№66



Сувязныя вякоў і пакаленняў: Францыск Скарына і Ігнат Дварчанін

Грамадскасць Беларусі рыхтуецца адзначыць у верасні 2017 года 500-годдзе кнігадрукавання, якое ў нашым уяўленні цесна звязана з асобай Францыска Скарыны. Па карпатлівых падліках бібліёграфаў, Францыску Скарыну прысвечана больш за 6 тысяч публікацый. Лічба значная. А хто былі тыя першыя даследчыкі, якія звярнуліся да асобы першадрукара, усебакова асэнсавалі ролю Францыска Скарыны ў нашай нацыянальнай гісторыі?

Шукаючы адказ на гэта пытанне, можна даведацца, што сярод скарыназнаўцаў згадваецца імя і нашага земляка Ігната Дварчаніна.



"Вясёлка над Віцебскам" перамога ў дзятлаўчан

3 16 пa 18 ліпеня ў рамках міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праходзіў фестываль-конкурс дзіцячай і моладзевай творчасці "Вясёлка над Віцебскам". Больш за тысячу юных талентаў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Малдовы, Ізраіля сабраліся стварыць асаблівую атмасферу, уласцівую менавіта дзіцячай творчасці.

Сярод удзельнікаў і пераможцаў конкурсу былі дзеці з Дзятлаўшчыны. У ігры на цымбалах у малодшай катэгорыі лаўрэатам першай ступені стала Анастасія Салата. У старэйшай — Караліна Капковіч заняла другое месца. Таксама лаўрэатам ганаровага другога месца стаў дуэт цымбалістаў у складзе Караліны Капковіч і Яны Папроцкай. Навучаіла дзяўчынак-пераможцаў Ірына Сідорчык, канцэртмайстар — Наталля Клімец.



Лёс і прызванне настаўніка

"Ты памятаеш, было вакол мора кветак і гукаў. З цёплых маміных рук настаўнік узяў тваю руку"... І не толькі руку, але і маленькае добрае сэрцайка свайго вучня. Цяпер цэлых чатыры гады ён будзе асцярожна несці яго па жыцці, праяўляючы клопат, вучыць асновам навукі і культуры, выхоўваць з яго будучага грамадзяніна сваёй краіны, запаўняючы акуратным настаўніцкім почыркам чыстыя старонкі яго біяграфіі, якая толькі пачынаецца. А праз чатыры гады ўсё пачнецца спачатку. Гэта лёс настаўніка пачатковай школы. Справе адукацыі і выхавання дзяцей прысвяціла ўсё сваё жыццё Ганна Міхайлаўна Каско.

У 1964 годзе Ганна Міхайлаўна скончыла школу, паступіла на Гродзенскія паскораныя курсы педагагічнага вучылішча. Затым вучылася ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы.



ВОДНАЕ БАГАЦЦЕ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ. Ч.2

(Працяг, Пачатак у №64)

У абодвух энцыклапедычных выданнях “Блакітная кніга Беларусі” і “Блакітны скарб Беларусі” ручай Есянец, правы прыток ракі Карыценка, памылкова далучаны да тэрыторыі Баранавіцкага раёна. Рэчышча ручая ў гэтых энцыклапедыях удакладняецца размяшчэннем на ім вёскі Сіратаўшчына, якая месціцца за 1 км на ўсход ад яе вытока і Ліпічанскай Пушчы за 1,3 км на паўночны ўсход ад вусця.

У познесярэдневяковым дакуменце, які апісвае землі вакол Зецела, узгадваецца мясціна Румы, пра якую раней пісаў у “раёнцы”. Дадзеная мясціна знаходзіцца каля Янаўшчыны. Адгэтуль пачынаецца з нябачных надземных крыніц ручай, які папаўняе вадой тры штучныя сажалкі. Ручай часам праяўляецца пасля моцных дажджоў. Яго шлях пралягае каля Плябанавічаў, далей праз новы мікрараён горада, дзе ўтворана прыгожая сажалка, а затым перасякае вуліцу Навагрудскую па трубах і па іх жа выцякае ў Дзятлаўку. У мінулыя стагоддзі ручай быў паўнаводны, з назвай Рума - адпаведнай назве мясціны, ад якой пачынаўся.



А ТАЛЕНТ 3 ГАДАМІ НЕ ГАСНЕ

Настаўніцу матэматыкі гімназіі №1 горада Дзятлава Ганну Станіславаўну Урбановіч па “гімназічнай шкале вынікау” можна з упэўненасцю назваць "заслужанай выдатніцай”. Яна паспяхова рэалізавала сябе як жанчына: з’яуляецца берагіняй сваей дружнай сям’і, шчаслівай маці, якая выгадавала годных дзяцей і ўнукаў, ну і, безумоўна, мудрай настаўніцай, якую любяць і паважаюць вучні. А для нас, педагогау гімназіі, гэтая цудоуная жанчына служыць прыкладам высокага прафесіяналізму і чалавечнасці.

Часта, вымаўляючы слова “настаўнік", мы і не задумваемся, якую значную ролю ён іграе ў нашым жыцці. Настаўнік, хутчэй за ўсё, — гэта не прафесія, а місія, бо ўсім нам дарогу ў самастойнае жыццё адкрыла школа і педагогі. Хто падлічыць, колькі сілаў, працы, цярпення настаўнікі аддаюць дзецям, каб яны раслі шчаслівыя!



СЯБРОЎСТВА, НЕ ПАДУЛАДНАЕ ЧАСУ

Школьнае сяброўства не падуладнае часу. Яно працягваецца і праз 10, 20 гадоў. Былыя аднакласнікі па-ранейшаму падтрымліваюць сувязь між сабой — празтэлефонныя размовы, з дапамогай Інтэрнэту, абавязкова збіраюцца натрадыцыйную сустрэчу школьных сяброў.

Для выпускнікоў 1974 года выпуску Дзятлаўскай школы-інтэрната традыцыйным днём сустрэчы на працягу многіх гадоў з'яўляліся першыя выхадныя кастрычніка. Сёлета, у сувязі з тым, што школы-інтэрната як установы адукацыі ўжо не існуе, былыя аднакласнікі сабраліся разам у жніўні. Сустрэча стала юбілейнай — сорак гадоў пасля заканчэння школы.

Мерапрыемства наведалі 20 чалавек — з Дзятлава і раёна, Мастоў, Гродна, Мінска. 3 Украіны пабачыць сваіх былых аднакласнікаў, настаўнікаў прыехала Ганна Крупіца — артыстка Ровенскага акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра.



ШТО ВАРТА ВЕДАЦЬ АБ ЗНАХОДЖАННІ ГРАМАДЗЯН УКРАІНЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ?

Сёлета павялічылася колькасць грамадзян Украіны, якія прыбылі на Гродзеншчыну. Імігрантам з Украіны варта ведаць, што тэрмін іх часовага знаходжання ў нашай рэспубліцы не павінен перавышаць 90 сутак за паўгода і 180 сутак за каляндарны год. Не пазней за 30 сутак з дня ўезду ў краіну яны павінны зарэгістравацца ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства (рэгістрацыя адбываецца ў дзень звароту).

Пры наяўнасці падставаў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь “Аб прававым стане іншаземных грамадзян і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь", грамадзяне Украіны могуць атрымаць дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне ў нашай краіне.



ПЫТАЛІСЯ ПРА АГРАЭКАТУРЫЗМ, РАМЕСНІЦКУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ, РЭПЕТЫТАРСТВА

8 жніуня 2014 года адбылася “Прамая лінія” з удзелам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне Івана Баляслававіча Гірыка.

Пытанне: у 2014 годзе прададзена кватэра, размешчаная на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Ці патрэбна прадастаўляць у падатковы орган падатковую дэкларацыю?
Адказ: даходы, атрыманыя за мяжой, належаць дэклараванню, за выключэннем даходаў, якія вызваляюцца ад падаткаабкладання. У прыватнасці, згодна з Падатковым кодэксам, даходы, атрыманыя плацельшчыкамі-падатковымі рэзідэнтамі ад продажу адной на працягу апошніх пяці гадоў кватэры, поўнасцю вызваляюцца ад падаткаабкладання. Таму, калі атрыманы ў 2014 годзе даход ад продажу кватэры, размешчанай на тэрыторыі замежнай дзяржавы, і такі продаж з'яўляецца адным продажам кватэры на працягу апошніх пяці гадоў, то атрыманы даход не належыць дэклараванню і падаткаабкладанню. У іншых выпадках узнікае абавязак прадастаўлення дэкларацыі і платы з атрыманага даходу падаходнага падатку.



“РАЗАМ СУПРАЦЬ РАКУ"

Пад такім дэвізам 28-29 жніўня ў Беларусі пройдзе агульнарэспубліканская медыцынская акцыя, скіраваная на прафілактыку анкалагічных захворванняў, прапаганду здаровага ладу жыцця.

Для прафілактыкі анкалагічных і іншых хваробаў існуюць пэўныя ўніверсальныя рэкамендацыі. Папярэдзіць рак дапамогуць правільнае і рацыянальнае харчаванне, фізічная нагрузка, рэгулярнае медыцынскае абследаванне.

Эксперты сцвярджаюць, што атлусценне і маларухомы лад жыцця павышаюць рызыку развіцця некаторых відаў раку, у тым ліку раку тоўстай кішкі і раку малочнай залозы. Ужыванне алкаголю, асабліва ў спалучэнні з курэннем, можа прывесці да раку ротавай поласці, стрававода і горла.



Р. МАКСІМЧЫК: “У НАРЫХТОЎКАХ Я ЗНАЙ ШЛА СЯБЕ"

Напрыканцы лета, калі многія вяртаюццаз летніх адпачынкаў і рыхтуюцца да пачатку працоўных будняу, для Раісы Максімчык усё яшчэ працягваецца “гарачая” пара нарыхтовак. Ды загадчыца магазіна “Заготовительный” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства такой рухомай працы толькі рада: яна падтрымлівае ў добрым настроі і тонусе.

Вырваць Раісу Васільеўну з паўсядзённай чарады справаў - місія практычна невыканальная. Тут ёй трэба дакументы выпісаць, тут пакупнікоў абслужыць, а вось ужо і чарга ля дзвярэй склада ўтварылася: адны здаюць шклабой, іншыя - макулатуру, і ўсім трэба гэта зрабіць няйначай як тэрмінова.

- Бачыце, не зусім зручны час для гасцей, - прабачаецца нарыхтоўшчыца і дадае: - Ды яго, зручнага, мабыць, і не бывае.