№67



Пасёлак любы, сэрцу дарагі

Пад такой назвай 26 жніўня адбылося ваенна-спартыўнае свята ў пасёлку Гезгалы. Свята праводзілася ўпершыню.
Запрашэнне на яго атрымалі ўсе, хто служыў і працаваў у ваенным гарадку.

Прысутных павіталі старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык і старшыня мясцовай пярвічнай арганізацыі ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл Аляксандр Волкаў з пажаданнямі прыемна бавіць час і добра адпачыць.

— Сёння цяжка ўявіць, што 20 гадоў таму амаль увесь пасёлак насіў пагоны, — зазначыў Аляксандр Волкаў. — Але тут засталіся і жывуць ваенныя пенсіянеры. Радасна бачыць знаёмых былых вайскоўцаў, а засмучае тое, што з гадамі нас становіцца менш. Таму здароўя ўсім і Больш за 30 гадоў гезгалаўскія ракетчыкі былі ў складзе войск стратэгічнага прызначэння. I менавіта тут адбылася адметная падзея: 27 лістапада 1996 года былі вывезены апошнія балістычныя ракеты. Беларусь набыла статус бяз'ядзернай дзяржавы, стала першай у свеце краінай, якая адмовілася ад ядзернай зброі добраахвотна.



Сталі на крывую дарожку

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны 3 пытанні аб магчымасці вяртання ў біялагічную сям'ю дзіцяці, прызнанага маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне, і два хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх, якія неналежным чынам выконваюць свае абавязкі.

Дакументы накіраваны ў суд

Немаўля паўгода знаходзіцца ў сацыяльнай установе, па-куль бацькі спрабуюць дома стварыць неабходныя для яго ўмовы.
Некалькі разоў дарослых выклікалі на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, каб даведацца, як ідуць справы, даць слушныя парады. На жаль, шэраг патрабаванняў так і не выкананы: касметычны рамонт у хаце пасля пажару не поўнасцю зроблены, адсутнічаюць многія неабходныя рэчы, не падведзена электрычнасць, а галоўнае — адносіны бацькоў да жыцця так і не памяняліся.



У ГЭТАГА ЧАЛАВЕКА НЯМА ЎЗРОСТУ, ЁСЦЬ СТАН ДУШЫ

Сёлета 6 верасня адзначае сямідзесяцігоддзе Валерый Міхайлавіч Петрыкевіч. Нягледзячы на свой сур'ёзны ўзрост, ён застаецца абсалютна малады душой.

Валерый Міхайлавіч — сын заслужанага настаўніка БССР, заснавальніка і першага дырэктара Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Міхаіла Фёдаравіча Петрыкевіча. Дзякуючы бацьку, яшчэ ў дзяцінстве Валерый Міхайлавіч пазнаёміўся з такімі знакамітымі людзьмі, як Янка Брыль, Уладзімір Калеснік, Фёдар Янкоўскі, Уладзімір Караткевіч. Яны былі сябрамі Міхаіла Фёдаравіча і неаднаразова гасцявалі ў яго доме. Аб гэтых сустрэчах узгадваў пасля ў сваіх творах Янка Брыль, а Уладзімір Калеснік адзін з дыялогаў з маленькім Валерам апісаў у нарысе "Партрэт друга". 3 гэтымі людзьмі Валерыю Міхайлавічу давялося сустракацца яшчэ дзясяткі разоў, а ў Янкі Брыля нават пабываць у гасцях. Здаецца, што пасля такога знаёмства кожны юнак захоча стаць пісьменнікам. Але ж не. Маці Марыя Барысаўна хацела бачыць сына доктарам. Двойчы Валерый Міхайлавіч спрабаваў паступіць у медыцынскі інстытут, і двойчы — няўдача. 17-гадовы юнак вымушаны быў уладкавацца на працу у Райцаўскую сярэднюю школу настаўнікам фізкультуры. Яшчэ калі сам вучыўся ў школе, быў аматарам лёгкай атлетыкі.



Этнафестываль "Магутная вада" на Дзятлаўшчыне

У Дзятлаўскім раёне прайшоў II Фестываль нацыянальных культур "Магутная вада", арганізатарам якога выступіў санаторый "Радон" ДАТ "Белаграздраўніца".

Сёлетні фестываль сабраў багата гасцей і ўдзельнікаў. Сваей творчасцю радавалі гледачоў народны лялечны тэатр "Батлейка", народны калектыў эстраднай песні "Родник", народны ансамбль яўрэйскай музыкі "Шалом", народны ансамбль літоўскай музыкі "Рута", ансамбль інструментальнай музыкі "Фестываль", танцавальны калектыў "Чаравічкі", юныя ўдзельнікі узорнага ансамбля танца "Крышталікі" і, нарэшце, нашы землякі — тэатр-студыя гульні "Прымакі".



НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ ПРАЦУЮЦЬ САПРАЎДНЫЯ ПРАФЕСІЯНАЛЫ

Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў газавай службы карэспандэнтка пагутарыла з начальникам Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Уладзімірам Сіняком аб справах надзённых, падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона і дасягненнях дзятлаўскіх газавікоў.

— Уладзімір Аляксандравіч, што сёння ўяўляе сабой газавая гаспадарка Дзятлаўшчыны?
— Працягласць газаразмеркавальнай сістэмы раёна сёння складае больш за 403 кіламетры газаправодаў, у тым ліку амаль 258 кіламетраў — у сельскай мясцовасці. Актыўную ахову газаправодаў ад карозіі забяспечваюць 47 станцый катоднай аховы. У эксплуатацыі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння знаходзяцца 29 газарэгулятарных пунктаў (96% тэлемеханізаваны), 30 шафавых рэгулятарных пунктаў і 741 рэгулюючы клапан. У раёне 8,5 тысячы кватэр забяспечаны прыродным газам, з іх 3,3 тысячы — у сельскай мясцовасці. Газіфікаваны 12 з 14 аграгарадкоў раёна. Акрамя таго, спажыўцамі прыроднага газу з'яўляюцца 19 прадпрыемстваў, 8 сельгасвытворчых кааператываў.



"Ніва" - чэмпіён турніру па міні-футболе

"Ніва" - чэмпіён турніру, ПМС - чэмпіён другого круга летняга адкрытага чэмпіянату раёна па міні-футболе.

"Ніва" пацвердзіла свой фаварытны статус і стала чэмпіёнам турніру. "Ніва" лепшая па ўсіх паказчыках: больш за ўсіх набила ачкоў (42), здабыла найбольш перамог (14), менш за ўсіх прайграла матчаў (2), найбольш забіла галоў (106), менш за ўсіх прапусціла галоў (36), і, урэшце, у яе складзе самы лепшы бамбардзір Дзяніс Добыш (26 галоў). "Ніва" прайшла турнір роўна, па разу прайграўшы ў першым і другім кругах. I прайграла памяркоўна: 0:2 — слонімскаму "Ювентусу" і 2:4 — каз-лоўшчынскаму ПМС. "Ніва" — лепшая, "Ніва" — чэмпіён!



Беларус с украінскімі каранямі

Барыс Мікалаевіч Масык належыць да ліку лепшых старастаў Жукоўшчынскага сельскага Савета. Яго грамадская дзейнасць двойчы адзначалася граматамі раённага ўзроўню. Але не гэта Барыс Мікалаевіч лічыць галоўнай сваёй узнагародай. На яго думку, яна тоіцца ў цёплых узаемаадносінах з людзьмі, тых сяброўскіх стасунках, якія склаліся за гады жыцця Барыса Мікалаевіча на Гезгалаўскай зямлі.

Упершыню з ёю ён пазнаёміўся ў 1971 годзе, калі быў прызваны на тэрміновую ваенную службу ў ракетную часць, якая размяшчалася непадалёк ад пасёлка Гезгалы. Такім чынам, воінская служба стала адпраўной кропкай на далейшым прафесійным шляху. 3 арміяй звязаны 30 гадоў жыцця Барыса Мікалаевіча. Дваццаць два з іх ён з'яўляўся вадзіцелем легендарнага "Топаля-М". Таксама шмат гадоў працаваў шафёрам намесніка камандзіра палка. I сёння Барыс Мікалаевіч не здраджвае шафёрскай справе: працуе вадзіцелем у СВК "Жукоўшчына".



ХУТКАЯ АДАПТАЦЫЯ - ПЕРШАЯ ПРЫСТУПКА ДА ПОСПЕХАЎ

Нават пасля непрацяглага адпачынку чалавеку патрабуецца некаторы час, каб "уключыцца" ў рабочы працэс. Гэта тычыцца не толькі дарослых, але і дзяцей. Школьнікі на працягу усяго навучальнага года мараць аб доўгачаканых летніх канікулах, калі можна адпачываць, спаць і гуляць, колькі хочаш. Але як складана пасля працяглага адпачынку прызвычаіцца да школьных будняў.

Адаптацыя да школы — гэта натуральны працэс, і ў кожнага дзіцяці ён праходзіць па-рознаму. Аднаму патрэбны тыдзень, а другому і месяц, каб прызвычаіцца да новага рэжыму і патрабаванняў. У першакласнікаў і наогул адаптацыя займае ад 1,5 да 3 месяцаў, у пяцікласнікаў — месяц, у старшакласнікаў — каля 2-3 тыдняў.



УЗНАГАРОДЖАНЫ ЗА ВЫНІКОВУЮ ПРАЦУ

ВЫНІКІ РАЁННАГА СПАБОРНІЦТВА

На падставе рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 25 ліпеня 2014 года № 296 “Аб арганізацыі спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў раёна, камбайнавых экіпажаў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа, машыністаў збожжасушыльных комплексаў на перыяд уборкі ураджаю 2014 года” і разгледзеўшы матэрыялы раённай камісіі па выніках раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, камбайнавых экіпажаў, вадзіцеляў, якія заняты на адвозцы збожжа, і звеннявых збожжасушыльных комплексаў на уборцы ўраджаю 2014 года, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў прызнаць пераможцам раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю 2014 года сельскагаспадарчы вытворчы кааператыу “Жукоўшчына” (старшыня Свіб Іван Аляксандравіч, галоўны аграном Кугейка Аляксандр Віктаравіч, галоўны інжынер Кіслы Іван Іванавіч). Гаспадарка атрымала самую вялікую ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Жукоўшчына” ўзнагароджаны грашовай прэміяй у памеры 65 базавых велічыняў.



ЯКАСЦЬ ВЕДАЎ, ГРАМАДЗЯНСКАСЦЬ, ТВОРЧАЯ ІНІЦЫЯТЫВА

Такія стратэгічныя вектары развіцця сістэмы адукацыі Дзятлаўшчыны вызначаны на сёлетняй раённай педагагічнай нарадзе, якая прайшла 26 жніўня ў Дзятлаўскім раённым доме культуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама I. I. Крахмальчык, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама А. Л. Кухта, ідэолагі, прадстаўнікі выканаўчай улады раёна, раённых службаў.

Пачалася жнівеньская нарада з работы дыялогавых пляцовак: набыткамі інавацыйнай адукацыйнай дзейнасці дзяліліся чатыры рэсурсныя цэнтры: Наваельнянская сярэдняя школа, Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, гімназія №1 горада Дзятлава, Казлоўшчынская сярэдняя школа.