№68



Сустрэча праз сорок гадоў

У жніўні выпускнікі 1977 года Вензавецкай сярэдняй школы вырашылі сабрацца на доўгачаканую сустрэчу праз сорак гадоў пасля заканчэння школы.

Прыехалі чатырнаццаць чалавек, каб пабачыцца, падзяліцца сваімі радасцямі, успомніць мінулыя школьныя гады, сваіх настаўнікаў і аднакласнікаў, якія жывуць і якіх ужо няма побач.

Здаецца, зусім нядаўна прывялі нас матулі прыгожых, з вялікімі букетамі кветак у першы клас, дзе першая настаўніца Ганна Міхайлаўна Каско прыняла нас, як сваіх родных дзетак. I вось прайшло з таго часу ўжо сорак гадоў.



ЗНАЁМСТВА З ВАЕННАЙ СПРАВАЙ

1 верасня у ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна на азнаямляльную экскурсію завіталі вучні 5 "А" класа сярэдняй школы №1 горада Дзятлава разам з настаўніцай Таццянай Аверкавай.

Каб зрабіць для сваіх вучняў першы ўрок Дня ведаў "Нам мір завешчана берагчы!" запамінальным, падмацаваць яго тэматыку цікавай інфармацыяй, Таццяна Уладзіміраўна накіравалася з дзеткамі менавіта ў ваенны камісарыят, бо сутнасць ваеннай справы — абарона мірнага жыцця.

Ваенны камісар Генадзь Суравец вельмі чакаў школьнікаў, крыху хваля-ваўся, ці будзе займальна дзесяці-адзінаццацігадовым хлопчыкам і дзяўчынкам у ваенкамаце, паколькі звычайна сюды прыходзяць старшакласнікі, якія ўжо робяць выбар будучай прафесіі або рыхтуюцца ісці ў армію. Дарма хваляваўся. Дзятва ўжо ля парога камісарыята "засыпала" яго пытаннямі: ці прама тут служаць прызваныя ў армію, ці ёсць жанчыны-ваенныя, ці ёсць у Дзятлаўскім ваенкамаце танк? А яшчэ прасілі паказаць ваенную тэхніку, прычым дзяўчынкі ў гэтым жаданні былі не менш актыўныя за хлопчыкаў.



СВЯТА ДУХАВОЙ МУЗЫКІ

У суботу, 3 верасня, у Дзятлаве прайшло свята духавои музыкі. Яго дзятлаўчанам падарылі аркестр Упраўлення ўнутраных спpaў Гродзенскага
аблвыканкама і зводны ўзорны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня. Калектывы прайшлі з маршам па вуліцах райцэнтра і сустрэліся на плошчы 17 Верасня, дзе выканалі знаёмыя і любімыя ўсімі кампазіцыі.

Кіраўнік і дырыжор аркестра Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, капітан міліцыі Сяргей Будзеніс адказаў на некалькі пытанняў карэспандэнткі газеты "Перамога".



Крымінальная хроніка - 68

БЯДА Ў АГАРОДЗЕ

У час правядзення прафілактычнага мерапрыемства "Мак" праваахоўнікі наведаліся ў вёску Ахонава. Там на адным з прысядзібных участкаў яны і заўважылі забароненую для вырошчвання расліну. Мак вагою 0,8 кілаграма быў вырваны і спалены. Складзены адміністрацыйны пратакол.

ВЫПАДКОВАЯ КУЛЯ

Жыхар райцэнтра знаходзіўся на ўласным падворку. Раптам ён адчуў рэзкі боль у вобласці грудной клеткі. Мужчына быў здзіўлены, калі зразумеў, што ў яго выстралілі з пнеўматычнай зброі. Куля пакінула драпіну на целе. Аб здарэнні пацярпелы паведаміў у міліцыю.



РАЗАМ – СУПРАЦЬ ЗГУБНАЙ ЦЯГІ

У Жыровічах у Доме культуры аграрна-тэхнічнага каледжа прайшла сустрэча залежных і сузалежных ад алкаголю і наркотыкаў. Яна сабрала каля двухсот прадстаўнікоў рэспублікі, а таксама суседняй Расіі.

Многія, хто прыехаў на дванаццатую сустрэчу залежных і сузалежных, аб’яднала стомленасць ад згубнай цягі, жаданне хутчэй ад яе пазбавіцца, адсутнасць надзеі на вылечванне толькі сваімі сіламі. Шлях да перамогі над сабой у тых, хто пакутуе ад алкагалізму і наркаманіі, пачаўся з літургіі ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра, прычашчэння, а пазней -- акунання ў святой крыніцы. Потым арганізатары запрасілі ўдзельнікаў семінара на сустрэчу са спецыялістамі, якія знаёмы з алкагалізмам і наркаманіяй не па чутках.



СПРАВЫ МІЛАСЭРНАСЦІ

СПРАВЫ МІЛАСЭРНАСЦІ

Настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці “Спаручніца грэшных” горада Слоніма протаіерэй Уладзімір Камароў са сваімі памочнікамі нядаўна пабываў у гарадскім пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна і перадаў гуманітарную дапамогу дому-інтэрнату для псіханеўралагічных хворых. Таксама святар наведаў хворых і павіншаваў іх са святам Прэабражэння Гасподня.

МІНСКІЯ ДУХОЎНЫЯ ШКОЛЫ ПАПОЎНІЛІСЯ СТУДЭНТАМІ

На пачатку жніўня ў Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі прайшлі ўступныя экзамены. Па выніках экзаменаў атрымаюць і працягнуць адукацыю ў духоўных школах 116 чалавек.



САЛДАТ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ

Сапраўды, не старэюць душой ветэраны. Годна выканаўшы свой абавязак на франтах Вялікай Айчыннай вайны, яны і ў мірным жыцці з’яўляюцца прыкладам для маладых пакаленняў.

Фёдар Васільевіч Шалесны, нягледзячы на паважаны ўзрост, застаецца нязменным удзельнікам мітынгаў да Дня Перамогі і ўрачыстасцяў, прысвечаных вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бо ён, як і іншыя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, добра ведае цану Перамогі, здабытай нашымі людзьмі.

З лістапада 1944 года ён ваяваў за сваю Радзіму на ІІ Беларускім фронце, у складзе 163-га стралковага палка.



НАЧЫТАНЫМ БЫЦЬ МОДНА!

У межах заключнага этапу моладзевай акцыі "Лета з добрай кнігай" раённы камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" прапаноўвае ўсім жадаючым прыняць удзел у інтэрнэт-апытанні "Кніжны бум". Апытанне будзе праходзіць у сетцы Інтэрнэт у групе Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА "БРСМ" "ВКонтакте".

Удзельнікі змогуць падзяліцца ўражаннямі ад прачытаных твораў рускіх і замежных аўтараў, класікаў і сучаснікаў, расказаць, што найбольш спадабалася, параіць іншым, якую кнігу варта прачытаць.



СТУДЗЕРАЎШЧЫНА: ЯЕ ГІСТОРЫЯ І ПАДАННІ

Яшчэ больш за дзесяць гадоў таму ў Студзераўшчыне, якая цяпер уваходзіць у склад Войневіцкага сельскага савета, жылі 155 вяскоўцаў.

Сёння ў гэтай мясцовасці -- 70 чалавек. Моладзі -- больш за дваццаць чалавек. У спадчыну ім дасталася цікавая гісторыя вёскі, багатая на легенды і паданні, традыцыі. Усё гэта ўзгадваецца ў своеасаблівым летапісе, які створаны ў Студзераўшчынскім доме фальклору. На старонках летапісу -- успаміны старажылаў гэтай мясцовасці, многіх з якіх ужо няма ў жывых. Захавала іх цікавыя аповеды Аліна Міхайлаўна Мішчук, цяперашні кіраўнік мясцовага Дома фальклору. А, увогуле, яго гісторыя пачынаецца з 1958 года -- са звычайнага сельскага клуба, пры якім ладзіліся вечарыны і танцы, на якіх адпачывала мясцовая моладзь. Увогуле, як узгадваюць вяскоўцы, жыхары Студзераўшчыны былі вясёлымі і актыўнымі людзьмі, якія любілі спяваць і танцаваць. Танцавалі польку, падыспань, кракавяк, падыспань, спявалі прыпеўкі.

У свой час Студзераўшчынскі сельскі клуб узначальвалі Соф'я Нічыпар, Ганна Сокал, Антон Гузарык, Вера Прытулік. У 2003 годзе ўстанова культуры была перайменавана ў Дом фальклору, яго кіраўніком стала Аліна Мішчук. Сустракаючыся са старажыламі вёскі, размаўляючы з імі, жанчына і склала невялікі летапіс, на старонках якога -- багатая гісторыя, побыт і традыцыі мінулага пакалення мясцовасці з адметнай назвай Студзераўшчына.



С. КУРШУК: "МІЛІЦЫЯНЕР -- ГЭТА НЕ ПРАФЕСІЯ, А СТЫЛЬ ЖЫЦЦЯ"

Сяргея Уладзіміравіча Куршука, участковага інспектара міліцыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, які не так даўно ў суседнім Мастоўскім раёне затрымаў групу цыганоў, напярэдадні ўчыніўшых злачынства на Дзятлаўшчыне, мы засталі за справай. Ён працаваў з дакументамі. Іх праз рукі "гаспадара" адміністрацыйнага ўчастка, які складаецца з двух сельскіх саветаў, праходзіць нямала. Вось і сёння ўчастковы інспектар вырашыў патраціць на работу з "паперамі" частку свайго выхаднога.

-- Сяргей Уладзіміравіч, вы вельмі заняты чалавек?
-- Мяркуйце самі: на сёння за мною замацаваны Вензавецкі і Парэцкі сельскія саветы, а гэта 40 населеных пунктаў, 3800 жыхароў.