№69



"Нiва" - чэмпiён!

У міні-футбол у Дзятлаве гуляюць многія, а перамагае - "Ніва". Штатны фаварыт у чарговым адкрытым чэмпіянаце горада перамог за яўнаю перавагаю. Сярэбранага прызёра "Фарсаж" чэмпіён апярэдзіў на камфортныя 8 ачкоў, прайграў за 20 матчаў усяго адзін раз. і забіў больш за ўсіх галоў (76), і прапусціў менш за ўсіх мячоў (31).



СПЯШАЙЦЕСЯ СУСТРЭЦЦА З КАРАЛЕВАЙ СПОРТУ

Нездарма кажуць, што лёгкая атлетыка - каралева спорту. Па словах дырэктара Дзятлаўскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы Святланы Лагута, гэты від спорту даступны кожнаму і можа зацікавіць любога. Пра тое, як запісацца на заняткі па лёгкай атлетыцы і што цікавага там чакае школьнікаў, Святлана Іванаўна расказала карэспандэнту газеты "Перамога".

— Займацца лёгкай атлетыкай у Дзятлаўскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе могуць школьнікі з 9 гадоў (3 клас) да выпускнога класа (уключна). Адбор дзяцей у спартыўную школу на аддзяленне "Лёгкая атлетыка" пачаўся з 1 верасня і будзе доўжыцца да 1 кастрычніка. У гэты перыяд трэнеры спартыўнай школы будуць праводзіць тэматычныя гульнявыя мерапрыемствы, каб дзеці змаглі не толькі пачуць, але і на практыцы далучыцца да спорту.



ЮБІЛЕЙНЫ ДЗЯСЯТЫ МОЛАДЗЕВЫ ФЕСТЫВАЛЬ "АЛІМПІЯ-2016"

Больш за 500 спартыўных маладых людзей з усёй Беларусі 26-28 жніўня сабраліся на Лагойшчыне пад Мінскам. Тут пад дэвізам "Моладзь выбірае!" праходзіў X юбілейны моладзевы фестываль "Алімпія-2016". Гэта мерапрыемства ўжо дзясяты год запар праходзіць з ініцыятывы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Міністэрстваў адукацыі і інфармацыі, Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, газеты "СБ" і дае моладзі магчымасць паўдзельнічаць у спартыўных і творчых баталіях. У традыцыйным штогадовым фэсце сёлета прынялі ўдзел 20 каманд працоўнай моладзі Беларусі.

У ліку зборнай каманды Гродзеншчыны былі 18 нашых землякоў: Аляксандра Аўдзеенка, Сяргей Карнэлік, Іван Карэнка, Аляксандр Юргілевіч, Валянцін Грынцэвіч, Аляксандр Пятроўскі, Дзмітрый Ёда, Дзяніс Добыш, Ілья Амёльчанка, Ілья Бурдун, Аляксандр Грыцук, Алена Сіняк, Лаура Кунюціце, Аляксандр Раеўскі, Аліна Мішчук, Таццяна Шостка, Уладзімір Будрык і я.



МАЛЕНЬКІХ ПРАБЛЕМ НЕ БЫВАЕ

Чарговая аглядавая камісія прайшла ў Данілавіцкім сельскім Савеце. Як адзначыла кіраўнік камісіі, старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна
Жых, такія мерапрыемствы з'яўляюцца рэгулярнымі і маюць на мэце не пакараць людзей, а папярэдзіць па пытаннях пажарнай і асабістай бяспекі,
засцерагчы ад магчымай надзвычайнай сітуацыі.

У камісію ўвайшлі прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, работнікі Данілавіцкага сельвыканкама, СВК "Граніт-Агра", аддзела па надзвычайных сітуацыях, работнікі Цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва, электрычных сетак і газавай службы раёна, медыцынскі работнік.



ГАЛОЎНАЕ — ВЫЯВІЦЬ ХВАРОБУ НА РАННІХ СТАЛЫЯХ

У рамках рэспубліканскай акцыі “Разам супраць раку" ў Дзятлаўскай раённай бальніцы адбылося пасяджэнне “круглага стала". Былі абмеркаваны пытанні, якія датычацца прычынаў развіцця анкалагічныххваробаў, іх прафілактыкі.

Погляд на праблему выказалі намеснік галоўнага доктара I. Гусева, доктар-анколаг В. Белавус, акушэр-гінеколаг Я. Белавус, раённы акушэр-гінеколаг М. Гусеў, загадчык раённай паліклінікі Б. Отчык, валеолаг раённай бальніцы Н. Касцюшка, валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Н. Юрэня.



У ДАПАМОГУ ПЕРШАКЛАСНІКАМ I IX БАЦЬКАМ

Дзень, калі маленькія капрызулькі становяцца першакласнікамі, іспыт не толькі для саміх дзяцей, але і для іх бацькоў.

Настаўнікам пачатковых класаў добра вядомыя сітуацыі, калі ў першыя дні вучэбнага года яны са званком на ўрок сілай выправаджваюць бацькоў з класа, якія ўсё ніяк не развітаюцца з сынам або дачкой, уяўляючы, што без іх дапамогі дзіця не справіцца ні з вучобай, ні з тым, як правільна сядзець за партай, ні з тым, як сябраваць з аднакласнікамі.

Такімі паводзінамі бацькі яшчэ больш палохаюць і без таго ўсхваляванае дзіця. Прычым падобныя выпадкі не адзінкавыя - хутчэй, гэта “дыягназ” амаль усіх бацькоў першакласнікаў.



ДЗЕЛЯ АБАРОНЫ ЖЫЦЦЯ

Па статыстыцы, на 100 родаў у Беларусі ў мінулым годзе прыйшлося 26 абортаў. Усяго былі зарэгістраваны 31 209 выпадкаў перарывання цяжарнасці. Столькі ў краіне не нарадзілася дзяцей, якіх уласныя маці пазбавілі магчымасці пабачыць свет, пражыць жыццё.

Дзеля абароны жыцця ненаро-джаных дзяцей праводзіцца акцыя “Запалі свечку!”, дэвізам якой сталі словы: “Абараняем, таму што любім”. 13 верасня яна пройдзе ў Дзятлаве, на плошчы 17 Верасня. Пачнецца мерапрыемства ў 11 гадзін з малебна.

У час акцыі пройдуць гутаркі з бацюшкам, доктарам-гінеколагам, юрыстам. Удзел у акцыі прымуць валанцёры і сёстры сястрынства імя Ксеніі Пецярбургскай храма Прэабражэння Гасподня горада Дзятлава.



ПАЧАТАК НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА Ў ЦЭНТРЫ КАРЭКЦЫЙНА-РАЗВІВАЮЧАГА НАВУЧАННЯ

Адукацыя - справа нялёгкая, тым больш, калі твае вучні не такія, як усе.

Між тым, у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Дзятлаўскага раёна рады кожнаму дзіцяці, незалежна ад яго псіхічных або фізічных абмежаванняў. Тут дзеткі атрымліваюць магчымасць вучыцца, развівацца і адчуваць сябе паўнапраўнымі членамі грамадства. I ў Дзень ведаў, 1 верасня, для іх таксама, як і для ўсіх школьнікаў раёна, прагучаў першы школьны званок і прайшла ўрачыстая лінейка, на якой дзетак павіншавалі з пачат-кам новага навучальнага года дырэктар цэнтра Марына Гуговіч, прадстаўніца ад бацькоў навучэнцаў Юзэфа Сямёнава, госці з Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Галіна Касцюк і Наталля Ціхан.



Дзень работнікаў нафтавай прамысловасці: АНДРЭЙ АБРАЖЭЙ

Андрэй Абражэй знакамітасць года ў калектыве ВУ “Дзятлаварайгаз". Разам з брыгадай па абслугоўванні газарэгулятарных пунктаў ён перамог сёлета ў рэспубліканскім галіновым конкурсе. Як зазначае сам слесар па абслугоўванні газавага абсталявання, нічога надзвычайнага для перамогі рабіць не давялося: проста належным чынам выконваць сваю справу.

- Газавікамі не нараджаюцца, а становяцца, - упэўнена кажа Андрэй Васільевіч, які за сем гадоў працы ў арганізацыі змог стаць добрым спецыялістам.



Дзень работнікаў нафтавай прамысловасці: ТАЦЦЯНА ГЕРУС

Таццяна Герус працуе ў вытворчым упраўленні “Дзятлаварайгаз" ужо на працягу дваццаці гадоў. 3 1994 года пачынала кантралёрам, а потым - сумяшчала працу з атрыманнем спецыяльнай адукацыі. У Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме набыла прафесію бухгалтара.

Таццяна Барысаўна, мабыць, самы нераўнадушны работнік арганізацыі, бо займаецца налічэннем заработнай платы. Па словах бухгалтара, работа гэта карпатлівая, але любімая.