходзяць працаваць дзеці, тым самым пачынаючы ў арганізацыі працоўныя дынастыі.

Віталь Казлянкоў два месяцы працуе тут слесарам службы па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў і газакарыстальнага абсталявання. Цяпер ён калега свайго таты, электрагазазваршчыка 6-га разраду, лаўрэата міжнародных конкурсаў прафесійнага майстэрства Васіля Мікалаевіча Казлянкова, які прысвяціў газавай службе 8 гадоў добрасумленнай працы.



ГАВОРАЦЬ ЛІЧБЫ I ФАКТЫ

Кожны новы год вытворчае ўпраўленне “Дзятлаварайгаз” запісвае ў гісторыю новымі працоўнымі дасягненнямі і перамогамі. Згадаем тыя з іх, якімі адзначыўся для арганізацыі 2014-ы:
- сёлета пракладзена 1700 метраў размеркавальнага газаправода ў вёсцы Курпяшы;



"ЦЯБЕ Я СЛАЎЛЮ, МОЙ КРАЙ ПРЫГОЖЫ"

Пад такой назвай прайшло свята пасёлка Наваельня.

У гэты дзень жыхары мясцовасці прымалі віншаванні ад старшыні пасялковага савета I. I. Кунахавец. Яна падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшы падворак і квятнік, адзначыла руплівых гаспадароў, якія імкнуцца зрабіць родны пасёлак яшчэ больш прыгожым.

У час свята былі ўзнагароджаны лепшыя працаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Наваельні, тыя людзі, імёны якіх занесены на Дошку гонару пасялковага савета.



АД ЧАСТКІ СПАДЧЫНЫ АДМОВІЦЦА НЕЛЬГА

У Дзятлаўскую натарыяльную кантору з пытаннем звярнулася жыхарка раёна:
— Спадчыннікамі маёмасці памерлай грамадзянкі з’яўляюцца двое яе дзяцей — сын і дачка. Спадчынная маёмасць, якая належала спадчынадаўцу, — гэта зямельны надзел і садовы домік у садаводчым таварыстве, а таксама грашовыя уклады ў банках на імя спадчынадаўца. Дачка жадала б адмовіцца ад атрымання спадчыны ў выглядзе нерухомай маёмасці, але хацела б атрымаць тую частку грошай, якая ей павінна належаць пасля смерці маці. Ці магчымазрабіць такі адказ ад спадчыны?



МОЛАДЗЬ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ РАЗАМ У СПРАВАХ I АДПАЧЫНКУ

6 верасня 2002 года два грамадскія аб'яднанні — “Беларускі патрыятычны саюз моладзі” і “Беларускі саюз моладзі” — зліліся ў адно і ўтварылі "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Менавіта 6 верасня і лічыцца днём стварэння ГА "БРСМ”. На працягу дванаццаці гадоў гэтая арганізацыя аб'ядноўвае неабыякавых людзей, якія імкнуцца зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх равеснікаў актыўным, яркім, асэнсаваным.

Як жыве моладзь Дзятлаўшчыны, якія справы прывабліваюць юнакоў і дзяўчат нашага раёна, да чаго яны імкнуцца і аб чым мараць, карэспандэнтка газеты пацікавілася ў першага сакратара раённай арганізацыі ГА "БРСМ” А. Чурай.



ЗНАЁМІМСЯ З ПРАЦЭСУАЛЬНА-ВЫКАНАЎЧЫМ КОДЭКСАМ АБ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАВАПАРУШЭННЯХ

Разгледзеўшы справу аб адміністрацыйным правапарушэнні, суд, орган, які вядзе адміністрацыйны працэс, упаўнаважаныя разглядаць справы аб
адміністрацыйных правапарушэннях, выносяць адну з наступных пастановаў:

  • аб накладанні адміністрацыйнага спагнання;
  • аб накладанні адміністрацыйнага спагнання са спыненнем справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў частцы;
  • аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні;
  • аб перадачы матэрыялаў справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па месцы работы (службы) фізічнай асобы, прыцягнутай да адміністрацыйнай адказнасці, для прыцягнення яе да дысцыплінарнай адказнасці.



АЛЯКСЕЙ ШУНДРЫК: "ГАЛОЎНАЕ МАРНА НЕ ТРАЦІЦЬ ЧАС"

Якое яно, маладое пакаленне беларусаў? Разважаць на гэтую тэму можна бясконца. Бясспрэчна адно: сярод сучаснай моладзі ёсць цікавыя, таленавітыя людзі, якія абавязкова зробяць што-небудзь карыснае для нашай краіны.

У час свайго выступлення на сёлетняй раённай жнівеньскай нарадзе педагогаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык зазначыў, што 2012-2013 навучальны год быў выніковым для калектыву гімназіі №1 г. Дзятлава. Вучань адзінаццатага класа гэтай навучальнай установы -- Аляксей Шундрык -- стаў прызёрам Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па англійскай мове і занесены ў банк адоранай моладзі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Даведацца, як наш юны зямляк змог трапіць у лік лепшых маладых людзей краіны, вырашыла карэспандэнтка газеты.